Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
“Як ты?”. Беларускі добраахвотнік "Джын" паказвае перапіску з бацькам і маці.
На пытанне "Як ты?" беларускія добраахвотнікі часта адказваюць "Норм". А @euroradio яны расказваюць, што хаваецца за гэтым словам.
Чытаць тут: euroradio.fm/yak-ty-belaruski-dobraakhvotnik-pakazvae-perapisku-z-backam-i-maci
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
На Беларускай чыгунцы скралі рэкордную колькасць інвентара строгага ўліку — тармазных чаравікаў. Здарэнне адбылося ў пачатку 2025 года.
З розніцай у 4 дні з пад'язных шляхоў прамысловых прадпрыемстваў, якія прымыкаюць да станцыйных шляхоў чыгункі, зніклі 13 тармазных чаравікаў. Спачатку адзін знік каля станцыі Чэпіна на Віцебшчыне, пасля яшчэ 12 — каля станцыі Ганцавічы. Апошнія былі ў спецыяльнай металічнай скрыні.
Ганцавіцкім выпадкам зацікавілася не толькі міліцыя, але і КДБ. Справа ў тым, што скрадзены інвентар патэнцыйна можа быць выкарыстаны для здзяйснення актаў тэрарызму на чыгунцы.
Гурт Molchat Doma выступіў ля гасцініцы "Панарама" ў Славакіі. Менавіта гэты будынак можна пабачыць на вокладцы іх культавага альбома "Этажи".
https://youtu.be/FoGAh8jFz3A?si=4hmuXPFOrdm-opPD
Расія планавала тэракты ў паветры супраць Польшчы і іншых краін — па ўсім свеце. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Ён спаслаўся на новыя разведданыя, але не стаў агучваць падрабязнасці.
Апошняя інфармацыя пацвярджае абгрунтаванасць боязі, што Расія планавала тэрарыстычныя акты ў паветры не толькі супраць Польшчы.
Праваабаронцам вядома пра 6550 асуджаных у Беларусі паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. Сярод іх 1380 жанчын.
Пра гэта сведчыць агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе, падрыхтаваны "Вясной".
У мінулым годзе з рознымі відамі рэпрэсій сутыкнуліся не менш за 8895 чалавек. Гэта і крымінальны, і адміністрацыйны пераслед (арышты, допыты, ператрусы).
42 тысячы беларусаў атрымалі ў 2024 годзе рашэнні аб выдачы дазволу на жыхарства у Польшчы. Падаць заявы паспелі 48 тысяч нашых суайчыннікаў.
Сярод замежнікаў, якія атрымліваюць ДНЖ у Польшчы, беларусы займаюць другое месца. Лідарства — у грамадзян Украіны: карты пабыту атрымалі 218 тысяч чалавек. Пры тым, што пададзена было 286 тысяч заяваў.
Лукашэнка лічыць сябе бессмяротным. На нарадзе пра інвестыцыі ён нечакана вырашыў выказацца пра “беглых”, якія “чакаюць, калі Лукашэнка здохне”.
“Не дачакаецеся”, — заявіў Лукашэнка.
"Як ты?" Падкаст @euroradio з добраахвотнікамі ва Украіне. Слухайце першы выпуск з Міколам.
0:00 Пачатак падкасту
9:05 І тут пачынаецца фаер-шоу: ту-дух, ту-дух, ту-дух. Аповед героя пра першы бой
15:21 “Блін, а дарма я маці ўсё гэта распавёў”
17:37 Як жыць мірным жыццём, калі не хапае адрэналіну, да якога прызвычаіўся на вайне
22:15 Як дзяўчына Міколы двойчы бегла ад акупацыі
30:58 “Дзед прыйшоў з вайны”: чаму вайскоўцаў часам раздражняюць людзі ў Еўропе?
31:49 Што Мікола думае пра вызваленне Беларусі сілавым шляхам?
35:45 Мікола дасць вам паслухаць сваю любімую песню
Не ўсю апазіцыю перамаглі ў Беларусі. Два чалавекі прагаласавалі супраць Віктара Лукашэнкі на чале НАК.
Вядома, старэйшага сына самі-ведаеце-каго пераабралі: за яго прагаласавалі 82 сябры НАК. Яшчэ тры чалавекі ўстрымаліся, а два прагаласавалі супраць.
Выбары адбываліся таемным галасаваннем. Хто тыя смяльчак мы наўрад ці даведаемся.
Тым часам расіяне пераходзяць з YouTube у “ВК”. Так, калі вы здзіўляецеся, гэтая платформа яшчэ жывая.
У снежні месячны ахоп аўдыторыі “ВК” у Расіі быў упершыню большым, чым у ютуба. Найперш дзякуючы “ВК відэа”, якую актыўна развіваюць як альтэрнатыву амерыканскай платформе. Пра яе казаў і некалі беларускі блогер Улад Бумага, калі публічна прагібаўся перад Пуціным.
Відаць, пра “Рутуб” амаль забыліся. І гэта не дзіўна, бо аўдыторыя там мізэрная.
На шчасце, у Беларусі аўдыторыя ютуба па-ранейшаму больш вялікая за “ВК”.
ЦВК палохае штрафам у 630 рублёў за фота бюлетэняў. Аргументы — вельмі смешныя.
Забарону на здымкі выбарчых бюлетэняў увялі пасля 2020 года. Тады дзякуючы здымкам, дасланым на анлайн-платформу "Голас", удалося паказаць яўную перавагу Святланы Ціханоўскай падчас галасавання.
Цяпер улады прыраўнавалі здымкі бюлетэняў да агітацыі, што забаронена ў дзень выбараў.
У ЦВК забарону тлумачаць “прынцыпам таямніцы галасавання”. Але знаходзяць яшчэ адзін цікавы аргумент:
“Калі грамадзянін выстаўляе на ўсеагульны агляд тое, як ён прагаласаваў у асноўны дзень выбараў, ён, па сутнасці, ажыццяўляе агітацыю. Агітацыя 26 студзеня забароненая", — адзначае сакратарка ЦВК Алена Балдоўская.Читать полностью…
Беларусь заняла 70-е месца ў абноўленым рэйтынгу ваеннай моцы Military Strength Ranking. Нават Куба і Венесуэла размясціліся вышэй.
Расія дзеліць другое месца з Кітаем, Украіна займае 20-е, Польшча — 21-е.
На першым месцы, як і ў папярэднія гады, знаходзяцца ЗША.
Як кажуць: а размоў колькі было.
175 гадоў таму нарадзілася выбітная матэматык, першая ў свеце прафесарка Соф’я Кавалеўская. Яна паходзіла з беларускага роду і мела вельмі цікавую біяграфію — напрыклад, закахалася ва ўдзельніка паўстання Каліноўскага.
Геній матэматыкі — што варта ведаць пра Соф'ю Кавалеўскую
Джэк Нікалсан — сярод аматараў твораў Хаіма Суціна! Праз фота, якое апублікавала дачка знакамітага акцёра, стала вядома, што ў яго дома ёсць карціна "Жанчына са скрыжаванымі рукамі".
Тут падборка яскравых твораў Хаіма Суціна.
Прэзідэнт ЗША наведваў Мінск! Розна 31 год таму, 15 студзеня 1994, у Беларусі былі Біл і Хілары Клінтан. Прэзідэнт, сярод іншага, шмат казаў пра важнасць свабоды і дэмакратыі. На жаль, усяго праз паўгода да ўлады прыйшоў Лукашэнка. З таго часу ніводны кіраўнік ЗША не быў у нашай краіне.
Цікавы факт: у ганаровай варце падчас сустрэчы Клінтана стаяў Марат Маркаў — будучы кіраўнік лукашэнкаўскага Міністэрства інфармацыі. Стаяў пад бел-чырвона-белым сцягам — і глядзіце, нічога ад гэтага не адвалілася ў чалавека.
Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб спыненні баявых дзеянняў у Газе і абмене ізраільскіх закладнікаў на палестынскіх зняволеных. Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў, што неўзабаве яны будуць вызваленыя.
Читать полностью…Як санкцыі ўдарылі па "Белаэранавігацыі": страты і скарачэнне палётаў
Пасадка міжнароднага рэйса Ryanair Афіны — Вільня ў Беларусі і забарона на палёты над Беларуссю, якая прыйшла ўслед за ёй, ударылі па дзяржаўным прадпрыемстве "Белаэранавігацыя". Яно адказвае за абслугоўванне палётаў у паветранай прасторы Беларусі.
Чытаць тут: euroradio.fm/yak-sankcyi-udaryli-pa-belaeranavigacyi-straty-i-skarachenne-palyotau
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Летась у Польшчы міжнародную абарону атрымалі 2600 беларусаў. 150 беларусам адмовілі, паведамляе Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы.
Найбольш зваротаў па міжнародную абарону ў мінулым годзе падалі ўкраінцы — 7 тысяч. З іх 3900 былі задаволены.
У 2024-м 42 тысячы беларусаў атрымалі рашэнні аб выдачы дазволу на жыхарства у Польшчы.
У Польшчы выйшаў фільм “Пуцін” — чаму вам (не) трэба марнаваць на яго час.
@euroradio паглядзела яго за вас.
Чытаць тут: euroradio.fm/u-polshchy-vyyshau-film-pucin-chamu-vam-ne-treba-marnavac-na-yago-chas
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Пра крызіс лідарства, лёс Верамейчыка, перамовы па Украіне — эфір з Пракоп’евым
Якія вынікі працы такіх структур дэмсіл, як Каардынацыйная рада, Офіс Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет, за 2024 год і якія перспектывы ў іх у годзе новым?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.
https://www.youtube.com/watch?v=pzty7toQiys
Зламыснікі ўзламалі сайт кампаніі Валерыя Сахашчыка. Пагражаюць выкласці архіў унутранай сеткі.
Замест галоўнай старонкі вісіць абвестка пра ўзлом сайта. Уладальніку прапануюць звязацца з узломшчыкам цягам 72 гадзінаў.
Ці атрымалася ў рэжыму перамагчы салідарнасць і зламаць беларусаў?
На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык.
https://www.youtube.com/watch?v=uXyX8xuoRnk
Міліцыя выклікала прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву на “прафілактычную гутарку”. Як кажа сама актывістка, запрасілі “не вельмі тактычна”.
Нагода — яна была асуджаная па адміністратыўным артыкуле.
"З фармулёўкай "каб такога больш не паўтаралася!"(вельмі, вельмі грозны тон). Вы ў мяне, — кажа, — не адна!”
Хто яны — музыкі халоднай хвалі і людзі з Усходу? Стрым з Плоткам і Сасункевічам.
Як гэта — пачынаць альбо працягваць у новай краіне, калі ты не "Пятля" і не Вольскі і не прывёз сваю публіку з сабой чатыры гады таму? Што чакае беларускія маладыя гурты ў эміграцыі? Наколькі верагодная іх інтэграцыя ў польскую культуру і ці патрэбна яна ўвогуле?
Пра гэта ды іншае гутарым з фронтмэнам гурта Sož Алесем Плоткам і удзельнікам каманды "Сербский нож" Сяргеем Сасункевічам: https://youtu.be/rZ6QaXaHTrU
Пакаранне Лукашэнкам: ці знікне для Беларусі пагроза страты суверэнітэту. Эфір @euroradio з Паўлам Усавым.
Ці стане Беларусь “суцяшальным прызам” Пуціну ад Захаду за мір ва Украіне? Пра гэта ды іншае — з палітолагам, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым: https://youtu.be/N8STHCnEpjI
Захаду ёсць што прапанаваць у абмен на вызваленне палітвязняў. Чарговы прыклад: ЗША выключылі Кубу са спісу дзяржаў – спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне пратэстоўцаў.
У адміністрацыі Джо Байдэна заявілі, што вызваленне палітвязняў адбудзецца ў найбліжэйшы час.
Але ў гэтай гісторыі ёсць і рызыка: інаўгурацыя Дональда Трампа адбудзецца праз 5 дзён і ён можа адмяніць рашэнне Байдэна.
Толькі за снежань гародніна падаражэла ў Беларусі на 16,4%! Алей і фрукты таксама дадалі — адпаведна на 4,6% і 3%.
Макароны сталі больш таннымі на 1,7%. Але гэта амаль незаўважна.
📈 Як змяніліся цэны на прадукты за 2024 год: паглядзелі і параўналі
Рост цэн на лекі ў Беларусі адбываецца праз… Рэгуляванне цэн на лекі. Пра гэта сведчыць закрытая справаздача Мінздароўя, якую @euroradio атрымала дзякуючы “БелПол”.
“Павышэнне індэкса [цэн] абумоўлена, перш за ўсё, ростам курсаў валют, а таксама наступствамі стрымлівання росту цэн на лекавыя прэпараты”, — пішуць у дакуменце.
Паўтараецца сітуацыя з цэнамі на прадукты: калі на адны пазіцыі іх стрымліваюць, пастаўшчыкам і вытворцам не застаецца нічога іншака акрамя павышэння цэн на іншыя.
🔺 Розніца бывае вялікай: колькі каштуюць адны і тыя ж лекі ў Беларусі і Польшчы?
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
13:00 ֫— палітычны аглядальнік, сябра руху "Вольная Беларусь" Павел Усаў.
14:00 — музыкі Алесь Плотка і Сяргей Сасункевіч.
15:00 — заснавальнік ByHelp Аляксей Лявончык.
16:00 — 🔥 прэм'ера: падкаст з беларускім добраахвотнікам "Як ты?".
17:00 — актывіст, рэстаратар Вадзім Пракоп'еў.
Рыхтуйце пытаннечкі!
Беларусы SW@DA x NICZOS могуць трапіць на “Еўрабачанне” ад Польшчы! Журы адабрала дуэт у шорт-ліст, а ці трапяць яны ў фінал адбору стане вядома 19 снежня.
Напрыканцы мінулага году @euroradio рабіла вялікую цікавую гутарку з музыкамі. Абавязкова паглядзіце: https://youtu.be/1q9H-To0Xzc