Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
У Крамлі працягваюць агучваць свае вільготныя мары. Дарадца Пуціна і сябра Саўбеза РФ Мікалай Патрушаў заявіў:
"Не выключана, што ў новым годзе Украіна наогул спыніць сваё існаванне"
“Малдова альбо ўвойдзе ў склад іншай дзяржавы, альбо наогул спыніць сваё існаванне”
Як зменшыць шкоду ад солі на дарогах зімой — і для абутку, і для хатніх жывёл? Чытайце парады хіміка ў каруселі!
Таксама падрабязнасці можна даведацца ў артыкуле.
Найбуйнейшы фестываль у свеце і продаж TikTok у ЗША — #ІхНоравы
Жанчыны выступілі супраць аўтара бэстсэлераў “Пясочны чалавек”, “Зорны пыл”, “Амерыканскія багі” Ніла Геймана з абвінавачаннямі ў сексуалізаваным гвалце. А авіякампанія Ryanair патрабуе, каб еўрапейскія ўлады ўвялі абмежаванні на продаж алкаголю ў барах аэрапортаў.
Пра гэта ды іншае — у нашым штодзённым выпуску міжнародных навін.
https://euroradio.fm/naybuyneyshy-festyval-u-svece-i-prodazh-tiktok-u-zsha-ikhnoravy
Без VPN
Заяўкі на пашпарт Новай Беларусі пачнуць збіраць з 26 студзеня. Збор за афармленне складзе 97 еўра.
Статус пашпарта ў міжнароднай супольнасці да гэтага часу не зразумелы.
"Мы толькі атрымалі ўзоры ад пашпартнага цэнтра. Без гэтага мы не маглі весці перамовы пра статус пашпарта. Безумоўна, ёсць вялікая цікавасць з боку замежных палітыкаў: ужо размаўлялі з шэрагам міністраў, цяпер мае быць падрыхтавана дадатковае юрыдычнае абгрунтаванне. Пашпартны цэнтр ужо пераслаў узоры ва ўсе еўрапейскія краіны", — у інтэрвью @zerkalo_io распавёў куратар праекту з Літвы Марыус Гуделайціс.
Афіцыйная прэзентацыя пашпарта запланавана на 26 студзеня ў Варшаве — падчас форума "Беларусы годныя лепшага".
У Расіі адваліўся інтэрнет. Карыстальнікі паведамлялі, што не працуе мабільны інтэрнет, а таксама не загружаюцца старонкі ў некаторых правайдараў. Назіраліся праблемы з доступам у Google, "Вікіпедыю" і іншыя сервісы.
"Роскамнагляд" пракаментаваў сбой так:
"Устаноўлена кароткатэрміновае парушэнне сувязнасці. Праца сеткі аператыўна адноўлена дзяжурнымі службамі Цэнтра маніторынгу і кіравання сеткай сувязі агульнага карыстання".
Беларус у Лос-Анджэлесе: "Глядзелі на пагоркі як на вогненны захад сонца"
@euroradio паразмаўляла з жыхаром Каліфорніі пра пажары.
Чытаць тут: euroradio.fm/belarus-u-los-andzhelese-glyadzeli-na-pagorki-yak-na-vognenny-zakhad
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Прапагандысты паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка. Журналіст-фрылансер знаходзіцца за кратамі з лістапада 2021 года.
АНТ анансавала першую серыю праекта "Свабода слова". У ёй і пакажуць запісаную за кратамі гутарку з Кузнечыкам, у якой у яго распытвалі пра працу на Радыё Свабода.
Ці пагодзіцца Захад прызнаць “перапрызначанага” Лукашэнку?
На гэтае ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі.
https://www.youtube.com/watch?v=t1sbpEFlrGI
Gender Gap: Камуністы vs "садамія" — перавыбары Лукашэнкі як традыцыя камунізму
А таксама пра тое, як звязаныя дэмаграфічная пагроза і рэпрэсіі ў Беларусі, гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
https://www.youtube.com/watch?v=lytGdJKQbR4
Прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза адправілі паслом у Турцыю. Адпаведнае рашэнне прыняў Лукашэнка, які сёння мае "кадравы дзень".
Былога міністра здароўя Дзмітрыя Піневіча "саслалі" ў Азербайджан, а экс-кіраўніка міністэрства гандлю Аляксея Багданава — у Казахстан.
Як украінскі "Шчэдрык" стаў самай вядомай каляднай песняй?
Яе чуў амаль кожны. Яна гучыць і ў "Адным дома", і нават у "Паўднёвым парку". "Carol Of The Bells" — бадай, самая знакамітая калядная песня. І на самой справе яна ўкраінская — проста ў свеце ў асноўным ведаюць англійскі пераклад кампазіцыі, якая ў арыгінале называецца "Щедрик".
Чытаць тут: euroradio.fm/yak-ukrainski-shchedryk-stau-samay-vyadomay-kalyadnay-pesnyay
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Чым небяспека прыхода правых сілаў да ўлады? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае незалежная экспертка Роза Турарбекава.
Цалкам стрым глядзіце тут: youtube.com/watch?v=rj5BbJrIl2c
У школах Мінска абмяжуюць выкарыстанне смартфонаў вучнямі. Пра такія планы распавялі ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама (раней пра гэта паведамляла @euroradio).
Мяркуецца, што дзеці будуць здаваць свае тэлефоны перад пачаткам першага ўрока. Забраць іх яны змогуць у канцы працоўнага дня.
Новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць з 1 верасня 2025-га.
У Беларусі забаранілі расійскія пірожныя. Гаворка ідзе пра "картошку" з Чалябінска і "арэшкі" з варанай згушчонкай з Пензы, паведамляецца ў рэестры небяспечнай прадукцыі.
Іх забаранілі ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі краіны, бо прадукцыя не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза ў пункце "патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў".
Што з імі не так?
Уначы дроны атакавалі некалькі рэгіёнаў Расіі. Як і раней, мэтай маштабнай атакі сталі прадпрыемствы і нафтабазы.
Расійскія СМІ паведамляюць пра выбухі ў Татарстане, Саратаўскай, Варонежскай, Арлоўскай абласцях.
У Казані была атакавана база звадкаваных газаў. Там гарэла адна ці некалькі цыстэрнаў. Пажар на заводзе "Казаньаргсінтэз" пакуль не пацвярджаецца.
Важныя падзеі і сэнсы аўторка 15 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:58 Чаму ніхто не верыць, што Лукашэнка змяніўся?
13:21 Навіны спорту
15:00 Гэта праверка: навошта міліцыя ходзіць па здымнных кватэрах
19:10 Навіны шоў-бізу
21:47 Чым пагражае жаданне Трампа далучыць да ЗША новыя землі
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Сыранкоў, падобна, моцна не любіць беларусаў. Гэта выявілася ў яго праграме.
Каментуе гендерная даследчыца Ірына Сідорская.
Цалкам эфір з ёй глядзіце тут:
https://www.youtube.com/watch?v=lytGdJKQbR4
Пад рэпрэсіі папаў музыка найстарэйшага метал-гурта Беларусі. Яго будуць судзіць за "экстрэмізм"
Андрэя Старушэнку, гітарыста і аднаго з лідараў EVTHANAZIA, абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мужчына працуе галоўным энергетыкам Рэчыцкага метызнага завода — гэта адно з горадаўтваральных прадпрыемстваў. У 2021 годзе Старушэнка атрымаў ганаровую грамату Рэчыцкага райвыканкама і райсавета "за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўнёсак у развіццё метызнай вытворчасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці завода".
Пінжак чорны ці сіні? Наўрадці касцюм Лукашэнкі выкліча такую цікавасць, каб з-за яго перасварыўся ўвесь інтэрнэт, як гэта было з сукенкай у палоску.
Але ўсё ж, якога ён колеру?
Добрае відэа дня! У Івацэвічах выратавалі бусла, які замярзаў на вуліцы.
Цяпер птушка ў бяспецы.
"Духоўнае адраджэнне": што адбываецца, калі святары робяцца прапагандыстамі?
На гэтае ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталля Васілевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=LZjGuBocPbQ
"Гэта праверка": навошта міліцыя ходзіць па здымных кватэрах у Беларусі?
Нядаўнія рэйды сілавікоў па здымных кватэрах, здаецца, звязаныя з пошукам нелегальных замежнікаў.
Чытаць тут: euroradio.fm/geta-praverka-navoshta-milicyya-khodzic-pa-zdymnykh-kvaterakh-u-belarusi
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Беларускім камунальнікам не хапае працаўнікоў. Наяўнасць праблемы з кадрамі прызнаў намеснік міністра ЖКГ Андрэй Рамашка:
На рамонтныя спецыяльнасці сёння людзей не знайсці.
У Беларусі прызначаны два новыя міністры.
Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю стаў Артур Карповіч. Лукашэнка запатрабаваў ад Карповіча, "каб цэны не скакалі, асабліва ўверх".
Міністрам па падатках і зборах прызначаны Дзмітрый Кійко. Ад яго Лукашэнка чакае аналізу "свежым поглядам" падатковай сістэмы, якую ён лічыць справядлівай.
"Нідэрланды не прызнаюць "выбары" 26 студзеня". Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская.
У першы дзень яе візіту ў Гаагу адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Дзікам Схофам, міністрам замежных спраў Каспарам Вельдкампам, грамадзянскай і экспертнай супольнасцю.
"Радая, што Нідэрланды займаюць цвёрдую і паслядоўную пазіцыю па Беларусі і гатовыя дапамагаць беларусам. Важна, што ўрад у сваёй палітыцы адрознівае рэжым і беларусаў, а таксама Беларусь і Расію. Нельга класці нас у адзін кошык", — піша Ціханоўская.
Фестываль беларускага пост-панка пройдзе ў Варшаве. На "Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala" выступяць маладыя беларускія гурты: Kowelskie Psy, Serbskiy Nozh, Sož, Prorva.
Мерапрыемства адбудзецца 17 студзеня ў Klub Chmury.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
13:00 — Ірына Сідорская ў праграме Gender Gap
14:00 — палітолаг Каміл Клысінскі
15:00 — экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч
Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Першыя пяць "вопытных беларускіх электрамабіляў" праходзяць тэхнічныя выпрабаванні і "атрымліваюць камерцыйную ацэнку". Калі пачнецца іх серыйная вытворчасць (і ці пачнецца ўвогуле), па-ранейшаму невядома.
Яе мусілі пачаць з 1 студзеня 2025-га, але загад Лукашэнкі не выканалі. Дагэтуль невядома, колькі электрамабіль будзе каштаваць у серыйнай вытворчасці.
У Лёзне знайшлі зламысніка, які павесіў сабаку. Выявілася, што гэта мясцовы жыхар, які раней яго падкормліваў.
У Віцебскім УУС расказалі, што малады сабака прыбіўся да падворку 48-гадовага жыхара Лёзна: "Мужчына падкормліваў жывёлу, і ўся акруга лічыла яго гаспадаром сабакі. Праз нейкі час жывёла стала бегаць па суседскіх гародах і псаваць пасевы".
Суседзі сталі выказваць прэтэнзіі лёзненцу за паводзіны сабакі. Мужчына пабаяўся, што яму давядзецца адказваць — і забіў жывёлу.
Збор за перасячэнне мяжы з краінамі ЕС вярнула і Гродзенская вобласць. Ён пачне дзейнічаць з 1 лютага і складзе 42 рублі (адну базавую велічыню).
Днямі стала вядома, што збор вярнулі Віцебская і Брэсцкая вобласці. У адрозненне ад мінулага года, цяпер рашэнні бестэрміновыя, яны будуць дзейнічаць да адмены.