Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
За мінулы год у Мінску затрымалі больш за 100 тысяч безбілетнікаў. Агулам у 2024 годзе яны заплацілі больш за тры мільёны рублёў, паведамляе "Мінсктранс".
У 2023-м было больш за 112 тысяч безбілетнікаў. У тым жа годзе сталічныя ўлады адзначалі зніжэнне колькасці безбілетнікаў.
Галандцы п'юць безалкагольнае піва, а немцам шлюць фэйкавыя навіны — #ІхНоравы
Самыя неймаверныя навіны з усяго свету.
Чытаць тут: euroradio.fm/galandcy-pyuc-bezalkagolnae-piva-nemcam-shlyuc-feykavyya-naviny-ikhnoravy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Гандлёвая вайна Трампа супраць Кітая можа абярнуцца ўзброенным канфліктам. Пра гэта ў эфіры @euroradio разважае палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=rj5BbJrIl2c
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі вядомы партал "Народныя навіны Віцебска". Адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Пасля 2020 года "Народныя навіны Віцебска" цалкам адышлі ад асвятлення палітычных падзеяў у рэгіёне. На сайце публікаваліся навіны паўсядзённага жыцця і здарэнні.
Колькасць замежнікаў, якія карыстаюцца беларускім "бязвізам", за год істотна паменшала — амаль на 20%. Гэта вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Падводзячы вынікі 2023 года, памежнікі паведамлялі, што "бязвізам" скарысталіся 6305 жыхароў краін Еўрасаюза — 3415 грамадзян Літвы, 1242 грамадзяніны і 288 неграмадзян Латвіі, а таксама 1360 грамадзян Польшчы.
Вынікі 2024 года выглядаюць больш сціпла — усяго 4886 замежнікаў з 38 краін, уключаных у спіс "бязвізу". Паведамляецца, што большасць падарожнікаў прыехалі зноў жа з суседніх з Беларуссю краін — Літвы, Латвіі ды Польшчы.
З'яўленне Ілана Маска ў асяроддзі Дональда Трампа спараджае хаос у сусветнай палітыцы. У гэтым упэўнена палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=rj5BbJrIl2c
У Беларусі налічылі каля 2 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Большасць з іх знаходзяцца ў радыётэхнічным вузле "Баранавічы" і ў вузле сувязі "Вілейка". Там іх да 1450 чалавек, піша "Беларускі Гаюн".
Як адзначае згаданы тг-канал, у снежні 2024-га сітуацыя з расійскім вайсковым кантынгентам у Беларусі не змянілася: расіяне працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях і ў той жа колькасці, што і раней.
Польшча не разглядае адкрыццё пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю. Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк:
Мы б вельмі хацелі, каб пагранічныя пераходы былі адкрыты, але няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні.
Ён усклаў адказнасць на беларускі бок:
Анджэй Пачобут усё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні. Розныя заявы аб яго магчымым вызваленні не пацвердзіліся фактамі. Ніякага супрацоўніцтва з беларускага боку не назіраецца ў дачыненні да інфармацыі аб забойстве польскага салдата ў мінулым годзе. І мы па-ранейшаму маем справу з сітуацыяй на мяжы, якая не пакідае сумневаў у тым, што менавіта беларускія службы арганізуюць і садзейнічаюць гэтай гібрыднай агрэсіі.
Эфір @euroradio з кіраўніцай “Вольнага хору. Рыхтуйце пытанні!
Ці варта чакаць новага альбома ад “Вольнага хору” і што за кнігу рыхтуе яго дырыжорка да друку? Што за праект разам з “Concordia Choir” пачынае Казіміроўская ў Варшаве і чым жыве Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Choіr” Галіна Казіміроўская: https://www.youtube.com/watch?v=rj5BbJrIl2c
Борыс Джонсан назваў Пуціна “fucking idiot”. І нагадаў, што Расійскай імперыі больш не існуе, а краіны Балтыі і Украіна — незалежныя і самастойныя.
Згодныя з Джонсанам? Стаўце 🔥, а калі не згодныя... ну, хай вам дастанецца 🤨.
З беларускіх аптэк знік расійскі аналаг “Аземпіка”. Пацыенты спрабуюць даведацца, калі “Семавік” вернецца.
“Вельмі патрэбны прэпарат дыябетыкам і хворым цяжкім атлусценнем! Бо вельмі важная схема лячэння і перарываць надоўга прыём нельга!” — скардзяцца пацыенты.
Але тэрмінаў паставак ніхто не называе. Як высветлілася, “Семавік” прывозілі ў Беларусь па спецдазволу Мінздароўя і прэпарат не зарэгістраваны ў краіне. То бок ці вернецца ён увогуле — невядома.
Але, як расказвала @euroradio, сам “Аземпік” і яго аналаг актыўна прадаюць у Беларусі на чорным рынку.
У Беларусі зніклі лекі, якія прызначаюць пры раку. Доктар: гэта праблема
СК анансуе флэшмоб "Лукашэнка ў шродэр". З Мінска пагражаюць беларусам у замежжы, якія збіраюцца прыняць удзел у гэтай і іншых акцыях. А назва такая, нібыта плануюць знішчаць партрэты Лукашэнкі.
Следчы камітэт называе акцыі беларусаў за мяжой “спробамі дыскрэдытацыі”. Сярод іх і згаданы флэшмоб ("экстрэмісцкі перформанс"), арганізатарамі якога называюць "Народныя амбасады".
Згадваецца і фэст "Беларусы годныя лепшага", які пройдзе ў Варшаве 26 студзеня. Яго арганізатараў СК называе "злачынцамі". Сцвярджаецца, што адна з іх мэтаў — "стварэнне негатыўнага іміджу вакол выбарчай кампаніі ў Беларусі".
У Мінску смяротнасць ад COVID-19 заніжалі больш чым у 4 разы. Пра гэта сведчаць афіцыйныя дакументы.
Іх здабыла арганізацыя BELPOL і перадала @belsat.
На 2 лістапада 2021 года (апошняя дата ў дасяжных звестках мінскага патолагаанатамічнага бюро) Мінздароўя заяўляла, што ў Беларусі агулам зарэгістравалі крыху больш за 604 тысячы выпадкаў COVID-19 і 4662 смерці. Але дакументы сведчаць, што зарэгістраваная захваральнасць чыноўнікамі заніжаная больш чым удвая, а смяротнасць па краіне, імаверна (калі ў Мінску і рэшце Беларусі суадношанне хваробаў і смерцяў было аднолькавым), заніжаная больш чым у 4 разы.
Мяркуецца, што ў Беларусі магло быць каля 20 тысяч смерцяў ад COVID-19 за першыя два з паловай гады пандэміі.
Можа быць бясплоддзе ці аўтызм? Медык адказвае на міфы антыпрышчэпачнікаў
У адным з раёнаў Беларусі смяротнасць падчас COVID-19 павялічылася на 75%
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на 13 студзеня (час пазначаны беларускі):
14:00 — гісторык Роза Турарбекава.
15:00 — кіраўніца “Вольнага хору” Галіна Казіміроўская.
16:00 — палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Рыхтуйце пытаннечкі!
13 студзеня 1893 нарадзіўся аўтар знакамітай “Евы” Хаім Суцін. Ён стаў знакамітым ужо ў Парыжы, але родам са Смілавічаў.
Сімвалічна, што мастак, чыя карціна стала адным з галоўных сімвалаў пратэстаў 2020-га памёр… 9 жніўня.
Сумны геній: найбольш вядомыя карціны Хаіма Суціна
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка 14 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:00 Чаму рэжым ніяк не можа адчапіцца ад з’ехалых беларусаў
11:59 Навіны спорту
13:33 "Можа пад'ехаць супрацоўнік і растлумачыць". Улады — пра выбухі пад Гомелем
19:55 Навіны шоў-бізу
22:09 Як прапаганда зазывае беларусаў на выбары — #КрынжТыдня
Не спіцца? Парады па паляпшэнні сну, якія могуць дапамагчы!
Знайшлі выдатныя лайфхакі для тых, хто, як і мы, пакутуе на бессаннь.
Чытаць тут: euroradio.fm/ne-spicca-parady-pa-palyapshenni-snu-yakiya-moguc-dapamagchy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Чаму ў Беларусі амаль няма снегу?
З чым гэта звязана і якія наступствы могуць быць, @euroradio расказвае кліматолаг Уладзіслаў Шумак.
Чытаць тут: euroradio.fm/chamu-u-belarusi-amal-nyama-snegu-klimatolag-tlumachyc-prychyny-i-nastupstvy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Пры вяртанні на святы ў Беларусь затрымана сама меней 8 чалавек. Пра такую колькасць затрыманых стала вядома фонду BYSOL.
Читать полностью…ЗША ўвялі новыя абмежаванні на экспарт тэхналогій у дзяржавы, "якія выклікаюць занепакоенасць. Іх перад сваім адыходам зацвердзіла адміністрацыя Джо Байдэна.
Ёсць у гэтым спісе і Беларусь. Яна ўвайшла ў катэгорыю краін, куды ЗША забаранілі перадаваць найбольш магутныя мадэлі ШІ і пастаўляць "прасунутыя" чыпы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтых тэхналогіях.
Купіць Грэнландыю: чым пагражаюць свету амбітныя планы Трампа?
На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
https://www.youtube.com/watch?v=ZkukonzQ3AI
Багатыя таксама плачуць: дамы якіх галівудскіх зорак пацярпелі ад пажараў
Кошт кожнага складаў як мінімум некалькі мільёнаў долараў.
Чытаць тут: euroradio.fm/damy-yakikh-galivudskikh-zorak-pacyarpeli-ad-pazharau
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Пажыццёвае зняволенне! Такое пакаранне запатрабавала пракуратура для Дарыяна С., якога падазраюць у згвалтаванні і забойстве беларускі ў Варшаве.
Прысуд агучаць 17 студзеня.
Трагедыя адбылася на пачатку мінулага года. 25 лютага беларуску Лізу знайшлі ў цэнтры Варшавы распранутай і ў непрытомным стане. У цяжкім стане яе даставілі ў лякарню. Некалькі дзён медыкі змагаліся за жыццё дзяўчыны, але 1 сакавіка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.
Пасля трагедыі ў сацсетках пачалася акцыя #ХопіцьГвалціць, а ў Варшаве прайшоў мітынг "Яе звалі Ліза".
Афіцыйная гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 5,2%. У снежні 2024-га зафіксавалі 0,6%, паведамляе Белстат.
Харчовыя тавары за год падаражэлі на 6,5%, непрадуктовыя — на 3,4%, а інфляцыя на паслугі склала 5%.
Як змяніліся цэны на прадукты за 2024 год: паглядзелі і параўналі
“Правы рэванш”: пра Ілана Маска, палітвязняў і чаканне “перагорнутай старонкі”. Эфір @euroradio з Розай Турарбекавай.
Пра тое, якія прычыны прыводзяць да росту папулярнасці ультраправых і прапуцінскіх сіл, гаворым з гісторыкам, эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай: https://youtu.be/rj5BbJrIl2c
У Беларусь прыйдуць завірухі. У ноч з аўторка на сераду над большай часткай краіны чакаецца моцны снег, які прыйдзе з Еўропы.
▪️ Ці трэба прымаць вітамін D зімой? Вось што кажа навука
▪️ Як перажыць зіму і не з'ехаць з глузду? 12 спосабаў, якія вам дапамогуць
▪️ Як клапаціцца пра скуру твару зімой
Нічога незвычайнага. Проста расійскі чыноўнік абмацюгаў валанцёраў, якія ратуюць птушак у Анапе, дзе са снежня змагаюцца з разлівам мазута.
Потым чыноўнік патлумачыў свае словы “эмацыйным станам”.
Рубрыка #СанкцыіНеПрацуюць. Расійскі “Газпрам” рыхтуецца да скарачэнняў супрацоўнікаў дзеля “аптымізацыі”.
Цэнтральны апарат “Газпрама” хочуць скараціць прыблізна на 40%. А як інакш, калі пакупнікоў становіцца ўсё менш.
Уладзімір Зяленскі прапанаваў кіраўніку КНДР абмяняць яго салдат, якія трапілі ў палон. У выпадку, калі Кім Чэн Ын зможа арганізаваць іх абмен на ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў палоне ў Расіі.
"Акрамя першых захопленых у палон салдат з Паўночнай Карэі, несумненна, будуць і іншыя... І ні ў кога ў свеце не павінна застацца сумненняў, што расійскае войска залежыць ад вайсковай дапамогі КНДР”
13 студзеня беларусы святкуюць Шчодрык (Шчодры вечар). Гэты дзень мае асаблівы статус.
Вечар 13 студзеня — гэта час, калі на стол ставяць багатую куццю (глядзіце рэцэпты тут), мясныя стравы, салёныя грыбы, мочаныя яблыкі, кіслую капусту, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік. А абрадам надаецца магічны сэнс.
У гэты дзень працягваюць спяваць калядныя песні а часам і гадаюць, каб даведацца свой лёс — некалі @euroradio рабіла артыкул пра самыя папулярныя сярод нашых продках спосабы даведацца будучыню.