euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

Катастрафічныя пажары ў Лос-Анджэлесе маглі пачацца з... навагодніх феерверкаў. Цяпер гэта адна з версій, піша The Washington Post.

Як высветлілася, 1 студзеня ў гарах побач з горадам пачаўся пажар. Я раз у тым месцы, куды любяць хадзіць на хайкінг і праводзіць розныя святы. Мясцовыя кажуць, што там у навагоднюю ноч была кампанія ў феерверкі, і ўзгаранні пасля такога ўжо здараліся.

Той пажар нібыта патушылі, але потым не правяралі. Тым часам яшчэ шмат дзён нешта можа тлець. Потым агонь праз гэта вярнуўся, і атрымаўся самы вялікі пажар у гісторыі горада.

Дарэчы, феерверкі не толькі небяспечныя для людзей і патэнцыйна становяцца прычынамі пажараў. Яны шкодзяць і прыродзе, у тым ліку пужаюць жывёл і птушак, што часам прыводзіць да трагічных для іх наступстваў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

На мяжы за абразу міністра ўнутраных спраў затрымалі цяжярную жанчыну. Ёй прад’явілі за каментары ў адрас кіраўніка міністэрства ў 2020-м годзе. Да кастрычніка 20-га пасаду займаў Юрый Караеў.

31-гадовая мінчанка вярталася з Літвы ў Беларусь.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Салата. Шмат. Аддам дарма. Якой ежай дзеляцца беларусы пасля святаў.

Беларусы пасля святаў дзеляцца ежай у спецыялізаваных групах у сацсетках. Гэтая прагрэсіўная практыка называецца фудшерынгам. Прасцей: калі вы не паспяваеце з'есці прадукты да заканчэння тэрміну прыдатнасці, вы дзяліцеся імі.

Мы паглядзелі, чым дзеляцца беларусы ў некаторых папулярных групах фудшэрынга ў сацсетках.

https://euroradio.fm/salata-shmat-addam-darma-yakoy-ezhay-dzelyacca-belarusy-paslya-svyatau

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусь у рэйтынгу пашпартоў заняла 62-е месца са 199. Новы рэйтынг апублікаваў Henley & Partners.

Беларусы без візы могуць наведаць 81 краіну.

Лепш за ўсё мець пашпарт Сінгапура — і мець доступ у 195 дзяржаў свету. На другім месцы — пашпарт Японіі. На трэцім — уладальнікі пашпартоў Фінляндыі, Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Паўднёвай Карэі.

Самыя закрытыя краіны свету — Пакістан, Емен, Ірак, Сірыя і Афганістан.

Індэкс пашпартоў Henley заснаваны на эксклюзіўных дадзеных ад Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA). Гэта аўтарытэтны рэйтынг усіх пашпартоў свету ў залежнасці ад колькасці напрамкаў, якія іх уладальнікі могуць наведаць без папярэдняй візы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Мінабароны трызніць пра "недэкватныя паводзіны беглых" перад прэзідэнцкімі выбарамі. Дзяржава непакоіцца пра магчымыя правакацыі.

"Актыўнасць адбываецца. Нарашчванне сіл і сродкаў — яно ідзе планамерна, з года ў год. Няма такога, што нешта экстранае. Няма, яны займаюцца планавай дзейнасцю, нарошчваюць, не звяртаючы на нас ніякай увагі. Яны нават не думаюць як-то апраўдацца за свае дзеянні. (...)

Магчыма будуць неадэкватныя паводзіны, магчыма ім проста дадуць загад нешта зрабіць, нейкую правакацыю. Мы да гэтага гатовая
, — кажа памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лесныя пажары ў Каліфорніі: колькасць ахвяр дасягнула 16 чалавек. У акрузе Лос-Анджэлес (Каліфорнія, ЗША) яшчэ 13 чалавек лічацца зніклымі без вестак, але пакуль няма пацвярджэння, ці звязана гэта з пажарамі.

З-за змены ветру агонь распаўсюдзіўся на раней бяспечныя раёны. Улады арганізавалі новую эвакуацыю, а пажарныя тэрмінова перакінутыя на новыя месцы ўзгарання.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прывітанне, чужая мілая Грэнландыя. Паглядзелі, што там адбываецца ў прапагандыстаў. Відаць, асабліва яны натхняліся дадатковымі порцыямі алкаголю ў святы.

Тэст па прапагандзе тыдня: https://euroradio.fm/pryvitanne-chuzhaya-milaya-grenlandyya-test-pa-prapagandze-tydnya

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

🐦 Падстава ад Колі Лукашэнкі, Беларусь у складзе ЗША і не толькі. Гэта бла-бла-шоу “Чык-Чырык” на @euroradio: https://youtu.be/4MDXAuydrqs

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы выдаткоўваюць на ЖКГ каля 6% заробку. І прапаганда кажа, што трэба быць за гэта вельмі ўдзячнымі.

Але і ў Польшчы на гэта ў сярэднім аддаюць па 6%! І без ільготных тарыфаў — проста ў людзей заробкі ў разы вышэйшыя, кажа блогер і сябра КР Аляксандр Кныровіч.

Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=bqZ4oY8_yJU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Зянон Пазняк выказаўся пра выбары, але і ў гэтай тэме прайшоўся па апанентах сярод апазіцыі. Пры гэтым выкарыстаў тэрмін "бязвыбары", якія як раз Офіс і АПК і прапанавалі.

"Нязменнай застаецца справа падтрымкі бязвыбараў з боку калабарантаў (псэўдаапапазыцыі, "палітхаляўшчыкаў", "грантасмокаў" і іншых схаваных дэмакратычных канторскіх), што фінансуюцца з чужой рукі, тыпу "офіса", "кабінэту", "нау" і т. п., і дэманструюць чужую палітыку).

(...)

Нязменныя паводзіны калабарантаў абумоўленыя пастаянным палітычным інтарэсам іхных прагматычна скіраваных "донараў". Словам, псэўдавыбарчая аперацыя абяцае быць традыцыйна-рэжымнай, прадбачанай і фармальнай, як на парадзе"

Нагадаем, што дэмсілы заклікаюць усіх заходніх партнёраў не прызнаваць вынікі гэтых выбараў, а беларусаў заставацца дома. Тым, каго прымусова цягнуць на выбарчыя ўчасткі, дэмсілы прапануюць ставіць "супраць усіх".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы Варшавы — да вас важны зварот ад Маляваныча! Дакладней, запрашэнне на два спектаклі з беларускімі дзеткамі і сапраўднай батлейкай.

▪️ 11.01
15:00 — Музей Вольнай Беларусі

▪️ 19.01
15:00 — Беларускі дом

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Мы не хочам быць амерыканцамі”. Прэм’ер Грэнландыі адказаў Дональду Трампу.

“Мы не хочам быць датчанамі. Мы не хочам быць амерыканцамі. Мы хочам быць грэнландцамі”


На пытанне пра тое, ці размаўляў ён з Трампам, прэм'ер Грэнландыі Мутэ Б. Эгедэ адказаў: "Не, але мы гатовыя паразмаўляць". Прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен запытала размову з абраным прэзідэнтам ЗША яшчэ ў чацвер, адразу пасля яго заяў пра жаданне далучыць Грэнландыю.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пажары ў Лас-Анджэлесе ўжо знішчылі каля 150 квадратных кіламетраў. Як мінімум 11 чалавек загінулі, 180 тысяч эвакуіравалі.

Падчас пажараў згарэлі дамы шматлікіх зорак, у тым ліку Бэна Афлека, Пэрыс Хілтан і Мэла Гібсана.

Па падазрэнні ў падпале быў арыштаваны 30-гадовы мужчына.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі маленькая злачыннасць, калі так шмат сілавікоў? А вось і не. У параўнанні з еўрапейскімі суседзямі ў нас сітуацыя горшая. Глядзіце самі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Хадзем на каву! У новым выпуску рассылкі @euroradio “Кубачак кавы” абмяркуем разам выбухі на Гомельшчыне, Віктара Бабарыку і каланіяльныя амбіцыі Трампа.

Глядзець і падпісвацца тут: https://kubachakkawy.substack.com/p/77e

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускія чыноўнікі пачалі наладжваць стасункі з талібамі. Беларуская дэлегацыя МЗС у асобе намесніка міністра Сяргея Лукашэвіча правяла сустрэчу з намеснікам кіраўніка палітычнага офіса "Талібана" Абасам Станікзай.

Што цікава, ён знаходзіцца ў спісе тэрарыстаў, які склаў беларускі КДБ.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Крынж тыдня на @euroradio! У гэтым выпуску: дзіўныя ролікі прапаганды да выбараў, рэжым Лукашэнкі жорстка адказаў апазіцыі — відэа з Карпенкам, чыноўнікі ўрачыста адкрылі 4 км дарогі.

https://youtu.be/M8iSXTwZWmw

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Трава — клас!" Абмеркавалі варыянт здаровага ладу жыцця ад зумераў у бла-бла-шоў "Чык-Чырык" на @euroradio.

Цалкам выпуск глядзіце тут:

https://youtu.be/4MDXAuydrqs

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дыпламатаў не пусцілі на суд над японцам, якога Беларусь абвінавачвае ў шпіянажы

Наканісі Макатосі арыштаваны летась у ліпені, і дагэтуль працаваў выкладчыкам.

https://euroradio.fm/dyplamatau-ne-puscili-na-sud-nad-yaponcam-yakoga-belarus-abvinavachvae-u-shpiyanazhy

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Рэйс “Белавія” з Мінска ў Санкт-Пецярбург развярнулі на палове шляху. Прычына ў тым, што аэрапорт “Пулкава” часова не прымае самалёты. Праз моцныя снегапады службы аэрапорта не паспяваюць расчысціць узлётна-пасадачную паласу.

У Мінск вярнуліся 90 пасажыраў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Шалёная чарга легкавікоў захоўваецца на мяжы з Польшчай. У пункце “Брэст” выезду чакаюць 2150 аўтамабіляў.

Чаргі з аўтобусаў, што дзіўна, амаль няма — цяпер на выезд стаяць толькі 15.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Час рыхтавацца да Шчодрыка (Шчодрага вечара), які святкуюць 13 студзеня. У гэтым дзень згадваюць пра шматлікія традыцыі нашых продкаў — напрыклад, унікальны абрад “Конікі”, які дагэтуль праводзяць у Давыд-Гарадку.

І, канешне, спяваюць калядкі! Паслухайце беларускія калядныя песні. А тут вы можаце даведацца больш.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гукі выбухаў пад Гомелей, хутчэй за ўсё, выкліканыя дронам, піша @flagshtok.

Як @euroradio тэлефанавала чыноўнікам і ў міліцыю, каб даведацца прычыну гукаў выбухаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусь хоча прымаць рашэнні ў Анктартыцы, але атрымлівае адмовы. Афіцыйны Мінск працягвае дабівацца кансультацыйнага статусу ў межах Дамовы аб Антарктыцы.

Гэта дало б краіне магчымасць удзельнічаць у кіраванні самым паўднёвым кантынентам і ўплываць на міжнародныя рашэнні, звязаныя з гэтым рэгіёнам. Аднак, нягледзячы на падачу заяўкі яшчэ ў 2019 годзе і наяўнасць уласнай станцыі "Гара Вячэрняя" ў Антарктыцы, сусветная супольнасць не спяшаецца прысвойваць такі статус Беларусі.

Апошняя адмова звязаная з тым, што Беларусь не вядзе дастатковай навуковай працы ў Антарктыцы. Палітычная нестабільнасць і роля краіны ў вайне ва Украіне таксама паўплывалі на рашэнне.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

👀 Што там у свеце? Брэнд Birkenstock супраць усіх, пратэсты ў Кітаі і не толькі.

Агляд цікавых міжнародных навін: https://euroradio.fm/birkenstock-suprac-usikh-i-pratesty-u-kitai-ikhnoravy

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

2024 год стаў самым цёплым у Беларусі за ўсю гісторыю назіранняў. Сярэдняя тэмпература паветра за год склала 9,5°C — на 2,3°C вышэй за кліматычную норму.

Сапраўдным рэкардсменам стаў верасень: сярэдняя тэмпература дасягнула 17,5°C (на 4,8°C вышэй за норму), а на поўдні краіны паветра ў некаторыя дні прагравалася да 30°C.

Якіх наступстваў чакаць праз змены клімата ў Беларусі — кажа кліматолаг

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Хочаш у Еўрасаюз — плаці. Брэсцкая і Віцебская вобласці вярнулі збор за перасячэнне мяжы.

Рашэнні ўступаюць у сілу з 1 лютага. За перасячэнне мяжы ў любы з бакоў на аўтамабілі давядзецца заплаціць базавую велічыню (42 рублі).

Падлічым: прама цяпер у пункце "Брэст" на выезд з Беларусі стаяць 2100 аўтамабіляў. Гэта значыць толькі з такой колькасці машын сумарны збор склаў бы 88,2 тысячы рублёў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы пятніцы 10 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:05 Чаму ў праграме Канапацкай так мала пунктаў пра правы жанчын?

14:22 Навіны спорту

16:13 Як Беларусь дажылася да дэфіцыту драўніны — “Хаў мач” на Еўрарадыё

26:01 Навіны шоў-бізу

28:28 Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі канчаткова забараняюць прывязваць цану арэнды да долара. Палата прадстаўнікоў прыняла змены заканадаўства, праз якія ў дагаворах найму можна будзе выкарыстоўваць толькі рублі.

Цяпер пытанне: усе арэндадаўцы так цяпер і будуць рабіць, ці вялікая колькасць пачне здаваць кватэры без афіцыйных дамоў?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У чым логіка вызвалення рэжымам палітвязняў? Разважае экс-палітзняволеная журналістка Вольга Лойка.

Стрым цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/R7qHcCydelU

Читать полностью…
Subscribe to a channel