Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
За 2021-2024 Беларусь пакінулі больш за 15 тысяч айцішнікаў. Пра гэта паведамляюць “Кіберпартызаны” са спасылкай на ўнутраную дзяржаўную статыстыку.
Летась міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што ВНУ Беларусі выпускаюць зашмат айцішнікаў. На яго думку, у цяперашняй эканоміцы іх патрэбна ўдвая менш
Але восенню Мінэканомікі знайшло пазітыўныя тэндэнцыі ў ІТ-сферы Беларусі, якую даводзіцца "аднаўляць" пасля масавага выезду айцішнікаў за мяжу з-за рэпрэсій і санкцый. Было заяўлена пра "невялікі рост". Гаворкі пра тое, што айцішнікаў зашмат, не было.
"Можа пад'ехаць супрацоўнік і растлумачыць". @euroradio патэлефанавала мясцовым уладам, каб распытаць пра выбухі, якія днямі чулі ў Гомелі.
“Вы чуеце выбухі ў Чонках? А на якой вуліцы? Тэлефануйце ў міліцыю”
У Курскай вобласці РФ не могуць знайсці грамадзяніна Беларусі. Такая інфармацыя ёсць у спісе зніклых асоб, які апублікавала расійская амбудсвумэн Таццяна Маскалькова.
Ані імя, ані ўзрост “гражданина Беларуссии” не пазначаюць, толькі што ён жыве ў Суджанскім раёне. І знік без вестак.
Расія ўсё вызваляе ды вызваляе Курскую вобласць. І як бы прапаганда, Пуцін і Лукашэнка не казалі пра “вось-вось” — ніяк атрымліваецца. Ды зразумела, што словы іх хутчэй для адцягнення ўвагі.
Читать полностью…Людзі Трампа "падкуплялі" бяздомных і жабракоў вячэрамі ў гатэлях, каб яны на відэа сыгралі прыхільнікаў палітыка. Пра гэта паведамляе тэлебачанне Даніі.
Шыкарныя вячэры і абеды праходзілі ў дарагім Hans Egede у сталіцы Гренландыі — Нуўке. Некаторым шанцавала сядзець за адным сталом з Дональдам Трампам-малодшым.
Артэфакты змагання: чым жыве музей Вольнай Беларусі — стрым з Наталляй Задзяркоўскай.
Музей Вольнай Беларусі ў цэнтры Варшавы — гэта не толькі памяшканне для культурніцкіх імпрэзаў, канферэнцый і тэатральных прэм’ераў, але і... сапраўдны музей, дзе ўжо сабраная немалая калекцыя розных цікавостак.
Як прайшоў 2024 год для музея Вольнай Беларусі і чым ён быў адметны? З чаго складаецца калекцыя? Ці адпавядае беларускі музей за мяжой чаканням беларусаў і што плануецца змяніць у яго працы? Размаўляем пра гэта з кіраўніцай праекта Наталляй Задзяркоўскай.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/KuSPc_abw3o
Бензавоз загарэўся на трасе пад Бабруйскам. А ратавальнікі яго эпічна тушылі.
Пажар ліквідаваны, гаручыя рэчывы змываюць з трасы. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
У Гданьску падпалілі дом-прычэп беларуса. Ён 8 гадоў дапамагаў бяздомным, а цяпер сам шукае сродкі на новае жыллё, распавядае @mostmediaio.
Падпал можа быць звязаны з тым, што за пару тыдняў да таго Алег Мядзведзеў дапамог затрымаць двух злодзеяў: https://euroradio.fm/u-gdansku-spalili-dom-prychep-belarusa
З Беларусі — без VPN
Трамп хоча далучыць да ЗША Грэнландыю і Канаду. Што гэта? Свет, узяўшы прыклад з Пуціна, вяртаецца ў рэальнасць, калі "моцныя" дзяржавы могуць забраць у "слабых" тое, што "дрэнна ляжыць"?
Мы распыталі пра гэта экспертаў: https://euroradio.fm/chym-pagrazhae-zhadanne-trampa-daluchyc-da-zsha-novyya-zemli-merkavanne-ekspertau
З Беларусі — без VPN
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):
14:00 — блогер і палітык Аляксандр Кныровіч
15:00 — кіраўніца Музею Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская
16:00 — экспертка па эканоміцы, экс-палітзняволеная Вольга Лойка
Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Беларусаў пачнуць прышчапляць ад COVID-19 новай расійскай вакцынай. Яна называецца "Конвасэл", і яе называюць больш універсальнай у адносінах да розных варыянтаў каранавіруса, чым тыя вакцыны, якія ўжываліся дагэтуль.
А раней асноўным прэпаратам для вакцынацыі ў Беларусі быў расійскі "Спутник V". З прычыны неэфектыўнасці да віруса, які мутаваў, ён не выпускаецца з 2022 года.
Што да ўласнай беларускай вакцыны, распрацоўку якой улады з пафасам запусцілі ў 2021 годзе, дык ці то яна ёсць — ці то яе няма. Анансавана, што прадпрыемства "БелВитунифарм" гатовае выпускаць да 4 млн дозаў да год, але калі ўсё так добра — навошта сертыфікаваць і закупляць новую расійскую вакцыну?
⚡️ Следчы камітэт агучыў сваю версію гібелі дваіх участковых міліцыянтаў у Віцебску. Гэта "неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй".
Што праўда, звычайна пры неасцярожным абыходжанні са зброяй гіне адзін чалавек — той, які нешта робіць няправільна ці грэбуе мерамі бяспекі. А каб два чалавекі адначасова неасцярожна абыходзіліся са зброяй, ці зброя, з якой неасцярожна абыходзяцца, забіла адразу дваіх... Ну, паслухаем, што яшчэ раскажа Следчы камітэт.
⚡️ Паводле інфармацыі @vitebsk_info, смерць дваіх міліцыянтаў у Віцебску не была няшчасным выпадкам, як пра гэта піша МУС.
"У Віцебску ў пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў напарніка, а потым сам сябе. Гэта здарылася ўчора, паведамляюць нашыя крыніцы", — паведамляе тг-канал.
Брэнд Columbia сыходзіць з Беларусі. Усе тры фірмовыя крамы будуць закрытыя пасля распродажу астатняй прадукцыі. Пра гэта @officelife_media аспавялі ў адной з гандлёвых кропак брэнда.
Да 13 студзеня кліенты, у якіх ёсць карты лаяльнасці, змогуць набыць адзенне Columbia са зніжкай у 40%. Магчыма, гэты тэрмін падоўжаць да канца студзеня.
Уночы на 10 студзеня ў Беларусі былі недасяжныя YouTube і Telegram. Праблемы з доступам да іх пачаліся прыкладна ў 1:30, доступ пачаў аднаўляцца каля 3:00.
Таксама былі праблемы з доступам да сэрвісаў Twich і Discord, якія дазваляюць стрыміць і камунікаваць голасам і тэкставымі паведамляеннямі.
Бяспеку адмяняюць дзеля хуткасці будаўніцтва. У гэтым сэнс новага ўказу Лукашэнкі, у якім ён “усталяваў асаблівасці праектавання і будаўніцтва” для праекта “Паўночны бераг” у Мінску.
Прасцей кажучы, дазваляецца ігнараваць некаторыя тэхнічныя нормы, каб будаваць хутчэй. Але ёсць і іншая дэталь: ва ўказе “ўдакладнены парадак і тэрміны перадачы ў дзяржаўную ўласнасць пабудаваных аб'ектаў”. То бок, вы будуйце — мы атрымаем.
“Паўночны бераг” — цікавы праект, бо яго распачалі браты Карычы. Калі яны трапілі пад санкцыі, ім заняўся мільярдэр з Эміратаў. Але ў 2024-м ён вырашыў прадаваць актывы ў Беларусі праз рызыку санкцый. Інвестары бягуць, нават тыя, хто сябруе з сям’ёй Лукашэнкі.
Пра што піша мастак Аляксей Кузьміч у сваёй кнізе “Транзітны дзённік”? @euroradio вывучыла навінку і прыйшло да высновы, што гэта хутчэй не кніга, а арт-праект мастака на паперы.
Тэкст тут — дзённікавыя допісы, якія часцей за ўсё уяўляюць плынь свядомасці. Пра мастацтва, паездкі, асабістае жыццё і г.д. За вечар такую кнігу не прачытаеш, але яна і не на тое разлічаная.
Валерый Цапкала падаў у суд на Raiffeisen. Палітык хоча даказаць датычнасць банкаўскай групы, у якую да нядаўняга часу ўваходзіў беларускі "Пріорбанк", да канфіскацыі актываў беларускіх актывістаў.
Цапкала патрабуе стварыць адмысловы “Фонд падтрымкі ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і вайны ва Украіне” за кошт прыбытку, які банкаўская група атрымала ў Беларусі і Расіі.
Ці пакажуць фота Сяргея Ціханоўскага ды іншых палітвязняў? Эфір з Вольгай Лойка.
Як варта ўспрымаць рашэнне рэжыму прадэманстраваць грамадскасці Бабарыку і ці варта чакаць, што следам можа быць апублікаванае фота Сяргея Ціханоўскага? Ці стане гэта пачаткам палітычнай адлігі і чаго рэжым чакае ў адказ?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка: https://youtu.be/R7qHcCydelU
Мінздароўя хваліцца закупкай новай расійскай вакцыны супраць COVID-19. Маўляў, даследаванне “Канвасэл” апублікавалі ў паважаным брытанскім выданні, і яго эфектыўнасць ацэньваецца ў 85,2%.
Для параўнання @euroradio паглядзела свежыя даследаванні эфектыўнасці асноўных заходніх вакцын. Для Pfizer яна складае 91,1%, для Moderna — 94,1%. Як кажуць, адчуйце розніцу.
Дарэчы, Мінздароўя некалькі разоў абяцала з’яўленне беларускай вакцыны, такі быў загад Лукашэнкі. Спачатку абяцалі да канца 2023-га, потым — цягам 2024-га. Паўтараецца гісторыя з пераводам Мінска на артэзіанскую ваду.
Можа быць бясплоддзе ці аўтызм? Медык адказвае на міфы антыпрышчэпачнікаў
У адным з раёнаў Беларусі смяротнасць падчас COVID-19 павялічылася на 75%
— Ці хочаце вы, каб Трамп набыў Грэнландыю?
— Ды вядома!
Сын Дональда Трампа з'ездзіў на дацкую выспу і зайшоў там мясцовых, якія выказалі жаданне далучыць востраў да ЗША.
Тым часам Politico піша, што Данія перадала шмат сваіх вайковых рэсурсаў Украіне, і цяпер не ў стане супрацьстаяць магчымаму ўварванню з боку ЗША. "Гэта можа быць самая кароткая вайна ў гісторыі", — гаворыцца ў артыкуле.
У Беларусі скончыўся лес, а Лукашэнка шкадуе беларусам вады. Стрым з Аляксандрам Кныровічам
Мінск цалкам перайшоў на артэзіянскую ваду — гэта добра! Лепш позна, чым ніколі. Але беларусы ў Лукашэнкі ўсё розўна апынуліся вінаватымі: па-першае, у тым, што не цэняць магчымасць піць ваду і "бесшабашна" ставяцца да рэсурсаў. А па-другое, у тым, што за гэтую самую ваду недаплачваюць.
Тым часам у Беларусі пачаліся праблемы з лесам. Урад нават ўвёў мыты на экспарт лесаматэрыялаў і вырабаў з драўніны — для "перадухілення дэфіцыту". Як такое можа быць, каб у Беларусі скончыўся лес?
Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=bqZ4oY8_yJU
Сваю версію гібелі дваіх міліцыянтаў у Віцебску апублікавалі праваабаронцы з "Віцебскай вясны". Па іх звестках, адзін участковы застрэліў іншага, а потым застрэліўся сам.
Паводле гэтай версіі, здарэнне адбылося выпадкова. Міліцыянт чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў саслужыўца, які ён загінуў на месцы. Першы, убачыўшы, што нарабілася, стрэліў у сябе.
Абодвум загінулым было каля 20 гадоў.
Следчы камітэт, які цяпер праводзіць праверку, нічога пра суіцыд не паведамляў. Там завяілі, што папярэдняя прычына здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй.
У Гомелі кіроўца дрыфтаваў па свежым снезе — і не заўважыў, як да яго падкралася машына ДАІ. На яго склалі тры пратаколы: уласна "за парушэнне правілаў манеўравання", а таксама за адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху і за парушэнне эксплуатацыі аўтамабіля, бо той быў няспраўны.
Цікава ў відэа таксама і тое, што і парушальнік, і іншыя машыны на дарозе едуць з уключанымі фарамі — у адрозненне ад экіпажу ДАІ.
У Беларусі "ёсць выпадкі псавання выбарчых стэндаў". Старшыня ЦВК Ігар Карпенка звязвае іх з "дэструктыўнай працай у сацыяльных сетках з-за мяжы".
Ага, і выбарчыя стэнды ў Беларусі таксама мы...
Мінск цалкам пераведзены на ваду з артэзіянскіх свідравінаў. Да таго жыхары раёнаў на захадзе і на поўдні сталіцы атрымлівалі ачышчаную ваду з Вілейскай воднай сістэмы. Ну, цяпер правярайце, што там цячэ з кранаў!
Ніхто, акрамя нас, сёння ўжо не згадае, але забеспячэнне Мінска артэзіянскай вадой было прапісана яшчэ ў праграме "Чыстая вада" на 2011–2015 гады. Атрымліваецца, траціна жыхароў сталіцы не мела ў кранах пітной вады "лішнія" 10 гадоў. Ну, добра, што хоць цяпер ёсць.
У магілёўскім "Еўраопце" пад столлю развесілі скрыні з клеем. Так тут змагаюцца з птушкамі, якія залятаюць у гандлёвую залу і перашкаджаюць пакупнікам.
Мала таго, што гэта негуманна (птушкі, якія трапляюць у пастку, паміраюць павольна і ў пакутах), дык клей яшчэ і працякае са скрынак уніз, на людзей і тавары. Жах!
У Віцебску загінулі двое ўчастковых міліцыянтаў. Гэта адбылося 9 студзеня каля 17:00.
МУС паведамляе, што міліцыянты загінулі "пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку". На месцы здарэння працуюць следчыя.
"Мы зноў убачым тое, што ўжо бачылі — проста махлярства". На каляднай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаўся пра хуткія "выбары" ў Беларусі.
На яго думку, "выбары" "хутчэй за ўсё не будуць мець нічога агульнага з выбарамі ў дэмакратычным сэнсе".
Згадаў прэзідэнт Польшчы і пра рэпрэсіі супраць палякаў і каталіцкіх вернікаў. У прыватнасці — 11-гадовы прысуд ксяндзу Генрыху Акалатовічу за "здраду дзяржаве". "Гэта паказвае, з кім і з чым мы маем там справу на гэты момант", — дадаў Дуда.
Важныя падзеі і сэнсы серады 9 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:08 Навошта Лукашэнка зноў загаварыў пра перадачу ўлады?
13:36 Навіны спорту
15:34 “Марафон адзінства” — які насамрэч сэнс гэтага шоў?
26:48 Навіны шоў-бізу
29:19 Чаму падзел на тых, хто з’ехаў і застаўся — марная справа?