euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

Што адбываецца ў свеце? Напрыклад, Нікалас Мадура выкраў зяця апазіцыянера, а ў Італіі забаранілі хварэць.

Агляд цікавых міжнародных навін за дзень: https://euroradio.fm/madura-vykrau-zyacya-apazicyyanera-u-italii-zabaranili-khvarec-ikhnoravy

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы-гастарбайтары, птушаня Коля і туалетная папера: як Кеасаян шматразова абражаў Беларусь, Лукашэнку і нават бульбу.

Сабралі вядомыя цытаты расійскага прапагандыста і мужа кіраўніцы “Спутніка”, які цяпер ляжыць у коме: https://euroradio.fm/yablyki-ptushanya-kolya-i-tualetnaya-papera-yak-keasayan-abrazhau-belarus

Спасылка, якая працуе без VPN.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Напрыканцы 2024 у Беларусі прыкметна выраслі цэны на таксі. А якая сітуацыя цяпер — трэба па-ранейшаму плаціць шалёныя грошы?

@euroradio параўнала кошты паездак і тарыфы за лістапад і студзень: https://euroradio.fm/shto-adbyvaecca-z-cenami-na-taksi-u-minsku

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Цяпер афіцыйна: 2025 у Беларусі — “год добраўпарадкавання”. Але ў дзяржбюджэце на гэта выдаткоўваюць нават менш, чым на турызм.

Калі паглядзець у параўнанні з 2024-м, па графе “добраўпарадкаванне гарадоў” рост выдаткаў склаў 5% і дасягнуў 1,26 млн рублёў. На “турызм” запланавана ў два разы больш.

Тым часам выдаткі на спорт выраслі на 12%, на сілавікоў — на 14,3%, а на нацыянальную абарону — на 32%.

Дык гэта год добраўпарадкавання ці вайскоўцаў?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Электаральны цыкл: абнуленне ці абнаўленне легітымнасці чакае дэмсілы — эфір з Франакам Вячоркам.

Пра тое, ці гатовыя дэмсілы да перамоваў з рэжымам і хто адкажа за патрачаныя мільёны, гаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай: https://youtu.be/oIDYSu4Ir9Y

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Канапацкая вырашыла ізноў атакаваць Віктара Бабарыку. Адказаць на яе словы ён, вядома, не можа, бо знаходзіцца за кратамі.

“... Финансовый и идейный прародитель трагедии белорусского народа лета- осени 2020 года и всей вылупившейся из тех событий пролубянской нечисти, окопавшейся ныне в дорогих офисах Варшавы и Вильнюса”, — піша Ганна Канапацкая, якая лічыць сябе апазіцыянеркай.

Тут вы можаце паглядзець інтэрв’ю @euroradio з Бабарыкам з 2020-га, у якім ён, сярод іншага, адказвае на пытанне, ці з’яўляецца праектам Крамля: https://www.youtube.com/watch?v=A4T9vmiuWBo

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Былы прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў вельмі добра ўладкаваўся ў Расіі. Ён працуе кіраўніком і з’яўляецца заснавальнікам кампаніі “Новая горная УК”.

@euroradio паглядзела аб’ёмы выручкі кампаніі экс-прэм’ера, лічбы ўражваюць. Толькі ў 2023 годзе яна склала амаль 650 млн долараў. Даныя за 2024 год будуць бліжэй да сярэдзіны гэтага году.

Кабякоў таксама быў звязаны з яшчэ некалькімі фірмамі, якія дапамагаюць расійскім горназдабыўцам абыходзіць санкцыі. З пункту гледжання грошай Кабякову пашанцавала больш за экс-прэм’ера Сяргея Румаса, якога ягоная жонка ўладкавала дарадцам ва ўласны медцэнтр.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сын "кашалька" Лукашэнкі Аляксандра Зайцава заняўся ў Беларусі аўтабізнесам. Ва ўласнасці 20-гадовага Рамана Зайцава 50% кампаніі "Лакшэры Мотарс груп", якая з’явілася ў чэрвені 2023 года.

Гэта афіцыйны прадстаўнік і эксклюзіўны дыстрыб’ютар кітайскага брэнда Shineray у Беларусі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Новы радыёлакацыйны комплекс, атрыманы з Расіі, размясцілі каля мяжы з Літвой. "Сопка-2" збірае інфармацыю "для сістэм кіравання паветраным рухам і кантролю паветранай прасторы".

Пра тое, што "Сопка-2" паступіла ў адно з падраздзяленняў 8-й радыётэхнічнай брыгады, Мінабароны РБ паведаміла ў сераду. З гэтай нагоды была зладжаная ўрачыстая цырымонія. Але дзе яна адбылася, было невядома.

Па даных "Беларускага Гаюна", комплекс атрымаў 2-гі радыётэхнічны цэнтр 2285-га асобнага радыётэхнічнага батальёна.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Джо Байдэн стаў прадзедам. 8 студзеня старэйшая ўнучка прэзідэнта ЗША Наомі нарадзіла сына Уільяма.

У Джо Байдэна пяцёра дзяцей, сем унукаў і цяпер адзін праўнук.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя

Пра тое, чаму Бог нанова выпрабоўвае беларусаў і ці не пакаранне гэта насамрэч, ці ёсць розніца, на якой мове маліцца і як “па-хрысціянску” пакараць злачынцаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са святаром Георгіем Роем.

https://www.youtube.com/watch?v=PwzrScsn4g8

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Другі сезон "Гульні ў кальмара" паказаў рэкордны старт у гісторыі Netflix. У яго 126 млн праглядаў за 11 дзён пасля рэлізу.

Працяг "Гульні ў кальмара" выйшаў на другое месца ў рэйтынгу самых папулярных неангламоўных серыялаў Netflix за ўвесь час. Яго апярэджвае толькі першы сезон, які набраў 265,2 мільёны праглядаў за 91 дзень пасля выхаду.

Трэці і фінальны сезон "Гульні ў кальмара" выйдзе ў 2025 годзе.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Ашмянах членаў участковых выбарчых камісій вучылі "імгненна рэагаваць на форс-мажоры". Мерапрыемства, якое прайшло ў горадзе, назвалі "трэнінгам".

"Трэнер" мадэлявала розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць і ў дзень выбараў, і падчас датэрміновага галасавання, і прапаноўвала "алгарытм дзеянняў".

Як піша раённая газета, прысутныя на "трэнінгу" міліцыянеры і ратавальнікі паабяцалі членам камісій, што будуць побач.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Мінску назвалі сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест у 2024 годзе: 33 і 30 гадоў адпаведна.

Мінчанамі з'яўляюцца прыкладна 70% тых, хто ўступіў у шлюб у мінулым годзе. Кожны шосты шлюб у 2024-м быў заключаны з замежнікам (яны прадстаўлялі амаль тры дзясяткі краін).

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Запарожжы мінімум 133 пацярпелых з-за абстрэлаў расіян, 13 чалавек загінулі. 9 студзеня аб'явілі ў горадзе днём жалобы.

Расіяне абстралялі Запарожжа КАБамі ў сераду. Дзве авіябомбы патрапілі ў шматпавярховыя жылыя дамы.

Таксама пацярпелі інфраструктура горада і прамысловае прадпрыемства (расійскі бок сцвярджае, што яно і было мэтай удару).

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Вельмі балючая сітуацыя”. Франак Вячорка выказаўся пра сітуацыю з экс-добраахвотнікам Васілём Верамейчыкам. А таксама патлумачыў нюансы легалізацыі, на якія варта звяртаць увагу.

Глядзіце стрым цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=oIDYSu4Ir9Y

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы. Яна і Анджэй Дуда праводзяць такія сустрэчы даволі рэгулярна.

Таксама сёння і ўчора Святлана Ціханоўская і сябры АПК сустракаліся з шэрагам польскіх топ-чыноўнікаў. Абмяркоўвалі не толькі сітуацыю ў Беларусі, але і дапамогу беларусам у Польшчы, дзе жыве найбольшая дыяспара.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы, якіх збілі ў Варшаве: "Заяву прынялі з трэцяга разу".

@euroradio пагутарыла з хлопцамі, якіх збілі ў варшаўскім рэстаране ў навагоднюю ноч. Як яны дамагаюцца справядлівасці і пакарання для злачынцаў — чытайце тут: https://euroradio.fm/belarusy-yakikh-zbili-u-varshave-zayavu-prynyali-z-trecyaga-razu

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы за 2023 год інвеставалі ў эканоміку Польшчы 3 млрд еўра. Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Для параўнання: за той жа 2023 у Беларусь аб’ём прыватных інвестыцый склаў крыху больш за 6,3 млрд еўра. То бок усе прыватныя (і ўмоўна прыватныя) арганізацыі краіны ўклалі ў эканоміку ўсяго ў два разы больш.

Уяўляеце, колькі маглі б складаць інвестыцыі ў Беларусі, калі б людзей не выціскалі із краіны і былі нармальныя ўмовы для бізнесу?

Чаму бізнес з’язджае з Беларусі? Пяць прычын (відавочных і не вельмі)

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Пагроза застаецца”. Што ўкраінцы думаюць пра ваенныя вучэнні на мяжы Беларусі з Украінай.

І кожны раз, калі на Гомельшчыне пачынаецца рух войскаў, суседзі адчуваюць сябе дыскамфортна.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-ukraincy-dumayuc-pra-vaennyya-vuchenni-na-myazhy-belarusi-z-ukrainay

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі кожны год рэгіструюць да 20 небяспечных прыродных катаклізмаў. Пра гэта кажуць у Белгідрамеце і дабаўляюць: часта іх складана спрагназаваць.

Уся справа ў зменах клімату. @euroradio разбірала гэты ўплыў на надвор'е з экспертам — ён кажа, што колькасць ураганаў у Беларусі будзе толькі павялічвацца.

А тут мы прыгадвалі самыя магутныя ўраганы ў гісторыі Беларусі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пажыць пры новай уладзе: калі магчымая змена пакаленняў ва ўладзе?

Гэтае ды іншыя пытанні абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

https://www.youtube.com/watch?v=8is5gVX7Qdw

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Нямецкі палітык зняўся з выбараў праз каментары пад здымкамі мадэляў OnlyFans. Ён не ведаў, што яны публічныя.

75-гадовы Бэрнд Фогель павінен быў прадстаўляць “Альянс Нямеччыны” на выбарах у Бундэстаг, але быў вымушаны сысці пасля скандалу.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Навошта Лукашэнка прапаноўваў Зяленскаму ўдарыць па мозырскім НПЗ?

Гэтае ды іншыя пытанні абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам i гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

https://www.youtube.com/watch?v=jz5-v2M9wd4

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Загад Лукашэнкі пачаць серыйную вытворчасць электрамабіляў не выкананы. Старт быў запланаваны на 1-га студзеня 2025.

Пакуль гаворка ідзе пра выпуск "доследна-прамысловай партыі" з пяці электрамабіляў, паведаміў намеснік гендырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Бялевіч.

Вопытныя аўтамабілі планавалася вырабіць яшчэ ў канцы 2024 года, але нешта пайшло не так.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі стварылі "кішэнны сігналізатар пра набліжэнне мультыкоптараў для індывідуальнага карыстання". Прылада атрымала назву "Званок" — яна выдае гукавы сігнал апавяшчэння.

Распрацавала сігналізатар прадпрыемства "КБ "Радар", якое знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Адзначаецца, што "прылада надзвычай простая ў выкарыстанні". Яна "аўтаматычна распазнае радыёсігналы партатыўных беспілотнікаў".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Баранавічах кіроўца за рулём Tesla заехала ў плот і ўцякла з месца аварыі. Неўзабаве яе затрымалі.

Медыцынскі агляд паказаў, што жанчына знаходзілася ў цвярозым стане. Яна патлумачыла, што ўцякла з-за шоку.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сайт Petitions.by і яго сацсеткі занесеныя ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска .

Petitions.by — партал для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады. Летась у снежні сілавікі пагражалі "прыняць меры" да асоб, якія маюць дачыненне да працы сайта. У 2021 годзе сайт быў заблакаваны ў Беларусі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):

13:00 — святар Георгій Рой у праграме "Ідэя Х"

14:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман

15:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі

17:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка

Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінета. Пра гэта паведамляе яе прэс-служба.

Медаль Францішка Скарыны быў уручаны Альжбэце Смулковай — мовазнаўцы, беларусістцы, першай амбасадарцы Польшчы ў Беларусі.

Медалём "За плённую працу на карысць Беларусі" ўзнагароджаныя:
Ян Маліцкі — кіраўнік праграмы Каліноўскага;
Роберт Тышкевіч — польскі палітык, выдавец, грамадскі дзеяч;
Мацей Радзівіл — грамадскі дзеяч, фінансіст, мецэнат.

Таксама Ціханоўская ўручыла медаль "За гонар і годнасць" гісторыку і выдаўцу Андрэю Янушкевічу.

Читать полностью…
Subscribe to a channel