Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Колькасць загінуўшых пры землятрусе ў Тыбеце ўзрасла да 126 чалавек. Яшчэ 188 пацярпелі, паведаміла агенцтва "Сіньхуа".
Читать полностью…У Маскве пабіліся гандбалісты нацыянальных зборных Беларусі і Расіі. Адбылося гэта ў аўторак на таварыскім турніры "Гульні сяброўства".
Сутычка адбылася ў канцы другога тайма. Беларусы выйгравалі і ў браму расійскай зборнай за парушэнне быў прызначаны 7-метровы. У сутычцы спачатку паўдзельнічалі беларус Мікіта Вайлупаў і расіянін Ілля Беляўцоў (апошні ў выніку атрымаў чырвоную картку). Пасля падбеглі ўсе астатнія гандбалісты зборных. Арбітры не адразу змаглі іх супакоіць.
Лукашэнка прагназуе, што ў 2025-м у Расіі будуць сур'ёзныя праблемы. Гэта вынікае з яго выказванняў падчас наведвання 7 студзеня праваслаўнага храма ў Лагойску:
Гэты год будзе складаным яшчэ і таму, што ў нашых сяброў і суседзяў, з якімі мы гандлюем (а гандаль — гэта аснова жыцця любой дзяржавы), сітуацыя няпростая, — гаварыў Лукашэнка. — ...Таму надыходзячы новы год будзе няпростым. Ён будзе цяжкім.
Днямі Мінск цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду. Для гэтага неўзабаве ўвядуць у эксплуатацыю некалькі дзясяткаў артэзіянскіх свідравін.
Пра тое, што жыхары заходніх раёнаў сталіцы змогуць піць артэзіянскую ваду ў 2025-м, было заяўлена яшчэ ў 2018 годзе. Мінскія ўлады абяцалі, што такім чынам вырашыцца праблема якасці пітной вады ў Фрунзенскім і часткова ў Маскоўскім раёне (найбуйнейшая праблема адбылася там у чэрвені 2020-га).
18-гадовы форвард мінскага "Дынама" Трафім Мельнічэнка пераходзіць у партугальскі клуб "Порту". Футбаліст падпісаў трохгадовы кантракт, разлічаны да чэрвеня 2028 года.
У мінулым сезоне Мельнічэнка правёў за мінскае "Дынама" 37 матчаў, забіў тры галы і аддаў пяць выніковых перадач.
Пасажыры "Мінсктранса" могуць бясплатна перасесці ў аўтобусы прадпрыемства, якія стаяць напачатку вялізарнай чаргі ў Польшчу. Такую прапанову апублікавала прэс-служба "Мінсктранса":
Уважаемые пассажиры! В связи с длительным прохождением государственных границ Республики Беларусь и Польши в направлении г. Варшава предприятие организовывает БЕСПЛАТНУЮ пересадку наших пассажиров (Минсктранс) впереди стоящих автобусов государственного предприятия "Минсктранс" (при наличии свободных мест).Читать полностью…
Стала вядома пра вызваленне 24-гадовай настаўніцы кітайскай мовы Дар'і Хмяльніцкай. За кратамі яна правяла трохі больш за год.
Паводзе інфармацыі Беларускага ПЭНа, дзяўчына вызвалілася па памілаванні ў снежні 2024 года.
Хмяльніцкай прысудзілі 5,5 года калоніі за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах.
Праваслаўныя беларусы сёння святкуюць Раство Хрыстова. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасць вернікаў сама меней у чатыры мільёны.
Калі вы і вашыя родныя належыце да гэтай канфесіі, то сабралі для вас віншаванні з Раством на беларускай мове.
Чытаць тут: euroradio.fm/vinshavanni-z-rastvom-na-belaruskay-move-vershy-i-pashtouki
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Тыбеце адбыўся моцны землятрус. Па дадзеных агенцтва "Сіньхуа", загінулі 53 чалавекі, яшчэ 62 атрымалі раненні.
Гэты самы магутны землятрус у рэгіёне за апошнія пяць гадоў. Эпіцэнтр знаходзіўся каля мяжы з Непалам.
Сёння адзначаецца Свята Трох каралёў — у памяць пра траіх паганскіх валхвоў, якія пакланіліся нованароджанаму Ісусу Хрысту. Вось якое шэсце з гэтай нагоды зладзілі жыхары Беластока.
Читать полностью…Форвард мінскага "Дынама" Трафім Мельнічэнка можа перабрацца ў Партугалію. Паводле розных крыніцаў, ім цікавяцца клубы "Порту" і "Віторыя Гімрайнш". А @tribuna_by піша, што "Дынама" можа атрымаць за гульца 350 тысяч еўра.
"Прымейра Ліга" — адзін з топавых еўрапейскіх чэмпіянатаў. Калі трансфер адбудзецца, гэта будзе значнай падзеяй для беларускага футбола і для 18-гадовага футбаліста асабіста.
"Ніякіх прабачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў", "прабачацца няма за што". Так прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала расказ Зяленскага пра званок з Мінска ў першыя дні пасля ўварвання Расіі ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі.
Па яе словах, развмова сапраўды адбылася, і званіў менавіта Лукашэнка — бо ў яго малодшага сына Мікалая "ў тэлефоне быў асабісты кантакт Зяленскага":
"У чым была сутнасць той размовы: Лукашэнка ў першую чаргу гаварыў, што канфлікт разгарэўся на тэрыторыі Украіны, на тэрыторыі Зяленскага, і менавіта яму давядзецца больш, чым каму-небудзь, адказваць за гібель людзей. Менавіта таму Лукашэнка заклікаў сесці за стол перамоваў, што і было зроблена: тры раўнды перамоваў у Беларусі, а пазней Стамбул".
Версія Эйсмант выклікае сумневы. У першыя дні вайны перамовы не абмяркоўваліся, бо Расія была ўпэўненая ў хуткім поспеху сваёй кампаніі. Уладзімір Зяленскі ж пра гэтую размову з Лукашэнкам распавядае зусім іншае.
У Лёзна (Віцебская вобласць) знойдзены павешаны сабака. Жывадзёр пакінуў яго ў лесапаласе на ўскрайку горада, побач з чыгункай.
Мясцовыя жыхары пазванілі ў міліцыю, тая шукае злачынчу. За жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасць.
Жыхары шматпавярховіка ў Барысаве знайшлі на сваім вакне паўліна. Праз пост у інстаграме хутка знайшлася гаспадыня птушкі — мясцовая майстар духоўных практык Кацярына Канавалава.
Вось такія цуды на Новы год!
Аўтобусы МАЗ з аганьком адзначаюць Новы год. Чарговае здарэнне адбылося ў Віцебску.
Рэйсавы аўтобус №42 задыміўся на канцавым прыпынку на вуліцы Гараўца. Як пішуць відавочцы, ад паўнавартаснага пажару гэты МАЗ уратавала аўтаматычная сістэма тушэння.
Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыянтаў. 7 студзеня 39-гадовы Сяргей прыйшоў у паліцэйскі ўчастак з адвакатам, і прынёс падарункі.
Aфіцэры паліцыі нават зрабілі сумеснае фота з беларусам.
Грамадзянін Беларусі праз адваката "выказаў раскаянне ў сваіх дзеяннях, патлумачыўшы, што падчас інцыдэнту ён быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення і не мог кантраляваць сябе". Ён падкрэсліў, што "ніколі не меў намеру нанесці шкоду супрацоўнікам паліцыі".
Памёр французскі палітык Жан-Мары Ле Пэн. Заснавальніку правай партыі "Нацыянальны фронт" было 96 гадоў.
"Агрэсіўная сумесь папулізму, красамоўства і харызмы", — піша пра Ле Пэна Reuters. Ён быў у палітыцы каля 40 гадоў.
Жан-Мары Ле Пэн стварыў "Нацыянальны фронт" у 1972 годзе. Яго партыя выкарыстоўвала радыкальныя нацыяналістычныя лозунгі. Палітык пяць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у Францыі. Найлепшы яго вынік — другое месца ў 2002 годзе. Яшчэ праз дзевяць гадоў на чале "Нацыянальнага фронту" стала дачка палітыка — Марын Ле Пэн.
Як змяніліся цэны на прадукты за 2024 год?
@euroradio паглядзелa і параўналa.
Чытаць тут: euroradio.fm/yak-zmyanilisya-ceny-na-pradukty-za-2024-god-paglyadzeli-i-paraunali
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Рускамоўная Вікіпедыя перайменуе "Белоруссию" ў "Беларусь". Змена назвы пройдзе ўжо ў студзені.
Летась эксперты партала выявілі, што ў большасці крыніц "Беларусь" выкарыстоўваецца значна часцей чым "Белоруссия":
Згодна з УП:ІС "Прыярытэт у найменні артыкулаў варта, як правіла, аддаваць такой пацверджанай аўтарытэтнымі крыніцамі назве, якая для большасці рускамоўных чытачоў з’яўляецца найболей вядомай і, па магчымасці, найменш неадназначнай", якой па выніках аналізу, праведзенага працоўнай групай, з’яўляецца Беларусь. Такім чынам, працоўная група рэкамендуе перайменаваць артыкул "Белоруссия" ў "Беларусь".Читать полностью…
Зноў белыя разводы на чаравіках. Што рабіць?
Хімік раіць, чым абараніць новы абутак і як выратаваць лапкі жывёл ад соляў на дарозе.
Чытаць тут: euroradio.fm/znou-belyya-razvody-na-charavikakh-shto-rabic-razbiraemsya-z-navukoucam-khimikam
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Другі сезон серыяла па гульне "The Last of Us" выйдзе ў красавіку. Гэта стала вядома са свежага трэйлера на канале НВО.
Ці глядзелі першы сезон?
Ад чыгуначнікаў патрабуюць паведамляць пра людзей, якія робяць фота і відэа аб'ектаў чыгункі, а таксама пра падазроных замежнікаў. Адпаведны ліст сілавікі разаслалі напрыканцы 2024 года ва ўсе аддзяленні Беларускай чыгункі.
Гэтыя "дадатковыя меры" тлумачацца будучымі "выбарамі".
На беларуска-польскай мяжы захоўваецца вялізная чарга. Гэта вынікае з сайта Дзяржпагранкамітэта.
Паводле яго, выезду ў Польшчу ў пункце пропуску "Брэст" на стане на 10-ю раніцы чакаюць 2428 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў.
Учора ў 22:00 чарга легкавушак дасягала 2550 машын, аўтобусаў — 116.
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка 6 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:04 Лукашэнка, Ціханоўская, Пазняк — чый навагодні выступ самы сэнсоўны
13:41 Навіны спорту
15:35 У новы год — без салатаў: “Чык-чырык” на Еўрарадыё
25:38 Навіны шоў-бізу
28:11 Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы
Офіс Святланы Ціханоўскай не мае дачынення да зменаў у кіраўніцтве "Белсата", пасля якіх тэлеканал пакінулі некалькі топавых журналістаў. "Мы ніколі не ўмешваліся ў пытанні ўнутранай ці рэдакцыйнай палітыкі "Белсата", — каментуе Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай.
Што да прызначэння Аляксея Дзікавіцкага выканаўцам абавязкаў кіраўніка "Белсата" замест Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, а пазней — да прызначэння галоўнай рэдактаркай канала Аліны Коўшык, дык "гэта было рашэнне польскага тэлебачання, да якога фармальна належыць і "Белсат".
Красуліна дадае, што ОСЦ цягам 2024 года камунікаваў з МЗС Польшчы пра агульную падтрымку "Белсата", захаванне брэнду, спадарожнікавага вяшчання, калектыву.
Выйшаў свежы рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. Мінск у ім бліжэй да канца табліцы, на 283-м месцы з 327. То-бок, жыць у сталіцы Беларусі параўнальна танна.
У прыватнасці, жыць у Мінску танней, чым ва ўсіх васьмі польскіх гарадах, якія ўвайшлі ў рэйтынг, а таксама чым у Вільні і Коўне, Рызе, Таліне і Кіеве. Бліжэйшыя суседзі Мінска па кошце жыцця — Тэгеран, Алжыр, Белу Арызонці і Санкт-Пецярбург.
А тройка самых дарагіх для жыцця гарадоў знаходзіцца ў Швейцарыі: гэта Цюрых, Лазана і Жэнева.
Стала вядома, колькі грошай дырэктар "Беларуськалія" атрымаў бонусам за 2024 год. Там шасцізначная лічба.
Пры гэтым прадпрыемства, хаця і нарасціла адгрузкі, далёка не прынесла тых прыбыткаў, на якія сёлета разлічваў урад. Падрабязней: https://euroradio.fm/stala-vyadoma-kolki-dyrektar-belaruskaliya-atrymau-bonusam-u-2024-m
З Беларусі — без VPN
Ільхам Аліеў ізноў патрабуе ад Расіі пакараць адказых за збіты над Грозным азербайджанскі самалёт. І кажа пра сумневы ў сумленнасці расіян, выкліканыя спробамі схаваць абставіны інцыдэнту і прадставіць яго як вынік сутыкнення з “птушкамі” ці “газавым балонам”.
"Магу з упэўненасцю сказаць, што віна за тое, што азербайджанскія грамадзяне загінулі ў авіякатастрофе, ляжыць на прадстаўніках Расійскай Федэрацыі, — сказаў прэзіэнт Азербайджана на сустрэчы з сем'ямі загінулага ў катастрофе экіпажа і бортправаднікамі, якія выжылі. — Мы патрабуем справядлівасці, мы патрабуем пакарання вінаватых, мы патрабуем поўнай празрыстасці і чалавечых паводзінаў".
Цяпер ідзе працэс расшыфроўкі чорных скрыняў. Гэтым займаюцца спецыялісты Цэнтра расследавання авіяцыйных здарэнняў у Бразіліі. "Упэўнены, што ў бліжэйшы час мы даведаемся папярэдні вынік, і ўсё ўстане на свае месцы", — рэзюмуе Аліеў.
СМІ пішуць, што ў Кітаі — выбух новага віруса, а па сацсетках разлятаюцца відэа з чэргамі ў лякарнях на поўначы краіны. Ці ўжо трэба пачынаць панікаваць?
Метапнеўмавірус чалавека, які выклікае тэмпературу, кашаль, боль у горле і слабасць, сапраўды імкліва распаўсюджваецца. Ён можа прывесці да пнеўманіі, у групе рызыкі — немаўляты, людзі сталага веку і тыя, у каго аслабленая імунная сістэма.
Але хімік Сяргей Бесараб сцвярджае, што вірус гэты — не новы. Ён вядомы з пачатку 2000-х, распаўсюджаны па ўсім свеце і ўласцівы толькі для чалавека. Гэты вірус сезонны — ён характэрны для другой паловы зімы і пачатку вясны.
Да 5 гадоў практычна ўсе дзеці ва ўсім свеце хаця б раз сутыкнуліся з гэтым вірусам. Але гэта, як і ў выпадку з грыпам, не гарантуе, што не зхварэеш яшчэ раз.
hMPV дае такія ж ускладненні, як грып. Але часцей за ўсё ён выклікае толькі лёгкую інфекцыю верхніх дыхальных шляхоў. Тое, што мы ведем як прастуду. Адпаведна, і лячыць яго трэба як прастуду.
Мінабароны Расіі заявіла пра захоп Курахава ў Данецкай вобласці. Жорсткія баі за гэты горад шлі апошнія некалькі тыдняў.
Праз Курахава арганізаваная лагістыка ўкраінскіх войскаў у гэтым рэгіёне. Перарэзаўшы шляхі забеспячэння УСУ, расіяне ўскладняюць для ўкраінцаў абарону іншых населеных пунктаў.
Расійскае войска ж імкнецца тэрмінова прайсці яшчэ некалькі дзясяткаў кіламетраў, што засталіся да мяжы Запарожскай вобласці Украіны, каб адрапартаваць пра поўны захоп Данецкай вобласці.