euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы пятніцы 3 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:00 Выбары ў Беларусі: навошта рэжым змяняе рыторыку?

13:08 Навіны спорту

15:03 Чаму адкрыццё амбасады Беларусі ў Ватыкане — добрая навіна для дэмсіл

29:59 Навіны шоў-бізу

32:31 Хто ён — аўтар найгоршага навагодняга звароту? #КрынжТыдня

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Генсакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў раскрытыкаваў новую кіраўніцу телеканала "Белсат" Аліну Коўшык. У сваім акаўнце на Фэйсбуку Рыкарда Гуцьерас напісаў:

Трывожным сігналам з’яўляецца тое, што новая кіраўніца тэлеканала "Белсат" беларускі палітык Аліна Коўшык працягвае публічна абвінавачваць журналістаў канала. Ганьба ёй!


Гэтая рэпліка стала рэакцыяй Гуцьераса на нядаўняе інтэрв’ю Аліны Коўшык. У ім кіраўніца тэлеканала абурылася паводзінамі журналіста Ігара Кулея, які ў жывым эфіры паведаміў пра сваё звальненне. Коўшык абвінаваціла яго ў раздзьмуванні канфлікту і ў парушэнні журналісцкіх стандартаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выходныя дні і святы. Таксама ўрад пашырыў спіс платных медыцынскіх паслуг.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Птушка года ў Беларусі — вялікі грыцук!

Толькі паглядзіце
, якія прыгожыя гэтыя чырвонакніжныя птушкі, які цяпер зімуюць у Афрыцы, але ўвесну вернуцца ў нашу краіну!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як змяніліся цэны на прадукты за 2024 год?

@euroradio паглядзелa і параўналa.

Чытаць тут: euroradio.fm/yak-zmyanilisya-ceny-na-pradukty-za-2024-god-paglyadzeli-i-paraunali

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

25 гадоў таму ў Беларусі правялі дэнамінацыю. 1 студзеня 2000-га ў старых "зайчыкаў" адрэзалі адразу тры нулі, а з абарачэння зніклі купюры з "Пагоняй".

Як выглядалі грошы да 2000-га, нагадаў канал @backtobelarus

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаго чакаць беларускай эканоміцы ад 2025 года?

Гэтае ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.

https://www.youtube.com/watch?v=yax2s4OMZRk

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У спіс “экстрэмістаў” унеслі Дзядзю Ваню. Іван Вабішчэвіч пакараны паўтара гадамі хатняй “хіміі” за пратэсты 2020-га.

Сёння МУС папоўніў спіс 18 прозвішчамі. Цяпер у ім 4826 “экстрэмістаў”.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Дзіравы" плакат, правальны "бязвіз" і навагоднія звароты. Абмяркоўваем першыя эканамічныя і палітычныя навіны і статыстыку 2025 года ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам.

Па статыстыцы Памежнага камітэта, з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 586 382 літоўцы. За гэты ж час грамадзяне Беларусі перасяклі мяжу з Літвой каля 5,5 млн разоў. Гэта, у прынцыпе, усё, што трэба ведаць пра эфектыўнасць беларускага "бязвізу".

Абмяркоўваем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра правал беларускага "бязвізу", "дзіравы" плакат Алега Гайдукевіча і навагоднія звароты Лукашэнкі і Ціханоўскай.

Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні:

https://www.youtube.com/watch?v=xhwI38v5YDA

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што беларусы слухалі ў навагоднія святы? Еўрарадыё паглядзела музычныя чарты ў Беларусі ў папулярных стрымінгавых сэрвісах за апошнія некалькі дзён.

Вы не здагадаецеся, хто ў топе:

https://euroradio.fm/shto-belarusy-slukhali-u-navagodniya-svyaty-charty

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У суботу ў Беларусі будзе да 6 градусаў марозу і моцны вецер. Ідзе пахаладанне.

Вось прагноз: https://euroradio.fm/u-subotu-u-belarusi-budze-da-6-marozu-pragnazuecca-mocny-vecer

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Ваўкавыску дзеці ходзяць у гімназію з ліхтарыкам, бо не хапае вулічнага асвятлення. Мясцовыя жыхары паскардзіліся на гэта ў раёнку:

“На адлегласці пяці метраў свайго дзіця ў цемры я не бачу. Вельмі хочацца хоць крыху асвятліць гэты шлях.

Думаю, шмат хто ведае гэтую дарогу. Раніцай і ўвечар дзеці ідуць па ёй у сад, у гімназію №2, дарослыя на працу. У службе 115 сказалі, што звернуць увагу на праблему, але калі — невядома. Дзеці не павінны хадзіць у цемры і спатыкацца — на дарожцы ёсць ямы”.


Улады абяцалі зрабіць асвятленне цягам бліжэйшых трох месяцаў. Пра рамонт ям не сказалі нічога.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Горках ДАІ страляла па аўтамабілі з падлеткам за стырном. "Жыгулям" прабілі колы.

Побач з 16-гадовым кіроўцам сядзеў уладальнік аўто — 24-гадовы жыхар адной з вёсак раёна. Ён таксама не мае правоў кіроўцы.

У адносінах да падлетка склалі 8 пратаколаў. Хлопца пакараюць у тым ліку за непадпарадкаванне міліцыі. Уладальніка аўто адправілі ў ІЧУ.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гандлёвы цёнтр “На Нямізе” чакае мадэрнізацыя. Яна пачнецца з рэмонта фасада, а потым улады будуць “разглядаць канцэпцыю напаўнення аб’екта”.

Падчас папярэдняга рэмонта ў 2023-м агучваліся планы ператварыць універмаг у гандлёва-забаўляльны цэнтр. На другім паверсе планавалася зрабіць фудкорт.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Экс-дэпутатка Алена Анісім працуе настаўніцай беларускай мовы. Былая старшыня Таварыства беларускай мовы пасля арышту ў 2023-м не магла знайсці працу. З Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук яе звольнілі.

“Без працы я была год і тры месяцы. Нямала чула такіх гісторый, калі людзі не могуць працаўладкавацца. Некаторыя ад безвыходнасці прымаюць рашэнне з’ехаць. Але мне куды ўжо ехаць? Тут дзеці, тут унучка, тут – усё”, — кажа Алена Анісім @kuluary_news.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы

Цікавыя навіны свету, якія вы маглі прапусціць.

Чытаць тут: euroradio.fm/samagubstva-u-cybertruck-dy-vyzhyly-syarod-ilvou-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Якія могуць быць негатыўныя наступствы ад таго, што ў гвалце вінавацяць ахвяру, а не агрэсара?

Тлумачыць прафесарка і гендарная даследчыца Ірына Сідорская.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Калі дзяржава адменіць стрымліванне цэнаў, наколькі яны падляцяць уверх? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=yax2s4OMZRk

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Навагодні цуд: беларуса, якога ледзь не прагналі дадому, прытуляць у Польшчы!

— Пашпарт знайшоўся, рашэнне пра наданне статусу бежанца прыйшло на пошту пад самы Новы год, — дзеліцца з чытачамі @euroradio добрымі навінамі беларускі журналіст светлагорскага медыяхолдынгу "Ранак" Андрэй Ліпскі.

Чытаць тут: euroradio.fm/navagodni-cud-belarusa-yakoga-ledz-ne-pragnali-dadomu-prytulyac-u-polshchy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У АРІП з'явіліся абмежаванні па папаўненні рахункаў. Цягам месяца нельга будзе папоўніць рахункі гатоўкай — толькі праз картку.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Зяленскі ўзгадаў Беларусь у сваім навагоднім звароце: які сігнал ён дасылае і каму? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=05DLfeK0nkE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Польскія металісты з гурта PATRIARKH заспявалі па-беларуску. У іх новым альбоме можна пачуць песню "Тры янгалы", якую раней выконваў Іван Кірчук разам з энта-трыа "Троіца".

PATRIARKH (экс-BATUSHKA) — гурт з Беластоку, які ў сваёй музыцы сумяшчае блэк- і дум-метал з традыцыйнымі праваслаўнымі малітвамі. Аднак калектыў называюць "антыправаслаўным". У 2016-м музыкі нават спрабавалі выступіць у Мінску, але пад ціскам праваслаўных актывістаў канцэрт адмянілі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Паспець да Калядаў: чэргі на беларуска-польскай мяжы зноў растуць. Цяпер на ўезд у Польшчу з боку Брэста стаяць амаль 800 легкавікоў. Нагадваем, што трэба ведаць пра праходжанне мяжы, каб зэканоміць сабе час і нервы.

https://euroradio.fm/paspec-da-kalyadau-chergi-na-belaruska-polskay-myazhy-znou-rastuc

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Арына Сабаленка — у паўфінале WTA-500 у Аўстраліі. У Брысбене першая ракетка свету ў 1/4 фіналу перамагла Марыю Баўзкову з Чэхіі - 6:3, 6:4. Так яна "адпомсціла" за Вікторыю Азаранка, якая прайграла Баўзковай у матчы 1/8 фіналу.

У паўфінале беларуску чакае гульня з расіянкай Мірай Андрэевай.

Летась Сабаленка ў фінале ў Брысбене саступіла Алене Рыбакінай з Казахстана.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пра газ для Еўропы, “накіды” ад Маска і выбарчыя феерверкі Канапацкай. У эфіры @euroradio — палітычны аглядальнік
Аляксандр Фрыдман.

Што адметнага было ў навагодніх віншаваннях Ціханоўскай і Лукашэнкі, ці прыслухаюцца ў Мінску да просьбы Пазняка і што стаіць за словамі Зяленскага пра Беларусь?

Абмяркоўваем тут:

https://www.youtube.com/watch?v=05DLfeK0nkE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Яшчэ шэсць чалавек атрымалі траўмы ад піратэхнікі. У Светлагорскім раёне пацярпеў 12-гадовы хлопчык. У яго ў руцэ выбухнула петарда.

У Брэсце такую ж траўму кісці і апёкі праз выбух піратёхнікі атрымаў 13-гадовы хлопчык.

У Століне з траўмай абодвух рук і апэкамі вачэй забралі ў шпіталь двух 15-гадовых падлеткаў.

Ноччу ў Магілёве ірваную рану прах петарду атрымаў п’яны 46-гадовы мясцовы жыхар.

У Мінску шпіталізавалі 18-гадовага хлопца — ён праз неасцярожнасць атрымаў апёкі правай кісці і перадплечча.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу.

13:00 — гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман

14:00 — блогер і палітык Аляксандр Кныровіч

16:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка

Рыхтуйце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Марока ўпершыню за 50 гадоў выпаў снег. Месцамі ў горных раёнах тэмпература ўпала да -5, хоць звычайна ў студзені тут бывае 10-15 градусаў.

Мэтэаролагі тлумачаць такое надвор'е прытокам халоднага паветра з Паўночнай Еўропы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Белавежскай пушчы зубр выйшаў на дарогу. Волата заўважылі на польскім баку пушчы. Беларусы заснялі дэфіле зубра перад аўтамабілем.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Аўтобус з расійскімі турыстамі трапіў у аварыю ў Таіландзе. 27 чалавек былі дастаўленыя ў лякарню, пра загінулых не паведамляецца.

Па даных мясцовых СМІ, кіроўца запозна заўважыў на дарозе перашкоду, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу, а адразу пасля ў аўтамабіль Toyota. Інцыдэнт адбыўся на вялікай магістралі каля Патаі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel