euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

У навагоднюю ноч расіяне запусцілі па Украіне 111 беспілотнікаў. Два з іх "вярнуліся" на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Гэта звесткі ад Міністэрства абароны Украіны.

Там дадаюць, што 63 дроны-камікадзэ былі збітыя. а яшчэ 46 былі лакацыйна страчаныя і сваіх мэтаў не дасягнулі. Тым не менш, атака прынесла разбурэнні і ахвяраў: загінулі жыхары Кіева і Херсона. Таксама ў Кіеве былі пашкоджаныя трамвайныя рэйкі — рух грамадскага транспарту атрымалася ўзнавіць толькі апоўдні.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Падумалі, відць, што яны геі". У навагоднюю ноч ахоўнікі варшаўскага клуба накінуліся на беларусаў. У аднога зламаныя нос і вуха, у другога — рэбры.

Усё адбылося ў рэстране міжземнаморскай кухні Paros. Бліжэй да закрыцця двое мужчын захацелі "пагаварыць па душах". Гучна грала музыка, таму яны вырашылі выйсці ў прыбіральню. А далей "заляцелі супрацоўнікі ўстановы, ахоўнікі і пачалі п*здзіць хлопцаў. І не хацелі спыняцца", — распавядае сястра аднаго са збітых.

Беларусы выклікалі паліцыю, але калі яна прыехала, у рэстаране ўжо нікога не было. "Сказалі ехаць здымаць пабоі і заўтра ва ўчастак", — дадае дзяўчына.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларуская капітан маскоўскай каманды "Што? Дзе? Калі?" Алёна Повышава падала на развод. З мужам — расійскім знатаком Юрыем Філіпавым — яна застаецца ў сяброўскіх стасунках: пара разыйшлася "з любоўю і павагай адно да аднога".

"Што? Дзе? Калі?" выходзіць на расійскім і на беларускім тэлебачанні. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну шмат гульцоў пакінулі праект, але з'явіліся новыя каманды.

У фінале 2024 года каманда Максіма Паташова прайграла тэлегледачам. Якраз у гэтай камандзе гуляе Юрый Філіпаў, які за мінулы сезон даў найбольшую колькасць дакладных адказаў — дзевяць. Каманда Алёны Повышавай у зімовай серыі не ўдзельнічала.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Навагодняя ноч у Беларусі прайшла спакойна — пра гэта справаздачыцца МУС. "Надзвычайных сітуацый і здарэнняў у месцах, правядзення масавых мерапрыемстваў" не адбылося.

Міліцыя працягвае дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Года не хапіла — цяпер у Беларусі будзе "пяцігодка якасці". Пра гэта ў сваім навагоднім звароце абвясціў Лукашэнка.

А першы год "пяцігодкі якасці" будзе "годам добраўпарадкавання краіны". "Года беларускай мовы", пра які тры месяцы таму казаў кіраўнік Адміністрацыі прэздэнта Дзмітрый Круты, не здарылася.

Калі за 30 гадоў не паспеў добраўпарадкаваць, але вельмі хочаш пачаць спачатку.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы аўторка 31 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:04 Вернемся ці не: вынікі і прагнозы ад рэдактароў Еўрарадыё

17:03 Навіны спорту

18:44 Якім быў 2024-ты для Святланы Ціханоўскай

33:17 Навіны шоў-бізу

36:39 Новы год без Санты і святочны “Чык-чырык”

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У гледачоў з Беларусі праблемы з доступам да YouTube. Яны супалі з пачаткам навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай.

Праблемы назіраюцца і з доступам да іншых сэрвісаў Google, не толькі да YouTube.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

🎅 Навагодні крынж. Квіз па прапагандзе тыдня!

Што прапагандысты хочуць пакінуць пад ялінкай? Коратка і смешна: https://euroradio.fm/navagodni-krynzh-kviz-pa-prapagandze-tydnya

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Мінску не будзе салюта ў навагоднюю ноч. Захоўвайце асцярожнасць, калі плануеце ўжываць піратэхніку самастойна — прагназуецца моцны вецер, з якім запуск феерверка можа імгненна ператварыцца са свята ў трагедыю.

Народныя гулянні каля Палаца спорту пачнуцца ў 00:30 і працягнуцца да 4:00. Таксама будуць працаваць пляцоўкі ў кожным раёне Мінска.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі жыве менш за 8,8 млн чалавек. Лічба выдала сябе ў службовай запісцы Камітэта дзяржкантроля Савету міністраў, якую атрымаў @pozirkonline ад BELPOL.

Там гаворка вядзецца пра забяспечанасць насельніцтва краіны якаснай пітнай вадой. І сказана, што вадой забяспечана 98% спажыўцоў, а паслуга водазабеспячэння прадастаўляецца 8,6 млн чалавек, піша @zerkalo_io.

Простая матэматыка дазваляе вылічыць, што лічба рэальнай колькасці насельніцтва ў Беларусі не супадае з той, што падае Белстат.

Паводле камітэта дзяржкантроля, у Беларусі жыве каля 8,78 млн чалавек, паводле афіцыйнай публічнай статыстыкі насельніцтва на 1 студзеня 2024 складала 9 155 978 чалавек.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Моцны вецер чакаецца ў Беларусі днём 1 студзеня. Па ўсёй краіне прагназуюцца парывы да 15-20, месцамі — аж да 24 м/с.

Пераважна на поўначы магчымыя ападкі — дождж або мокры снег. Месцамі можа быць слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Ноччу будзе ад -2 да +4 градусаў, у Мінску — "каля наля". Днём у паўднёвых рэгіёнах пацяплее да +6, у сталіцы будзе ад +2 да +4.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускі рэжым працуе па прыкладзе "чэхаславацкіх лялькаводаў"? У эфіры @euroradio — чэшскі гісторык, доктар філасофіі і супрацоўнік Інстытута вывучэння таталітарных рэжымаў Даніэль Повалны.

Эксперт гартае цёмныя старонкі гісторыі Чэхаславакіі, згадваючы дзейнасць тайнай паліцыі — Службы дзяржаўнай бяспекі, і параўноўвае змрочныя часы "Варшаўскай дамовы" з сучаснай Беларуссю.

Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=G-WYnAXPRfI

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Паглядзіце, які добры ролік апублікавалі ўкраінскія памежнікі. Санта-Клаўса заўважылі на мяжы і прапусцілі ў краіну напярэдадні свята.

І ніхто не збіраўся яго забіваць — як гэта прапанавала хворая фантазія расійскай прапаганды.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дроны ўдарылі па нафтабазе ў Смаленскай вобласці. Паводле відавочцаў, у Ярцава было чуваць больш за 10 выбухаў, пасля якіх пачаўся маштабны пажар.

Расія рапартуе аб знішчэнні 68 беспілотнікаў у іншых рэгіёнах — у Арлоўскай, Бранскай, Растоўскай, Калужскай абласцях, Краснадарскім краі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Бельгійцы забараняюць вейпы, а еўрапейскія школы — смартфоны: #ІхНоравы

Самыя цікавыя навіны з усяго свету.

Чытаць тут: euroradio.fm/belgiycy-zabaranyayuc-veypy-eurapeyskiya-shkoly-smartfony-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Праз петарды і феерверкі паўтара дзясяткі беларусаў трапілі ў лякарні ў навагоднюю ноч. Усе пацярпелыя — хлопчыкі ці мужчыны.

Траўмаваныя вочы і ногі, адарваныя пальцы... Падрабязней: https://euroradio.fm/ad-piratekhniki-u-navagodnyuyu-noch-pacyarpeli-pautara-dzyasyatka-belarusau

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пасля "Пражскай вясны" 1968 года Чэхаславакія прайшла праз рэпрэсіі, вельмі падобныя да сённяшніх беларускіх. Людзей, заўважаных на пратэстах, звальнялі з працы, а іх дзецям не дазвалялі атрымліваць вышэйшую адукацыю.

Як людзі выкручваліся з сітуацыі і якія высновы зрабілі? Расказвае чэшскі гісторык, супрацоўнік Інстытута вывучэння таталітарных рэжымаў Даніэль Повалны.

Цалкам інтэрв'ю з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=G-WYnAXPRfI

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З 1 студзеня чыноўнікі могуць абвясціць становішча ў сям'і "сацыяльна небяспечным" для дзіцяці, калі каго-небудзь з бацькоў каралі за "экстрэмізм". Пастанова Саўміна пра гэта апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падрабязней: https://euroradio.fm/dzyacey-ekstremistau-aficyyna-dazvolili-stavic-u-sns

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гістарычная падзея: у 7:00 1 студзеня 2025 года Украіна спыніла транзіт расійскага газу праз сваю тэрыторыю.

"Расія губляе рынкі збыту, яна панясе фінансавыя страты. Еўропа ўжо вырашыла адмовіцца ад расійскага газу. Еўрапейская ініцыятыва Repower EU прадугледжвае менавіта тое, што сёння зрабіла Украіна", — лічыць украінскі міністр энэргетыкі Герман Галушчанка.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"І я ўпэўнены, прыйдзе дзень, калі мы ўсе скажам: "Жыве Беларусь!". У сваім навагоднім звароце Уладзімір Зяленскі не абыйшоў увагай нашу краіну.

"Для мяне гонар быць прэзідэнтам такіх людзей — украінцаў, якія даказваюць, што ніякая крылатая ракета не зможа перамагчы нацыю, у якой ёсць крылы", — таксама сказаў ён.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Хутка доступ да YouTube узновіцца, і гледачы з Беларусі змогуць паглядзець навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай. Зрабіць гэта можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=QqDG77pwkvM

Сёлетні зварот прысвечаны беларускім сем’ям: раскіданым па розных краінах, раздзеленых кратамі і лукашэнкаўскай прапагандай — але едным, насуперак усім выпрабаванням. Беларус беларусу беларус!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Вялікае віншаванне ад сяброў @euroradio!

Сябры! За мінулы год мы зрабілі шмат эфіраў, выпусцілі тысячы навін на сайце, сотні матэрыялаў розных жанраў, сабралі мільёны ахопаў у сацсетках. Без вас гэтага ўсяго не было б! Дзякуй вялікі. 🎄🎄🎄

Але ж дзякуй "не булькае", таму мы папрасілі нашых сяброў запісаць віншаванні для вас і яны гэта зрабілі!

Глядзіце, відэа хоць і доўгае, але вельмі прыемнае!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Страты года: знакамітыя беларусы, якія памерлі ў 2024

2024 год быў багаты на трагічныя падзеі. Вядомыя беларусы, якія пакінулі свой след у культуры, навуцы, журналістыцы, спорце ды іншых сферах, сыходзілі штомесяц.

Узгадваем:
https://euroradio.fm/straty-goda-znakamityya-belarusy-yakiya-pamerli-u-2024

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Інтэграцыя з Расіяй: як Беларусь страчвала суверэнітэт у 2024 годзе. З юрыдычнага гледзішча беларускі суверэнітэт не страчаны, але ў 2024 годзе хапала крокаў з боку Лукашэнкі, якія кідалі Беларусь у моцныя абдымкі Расіі.

Гэта зліццё ідзе ў двух асноўных напрамках: ваенным і падатковым. Калі з першым усё стала максімальна відавочна яшчэ ў 2022 годзе, то па другой тэме ідуць абмеркаванні.

Чытаць далей:

https://euroradio.fm/integracyya-z-rasiyay-yak-belarus-strachvala-suverenitet-u-2024-godze

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як у Мінску будзе хадзіць метро на святочных выхадных? Сёння днём метро працуе па графіку пятніцы.

У навагоднюю ноч уваход у метро будзе адкрыты да 4 гадзін раніцы, на станцыях "Няміга", "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" — да 4:15. Інтэрвалы руху між 00:00 да 4:00 на 1-й і 2-й лініях метро складуць 6 хвілін, на 3-й лініі — 8 хвілін.

1 студзеня метро пачне працу ў 5:30.

1, 2 і з 4 па 7 студзеня 2025 года Мінскі метрапалітэн будзе працаваць па графіку выхадных дзён.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гурт з Бярозы "Бяз назвы" (:B:N:) выпусціў добрую навагоднюю песню. Паслухайце віншаванне ў выкананні Алеся Лютыча.

"Вільня, Менск, Варшава, Ліда, Познань... (і Бяроза) — верым у шчаслівы паварот".

https://www.youtube.com/watch?v=TffoYlFr0UM

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс апошняга ў гэтым годзе эфіра.

14:00 — чэшскі гісторык, доктар філасофіі і супрацоўнік Інстытута вывучэння таталітарных рэжымаў Даніэль Повалны.

Пагаворым з ім пра тое, як беларускі рэжым працуе па прыкладзе чэхаславацкіх лялькаводаў і параўнаем метады ціску на беларусаў і жыхароў колішняй Чэхаславакіі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусь працягнула забарону на ўвоз асобных тавараў з "несяброўскіх краін". Пад “контрсанкцыі” трапіла прадукцыя з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі.

Што ў спісе:

https://euroradio.fm/pracyagnuta-zabarona-na-uvoz-asobnykh-tavarau-z-nesyabrouskikh-krain

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы панядзелка,30 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:00 З чым дэмсілы і Лукашэнка ідуць у новы год?

11:26 Навіны спорту

13:15 Як рэжым дыскрымінуе беларускіх дзяцей — вынікі года з Ірынай Сідорскай

20:08 Навіны шоў-бізу

22:25 Чым адзначыўся сусветны кінематограф у 2024-м?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Украінская дзяўчынка, якая атрымала цяжкія траўмы пасля ракетнага абстрэлу, працягвае займацца гімнастыкай. 8-гадовая Аляксандра Пашаль прыняла ўдзел у турніры, арганізаваным алімпійскай прызёркай Ганнай Рызатдзінавай.

Ганна назвала дзяўчыну "ўвасабленнем нязломнасці" і падзякавала за выступ.

Читать полностью…
Subscribe to a channel