Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
"У мяне цяпер новае жыццё". Гісторыя сірыйца, які хутка вернецца дадому.
@euroradio распытала сірыйскага актора Шахаба Фатума пра вымушаную эміграцыю, падзенне рэжыму Асада і будучыню Сірыі.
Чытаць тут: euroradio.fm/u-myane-cyaper-novae-zhyccyo-gistoryya-siryyca-yaki-khutka-vernecca-dadomu
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Украіна і Расія абмяняліся палоннымі. Як піша тг-канал расійскага Мінабароны, абмен адбываўся паводле формулы "150 на 150".
Разам з тым, тг-канал Уладзіміра Зяленскага заяўляе пра вяртанне на радзіму 189 украінцаў.
Расійскіх палонных пасля абмену прывезлі ў Беларусь.
Беларускіх актораў зазываюць у прапагандысцкі тэлефільм пра “мірны Марыўпаль”. Яго здымае актор Ягор Бероеў, які падтрымаў вайну ва Украіне і неаднаразова ездзіў у знішчаны расійскім войскам горад.
Чытаць тут: euroradio.fm/belaruskikh-aktorau-zazyvayuc-u-prapagandyscki-telefilm-pra-mirny-maryupal
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Што паглядзець беларусам на Ютубе перад Новым годам?
Прывыклі сядзець за навагоднім сталом пад розныя навагоднія канцэрты, але не хочаце адчуваць іспанскі сорам ад беларускай і расійскай прапаганды?
@euroradio сабрала падборку навагодніх відэа, якія варта паглядзець: euroradio.fm/shto-paglyadzec-belarusam-na-yutube-perad-novym-godam-nashy-rekamendacyi
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Хворую на рак жонку Башара Асада не пусцяць лячыцца ў Вялікабрытанію. Пра гэта піша Daily Mail са спасылкай на крыніцу.
49-гадовая Асма Асад нарадзілася ў Вялікабрытаніі. Таксама яна мае сірыйскі пашпарт. Паводле крыніцы выдання, тэрмін дзейнасці брытанскага пашпарта Асмы Асад скончыўся ў 2020 годзе.
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі раней заявіў дэпутатам, што прысутнасць Асмы ў краіне "не пажаданая". А міністр унутраных спраў Івет Купер сказала, што ўрад не пусціць Асму, бо такое рашэнне "не можа грунтавацца толькі на медыцынскіх прычынах".
У Бранскай вобласці атакавалі нафтаправод "Дружба". Расійскія СМІ паведамляюць пра ўдар дронам-ракетай "Пекла" непадалёк ад беларускай мяжы.
Паводле неафіцыйных звестак, трубаправод не пацярпеў, разбураная толькі тэхнічная пабудова.
Ксяндзу Генрыху Акалатовічу прысудзілі 11 гадоў зняволення. Пробашча касцёла ў Валожыне абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве.
Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Мінскі абласны суд. Акалатовіч не прызнаў сябе вінаватым.
Паводле @katolik_life, вернікі заўважылі, што ніхто з епіскапату і Нунцыятуры не прыйшоў падтрымаць святара падчас абвяшчэння прысуду. "Страх большы, чым у 30-я гады. Тады, напэўна, было больш салідарнасці", — кажуць людзі.
64-гадовы ксёндз Генрых Акалатовіч ужо правёў у СІЗА КДБ больш за год. У яго ёсць цяжкія хваробы.
Ад вайны да выбараў: ці знойдзецца для Беларусі месца на перамовах. Што найбольш адметнае здарылася ў свеце міжнароднай палітыкі за год і як гэтыя падзеі адбіліся на Беларусі? Ці варта чакаць, што Арменія і Азербайджан спыняць супрацу з Расіяй? Чым скончацца спрэчкі пра змену стратэгі дэмсіл і хто з беларускага боку сядзе за стол мірных перамоў адносна вайны ва Украіне?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
https://www.youtube.com/watch?v=_KZC3n-d5ro
Славу Камісаранку завочна прысудзілі да 6 гадоў калоніі. Пакаранне абвясціў сёння Мінскі гарадскі суд.
Стэндап-коміка абвінавачвалі ў паклёпе, абразе Лукашэнкі, распальванні варожасці.
Gender Gap: падводзім вынікі года з Ірынай Сідорскай
У сённяшнім, амаль навагоднім выпуску праграмы Gender Gap мы падводзім вынікі 2024 года. Ці прынес ён больш гендарнай роўнасці Як ён змяніў нашае стаўленне да праблемы і якія высновы мы можам зрабіць для сябе?
Разглядаем падзеі году, праблемы году і асобаў года праз гендарную лінзу. Закранем і апошнія рэакцыі гледачоў на нашыя праекты.
Далучайцеся:
https://www.youtube.com/watch?v=9dYEknwAklc
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак.
12:00 — Gender Gap з прафесаркай Ірынай Сідорскай
14:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
15:00 — экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч
Рыхтуйце пытанні!
Гарачая фаза вайны ва Украіне скончыцца да канца года — Гардон. Украінскі журналіст сцвярджае, што яму вядома пра запланаваныя перамовы на гэты конт.
“30 снежня 2024 года, калі ўсё складзецца нармальна, а ўсё павінна скласціся нармальна, павінна адбыцца гістарычная сустрэча, якая завершыць гарачую фазу вайны. Чакаць засталося нядоўга”, — заяўляе Дзмітрый Гардон з Вашынгтона.
У Польшчы беларуску і ўкраінак затрымалі за махлярства на 3 млн злотых. Жанчын падазраюць у крадзяжах у буйной анлайн-краме адзення.
Фігуранткамі справы сталі беларуска і 10 грамадзянак Украіны ва ўзросце 20–28 гадоў.
Яны прымалі ў краме звароты. Але выявілася, што супрацоўніцы стваралі фэйкавыя акаўнты кліентаў, афармлялі пакупкі, як зварот, а на самой справе пакідалі тавар сабе. Адзенне яны потым перапрадавалі.
Польшча закрые плотам усю мяжу з Беларуссю летам 2025 года. Пра гэта заявіў намеснік міністра па пытаннях міграцыі Мацей Душчык.
Паводле яго слоў, пасля завяршэння будаўніцтва бяспека мяжы з РБ, працягласць якой складае 418 км, "максімальна наблізіцца да стопрацэнтнай".
У Грузіі адбылася інаўгурацыя прэзідэнта. Гэтую пасаду заняў экс-футбаліст Міхаіл Кавелашвілі.
Напярэдадні мерапрыемства Саламе Зурабішвілі публічна паведаміла, што пакіне прэзідэнцкі палац і "панясе з сабой усю легітымнасць гэтага месца".
Зурабішвілі адмаўлялася вызваляць палац, заяўляючы пра фальсіфікацыі на апошніх выбарах, а таксама нелегітымнасці дзейнай улады. Палітык падтрымлівала пратэсты і патрабавала адмяніць вынікі галасавання.
Наезд на Пашыняна: пра што сведчыць тон, з якім размаўляў Лукашэнка? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае незалежная экспертка Роза Турарбекава.
Цалкам стрым глядзіце тут: youtube.com/watch?v=_KZC3n-d5ro
Польшча падоўжыла для беларусаў рэжым спрошчанага атрымання праязнога дакумента замежніка. Пра гэта са спасылкай на ўпраўленне па справах замежнікаў, піша тэлеграм-канал "Беларусы ў Польшчы".
Для беларускіх палітуцекачоў гэты дакумент набыў асаблівае значэнне пасля таго, як рэжым Лукашэнкі забараніў замену пратэрмінаванага пашпарта ў амбасадах і консульствах.
За 2024 год у Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах было асуджана не менш за 1721 чалавека. Гэта падлічыў праваабарончы цэнтр "Вясна".
На 144 беларусаў, якія з'ехалі з краіны, была пачатая спецвытворчасць.
Цэнтрвыбаркам стаў чарговай мішэнню паплечнікаў вядомай прапагандысткі Вольгі Бондаравай. Яны запатрабавалі, каб выбарчыя бюлетэні друкаваліся па-руску.
Аднак афіцыйны адказ вельмі расчараваў прыхільнікаў "рускага свету":
Згодна з артыкуламі 33 і 72 Выбарчага кодэкса бюлетэні друкуюцца на рускай і беларускай мовах. Форма і змест бюлетэня па выбарах прэзідэнта вызначаецца ЦВК. 23 снежня Цэнтральнай выбарчай камісіяй было прынята калегіяльнае рашэнне аб друку бюлетэня па-беларуску.Читать полностью…
Людзі года па версіі @euroradio! Рэдакцыя выбрала дзясятак беларусаў, якія натхнялі нас у 2024-м.
Чытаць тут: euroradio.fm/persona-goda-ad-euraradyyo-dy-inshyya
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Віфлеем 2.0: ці сталася Беларусь для вернікаў “домам міру і братэрства”? Як для святароў і вернікаў прайшоў 2024 год у “новым Віфлееме” і што такое братэрства па-лукашэнкаўску? Ці варта чакаць, што праваслаўная царква ў Беларусі стане часткай сілавых структур Лукашэнкі і як да гэтага паставяцца вернікі? Чаму Ватыкан пайшоў на дыпламатычную супрацу з Мінскам?
Пра гэтае і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.
Далучайцеся, задавайце пытанні:
https://www.youtube.com/watch?v=tOMlCWh56gU
Колькі насамрэч каштуе адна паездка ў мінскім метро? Сталічны бюджэт атрымлівае 134 млн рублёў датацый на гэты від транспарту, распавёў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў:
"Сёння гэта датацыйны від транспарту, таму што сабекошт адной паездкі — 2 рублі 12 капеек, па факце жыхары плацяць 90 капеек".
На метро прыходзіцца 40% пасажырскіх перавозак у Мінску.
За кратамі адзначае дзень народзінаў Павел Севярынец. Яму спаўняецца 48 гадоў.
Палітык быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Севярынцу прысудзілі 7 гадоў калоніі, а потым перавялі на турэмны рэжым.
У Беларусі абвясцілі яшчэ адзін прысуд памерламу за здзяйсненне генацыду. Гэта ўраджэнец Украіны Канстанцін Смоўскі, які памёр у ЗША ў 1960 годзе. Ён удзельнічаў у карнай аперацыі ў Хатыні.
Як заявіў пракурор Святаслаў Вялікі, Смоўскі здзейсніў 26 злачынстваў. А суды над мёртвымі душамі, паводле яго словаў, патрэбны “для падтрымання гістарычнай памяці”.
У Жыткавіцкім раёне здарылася аварыя з маршруткай. Ёсць пацярпелыя.
У лякарню дастаўленыя 11 чалавек, шпіталізацыя спатрэбілася двум дарослым і 8-гадоваму дзіцяці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у маршрутку ззаду ўдарылася BMW. Кіроўца аўтамабіля кінуў машыну і ўцёк з месца ДТЗ. Яго неўзабаве знайшлі.
Cёння ў Мінску адкрываюцца тры станцыі Зялёналужскай лініі метро. Гэта "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі Гасцінец". Прапускаць пасажыраў яны пачнуць ад заўтра.
Будаўніцтва гэтых станцый заняло 7 гадоў.
У Рагачове выпусцілі бляшанку згушчонкі на 1 тону. Так на заводзе адзначылі трохмільярдны выпуск прысмака.
Згушчонку ў Рагачове вырабляюць ужо 73 гады.
У 100 гадоў памёр экс-прэзідэнт ЗША Джымі Картэр. Ён пайшоў з жыцця дома, у сямейным коле.
Картэр кіраваў ЗША з 1977 па 1981. У 2002 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міра — за барацьбу за правы чалавека.
Ад 1-га студзеня ЕС забараняе выкарыстанне амальгамы. Раней яе лічылі эканамічным, прыдатным, неабходным матэрыялам для зубных пломб, але не ўсё з гэтым згодныя.
Прычына забароны не ў медыцынскіх паказчыках, а ў абароне навакольнага асяроддзя. Справа ў тым, што пры вытворчасці і ўтылізацыі амальгамы вылучаецца ртуць, якая моцна забруджвае прыроду.
Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт, які пацярпеў крушэнне ў Актау, быў пашкоджаны расійскім бокам пры абстрэле. Прэзідэнт Азербайджана адзначыў, што "расійскі бок хоча замяць гэтае пытанне".
Аліеў расказаў аб трох патрабаваннях, прад'яўленых Баку Расіі. Адно з іх было выканана ўчора:
Па-першае, расійскі бок павінен папрасіць прабачэння ў Азербайджана. Па-другое, павінен прызнаць сваю віну. Па-трэцяе, вінаватыя павінны быць пакараныя, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, і Азербайджанскай дзяржаве, пацярпелым пасажырам і членам экіпажа павінны быць выплачаны кампенсацыі. Гэта нашы ўмовы.Читать полностью…