Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Дэлон, Сазерлэнд, Мэгі Сміт... Узгадваем сусветных асоб, якіх не стала ў 2024 годзе.
Читать полностью…Паглядзіце, апакаліптычныя кадры прыродных стыхій, што абрынуліся на Зямлю ў 2024 годзе. Фатографы Reuters захавалі моманты, якія займаюць дыханне.
Читать полностью…Колькасць загінуўшых у авіякатастрофе ў Паўднёвай Карэі вырасла да 176. Пра гэта паведамляе агенцтва "Рэнхап".
Са 181 чалавека на борце выжылі двое. Пошукі астатніх трох чалавек вядуцца.
"Навагоднія прыгоды ці Цягнік №1". Ці памятаеце такі навагодні фільм ад БТ?
У 2002-м беларускае тэлебачанне паспрабавала пазмагацца з расійскімі шоу ў навагоднюю ноч. Апроч розных вядоўцаў і КВЗшнікаў у фільме зняліся Сяргей Міхалок з "Ляпіса" і Ігар Варашкевіч з "Крамы".
Азнаёміцца з айчынным адказам "Старым песням о главном" можна тут.
Як больш за 70 гадоў таму Паўднёвая Карэя і КНДР аказаліся ў стане часовага перамір'я?
Расказваем, як трохгадовы канфлікт у Карэі прыйшоў да нечаканага фіналу і якія ўрокі можна атрымаць з той вайны.
Чытаць тут: euroradio.fm/yak-bolsh-za-70-gadou-tamu-kareya-i-kndr-akazalisya-u-stane-chasovaga-peramirya
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
"Я сыходжу адсюль і выношу з сабой легітымнасць". Прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі добраахвотна пакінула сваю рэзідэнцыю.
Сёння ў Грузіі праходзіць інаўгурацыя новага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі, абранага кіруючай партыяй "Грузінская мара".
Больш за месяц ў Грузіі штодзень праходзяць акцыі пратэстаў з патрабаваннем прызначыць новыя парламенцкія выбары.
Пасажырскі самалёт пацярпеў крушэнне ў Паўднёвай Карэі. Ён прызямліўся, не выпусціўшы шасі.
На гэты момант выратаваць удалося толькі двух чалавек — аднаго пасажыра і сцюардэсу.
Пакуль афіцыйна пацверджана смерць 124 чалавек, якія былі на борце. Улады Паўднёвай Карэі мяркуюць, што загінулі ўсе астатнія 179 чалавек.
Джоан Роўлінг дазволіла выдаць чацвёртую кнігу "Гары Потэра" па-беларуску. У Twitter пачаліся моўныя разборкі, як жа правільна перакласці назву кнігі. Пра гэта і не толькі — у нашым бла-бла-шоу "Чык-чырык": https://youtu.be/pXT-T6q8kw0
Читать полностью…Вы, напэўна, бачылі расійскі прапагандысткі ролік пра збіццё Санты Клаўса ў небе над Масквой. У гэтым сюжэце ёсць цікавая дэталь: правобразам Санты з'яўляецца святы Мікалай Цудатворац. У шмат якіх краінах таго, хто дарыць падарункі, наўпрост завуць святы Мікалай, пры гэтым візуальна выкарыстоўваюць вобраз "класічнага" Санты.
Нават імя "Санта Клаўс" — скажоная галандская транскрыпцыя імя святога.
У роліку кажуць, што збіваюць Санту, бо "не трэба нічога замежнага ў небе". Ну, так і атрымліваецца, бо святы Мікалай жыў у Рымскай імперыі.
Яшчэ адзін доказ на карысць выкарыстання "разумных" бранзалетаў ці гадзіннікаў. Даследаванні паказваюць, што выкарыстанне такіх прылад павышае сярэднюю актыўнасць.
Па выніках вялікага аналізу даных 164 тысяч чалавек навукоўцы прыйшлі да высновы, што "трэкеры актыўнасці паляпшаюць фізічную актыўнасць, склад цела і фізічную форму, што эквівалентнае прыкладна 1800 дадатковым крокам у дзень, 40 хвілінам хадзьбы ў дзень і зніжэнню вагі прыкладна на 1 кг". Гэта звесткі пра дарослых".
Ёсць і даследаванне на дзецях і падлетках — там навукоўцы выявілі такіх самы эфект, асабліва сярод тых дзяцей, якія не вельмі актыўныя. Гэта працуе праз павышэнне матывацыі.
Дзе танней купляць навагоднія цацкі — у Беларусі ці ў Польшчы? @euroradio параўнала цэны ў дзвюх краінах напярэдадні святаў.
Якія вынікі? Чытайце тут: https://euroradio.fm/dze-tanney-kuplyac-navagodniya-cacki-u-belarusi-ci-u-polshchy
Спасылка, якая працуе без ВПН
Тым часам у Расіі працягваецца заканадаўчы крынж. Пуцін зацвердзіў перайменаванне Растова ў "Растоў Вялікі". Чуеце нешта? А гэта імперскі рэсентымент.
Таксама ў РФ вырашылі прыцягваць да крымінальнай адказнасці замежнікаў, якія "дапамагаюць праціўніку ў дзейнасці супраць бяспекі Расіі". Атрымліваецца, па новым законе патэнцыйнымі "злачынцамі" лічацца ўсе грамадзяне краін ЕС, ЗША, Канады і не толькі, бо з іх падаткаў купляюць зброю для Украіны.
На ілюстрацыі - відавочная "ЛГБТ-прапаганда", якую прасоўвае Крэмль.
❗️Сябры! Вы можаце падтрымаць нас у галасаванні за найлепшы ютуб-канал года: /channel/youtube_by/12443
Вядома, можаце і іншых, але лепш за ўсё — нас 🙂
МУС атрымала дадатковыя амаль 10 млн рублёў на будаўніцтва сваіх аб’ектаў. Па дзяржаўнай інвестпраграме планавалася, што ў 2024 міністэрству выдаткуюць 35,8 млн рублёў. Але напрыканцы снежня суму павялічылі да 45,2 млн.
Яшчэ 81 млн пайшоў на "пагашэнне запазычанасці за работы, выкананыя ў 2023 годзе".
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 27 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:04 Ці перагорне старонку Захад, каб выйшлі беларускія паалітвязні?
13:46 Навіны спорту
15:34 Якія выклікі чакаюць беларускую эканоміку ў наступным годзе?
24:58 Навіны шоў-бізу
27:19 Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі — #ІхНоравы
"Карагодам". Толькі паслухайце, якую прыгожую калядную песню запісаў Зміцер Вайцюшкевіч:
https://youtu.be/uBB_q-ePN5Q?si=D7_VuaPzzLUstvCO
Якое надвор’е будзе ў навагоднюю ноч і ў першыя дні 2025 года?
Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі на наступным тыдні чакаецца павышаная тэмпература — на 1–3°C вышэй за кліматычную норму.
У мінскіх школах забаранілі Санта Клаўса і Jingle Bells. Класным кіраўнікам сталічных школ паступіла такое распараджэнне ад кіраўніцтва Мінска.
Пры гэтым рэкамендуецца рабіць акцэнт на беларускіх традыцыях. Праўда, не ўдакладняецца на якіх менавіта. Ці можна выкарыстоўваць вобраз Святога Мікалая або Зюзі, не паведамляецца.
У Беларусі пашыраць сетку платных дарог. Напрыклад, заплаціць трэба будзе за праезд па МКАД-2.
Спіс новых участкаў.
"Беларусьфільм" у студзені 2025 года плануе пачаць здымкі ідэалагічнага фільма пра жыццё маладой настаўніцы. Кіно здымае малады рэжысёр Кірыл Халецкі, які раней працаваў над прапагандысцкім фільмам "Культурны код".
Спачатку фільм хацелі назваць "Класная дама", але потым вырашылі скараціць да "Класная".
З 2025 года ў Беларусі зменіцца парадак выплат дзіцячых дапамог. Змены закрануць выплаты па цяжарнасці і догляду за дзіцем, а таксама працэдуры прыпынення дзейнасці для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей.
Што менавіта зменіцца?
"Калі ласка, у нас цяпер час новых лідараў". Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю @euroradio адказала на частую прэтэнзію.
Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=JupmJYSkMpE
Telegram пачаў абмяжоўваць доступ да расійскай прапаганды — прынамсі, у Еўрасаюзе. Пры спробе трапіць у каналы дзяржаўных расійскіх медыя з'яўляецца паведамленне, што выданне парушае еўрапейскае заканадаўства.
Гледзячы па ўсім, абмяжоўваюць доступ да СМІ, якія трапілі пад санкцыі, бо "РИА Новости" не адкрываюцца, а ТАСС — так.
Як пісала @euroradio, "Спутнікі" і "РТ" спрабавалі рабіць сетку сайтаў-люстэрак і новых праектаў, каб абыходзіць блакіроўкі. Тым часам Еўрасаюз дабіваецца выдалення расійскай прапаганды з пашукавікоў
Пуцін выбачыўся перад прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Але толькі за тое, што азербайджанскі самалёт збілі "ў паветравай прасторы Расіі".
Расійскія дзяржаўныя медыя пішуць не пра збіццё, а пра "трагічны інцыдэнт". Доказы віны Расіі, як і патрабаванні азербайджанскіх дэпутатаў каб Расія выбачылася, прапаганда ігнаруе.
Ценявы флот Расіі можа прадстаўляць большую небяспеку для Захаду, чым здавалася раней. Пра гэта піша амерыканская The New York Times.
Выданне адзначае, што Расія сабрала флот з сотняў судоў для тайнага транспарціроўкі сваёй нафты. Аднак пры такой колькасці караблёў на моры ідэя выкарыстаць некаторыя з іх для стварэння хаосу можа падабацца Крамлю.
На гэтым тыдні фінскія камандас высадзіліся на нафтавы танкер, які, па падазрэнню чыноўнікаў, перарэзаў жыццёва важныя падводныя кабелі ў Балтыйскім моры, уключаючы той, які перадае электраэнергію паміж Фінляндыяй і Эстоніяй. Судна Eagle S мае ўсе прыкметы судоў, якія належаць ценявому флоту Расіі, яно выйшла з расійскага порта незадоўга да таго, як кабелі былі перарэзаны.
Калі гэтая інфармацыя спраўдзіцца, гэта стане першым вядомым выпадкам выкарыстання судна ценявога флоту РФ для сабатажу крытычна важнай інфраструктуры ў Еўропе, а таксама, па словах афіцыйных асоб і экспертаў, відавочнай эскалацыяй канфлікту Расіі з Захадам.Читать полностью…
Былая палітзняволеная журналістка Вольга Лойка падзялілася ў эфіры @euroradio меркаваннем пра пазіцыю рэжыму наконт абмену палітвязняў. Калі коратка: зразумець, чаго яны хочуць, вельмі цяжка.
"Хай спадар Лукашэнка кажа пра свае патрэбы сам, яго прапагандыстаў зразумець немагчыма"
Як у Польшчы рыхтуюцца да магчымай вайны з Расіяй. @euroradio наведала Сувалкі — месца, дзе па версіі нямецкай разведкі хутчэй за ўсё і можа пачацца напад РФ.
Глядзіце рэпартаж: https://youtu.be/SA_zWhjLzHE?si=pkMhqm2UWo4AH7ye
А тут можна прачытаць падрабязней.
У Беларусі зацвердзілі графік ЦТ у 2025 годзе. Першыя іспыты пройдуць 26 траўня, апошнія — 2 чэрвеня.
Читать полностью…Дональд Трамп не хоча баніць Цікток. Абраны прэзідэнт ЗША папрасіў Вярхоўны суд адкласці магчымую забарону кітайскай сацсеткі, каб даць яму час дамовіцца пра спосаб "выратавання платформы".
Кангрэс ЗША прыняў закон, які дазваляе заблакіраваць Цікток, у красавіку 2024-га. Прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў яго. Забарона магла набыць моц ужо ў студзені 2025-га.
Трамп абяцаў выратаваць Цікток падчас выбарчай кампаніі. Пры гэтым сам ён у 2020-м, падчас папярэдняга тэрміну, спрабаваў забараніць кітайскую платформу.
Ведаеце, у чым крутасць ціктока? Там можна падпісацца на @euroradio два разы! Трымайце спасылкі:
🟣 euroradio" rel="nofollow">https://www.tiktok.com/@euroradio
🟡 euroradio.lite" rel="nofollow">https://www.tiktok.com/@euroradio.lite
Канец свету не за гарамі і сціплыя Каляды ў Германіі — #ІхНоравы
Агляд міжнародных падзей за пятніцу, 27 снежня.
Чытаць тут: euroradio.fm/kanec-svetu-ne-za-garami-i-sciplyya-kalyady-u-germanii-ikhnoravy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN