euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

"Ваяваць ці ўцякаць": як Польшча рыхтуецца да вайны?

Чытайце рэпартаж @euroradio з Сувалак, на якія ў снежні нібыта павінная напасці Расія: euro.radio.fm/vayavac-ci-ucyakac-yak-polshcha-rykhtuecca-da-vayny

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Збіты сілавікамі пры затрыманні лекар з Віцебска Аляксандр Рандарэнка асуджаны на 4 гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у "распальванні варожасці" і "рэабілітацыі нацызму".

Мужчыну затрымалі вясной. Перад гэтым ён паўдзельнічаў у чат-рулетцы з правакатарам. Спачатку лекара пяць разоў запар судзілі і трымалі пад адміністрацыйным арыштам, а пасля ўзнікла крымінальная справа.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Вынікі 2024 года ў палітыцы, эканоміцы і культуры разбяром з “Кубачкам кавы”!

Галоўнае за тыдзень у аглядзе матэрыялаў @euroradio

Чытаць тут: euro.radio.fm/vyniki-2024-goda-u-palitycy-ekanomicy-i-kultury

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як больш за 70 гадоў таму Карэя і КНДР аказаліся ў стане часовага перамір'я?

@euroradio у рубрыцы "Без намёкаў" расказвае, як трохгадовы канфлікт у Карэі, да якога падключыліся СССР, Кітай і ЗША, прыйшоў да нечаканага фіналу і якія ўрокі можна атрымаць з той вайны.

Чытаць тут: euroradio.fm/yak-bolsh-za-70-gadou-tamu-kareya-i-kndr-akazalisya-u-stane-chasovaga-peramirya

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Салідарнасць: ці атрымалася ў рэжыму яе знішчыць і дыскрэдытаваць?

Гэта і не толькі ў эфіры @euroradio абмяркоўваем з кіраўніком дабрачыннага фонду BYSOL Андрэем Стрыжаком.

https://www.youtube.com/watch?v=5b8CyapzRTI

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік белымі перамог 34-гадовага нарвежца Магнуса Карлсена. Адбылося гэта на чэмпіянаце свету па хуткіх шахматах у Нью-Ёрку.

Карлсен — дзейны пераможца турніру і адзін з самых знакамітых шахматыстаў свету. Пасля гульні ён быў засмучаны, сказаў, што Лазавік перамог заслужана, бо гуляў "нашмат лепш за яго".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сёлета Польшча выдала беларусам каля 9 тысяч карт паляка. Пра гэта @mediazona_by распавялі ў польскім МЗС.

За апошнія тры гады больш за 240 тысяч беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы. Толькі часовы від на жыхарства атрымала 86 тысяч.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Украіна пачала радзей выкарыстоўваць ракеты вялікай дальнасці па расійскай тэрыторыі. Тут ёсць два фактары: хуткі прыход Дональда Трампа ў Белы дом і тое, што ўкраінскія запасы скарачаюцца.

Як піша The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў NATO, дагэтуль эфектыўнасць ракет была абмежаванай і яны не змянілі траекторыю вайны.

Трамп нядаўна сказаў часопісу Time, што ён "вельмі катэгарычна не згодны" з выкарыстаннем Украінай ATACMS на расійскай тэрыторыі і назваў рашэнне Джо Байдэна даць такі дазвол "дурным". У адказ Крэмль заявіў, што пазіцыя Трампа "цалкам супадае" з пазіцыяй Масквы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Авіякампаніі трох краін прыпынілі палёты ў Расію пасля збіцця азербайджанскага самалёту. Гэта Азербайджанскія авіялініі", казахстанская QAZAQ AIR і ізраільская авіякампанія El Al.

Хаця ёсць доказы таго, што самалёт збіла Расія, у Крамлі другі дзень адмаўляюцца каментаваць сітуацыю. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў называе збіццё "авіяцыйным інцыдэнтам".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прапагандыстская кампанія "Надо!" выйшла на новы ўзровень. Лукашэнка вырашыў далучыць да яе і дзетак падчас дабрачыннага навагодняга канцэрту.

"… Разумееце, трэба! Вось вы прачынаецеся, нікуды не хочаце ісці, а тым больш вучыцца. Але вы памятаеце: цяпер гэта трэба! Каб потым было лягчэй. Таму вучоба — гэта цяжка, але трэба. Бо гэта ваш падмурак у жыцці. Без гэтага падмурка не можа быць у вас нармальнага дарослага жыцця"

Здавалася б, што ў гэтых словах пра "трэба" ("надо") не так? Але хто зразумее, той зразумее, і сэнс словаў, і што гаворка насамрэч ішла нават не пра дзіцячае жыццё.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Снег на Новы год усё ж можа быць, але толькі ў частцы Беларусі. Доўгатэрміновыя прагнозныя мадэлі даюць надзею на сапраўднае навагодняе надвор’е ўвечары 31 снежня і 1 студзеня.

На жаль, такія прагнозы нярэдка памыляюцца, але будзем верыць, што не ў гэты раз. Бо што за Новы год без снегу, так?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Зянон Пазняк: „на перамовах мусяць быць прадстаўнікі Беларусі“. На думку палітыка, гэта павінныя быць прадстаўнікі яго руху, то бок сам Пазняк і Павел Усаў.

Пазняк выступіў супраць удзелу ў такіх перамовах прадстаўнікоў Офісу Ціханоўскай ці НАУ Паўла Латушкі.

„Як і рэжым Лукашэнкі, яны нелегітымныя з прыдуманым значэннем і з прыдуманымі прэтэнзіямі. Фармальная перавага рэжыму Лукашэнкі, аднак, у тым, што ён уяўляе рэальную ўладу ў краіне і фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту)“.


Ці згодныя вы з Пазняком?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на Еўрарадыё? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу.

14:00 — блогер, сябра КР Андрэй Кныровіч.

15:00 — сузаснавальнік “Паспалітага рушэння” Сяргей Кедышка.

16:00 — журналістка Вольга Лойка.

17:00 — кіраўнік BySOL Андрэй Стрыжак.

Рыхтуйце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 26 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:01 Якая роля Ганны Канапацкай на выбарах?

15:50 Навіны спорту

17:40 Ці будзе Лукашэнка ў “трэцім чамаданчыку” Пуціна?

27:11 Навіны шоў-бізу

30:04 “Ваяваць ці ўцякаць” — рэпартаж з Сувалак

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Пуцін не рызыкаваў бы, але ён ненармальны!"

Сувалкскі калідор – кропка, дзе Расія можа напасці на NATO. Каля года таму мы ездзілі даведацца, як жывуць і што думаюць пра вайну Сувалкі, якім прадракаюць уварванне ў снежні 2024. Цяпер вяртаемся паглядзець, што змянілася.

https://www.youtube.com/watch?v=SA_zWhjLzHE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Гэта ноч для нас з табою! Гэта ноч дае свабоду!"

Толькі паслухайце, які чароўны калядны сінгл прадставілі NAVIBAND.

https://youtu.be/t0WGy8Us-Do?si=5j-4jkYzLQpoExp1

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пуцін не дапаможа: што значыць падзенне Асада для аўтарытарных рэжымаў?

Уцёкі Башара Асада нанеслі сур'ёзны ўдар па рэпутацыі Расіі як гаранта бяспекі.

Расказваем чаму: euroradio.fm/pucin-ne-dapamozha-shto-znachyc-padzenne-asada-dlya-autarytarnykh-rezhymau

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як будзе працаваць мінскае метро ў навагоднюю ноч?

31 снежня цягнікі будуць хадзіць паводле графіку пятніцы. А 1, 2, 4-7 студзеня — па графіку выхадных дзён.

У навагоднюю ноч метро пасажыры змогуць зайсці ў метро да 4:00. Уваход на станцыі "Няміга", "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" (выхад да праспекта Незалежнасці) будзе зачынены ў 4:15.

1 студзеня метро пачне працу, як звычайна, у 5:30.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Нацыянальным парку "Нарачанскі" паказалі дзіўны свет яго вадаёмаў. Там правялі падводныя здымкі.

Супрацоўнікі налічылі ў вадаёмах і вадацёках 35 відаў рыб, 18 з якіх належаць да "абарыгеннай фауны" (шчупак, акунь, лешч, карась залаты, плотка, чырвонапёрка ды іншыя).

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Яны затрыманыя, узятыя пад варту ці ўжо асуджаныя за ўдзел у пратэстах 2020-га.

На сённяшні дзень у краіне налічваецца 1252 палітычных зняволеных.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці ўсё магчымае было зроблена для вызвалення палітвязняў?

На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае рэдактарка выдання “План Б” i былая палітзняволеная Вольга Лойка.

https://www.youtube.com/watch?v=D_f1-fMXOtg

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каардынацыйная рада: ці ёсць жыццё пасля рэанімацыі праекта? Госць @euroradio — Сяржук Кедышка.

Ці магчымая змена стратэгіі дэмсіл што да лукашэнкаўскага рэжыму і ці ёсць па гэтым пытанні кансенсус у КР? Якія чаканні на 2025 год і на чым варта сканцэнтраваць свае намаганні дэмсупольнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кедышка: https://youtu.be/hZhfXfa6b_U

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пашынян паслаў ЕАЭС, Лукашэнка здзівіў Пуціна "Арэшнікамі" — стрым з Аляксандрам Кныровічам

Апошнія дні 2024 года атрымаліся багатымі на падзеі і сэнсы. Расія (выпадкова) збіла азербайджанскі самалёт — і Азербайджан чакае афіцыйных прабачэнняў. Арменія нахабна дэманструе, што ні ў што не ставіць ЕАЭС. А Лукашэнка здзіўляе Пуціна сваёй хлуснёй пра "Арэшнікі".

Усё гэта абмяркоўваем у стрыме з блогерам і палітычкм Аляксандрам Кныровічам: https://www.youtube.com/watch?v=4S4PR2Qc3EU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прэзідэнт Германіі распусціў Бундэстаг. Выбары ў нямецкі парламент прызначаныя на 23 лютага і, хутчэй за ўсё, пасля іх зменіцца ўлада.

Цяпер найбольшы рэйтынг мае партыя Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі на чале з Фрыдрыхам Мерцам, які заклікае да больш рашучай падтрымкі Украіны ў вайне супраць Расіі. Партыя цяперашняга канцлера Олафа Шольца знаходзіцца ў апытанках на трэцім месцы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З турмы строгага рэжыму ў сталіцы Мазамбіка ўцяклі не менш за 6000 зняволеных. Яны скарысталіся беспарадкамі падчас пратэстаў, якія ахапілі краіну пасля выбараў.

Беспарадкі ў Мазамбіку ўспыхнулі пасля таго, як вышэйшы суд краіны на гэтым тыдні пацвердзіў афіцыйныя вынікі кастрычніцкіх прэзідэнцкіх выбараў. Улады заявілі пра перамогу Даніэла Шапу — паводле афіцыйных звестак ён атрымаў 65% галасоў. Аднак многія жыхары Мазамбіка спадзяваліся на перамогу лідара апазіцыі Венансія Мандлане. Яму на выбарах налічылі 24%.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

П’яных кіроўцаў у Беларусі становіцца менш. За 2023 год міліцыя выявіла больш за 10 тысяч нецвярозых людзей за стырном.

Для параўнання: у 2021-м паведамлялася пра больш за 15 тысяч, у 2019-м — пра 17 тысяч ужо на пачатак лістапада.

Калі сапраўды ўсё менш чалавек садзяцца п’янымі за стырно — гэта добрая навіна. Але можа быць і так, што іх радзей ловяць.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Кіраўніцтва школы Streamline вінавацяць у незаконным карыстанні падатковымі льготамі. Сюжэт пра гэта выйшаў увечары 26 снежня на дзяржТБ.

"Замест таго, каб працаваць у прававым полі, дырэктар кампаніі, падаючы сваю дзейнасць як некамерцыйную, незаконна карыстаўся падатковымі льготамі. Атрымаўшы звыш 95 млн рублёў выручкі, уласнік Streamline за 13 гадоў заплаціў менш за 60 тысяч рублёў падаткаў", — кажуць у сюжэце.

Сітуацыя становіцца яшчэ больш цікавай праз тое, што заснавальнік кампаніі Эдуард Цалюк — ганаровы консул Партугаліі ў Беларусі (тут мы распавядалі што робяць такія консулы). А поўны цёзка яго бацькі, Чэслаў Цалюк, у сярэдзіне 1990-х працаваў кіраўніком упраўлення дзяржаўнай аховы МУС.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У парламенце Азербайджана патрабуюць выбачэнняў Расіі за збіты самалёт. Такую заяву зрабіў дэпутат Расім Мусабекаў.

"Самалёт быў збіты на тэрыторыі Расіі, у небе Грознага. Адмаўляць гэта немагчыма. Тыя, хто гэта здзейсніў, павінны панесці крымінальную адказнасць, і павінна быць выплачана кампенсацыя. Калі гэтага не адбудзецца, то, вядома, адносіны пяройдуць на іншы ўзровень", — заявіў ён.

Дэпутат адзначыў, што "хтосьці ў Расіі прадпрымае пэўныя дзеянні ў СМІ, каб замесці сляды гэтага".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Найлепшая кухня ў свеце і кім працавалі бацькі Кевіна з “Адзін дома” — #ІхНоравы

Цікавыя навіны свету, якія вы маглі прапусціць.

Чытаць тут: euroradio.fm/naylepshaya-kukhnya-u-svece-i-kim-pracavali-backi-kevina-z-adzin-doma-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У былой сядзібе графаў Тышкевічаў у Лагойску знішчаюць гістарычны будынак. Чыноўнікі назвалі яго "баракам".

Будынак зносяць бульдозерамі, а драўляныя часткі спальваюць.

Читать полностью…
Subscribe to a channel