Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Хто з беларускіх музыкаў сабраў мільёны праслухоўванняў на Spotify ў 2024?
@euroradio паглядзела профілі вядомых беларускіх музыкаў у сацсетках і даведалася іх статыстыку.
Чытаць тут: euroradio.fm/khto-z-belaruskikh-muzykau-sabrau-milyony-praslukhouvannyau-na-spotify-u-2024
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Рэцэпты Куцці: традыцыйныя і сучасныя варыяцыі
Куцця — гэта традыцыйная страва, якая займае цэнтральнае месца на святочным стале, асабліва на Раство і Каляды. Расказваем, як вы можаце праыгатаваць яе.
Чытаць тут: euroradio.fm/recepty-kucci-tradycyynyya-i-suchasnyya-varyyacyi
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Якая роля Ганны Канапацкай ў “выбарах”? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Цалкам стрым глядзіце тут: youtube.com/watch?v=cm23ICN7V5Y
Беларускую мову не выкрэсліваюць з пераліку моваў, якія знаходзяцца ва Украіне пад асаблівай абаронай. Адмысловую заяву наконт гэтага зрабіў пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім.
Інфармацыя пра такую перспектыву з'явілася некалькі дзён таму ў розных пабліках і СМІ пасля заявы прадстаўніка ўраду ў Вярхоўнай Радзе Тараса Мельнічука. Паведамлялася, быццам Кабінет міністраў ухваліў змены ў закон, якія прапануюць прыбраць беларускую і рускую з пераліку моў, якія падлягаюць асаблівай абароне.
Самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай. Пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе Азербайджана.
Крыніцы таксама распавялі, што пашкоджанаму самалёту не дазволілі прызямліцца ні ў адным з расійскіх аэрапортаў, нягледзячы на просьбы пілотаў аб аварыйнай пасадцы, яму было загадана ляцець праз Каспійскае мора ў напрамку Актаў у Казахстане.
Раней The Times пісалі, што дзіркі ў фюзеляжы Embraer указваюць, што самалёт збілі расіяне.
У выбарчых камісіях на "выбарах-2025" толькі 3% новых людзей. Усе астатнія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў галасавання хаця б у адной з трох мінулых кампаній апошніх гадоў: у 2020-м, 2022-м ці 2024-м.
А 63% ад членаў выбарчых камісій удзельнічалі ва ўсіх трох кампаніях. Такія лічбы, вывучыўшы склады 265 участковых камісій, атрымаў @BELPOL. Сёння арганізацыя публікуе даклад пра тое, як працуе сістэма фальсіфікацыі выбараў у Беларусі.
Аўтары дакумента прыйшлі да высновы, што працэдура падліку галасоў на выбарчых участках сёння не мае ніякага значэння. Падмена вынікаў выбараў адбываецца на ўзроўні вышэйшых інстанцый. А за перадачу даных туды адказваюць якраз "тройкі" з правераных папярэднімі выбарчымі кампаніямі старшыні ўчастковай камісіі, яго намесніка і сакратара.
Мінскае "Дынама" дэбютавала ў чэмпіянаце КХЛ 3 на 3 з дзвюх паразаў. Спярша прайграла омскаму "Авангарду" — 1:5, а пасля "Салавату Юлаеву" з Уфы — 7:9.
У апошнім матчы "зубрам" не дапамог нават покер, аформлены Аляксеем Пацэнкіным.
Трэцяя гульня запланаваная на 27 снежня. Сапернікам будзе казанскі "Ак Барс".
Любі і барані — ніякай іншай нацыянальнай ідэі нам сёння не трэба. Легенда БЧБ-супраціву Зміцер "Мірон" Піменаў у праграме "Ідэя Х".
Словы класіка "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына" павінен ведаць і прапусціць праз сваё сэрца кожны беларус. У гэтых словах — увесь сэнс нашага нацыянальнага жыцця: мы павінны рабіць усё магчымае, каб захаваць тое, што пабудавалі, здабылі і перадалі нам нашы продкі, перакананы Зміцер "Мірон" Піменаў.
Пра тое, як захаваць, абараніць і перадаць сваім унукам тое, што нам перадалі нашы продкі, як у эміграцыі захаваць сваю ідэнтычнасць і пры чым тут вера і Бог, мы разважаем з "Міронам" — чалавекам, які ў 1990-я і ў 2000-я таемна вешаў БЧБ-сцягі на высокія будынкі па ўсёй Беларусі.
Глядзіце тут: https://youtu.be/zHb6JxPE400
Еўра ўзляцеў адразу на 6 капеек, а долар заўважна патаннеў — і ізноў каштуе 3,40. Вось якія курсы сфарміраваліся на Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер, 26 снежня:
1 USD 🇺🇸 = 3,407 рубля | -1,46 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,58 рубля | +6 капеек
100 RUB = 3,4094 рубля | +0,29 капейкі
Ці можна здымаць дзяцей на навагодніх ранішніках і публікаваць фота і відэа ў сацсетках? Увогуле — так, але ёсць важныя нюансы.
Калі здымкі зробленыя для асабістага выкарыстання на памяць, а не для прафесійнай або прадпрымальніцкай дзейнасці, — дзеянне законаў аб абароне персанальных даных на іх не распаўсюджваецца. Гэта значыць, рабіць фота і відэа падчас ранішнікаў можна.
Таксама можна дзяліцца здымкамі са сваімм дзецьмі на сваіх старонках у сацсетках. Але калі на фота ці відэа ёсць іншыя дзеці — трэба атрымліваць згоду іх бацькоў на публікацыю. Яна можа быць выказаная ў вуснай форме. Але яна мусіць быць.
У топ-100 мабільных праграмаў беларускага App Store — 10 VPN-сэрвісаў. Адзін з іх стабільна ўваходзіць у топ-3 праграм для iOS у нашай краіне.
Таксама ў топ-3 мабільных праграм стабільна ўваходзіць TikTok.
Што яшчэ статыстыка Apple можа сказаць пра жыхароў Беларусі:
- браўзер ад Google істотна больш папулярны за Yandex-браўзер;
- карты ад Google і ад Yandex ідуць нага ў нагу;
- а вось Yandex-музыка нашмат больш папулярная за Spotify.
Беларусы атрымалі 50 тысяч італьянскіх візаў за 2024 год. Гэта на дзесяць тысяч больш, чым летась. На лічбы, апублікаваныя Амбасадай Італіі ў Мінску, звярнуў увагу @belsat.
Год таму Італія выдала 40 тысяч візаў і заявіла, што ў 2024-м будзе яшчэ больш. Так і атрымалася! Дыпламаты адзначылі, што візавы аддзел працаваў бесперапынна.
NASA апублікавала здымкі "касмічнай ёлкі" і "гіганцкага святочнага вянка". Яны знаходзіцца ў 2,5 тысячы светлавых гадоў ад Зямлі.
Што за касмічныя цуды: https://euroradio.fm/nasa-apublikavala-zdymki-kasmichnay-yolki-i-giganckaga-svyatochnaga-vyanka
З Беларусі — без VPN
"Спробай дэстабілізаваць сітуацыю" і "імкненнем зрынуць законныя ўлады" патлумачылі ў МЗС Расіі рэкамендацыю Дзярждэпа ЗША ўстрымацца ад падарожжаў у Беларусь. Афіцыйная прадстаўніца ведамства Марыя Захарава агучыла гэтую пазіцыю 25 снежня падчас брыфінгу ў Маскве.
Дзярждэп, нагадаем, тлумачыць сваё папярэджанне "адвольны выкананнем беларускімі ўладамі мясцовых законаў, рызыкамі затрымання, пастаянным спрыяннем вайне Расіі супраць Украіны, пагрозай вулічных беспарадкаў і абмежаванымі магчымасцямі амбасады аказваць дапамогу грамадзянам ЗША". Захарава ўсіх гэтых абставінаў не бачыць, а рэкамендацыю амерыканскіх дыпламатаў лічыць правакацыяй:
"Гэта іх упадабаная тактыка. Яны выкарыстоўваюць яе для таго, каб нагнятаць напружанасць і выступаць з завуаляванымі пагрозамі напярэдадні важных, у першую чаргу электаральных, працэсаў".Читать полностью…
Лідарка KRIWI даслала віншаванне з Калядамі і Новым годам. Прымайце, шаноўныя беларусы, вітанкі ад Веранікі Кругловай з Берліна!
Читать полностью…"Мыццё барод" папоўніла Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта народны абрад з Полацкага раёна.
Читать полностью…У заходніх фільмах і серыялах бум негатыўных згадак Беларусі — ці дрэнна гэта?
Краіна фігуруе як прытулак шпіёнаў і кілераў, а таксама як месца, дзе ўлады масава адключаюць інтэрнэт.
Чытаць тут: euroradio.fm/u-zakhodnikh-filmakh-i-seryyalakh-bum-negatyunykh-zgadak-belarusi-ci-drenna-geta
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Брэсце са стральбой затрымалі 46-гадовага мужчыну, якога сілавікі западозрылі ў "дэструктыўнай дзейнасці". Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Ведамства піша, што супрацоўнікі ГУБАЗіК і байцы ўнутраных войскаў спынілі машыну мясцовага жыхара, які падазраваўся ў "дэструктыўнай дзейнасці". Мужчына нібыта замкнуўся ў машыне і не захацеў выходзіць, а пасля ён паспрабаваў з'ехаць.
Таксама ведамства паведамляе, што мужчына атрымаў "нязначныя траўмы", але яму была аказана неабходная медыцынская дапамога.
“Мова ў працы”: ці магчыма праз ролікі ў TikTok беларусізаваць свет?
На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае журналіст i блогер Васіль Ядчанка.
https://www.youtube.com/watch?v=NMdE6jJhJzQ
"Ваяваць ці ўцякаць": як Польшча рыхтуецца да вайны?
Рэпартаж @euroradio з Сувалак, на якія ў снежні нібыта павінная напасці Расія.
Чытаць тут: euroradio.fm/vayavac-ci-ucyakac-yak-polshcha-rykhtuecca-da-vayny
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Вынікі-2024: больш за тысячу палітвязняў па-ранейшаму застаюцца за кратамі. Санкцыйны ціск працуе не так эфектыўна, як разлічвалі, бо Лукашэнку дапамагае Расія. А заклікі ісці на саступкі гучаць усё грамчэй.
Пра стратэгіі дэмакратчыных сілаў, прапагандысцкую вайну супраць Офіса Святланы Ціханоўскай і магчымую адлігу пасля "выбараў" размаўляем з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, дыпламатам Валерыем Кавалеўскім.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/gHoBEY0klX8
"Цуд на Каляды адбыўся!". На падарункі дзецям беларускіх палітвязняў сабралі 25 тысяч еўра.
Вось як гэта было: https://euroradio.fm/na-svyatochnyya-padarunki-dzecyam-belaruskikh-palitvyaznyau-sabrali-25-tysyach-eura
З Беларусі — без VPN
Салдатаў з КНДР вучылі "лавіць" украінскія дроны "на жыўца". Калі беспілотнік завісае над "прынадай" — двое іншых салдатаў спрабуюць пацэліць па ім з аўтаматаў.
Пакуль што гэтая тактыка працуе так сабе. Ёсць відэа, на якім карэец замест дрона расстраляў свайго саслужыўца.
Падрабязней: https://https://euroradio.fm/saldat-z-kndr-vuchyli-na-vayne-lavic-drony-z-dapamogay-zhyvoy-prynady
З Беларусі — без VPN
Вайна, вайна, вайна і прывід міру: падводзім вынікі года з Аляксандрам Фрыдманам
Якія падзеі 2024 года можна назваць найбольш значнымі для свету? А для Беларусі і нашага рэгіёна? Ці змянілася ў свеце стаўленне да Лукашэнкі і яго рэжыму? Ці варта чакаць, што 2025 год прынясе палітычную адлігу ў Беларусь і з чым у новы год ідуць дэмсілы?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://youtu.be/cm23ICN7V5Y
2024 год у беларуска-ўкраінскіх адносінах: Лукашэнка хоча на перамовы, але Кіеў усё лепш разумее яго ролю ў вайне. Стрым з Яўгенам Магдам.
А ці змянілася ў той жа час камунікацыя паміж Кіевам і дэмсіламі, і чаго ў гэтым кірунку чакаць у будучыні? Задаем пытанні дырэктару ўкраінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперту iSANS Яўгену Магдзе.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/-2nxkw3CZpY
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):
12:00 — дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
13:00 — гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман
14:00 — легенда БЧБ-супраціву "Мірон" у праграме "Ідэя Х"
15:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, дыпламат Валерый Кавалеўскі
16:00 — блогер, папулярызатар беларускай мовы Васіль Ядчанка
Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
На рынку жылля ў Маскве новы трэнд — "каморкінг". Пакой плошчай 2,3 квадратныя метры, перароблены з кладоўкі, прадаюць за $10 тысяч.
У яго запіхнулі канапу, стол, тумбу, люстэрка, палічкі, і нават рукамыйнік. А прыбіральня і душ — у холе жылога комплекса.
Агульная працягласць платных дарог на тэрыторыі Беларусі — 1787 км. Больш за ўсё іх у Мінскай вобласці (45% ці 806 км), менш за ўсё — у Гомельскай (6% ці 102 км).
Да 2030 года ўлады плануюць пашырыць сетку платных дарог да 2100 км. Платнымі зробяцца ўчасткі дарог М-3 (Мінск — Віцебск), М-8/Е-95 (мяжа з Расіяй у Езярышчы — мяжа з Украінай у Новай Гуце), М-10 (мяжа з Расіяй у Селішчы — Кобрын), М-14 (МКАД-2), Р-28 (Мінск — Маладзечна — Нарач) і іншыя.
The Times: Дзіркі ў фюзеляжы Embraer, які разбіўся ў сераду, указваюць, што самалёт збілі расіяне. Выданне ставіць пад сумнеў першапачатковае афіцыйнае тлумачэнне катастрофы сутыкненнем борта з птушкамі.
Па словах эксперта, да якога звярнуліся журналісты, сутыкненне з птушкамі звычайна прыводзіць да больш хуткай пасадкі. Але борт "Азербайджанскіх авіяліній" упаў за сотні кіламетраў ад месца інцыдэнту. А адтуліны, бачныя на здымках, падобныя да шрапнэлі ці слядоў ад куль.
Падобныя прабоіны характэрныя для ўдару зенітнай ракетай "Панцыр-С1". Незадоўга да інцыдэнта ўкраінскія беспілотнікі атакавалі тэрыторыю Расіі, у тым ліку паўднёвыя рэгіёны. Па іх працавалі сістэмы СПА, адна з якіх магла прыняць пасажырскі лайнер за дрон.
Пяць калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі, якімі можна павіншаваць са Святамі суседзяў і сваякоў. Якія з іх вы чулі? Як спяваюць у вас?
"Засцілайце столы ўсе, колько маем,
Радуйся, ой радуйся, земля,
Сын Божы нарадзіўся".
Паслухайце тут: euroradio.fm/kalyadki-pra-hrystova-naradzhenne-kazu-dy-pyanuyu-kalyadu-audyyotekst
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN