euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

У Варшаве пройдуць здымкі першага беларускамоўнага стэндап-канцэрта. Яго зладзіць комік (і па сумяшчальнасці журналіст @euroradio) Міхась Ільін.

Мерапрыемства нашага калегі пройдзе 10 траўня. Іншыя падрабязнасці тут

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Батанічным садзе Мінска адкрыўся абноўлены "Японскі сад". Да воднага каскада дадаліся новыя элементы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прыёмная, гімназія, бізнэс — дзе цяпер працуюць фаварыткі Лукашэнкі?

Новае расследаванне “Бюро”.

Чытаць тут: euroradio.fm/pryyomnaya-gimnaziya-biznes-dze-cyaper-pracuyuc-favarytki-lukashenki

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Культура не можа выйграць вайну, але можа фіксаваць”.

Інтэрв'ю з украінскім пісьменнікам і музыкам Сяргеем Жаданам пра беларусаў, творчасць падчас вайны з Расіяй і ўплыў расійскай культуры.

https://youtu.be/xjrM3akC1II?si=6cpoAX6uXLeljJ-C

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Экспірыенс цікавы” — як беларусы ў Партугаліі і Іспаніі перажылі блэкаут

@euroradio спытала двух беларусаў пра іх досвед падчас маштабнага адключэння электрычнасці.

Чытаць тут: euroradio.fm/ekspiryens-cikavy-yak-belarusy-u-partugalii-i-ispanii-perazhyli-blekaut

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Супраць Паліны Шарэнда-Панасюк пачалі новыя крымінальныя справы: "наўмыснае ухіленне ад прэвентыўнага нагляду" і "заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі".

Таксама адбыліся допыты родных Паліны.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 28 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:04 “Пахаванне Папы Францішка: як гэта было?

15:48 Навіны спорту

18:23 “Прыбіральшчыца за Лукашэнкам”: гендарныя квоты і роля жанчын у беларускай уладзе

31:53 Навіны шоў-бізу

36:14 Як Пазняк пералічыў агентуру і зачапіў твітарскіх

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Права першай ночы: як Кітай паказвае, хто ў Беларусі гаспадар.

Хто б мог падумаць у памятным 2020 годзе, што новы футбольны стадыён у Мінску, які будаваўся за кітайскія грошы, стане арэнай геапалітычных гульняў.

Чытаць тут: euroradio.fm/prava-pershay-nochy-yak-kitay-pakazvae-khto-u-belarusi-gaspadar-merkavanne

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прышчэпку супраць ВПЧ можна рабіць не толькі ў дзяцінстве!

Пра гэта ў "Падкасце здаровага чалавека" распавядае лекарка Ганны Каско.

Цалкам выпуск тут: youtube.com/watch?v=i2wyXG6YPwg

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Літва не будзе спяшацца з рашэннем па аднаўленні чыгуначных зносін з Мінскам. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Гінтаўтас Палуцкас.

Як паведамлялася раней, беларускі бок прапанаваў Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскі рух па чыгунцы. Зносіны былі спыненыя ў 2020 годзе ў сувязі з каранавірусам, а потым не аднавіліся — у сувязі з рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу.

"Мы разглядаем у кантэксце ўсіх санкцый, вайны ва Украіне і адносін Еўрапейскага Саюза з Расіяй, таму з адказам на гэтыя прапановы спяшацца не будзем", прыводзіць LRT адказ Палуцкаса журналістам.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Паліва, угнаенні, біягаз — як у іншых краінах абыходзяцца са сцёкавымі водамі

Для адкідаў чалавечай жыццядзейнасці неабавязкова будаваць вялікія адстойнікі, як пад Жодзіна.

Чытаць тут: euroradio.fm/paliva-ugnaenni-biyagaz-yak-u-inshykh-krainakh-abykhodzyacca-sa-scyokavymi-vodami

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Блэкаўт у Іспаніі і Партугаліі працягваецца. Пакуль няма ніякай дакладнай інфармацыі пра тое, што стала прычынай маштабнага адключэння электрычнасці.

У Іспаніі на вуліцы выводзяць паліцыю — для кантролю за дарожным рухах і выратавання людзей з лісабонскага метро.

Па дадзеных E-REDES, яно выкліканае праблемай у еўрапейскіх электрасетках. Перабоі са святлом назіраюцца і ў іншых краінах ЕС: Францыі, Бельгіі, Італіі, Польшчы і Фінляндыі. Але яны кропкавыя — а не ў маштабе цэлых краінаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пуцін абвясціў яшчэ адно спыненне баявых дзеянняў у вайне з Украінай — на час святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яно будзе дзейнічаць з 8 па 10 траўня ўключна.

Паводле Крамля, украінскі бок "таксама павінен пайсці па гэтым прыкладзе". Там загадзя паведамілі, што расійскія войскі будуць адказваць, калі Украіна парушыць спыненне вагню (на якое яна яшчэ не пагадзілася).

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ад “Кальяна” да гурта Dzieciuki: з чым прыйшоў Алесь Дзянісаў да 50-годдзя?

Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio гутарым з самім музыкам.

https://www.youtube.com/watch?v=8Zss9apvV-4

UPD на 14:15: Алесь крыху спазніўся, але ўжо пачынаем!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

На выходных у Вільні прыйшоў паказ спектакля па кнізе Максіма Знака "Зэкамерон". На акцёры Алегу Гарбузу можна пабачыць мерч @euroradio.

Вольны купалавец не так даўно быў госцем нашай праграмы "Ідэя Х", дзе ў падарунак і атрымаў такую цішотку. А саму размову можна паглядзець/паслухаць тут.

Фота: Антон Жмако

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Рыбак вылавіў у Прыпяці гіганцкага сома. Рыба настолькі вялізная, што яе нават не атрымалася ўзважыць!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Аператар энергасетак Іспаніі выключыў кібератаку са спісу прычын блэкаута. Якія ёсць яшчэ версіі?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Першым матчам на новым футбольным стадыёне ў Мінску будзе зборнай Кітая. Пра кітайскую "мяккую сілу" і дэеўрапеізацыю Беларусі разважае экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава.

Эфір з ёй глядзіце тут: https://youtu.be/g6R4bbl5htc

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Кітай апублікаваў статыстыку імпарту беларускай прадукцыі за першы квартал 2025 года. Вось топ-5 тавараў, якія краіна купляе ў Беларусі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Мінулай ноччу на паўднёвай аб'язной дарозе Варшавы адбыліся два сур'ёзныя ДТЗ. У выніку пацярпелі 17 чалавек, сярод іх — грамадзяне Беларусі, Украіны, Іспаніі і Польшчы.

Паводле інфармацыі варшаўскага ўпраўлення пажарнай аховы, першая аварыя здарылася каля 3 гадзін ночы ў раёне аэрапорта Шапэна: аўтобус з 26 пасажырамі ўрэзаўся ў адбойнік і перакуліўся на бок.

На месца прыбылі ратавальнікі. Падчас іх працы адбылося другое сутыкненне — грузавік на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў пажарны аўтамабіль, які стаяў на ўзбочыне.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сёння ў Беларусі адзначаюць Радуніцу — дзень памінання памерлых. У цэрквах у гэты дзень праходзяць паніхіды і ліціі.

У адрозненне ад іншых памінальных дзён, на Радуніцу не прынята смуткаваць — памерлых узгадваюць са светлай радасцю, верачы, што яны раздзяляюць з жывымі велікодную радасць.

У гэты дзень людзі наведваюць могілкі, прыходзяць да магіл родных і блізкіх, прыносяць кветкі, пачастункі, запальваюць свечкі і лампадкі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Страшнае слова "клімакс". Як перажыць гэты перыяд і чаму гэта не канец жыцця?

Што сапраўды адбываецца з арганізмам, як гэта ўплывае на здароўе і што дапамагае пазбегнуць непрыемных сімптомаў.

Чытаць тут: euroradio.fm/strashnae-slova-klimaks-yak-perazhyc-gety-peryyad-i-chamu-geta-ne-kanec-zhyccya

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы сталі радзей прасіць прытулак у Ізраілі. У 2024-м толькі 159 грамадзян Беларусі падалі прашэнне аб абароне — у больш як чатыры разы менш, чым у 2023-м (688 прашэнняў).

Усяго летась замежнікі падалі ў Ізраілі 6097 прашэнняў аб прытулаку. Больш за ўсіх — расіяне (700 чалавек).

Таксама ў 2024 годзе ізраільскія памежнікі адмовілі ва ўездзе 10 371 замежніку, сярод іх — 384 беларусы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы, якія ваююць супраць Украіны — лічбы і факты.

@euroradio прааналізавала даныя ўкраінскага праекту "Хачу жыць". Паводле яго, змагаюцца за "рускі мір" ажно 742 грамадзяніна РБ.

Чытаць тут: euroradio.fm/belarusy-yakiya-vayuyuc-suprac-ukrainy-lichby-i-fakty

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаму Святлана Ціханоўская сама не наведала пахаванне Папы Францішка?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае яе дарадца Дзяніс Кучынскі.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=wgO5Kt2nKPU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаму кляшчоў становіцца больш?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае педыятарка Мая Церакулава.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=ErjnLDxPZig

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Развітанне з Папам: ці застанецца Ватыкан сябрам беларусаў?

На гэтае ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказваюць дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталля Васілевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=wgO5Kt2nKPU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Іспаніі і ў Партугаліі знікла электрычнасць. Не працуюць светлафоры, спыніліся трамваі і метро. У дамах няма святла і інтэрнэта. Захоўваецца мабільны інтэрнэт, але вельмі слабы.

Паведамленні пра блэкаўт прыходзяць з вялікіх гарадоў: Мадрыда, Лісабона, Порту, Валенсіі, Гімарайнша і іншых. Адключэнні пачаліся прыкладна ў 11:30 па мясцовым часе (12:30 па Мінску).

Ёсць інфармацыя пра аварыйная адключэнні электрычнасці і ў Францыі, Нідрэландах і Польшчы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Падрыхтоўка да вялікай вайны: што мяняе ўдзел Паўночнай Карэі ў вайне?

Гэта і не толькі абмяркоўваем ў эфіры @euroradio з палітычнай аглядальніцай Розай Турарбекавай.

https://www.youtube.com/watch?v=g6R4bbl5htc

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Эпідэмію каранавіруса зафіксавалі ў івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 "Ваўчыныя Норы". Зняволеныя хварэюць цэлымі атрадамі, але скардзіцца ім забаронена.

Праваабаронцы пішуць, што ў медчастцы калоніі нестае лекаў і вязняў лечаць парацэтамолам, як ад звычайнай прастуды. Але, як сцвярджае праект MAYDAY TEAM, сімптомы захворвання ідэнтычныя COVID-19.

Читать полностью…
Subscribe to a channel