dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

#dissidentby
💔 Па сканчэнні тэрміну на волю выйшла Паліна Шарэнда-Панасюк. Яна знаходзілася за кратамі 4 гады і 1 месяц. За гэты час яе судзілі чатыры разы, тры з якіх па артыкулу 411 за "непадпарадкаванне адміністрацыі".

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
▶️Глядзіце выступ Dissidentby на форуме "Беларусы годныя лепшага" на 📱 https://www.youtube.com/watch?v=H1qQkCY_qfE

Навука сведчыць, што ні мы самі, ні нашы ідэі не паходзяць з міфалагічнага сусвету ці нейкіх загадкавых глыбінь душы. Кожны наш крок, кожны выбар — гэта вынік доўгага ланцугу падзей, які пачынаецца з нараджэння жыцця на планеце Зямля, праходзіць праз памылкі эвалюцыі і даходзіць да апошняга сняданку.

🌈 Дэмакратыя, свабода, салідарнасць, прыняцце — усё гэта складаныя канструкцыі, якія патрабуюць крытычнага мыслення і адкрытай свядомасці. Аднак усё гэта патрабуе рэсурсаў, якія цяжка або амаль немагчыма знайсці ў варунках рэпрэсій і пазбаўленняў, што перажываюць сучасныя палітычныя зняволеныя ў Беларусі.

💡 Тым не менш, разуменне прычынна-выніковых сувязяў і біялагічнай рэчаіснасці можа дапамагчы нам закласці падмурак для таго, каб працягваць змагацца супраць несправядлівасці і дыктатуры.

💭 Пакідайце каментары на ютуб (калі вы не ў Беларусі), каб абмеркаваць гэту тэму разам з намі!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🌟 Сёння свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе за гады Другой сусветнай вайны загінулі мільёны людзей. Гэта дата нагадвае нам пра жудасны боль, які перажылі ахвяры нацысцкай палітыкі генацыду.

Разважаючы пра трагічныя ўрокі мінулага, мы не можам забыцца на сучасныя прыклады рэпрэсій і беззаконня. У Беларусі сёння тысячы людзей сутыкаюцца з пераследам за свае перакананні і {як мінімум } 1358 палітычных зняволеных знаходзяцца ў турмах.

Памяць пра Галакост вучыць нас, што мы не павінны быць абыякавымі да бяззаконня і пакутаў іншых. Таму працягваем разам змагацца з нясправядлівасцю, каб ніякія формы дыскрымінацыі і нянавісці больш ніколі не панавала ні ў Беларусі, ні ў свеце. 🕊️

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💢 Як "спіс тэрарыстаў" карыстаюць супраць беларусаў і беларусак?

➡️ Такія спісы вяліся ад 2011 у межах міжнародных абавязальніцтваў па барацьбе з тэрарызмам, але ў 2020 усё змянілася і спісы сталі яшчэ адным рэпрэсіўным інструментам. Рашэнне аб уключэнні прымае КДБ, знайсці іх таксама можна на іх сайце.

Паводле п. 5 Пастановы Савета Міністраў ад 30 снежня 2014 № 1256, у "спіс тэрарыстаў" уключаюць паводле 25 артыкулаў КК, у тым ліку па артыкулах 130, 293 і 361. Тым не менш, працэс уключэння ў спіс не зусім зразумелы і людзі туды трапляюць або не трапляюць выбарачна.

👇 Якія амбежаванні?
Зняволенаму, якога уключылі ў "спіс тэрарыстаў", забаронены грашовы перавод у следчы ізалятар і калонію. Асобы, якія знаходзяцца на волі і ўключаныя ў гэты "спіс тэрарыстаў", маюць фінансавыя абмежаванні: напрыклад, ім нельга прадаць кватэру.

👇 Ці можна абскардзіць рашэнне пра ўключэнне ў спіс?
Можна абскардзіць праз суд. Звяртайцеся да праваабаронцаў для складання скаргаў: @zvarot96 (ПЦ Вясна) або @stranafundyd_YD_bot (Краіна для Жыцця).

📎 Наступствы для салідарных
23-24 снежня 2024 прайшоў рэйд па сваяках палітзняволеных і людзям, якія дапамагалі вязням. За тое, што дапамога была для асобаў, уключаных у спісы палітвязняў, а суадносна ў спісы "тэрарыстаў" і "экстрэмістаў" больш за 20 чалавек падвергліся пераследу па крымінальных артыкулах. Таму пры дапамозе вязням у 2025 годзе не карыстайцеся сваімі асабістымі дадзенымі (імя і прозвішча, адрас).

🔴 Вы можаце паведаміць пра рэпрэсіі ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 {як мінімум} 35 палітзняволеных са сферы айці застаюцца за кратамі.

З пачатку 2020 года больш за 80 айцішнікаў і айцішніц былі асуджаны па крымінальных справах у Беларусі. Іх судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, перадачу асабістых дадзеных асобаў, датычных да катаванняў, а таксама за данаты ў гуманітарныя арганізацыі. Некаторых нават абвінавачвалі па артыкуле "Здрада дзяржаве".

➡️ Вядома, што айцішнікі і айцішніцы рэгулярна падвяргаюцца рэкету з боку дзяржавы. Гэта значыць, што сілавікі пагражаюць ім крымінальнымі справамі і патрабуюць сплаты так званай "кампенсацыі" ў 10-кратным памеры на рахункі дзяржаўных арганізацый. Аднак нават у такіх выпадках абяцанні спыніць пераслед не заўсёды выконваюцца. Напрыклад, Аляксандр Зіязетдзінаў быў асуджаны на пазбаўленне волі, нягледзячы на тое, што ён сплаціў 31 біткоін на рахункі медыцынскіх устаноў у 2022 годзе. Акрамя гэтага, Аляксандра прымусілі зняцца ў праўладным відэа. Дзе цяпер знаходзіцца мужчына - невядома.

Некаторыя пасля выплаты вымушаны пакідаць краіну, іншыя застаюцца, спадзеючыся, што справу закрыюць. Аднак гэта - нічога іншага, як беларуская рулетка. Таму важна быць уважлівымі, цвяроза ацэньваць сітуацыю і абавязкова паведамляць пра выпадкі вымагання праваабаронцам. Гэта дазволіць атрымаць актуальныя парады адносна вашай асабістай сітуацыі.

🔴 Вы можаце паведаміць пра рэпрэсіі ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Турма - гэта выпрабаванне не толькі для палітвязняў, але і для іх блізкіх. Лісты ад тых, хто на волі, становяцца крыніцай падтрымкі і сілы. Гэта не проста словы на паперы — гэта напамін, што чалавек не адзін. Ці варта пісаць? Абсалютна. Ліст можа стаць праменьчыкам святла ў шэрым турэмным жыцці. Гэтыя словы палітзняволенай яскрава паказваюць, як шмат значаць звычайныя вестачкі з волі:

Загадалі навагодняе жаданне (яно ва ўсіх, напэўна, аднолькавае). Успомнілі і падзякавалі родным і блізкім, якія нас чакаюць, памятаюць і дапамагаюць з усіх сіл — гэта дарагога варта. Кожная вестачка — гэта маленькае свята. І радасць, і слёзы. Увогуле, ураган эмоцый.


📎 Пісаць лісты лёгка. Дастаткова выказаць словы падтрымкі, падзяліцца навінамі, апісаць нешта прыемнае, што здарылася з вамі. Гэта можа быць малюнак, верш ці проста шчырае пажаданне трымацца. Галоўнае - быць побач хоць і на адлегласці.

Напісаць ліст бясплатна: https://stayrebel.fun/letter

АБАВЯЗКОВА! Калі ў вас есць фотаздымкі вашых лістоў або лістоў, якія вы напісалі праз іншыя сэрвсіы (не праз dissidentby), вы можаце запампаваць іх у Банк Лістоў: https://stayrebel.fun/by/letter/bank

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Не бойцеся звяртацца па псіхалагічную дапамогу!

Гэта важны крок, каб пераадолець трывогу, страх і боль, якія прыносіць несправядлівасць. Псіхалагічная падтрымка дапаможа вам аднавіць унутраныя сілы, справіцца з цяжкімі эмоцыямі і знайсці рэсурсы для руху наперад. Звяртацца па дапамогу — гэта пра клопат пра сябе і сваіх блізкіх.

Праект бясплатнай псіхалагічнай дапамогі для беларусаў прапануе:

🩷 10 бясплатных кансультацый для палітзняволеных, іх сваякоў, а таксама беларускіх актывістаў і валанцёраў. Кантакты псіхолагаў:

🌸 Дзмітрый
🌸 Настасся

Кансультацыі праходзяць выключна анлайн. Дзмітрый і Настасся больш за два гады аказваюць падтрымку беларусам у цяжкіх жыццёвых абставінах. Яны валодаюць высокай кваліфікацыяй і вялікім досведам працы з траўмамі і крызіснымі сітуацыямі.

Не заставайцеся сам-насам са сваімі перажываннямі. Вы не адны!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

2024 год быў складаным і поўным выпрабаванняў, але мы не спыняліся. Мы працягвалі шукаць людзей, дапамагаць тым, хто трапіў пад рэпрэсіі, і падтрымліваць адно аднаго. А самае галоўнае, што людзі ўнутры краіны таксама не здаваліся: яны працягвалі падпольную працу і дапамагалі ахвярам тэрору, рызыкуючы сваім жыццём.

Мы верым, што наша салідарнасць – гэта сіла, якую немагчыма зламаць. Мы будзем працаваць, пакуль усе не будуць вольныя, і разам здолеем пабудаваць будучыню, дзе свабода і чалавечая годнасць будуць галоўнымі каштоўнасцямі.

🖥 Нашы вынікі і каментар на Белсаце: https://belsat.eu/84244472/god-masavay-atak-na-saldarnastsb-yak-sleta-zmyanyalsya-repres-belarus

👇 Вынікі ў інфаграфіцы глядзі ніжэй.

Нагадваем як дапамагчы палітвязням:
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Па гарачых слядах паведамляем:

1️⃣❗️ Не глядзіце прапаганду і крытычна стаўцеся до кожнага слова ў ёй. Таксама гэта датычыцца і медыя - калі ласка, нагадвайце пра гэта сваім чытачам і выкарыстоўвайце механізмы супрацьстаяння прапагандзе (не перадрукоўвайце інфармацыю, не рабіць селебрыці з прапагандыстаў, а пішыце сваё).

2️⃣ Няма інфармацыі пра вызваленне людзей, узгаданых у сюжэце. Мы не ведаем, ці выйшлі гэтыя людзі на волю, або іх прымусілі толькі зняцца ў відэа. Але дакладна стала вядома, што Сяргей Чэкель, Аляксандр Лагута, Уладзімір Апановіч і Арцём Пуцэніч адбываюць пакаранне ў ПУАТ-36, якая знаходзіцца ў Менску. Сюжэт быў зняты каля ўстановы. Дзе адбывае пакаранне Ўладзімір Балценкоў пакуль незразумела.

3️⃣ Dissidentby не мае кур'ераў у Беларусі, а таксама не аплочвае адвакатаў і штрафы. Узгаданая жанчына Алена Піскур не мае дачынення да нашай ініцыятывы і па пацверджанай інфармацыі знаходзіцца ў бяспецы.

4️⃣ Не глядзіце прапаганду і крытычна стаўцеся до кожнага слова ў ёй. Людзі, якіх выкарыстоўваюць, з'яўляюцца закладнікамі і вымушаны казаць і рабіць тое, што ім скажуць.

❗️ Калі ласка, звяртайцеся па дапамогу ў ініцыятывы, якім вы давяраеце або праз людзей, якім вы давяраеце. Таксама спрабуйце паведаміць любым спосабам пра ціск (калі ён ёсць) на вас і вашу сям'ю пры звароце да праваабаронцаў.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

✔️ Даведнік па працаўладкаванні для былых палітзняволеных, якія былі вымушаны пакінуць краіну

Мы разумем, як шмат складанасцей узнікае, калі вы вымушаны з'язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларус_кі: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.

Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

Для каго падыходзіць?
- для былых палітвязн_іц і іх сямей у вымушанай эміграцыі
- для рэпрэсаваных у эміграцыі

🖥 Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Эстафета «Галасы праз межы» рухаецца да свайго завяршэння.

1️⃣8️⃣ снежня, ў Варшаве пройдзе фінальная імпрэза, якая стане кульмінацыяй нашага вялікага падарожжа салідарнасці і падтрымкі, якое аб’яднала беларусаў і беларусак па ўсім свеце.

У праграме: падвядзенне вынікаў эстафеты, магчымасць падпісаць паштоўкі для палітвязняў, выступ хора вольных беларусаў «Гух цішы» і самых народных Чын-чын-чыноўнікаў, а таксама многае іншае.

💜 Будзьце з намі ў гэты важны дзень!

▪️Дата і час: 18 снежня 2024 года, 18:00
▪️Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, Варшава

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Стала вядома, што ўчора скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчына пражывала ў пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па "экстрэмісцкіх" артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Па меркаванні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўлення волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. 10 снежня Святлана кінулася пад цягнік. Людзі кажуць, што іншых абставін для такога ўчынку ў жанчыны быць не магло - яна была вельмі актыўнай і жыццярадаснай.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔴На праўладных каналах з'явілася інфармацыя, што падпісаны ўказ на памілаванне 29 чалавек. Сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын — 15 чалавек маюць хранічныя захворванні, 6 чалавек маладзейшыя за 25 гадоў, 3 пенсіянеры, 2 чалавекі маюць інваліднасць.

Нагадаем, што апошні раз такое паведамленне было 20 лістапада і згодна з ім на волю мусілі выйсці 32 чалавекі. Нам вядома, што людзі выходзілі не дзень у дзень, а цягам тыдня.

7 лістапада было падпісана памілаванне на 31 чалавека (2 жанчыны і 29 мужчын), 16 верасня на волю выйшлі 37 чалавек, 4 верасня - 30 чалавек, 20 жніўня - 30 чалавек, 3 ліпеня - 18 чалавек, 20 чэрвеня Украіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек, сярод іх было 5 грамадзян Украіны, затрыманых у Беларусі.

Калі ласка, паведамляйце нам пра вызваленні праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📈 Дапамажыце нам даследваць умовы ўтрымання вязняў!

Мы збіраем і даследуем інфармацыю аб асаблівасцях адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турма, калонія, ПУАТ) для таго, каб аналізаваць актуальную інфармацыю, прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую інфармацыю, а таксама выкарыстоўваць вынікі апытанняў для поўнага рэфармавання дадзенай сістэмы ў будучыні. Мы будзем рады, калі вы запоўніце анкету.

🗝 Анкета тут: https://stayrebel.fun/forms/release
⚠️ Калі вы знаходзіліся ў розных месцах, калі ласка, пазначце ўсе месцы ўтрымання ў адной анкеце.
❗️Анкету могуць запоўніць людзі з досведам адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу.

📊 Статыстыка пераследу і сабраных дадзеных: https://stat.stayrebel.fun

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💬 Reform паведамляе, што сталі вядомы імёны жанчын, якія выйшлі па памілаванні, якое абвесцілі 20 лістапада:

🔵 Алена Гуцік - была асуджана на невядомы тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту;
🔵 Валерыя Драгун - была асуджана на 1 год зняволення за тое, што разам з сяброўкай спаліла чырвона-зялёны сцяг
🔵 Алена Дуброўская - была асуджана на 1,5 гады зняволення за каментар у адрас Лукашэнка
🔵 Таццяна Макарава - была асуджана на 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ за тое, што распаўсюдзіла звесткі службовай асобы ў Фэйсбуку
🔵 Наталля Сцепіна - была асуджана на 2 гады пазбаўлення волі за тое, што пакінула каментар у Тэлеграм-чаце
🔵 Вольга Патрусаева - была асуджана на 1,5 гады пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту
🔵 Ірына Скроб - была асуджана на 2,5 гады пазбаўлення волі за верагодны данат у ініцыятыву падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій
🔵 Аляўціна Гудкова - была асуджана на 1 год зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту (раней было паведамленне, што дзяўчына вызвалілся па памілаванні 7 лістапада)

❤️‍🩹 Калі ласка, паведамляйце нам пра вызваленні праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў лютым.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚡️ Дапамажы былому палітвязню атрымаць міжнародную абарону ў Чэхіі і кампенсаваць выдаткі на юрыстаў

Падчас пратэстаў я ўдзельнічаў у маршах на вуліцах нашага горада і ў дзейнасці дваровага чата, каментаваў беззаконне ў Тэлеграм-каналах, ахвяраваў, колькі мог, розным арганізацыям, якія падтрымліваюць беларусаў. Праз гэтую маю актыўнасць у 2021 годзе я быў арыштаваны.

Як грамадзяніна Украіны, мяне спачатку хацелі дэпартаваць на радзіму. Аднак дзякуючы актыўнасці аднаго з супрацоўнікаў аддзела па грамадзянству і міграцыі мая дэпартацыя была прыпынена. Пачаўся судовы працэс, які мне прысудзіў 3,5 гады калоніі*.


*палітвязень атрымаў згодна з прысудам 3 гады калоніі, але з-за грамадзянства і працэдураў дэпартацыі правёў за кратамі 3,5 гады.

Dissidentby пацвярджае апісаную гісторыю і неабходнасць у падтрымцы. Заклікаем вас дапамагчы былому палітзняволенаму бяспечным вам спосабам (не рабіце данаты с расійскіх і беларускіх картак).
➡️ Дапамагчы: https://bysol.org/be/private/protection_in_cz/

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

☕️ Запрашаем сёння пакаштаваць чыфір і пагутарыць з былым палітвязнем!

Тэма палітвязняў — гэта тэма нумар адзін для нас, як і для ўсіх сумленных беларусаў і беларусак. Таму мы далучаемся да кампаніі арганізацыі Free Belarus Center ТЭМА#1, якая накіравана на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.

⏱️ Сёння ў Познані мы ладзім нефармальную сустрэчу з былым палітвязнем, каб у сяброўскай абстаноўцы абмеркаваць побыт і жыццё ў калоніі — даведацца пра смешныя і сумныя моманты, заварыць і пакаштаваць чыфір, задаць усе дурныя пытанні і зразумець, як не паехаць з глузду ў няволі.

Таксама падчас сустрэчы мы зладзім віктарыну з пытаннямі пра палітзняволенных Беларусі і разыграем падарункі.

Прыходзь і кліч сяброў і сябровак на вечарок з чыфірком!

Дзе: Польшча, Познань, Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)
Калі: 24.01, пятніца, 18:00 - 20:00
Як трапіць: вольны ўваход

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

☕️︎ Запрашаем у гэтую пятніцу пакаштаваць чыфір і пагутарыць з былым палітвязнем!

Тэма палітвязняў — гэта тэма нумар адзін для нас, як і для ўсіх сумленных беларусаў і беларусак. Таму мы далучаемся да кампаніі арганізацыі Free Belarus Center ТЭМА#1, якая накіравана на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.

⏱️ У гэтую пятніцу ў Познані мы ладзім нефармальную сустрэчу з былым палітвязнем, каб у сяброўскай абстаноўцы абмеркаваць побыт і жыццё ў калоніі — даведацца пра смешныя і сумныя моманты, заварыць і пакаштаваць чыфір, задаць усе дурныя пытанні і зразумець, як не паехаць з глузду ў няволі.

Таксама падчас сустрэчы мы зладзім віктарыну з пытаннямі пра палітзняволенных Беларусі і разыграем падарункі.

Прыходзь і кліч сяброў і сябровак на вечарок з чыфірком!

Дзе: Польшча, Познань, Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)
Калі: 24.01, пятніца, 18:00 - 20:00
Як трапіць: вольны ўваход

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
❗️ Якімі былі першыя два тыдні 2025 у Беларусі? Мы зафіксавалі:
🔵 3 чалавекі, якія выйшлі на волю па сканчэнні тэрміну
🔵 57 чалавек, з якіх {як мінімум} 10 знаходзяцца за кратамі і прызнаны палітзняволенымі
🔵 71 паседжанне па крымінальных справах, звязаных з палітычным пераследам
🔵 85 паседжанняў па адміністрацыйных справах, звязаных з палітычным пераследам

Акрамя гэтага, мы рэгулярна атрымоўваем паведамленні, што перад 26 студзеня людзей актыўна і масава выклікаюць у міліцыю або міліцыянты самі прыходзяць з праверкамі па месцу пражывання. Таксама працягваецца ціск на сваякоў палітзняволеных.

🔴 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх і знаёмых. Вы можаце гэта зрабіць ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔼Падтрымка для былых палітзняволеных, якія шукаюць працу або новыя навыкі!

🖥 Калі вам неабходна дапамога з працаўладкаваннем або новай прафесіяй, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што першапачаткова мы правядзем размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў студзені.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔗 1000 дзён у зняволенні рэйкавыя партызаны.

🔻 Уладзімір Аўрамцаў і Дзмітрый Клімаў - фігуранты справы за "дыверсію" на чыгунцы. Нагадаем, што маладзёны былі затрыманыя 30 сакавіка 2022 супрацоўнікамі САХР. Па паведамленням суполкі супрацоўнікаў чыгункі, хлапцам стралялі мэтанакіравана па каленных суставах. Пры чым, ніхто не аказваў супраціву. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Справу разглядаў у закрытым рэжыме два тыдні суддзя Ігар Шведаў. Уладзімір Аўрамцаў быў асуджаны на 22 гады зняволення, а ў гэтым годзе пераведзены на турэмны рэжым. Дзмітрый Клімаў таксама быў асуджаны на 22 гады пазбаўлення волі.

🔻 Віталь Мельнік - жыхар вёскі Хадакова Мінскай вобласці. Вядома, што ён асуджаны на 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму за антываенныя дзеянні на чыгунцы. Пры затрыманні ВІталію прастрэлілі каленныя суставы. У СІЗА ён перасоўваўся на мыліцах.

📩 Напісаць лісты да зняволеных вы можаце анлайн.
🟩 Таксама вы можаце захаваць свае лісты ў Банк Лістоў на нашым сайце.

Читать полностью…

dissidentby

❤️‍🔥 ВЯЛІКАЙ ПАДЗЯКІ ПОСТ

Эстафета салідарнасці «Галасы праз межы» завяршылася і мы хочам сказаць словы падзякі ўсім-усім, хто меў дачыненне да гэтага праекта.

Такія ініцыятывы паказваюць, як у вялікай справе важны асобны чалавек. Вера, жаданне, энергія кожнага ўдзельніка і кожнай удзельніцы дапамаглі эстафеце адбыцца.
Вы ўсе – наша натхненне!

Вялікая падзяка дыяспарам і проста неабыякавым беларусам і беларускам па ўсім свеце, якія далучыліся да эстафеты. Вельмі хочацца назваць усіх пайменна, але гэта немагчыма, бо ў эстафеце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек!

Дзякуючы вам падчас эстафеты адбылося больш за 20 мерапрыемстваў:
🇩🇰 лекцыя «Выходзячы з ценю Пуціна» у Даніі;
🇸🇮 «Camino for Belarus» — 315 кіламетраў пешам у падтрымку беларускіх палітзняволеных;
🇮🇹 выстава «Мартыралог Беларусі» у Італіі;
🇱🇹 спектакль «Мая мама ў турме» у Вільні;
🇵🇱 беларуская ежа праз межы: наліснікі ці дранікі?
🇺🇸 дабрачынны канцэрт Юрыя Стыльскага ў Філадэльфіі;
🇵🇱 «Беларускі бранч» ад кулінарнай блогеркі і шэф-кухаркі Алесі Княжэвіч;
🇦🇹 монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection» у Вене;
🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» у Лондане;
🇱🇹 Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў;
🇪🇪 выстава «BELARUS=EUROPE» у Таліне;
🇱🇹 вечарына Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільні;
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 беларускі вечар «Get to know Belarus» у Эдынбургу;
🇸🇮 кінапрагляд фільма «7 сімптомаў беларускасці» у Славеніі;
🇸🇪 вечар «Беларусь – краіна святла» у Стакгольме;
🇱🇻 аўкцыён карціны мастачкі Вольгі Якубоўскай;
🇮🇹 выстава «Мастацтва ў выгнанні» у Італіі;
🇱🇹 экскурсія па Коўна;
🇵🇱 дабрачынны анлайн аўкцыён ад суполкі беларусаў Уроцлава;
🇺🇸 марафон ў Сакрамэнта;
🇧🇪 выстава «Галасы з турмы» падчас Дзён Беларусі ў Бруселі.

Вялікая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у запісе кранальнага роліка «Get to know Belarus».

Вялікая падзяка Беларускаму Моладзеваму Хабу за гасціннасць, ўтульнасць, дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства!

Вялікая падзяка ўсім, хто зрабіў нашу фінальную імпрэзу такой атмасфернай і дамовай: неверагодная вядучая Вольга, хор вольных беларусаў «Гук цішы», рамеснік, Сяргей Далівеля (Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі), Чын-чын-чыноўнікі і Алена ЖалудOk.

Вялікая падзяка інфармацыйнаму партнёру «Еўрарадыё» за падтрымку і стрым, і асабіста Зміцеру Лукашуку і Паўлу Свярдлову.

Вялікая падзяка каардынатарам праекта: Ірыне Маклейн, Вользе Зазулінскай, Марыне Касінеравай, Андрэю Стрыжаку і інш.

Вялікая падзяка нашай PR-мэнэджарке, дызайнерам і ўсім тым, хто заставаўся за кадрам.

Вялікая падзяка ўсёй выдатнай камандзе: Народныя амбасады Беларусі, «Краіна для жыцця», Dissidentby, BYSOL, BY_Help.

Усё атрымалася дзякуючы ўсім вам!

Напрыканцы галоўная вялікая падзяка – краіне, якая натхняе і яднае ўсіх нас – роднай Беларусі! Любоў да яе – галоўны рухавік гэтага праекта.

Дзякуй і да сустрэчы ў наступным годзе!
🤍❤️🤍

#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
❗️❗️❗️ Чарговы рэйд па сем'ям палітвязняў і былых палітвязнях у Беларусі.

Вядома, што ўжо некалькі дзён ідуць затрыманні і вобшукі праз супрацоўнікаў КДБ, людзям пагражаюць крымінальнымі справамі, забіраюць тэхніку.

Апошні рэйд адбыўся месяц таму, падчас якога ў СІЗА было змешчана шмат людзей па артыкулах за "Здраду дзяржаве" і "Сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

🔴 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх і знаёмых. Вы можаце гэта зрабіць ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.
Чысціце ўсю сваю тэхніку, карыстайцеся інструкцыямі па бяспецы.

Читать полностью…

dissidentby

Каляды — час цудаў для ўсіх

Амаль тры гады ва Украіне ідзе вайна. Яна працягвае забіраць жыцці людзей. Сярод іх — беларускія добраахвотнікі, якія змагаюцца за вольную Украіну і Беларусь.

Зімовыя святы — чароўны час падарункаў і цудаў. Калі ласка, падтрымайце дзяцей, чые бацькі загінулі на вайне. Ваша ўвага і любоў не вернуць ім роднага чалавека, але падораць веру ў салідарнасць беларусаў і надзею на лепшае.

Сума каляднага збору — 7000 еўра. Выплаты на падарунак кожнаму дзіцяці загінулага ваяра-добраахвотніка складуць 100 еўра.

Кожны тыдзень мы будзем інфармаваць вас пра тое, як праходзіць збор сродкаў на гэтую калядную акцыю. А па яе сканчэнні апублікуем водгукі дзяцей.

ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
👉(PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
👉(USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
👉(EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK

📝НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Сёння, 1⃣0⃣ снежня, у Дзень правоў чалавека, мы не можам маўчаць пра тое, што ў Беларусі 1407 чалавек {як мінімум} несправядліва пазбаўлены свабоды за свае перакананні.

Правы чалавека — гэта не абстракцыя, а жыццёвая неабходнасць для кожнага і кожнай. Мы заклікаем памятаць пра палітвязняў і іх сем'і, падтрымліваць адзін аднаго і дзейнічаць, каб справядлівасць і свабода ў рэшце рэшт перамаглі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔗 1500 дзён у зняволенні знаходзяцца анарха-партызаны.

У ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года маладзёны былі затрыманы на мяжы Беларусі і Ўкраіны. Яны падвергліся жорсткім катаванням і заяўлялі аб тым, што ў іх было адчуванне, што да СІЗА яны наўпрост не даедуць.

...Дзмітрыя {Дубоўскага} душылі, надзяючы на галаву пакет, ён неаднаразова губляў прытомнасць... Ён спрабаваў апісаць, як са звязанымі за спінай рукамі яго як быццам адрывалі ад зямлі. Ён нават спрабаваў узгадаць, як называецца гэтае катаванне... Сказаў, што рукі ўсе былі апухлыя і ў крыві ад сцяжак... Некалькі дзён у СІЗА КДБ не мог рухацца з-за пашкоджаных рэбраў... Сказаў, што ў Ігара зрэзалі скуру на пятках... Пачаў распавядаць пра Сяргея, што яму давялося парэзаць сабе руку..


Анархістам інкрымінавалі падпал чатырох аўто на стаяцы пракуратуры Салігорска і памяшканне мясцовага аддзела судмедэкспертыз, падпал будынку ДАІ ў Мазыры з мэтай " дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі". Больш за год фігуранты справы знаходзіліся пад вартай у СІЗА КДБ, суд зрабілі закрытым. У выніку Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Рэзановічу і Дзмітрыю Дубоўскамі прысудзілі рэкордныя на той час тэрміны ад 18 да 20 гадоў зняволення.

🏴 Ігар Аліневіч (20 гадоў зняволення) - двойчы палітвязень. У 2010 годзе яго затрымалі па справе аб нападзе на амбасаду Расіі ў Мінску. Пра свой досвед зняволення Ігар напісаў кнігу-дзённік «Еду ў Магадан». З 13 па 26 чэрвеня 2024 Ігар трымаў галадоўку і трапіў у турэмны шпіталь. У жніўні яго перавялі на турэмны рэжым.

🏴 Дзмітрый Дубоўскі (20 гадоў зняволення) - акрамя падзей у 2020 годзе Дзмітрыя пачалі судзіць у 2022 па эпізодах у 2010 годзе. Анархіст сваёй віны не прызнаў, пацвердзіў свой удзел толькі ў адным эпізодзе - нападзе на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. У сваім апошнім слове Дзмітрый сказаў:

Нягледзячы на ўвесь гэты сюррэалізм разам з тымі складанасцямі і ціскам унутры так званых папраўчых устаноў, я ўсё ж застаюся ўнутрана свабодным і верным сваім анархічным перакананням, асноватворнымі якіх для мяне з'яўляюцца: праўда, сумленне, справядлівасць!


У ліпені 2023-га яго перавялі на турэмны рэжым.

🏴 Дзмітрый Рэзановіч (19 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі) - па справе "Чорнага Сцяга" Дзмітрый атрымаў 19 гадоў зняволення, а вясной 2024 на маладзёна ўзбудзілі справу па вядомым артыкуле 411 КК РБ за "непадпарадкаванне адміністрацыі". У выніку Дзмітрыю дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення. У сваім слове Дзмітрый адзначыў:

По убеждениям – я анархист. Выступаю за свободу и независимость личности. Сейчас мне добавят ещё 1 год. Мой срок увеличится до 20 лет. Я буду ещё долго скитаться по тюрьмам. Я буду страдать. Но! На своих условиях…Да здравствует анархизм! Няхай жыве вольная незалежная Беларусь!


🏴 Сяргей Раманаў ( 22 гады і 11 месяцаў пазбаўлення волі) - самы малады фігурант справы. У 2014 годзе Сяргей быў першы раз затрыманы па крымінальнай справе (нібыта ен перавозіў выбухоўку ў Менск) і асуджаны на 5 гадоў калоніі. Ён вызваліўся ў 2019 годзе, а ў 2020-м быў затрыманы зноў. Сяргея паспелі асудзіць два разы па арт. 411 КК РБ і дадаць 2 гады і 11 месяцаў зняволення. У сваім апошнім слове анархіст адзначаў:

Вопреки ненавистному режиму тяга к свободе будет жить в сердцах, её не закрыть за решётку, как и саму нашу идею. Анархисты все были и будут с угнетёнными против угнетателей, против тюрем и диктатуры. Заря свободы близка! С памятью о жертвах окрепнет братство и единство в борьбе!


🖤 Наша ініцыятыва мае некалькі варыянтаў цішотак у знак салідарнасці са зняволенымі анархістамі. Усе сродкі ідуць на падтрымку палітвязняў у Беларусі:

Цішотка Partyzany - малюнак прысвечаны героям беларускага супраціву, анархістам: Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Дубоўскаму і Дзмітрыю Разановічу.

Цішотка Biełaruś - Limited Edition. На спіне - турэмная творчасць анархіста Сяргея Раманава. Малюнак адсылае нас да сучаснай Беларусі і палітычна-прававой сітуацыі для народа. У цэнтры кампазіцыі - вока ў замочнай шчыліне. Хто гэта? Беларускія вязні_цы, канваір ці іншы назіральнік - вырашаць вам.

Читать полностью…

dissidentby

💜 Юлия Сливко поделилась у себя в Instagram, что гродненский блогер и бывший политзаключенный Вадим Ермашук (Vadimati) покинул Беларусь.

Ранее его удалённую страницу в Instagram признали «экстремистскими» материалами.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў лістападзе:

👉 16 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 101 ліст вы пацвердзілі праз наш сайт, 24 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
175 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 500 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 142 запыты мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 174 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 155 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…
Subscribe to a channel