dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 10 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Аляксандр Бародзіч, Дар'я Хмельніцкая, Яўген Ціханаў, Ілля Шамілаў, Павал Казінцаў, Уладзіслаў Тамашэўскі.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🧚‍♀️ Святлана Ільяшэнка - мастачка, хімік-фармацэўт.

"Мяне вельмі ўразілі словы Мікіты на судзе: "Гэта не суд, а ганебнае судзілішча, бо ў нашай краіне справядлівага і незалежнага суду не існуе!" - (Мікіта Емяльянаў, студзень 2022). Мікіта заўсёды змагаўся за Свабоду і правы чалавека, нават калі гэта яшчэ не было мейнстрімам!"

Святлана будзе асвятляць лёс палітзняволенага Мікіты Емяльянава.

🔻 Мікіта Емяльянаў - анархіст. Мікіта быў асуджаны за сімвалічны напад на будынак СІЗА-1 і Менгарсуд у Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі на 4 гады калоніі. 29 траўня 2021 яго перавялі на строгі турэмны рэжым, 11 сакавіка 2022 асудзілі па арт. 411 "Злоснае непадпарадкаванне" яшчэ на 2 гады, а 23 сакавіка зноў перавялі на строгі турэмны рэжым. Агульны тэрмін зняволення склаў 6 гадоў пазбаўлення волі.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Мікіту?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Мікіту ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

❗️У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Ён не дажыў да суда тыдзень. Гэта шостая смерць за кратамі, зарэгістраваная праваабаронцамі.

Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Брэсце. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які меўся адбыцца 16 красавіка.

Аднак за тыдзень да яго, 9 красавіка, мужчына памёр. Пра гэта «Люстэрку» распавялі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.

Як расказалі крыніцы выдання, Аляксандр памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца. Прынамсі, гэтая прычына пазначана ў даведцы аб смерці

Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне 11 красавіка 1972 года (яму споўнілася б 52). Ён быў падпалкоўнік запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚠️ Увага! З беларусамі і беларускамі за мяжой спрабуюць выйсці на сувязь супрацоўнікі ГУБАЗіку і СК. Вядома, што выйсці на сувязь спрабуюць з людзьмі, якія аказваюць/аказвалі дапамогу рэпрэсаваным.

На дадзены момант былі зафіксаваны асабістыя дадзеныя прадстаўнікоў Мінскага, Берасцейскага і Гродненскага СК, а таксама ГУБАЗіку.

💬 Калі ласка, паведамляйце пра такія выпадкі праваабаронцам і кансультуйцеся. Не пачынайце камунікацыю, у ходзе якой вы можаце даць уразлівую інфармацыю беларускім спецслужбам.

Читать полностью…

dissidentby

🔍 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне прайшлі вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў, а таксама людзей, якія падтрымлівалі вязняў.

На сёняшні момант вядома пра 292 чалавекі: як мінімум 146 чалавек ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, у дачыненні да 31 чалавека узбуджаны крымінальныя справы -16 з якіх у СІЗА.

📈 Беларуская дзяржава ўжо аштрафавала затрыманых на 1325 б.в. (каля 15 000 еўра), таксама суды пастанавілі кампенсаваць гуманітарную дапамогу на суму 249 875,19 беларускіх рублёў (каля 71 000 еўра).*
*дадзеныя сабраныя на аснове 56 рашэнняў.

🔗 Яшчэ 8 чалавек атрымалі сумарна 105 содняў арышту. Две справы закрылі з-за срокаў даўніны.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

👍 Нашы жанчыны вельмі моцныя! Такі ліст з-за кратаў трапіў на волю.

🔗 На сёняшні дзень 198 жанчын пазбаўлены волі. Яны знаходзяцца ў жудасных умовах, іх прэсуюць і пазбаўляюць падтрымкі. Тым не менш, яны знаходзяць у сабе сілы вытрымаць гэтыя выпрабаванні.

✉️ Нагадваем, што вы можаце бясплатна і ананімна даслаць ліст палітвязням праз наш сайт.

🎙 Cтрым з палітзняволенымі жанчынамі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🎤 Як прайшла Канферэнцыя беларусаў свету ў Празе і чаму тэме палітвязняў прысвяцілі 12 хвілінаў?

Абмеркавалі ў прамым эфіры важныя тэмы:
- што робяць праваабаронцы
- чаму складаныя тэмы варта ўздымаць нават калі няма простых адказаў
- ці будзе асобная Канферэнцыя па палітвязнях?

▶️ Глядзець

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Актыўная спасылка тут.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

✔️ Дапамога валантэрцы, якая працавала з сем'ямі палітвязняў.

На жаль, я не магу паведаміць вам свайго імені, бо збегчы ад рэжыму з усёй сям'і атрымалася пакуль толькі мне. Нядаўна мой муж выйшаў з калоніі. Але мы зноў разлучаныя абставінамі.

Мой муж быў арыштаваны за ўдзел у мірных пратэстах 9-10 жніўня 2020 года праз некалькі тыдняў. Яго скаралі на зняволенне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тады я і падумаць не магла, што ён адседзіць цалкам ўвесь тэрмін! На момант арышту мы яшчэ не былі жанатыя, але такая цяжкая сітуацыя нас вельмі зблізіла, і мы распісаліся ў СІЗА. У гэты важны для любой сям'і момант нам не дазволілі нават абняцца. Увесь час нашага расстання я мільён разоў уяўляла, як мы сустрэнемся пасля яго вызвалення. Але рэжым разбурыў нашыя планы. Я вымушана была пакінуць Беларусь, баючыся крымінальнага пераследу. Я не паспела дачакацца мужа ўсяго некалькі дзён да яго вызвалення.

Мне невыносна, што я не побач з мужам і не магу яго падтрымаць. А цяпер я і сама вымушана звярнуцца па дапамогу. Апынуўшыся ў Польшчы, я была ўпэўнена, што змагу знайсці добрую працу і хутка вывучыць мову. Аднак я сутыкнулася з праблемай адаптацыі, давялося звяртацца да псіхолага.

🖥 Чытаць гісторыю цалкам і Дапамагчы

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❤️ Падтрымлівай сваіх палітычных зняволеных! З такой прамовай выступіў сваяк былой палітзняволенай на адной з акцый 25 сакавіка.

Падтрымаць вязняў праз dissidentby:

🖥 Данат праз сайт (у падарунак магчыма атрымаць мерч!)
💳 Падпіска на Patreon
🅿️ Данат праз PayPal

Пакуль усе не будуць вольныя!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔗 7 чэрвеня 2021 года чатыры чалавекі з Бабруйска атрымалі тэрміны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Іх абвінавацілі ў падпале "Табакеркі", спыненні таварнага цягніка і ў прабіванні колаў у аўтамабіля.

📣 Усе фігуранты патлумачылі свае дзеянні пратэстам супраць сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, а менавіта беспадстаўных затрыманняў і катаванняў людзей з боку сілавікоў.

Затрымлівалі ўсіх з ужываннем гвалту, катавалі некалькі гадзінаў з мэтай атрымання патрэбных доказаў, што і апублікавалі ў фармаце відэа на афіцыйных каналах.

🔍 У зняволенні па гэтай справе знаходзяцца:

Віталь Васілевіч (7,5 гадоў пазбаўлення волі)
ПК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Аляксандр Мар'ясаў (7,5 гадоў пазбаўлення волі)
ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Аляксандр Назаровіч (8 гадоў пазбаўлення волі)
ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 2 палітвязні. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Надзея Л., Наталля Х., Алеся Сяргеенка, Марына Л., Андрэй Анпілогаў, Дзмітрый Шчэмер, Аляксандр Верасовіч, Наталля Захаранка, Вольга Патрусаева, Алег Дзегцярэнка, Сяргей Чыж, Таццяна Макарава.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
У судзе Мазырскага раёна 15 сакавіка вынеслі прысуд Ірыне Сапрыгінай.

🔗 Жанчыне інкрымінавалі абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) за каментары у чаце ўкраінскага блогера 30 кастрычніка 2023 года.

⚡️ У закрытым паседжанні справу разгледзіў суддзя Анатоль Стрэльчанка. Ірыну асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (т.з. "хатняя хімія"). Акрямя таго, жанчына мусіць сплаціць штраф 100 б.в. Ірыну вызвалілі ў залі суда.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💥 Маці былога палітвязня Віктара Пархімчыка і адвакатка Мінскай Гарадской калегіі адвакатаў Галіна Пархімчык пакінула Беларусь.

28 лютага Галіну затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 16 ліпеня 2020. Акрамя таго, жанчыну вінавацілі ў аказанні фінансавай дапамогі праз Facebook ахвярам рэпрэсій. Галіну Пархімчых змясцілі ў ІЧУ. Праз тыдзень яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванай.

Галіна Пархімчык з'яўляецца актыўнай удзельніцай партыі БНФ, а таксама шмат разоў абараняла палітычных зняволеных у судовых працэсах.

Цяпер Галіна знаходзіцца ў бяспецы.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 500 дзён у зняволенні знаходзяцца музыкі TORBAND

Музыкаў разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка 2022 года ў Рагачове. Пад адміністратыўным арыштам яны заставаліся два месяцы за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Пазней музыкаў арыштавалі ў межах крымінальнай справы. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, у знявазе Лукашэнкі.

Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 год узмоцненага рэжыму, Яўген Бурло атрымаў 8 год узмоцненага рэжыму, Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 год узмоцненага рэжыму.

✉️ Падтрымайце музыкаў і напішыце ім словы салідарнасці:
▪️Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык
ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
▪️ Дзмітрый Валер'евіч Галавач
ПК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
▪️ Яўген Валер'евіч Бурло
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён

🖥 Даслаць ліст бясплатна праз dissidentby

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 З-за кратаў працягваюць ляцець лісты. Хтосьці адчувае сябе бадзёра, камусьці складана, але падтрымка патрэбна кожнаму і кожнай. Мы ўдзячны вам, калі вы дасылаце свае лісты самастойна або праз наш сайт - гэта важны ўнёсак у салідарнасць. Таму падтрымлівайце існуючыя ініціыятывы па напісанні лістоў і стварайце свае, бо для гэтага трэба толькі жаданне 👍

✉️ Ініцітыявы:

- бясплатна і ананімна даслаць ліст палітвязням праз наш сайт dissidentby.com (з VPN)
- "Напішы ліст палітвязню", Варшава
- Суполка Беларусаў Уроцлава
- Майстэрня паштовак Салідарнасці
- Вольныя паштоўкі (можна далучыцца да захоўвання і афармлення малюнкаў палітвязняў)
- канструктар лістоў у Politzek.me
- анлайн-музей лістоў "Летят письма"
- беларусы і беларускі Брусэля (Бельгія) і Масквы рэгулярна збіраюцца пісаць лісты на месцах.

🗣️ Захаваць лісты ў БАНК ЛІСТОЎ.

Як яшчэ дапамагчы палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

Читать полностью…

dissidentby

🔼Падтрымка для былых палітзняволеных, якія шукаюць працу або новыя навыкі! Звяртайцеся!

🖥 Калі вам неабходна дапамога з працаўладкаваннем або новай прафесіяй, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што першапачаткова мы правядзем размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.

Читать полностью…

dissidentby

Шэлтары у Вроцлаве і Батумі працуюць для беларусаў

Два шэлтары - у Вроцлаве і Батумі - акрытыя і дзейнічаюць у рамках “Службы хуткай гуманітарнай дапамогі”. Праз шэлтары агулам ужо прайшлі больш за сотню чалавек. Плануецца таксама адкрыццё шэлтараў у Вільні і Тбілісі.

З прытулку шэлтара могуць скарыстацца людзі, якія бягуць ад рэпрэсій у Беларусі і якім патрэбнае часовае пражыванне, сем’і палітзняволеных, былыя палітзняволеныя.

Кіраўнік фонду BY_Help Аляксей Лявончык адказвае на пытанні аб працы шэлтараў, а таксама аб тым, як у іх засяліцца:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/sheltery-vo-vroczlave-i-batumi-rabotayut-dlya-belarusov

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 11 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Вольга Лоцманава, Фёдар Шведаў, Павал Чуркін, Андрэй Зайкоў, Яўген Цыбулька, Юры Хаванскі, Міхаіл Петраш, Піліп Сцепін, Аляксандр Баравік, Іван Дыдышка, Сяргей Забеліч, Зміцер Кучук.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

На волю выйшлі Ягор і Віталь Пракапчукі!

Бацька і сын былі асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце на 4 гады зняволення кожны.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў сакавіку:

👉 17 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку;
👉 133 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 51 ліст мы атрымалі на сайт і даслалі;
400 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 2000 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 264 запыта мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 149 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 151 (мінімум) чалавека адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Сёння на волю выйшлі 4 палітвязні!

Аляксандр Сініца (Докшыцы), Сяргей Салоха (Брэст), Раман Сідзюк (Брэст) і Кірыл Канапацкі (Мазыр).

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні/вызваленне або вам патрэбна дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun

Читать полностью…

dissidentby

🫰А вы ведалі, што Прававая Ініцыятыва выпускае адукацыйныя ролікі, дзе распавядае пра жанчын-праваабаронцаў па ўсім свеце?

Прапануем вам паглядзець пра жыццё нязломнай Наргіз Махамадзі — праваабаронцы, журналісткі, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру 2023 года.

ℹ️ Наргіз ужо 30 гадоў змагаецца за правы жанчын у Іране. За свае перакананні яна плаціць расстаннем з сям'ёй, шматразовымі зняволеннямі і катаваннямі.

«Я была яшчэ зусім маленькай, калі мне прыйшлося сутыкнуцца з пакараннем смерцю блізкага чалавека. Я не разумела, што значыць гэтае слова. Тэрмін "катаванне" раптам уварваўся ў маю дзіцячую прытомнасць. Не разумеючы яго значэння, я адчула да яго страх і нянавісць», – дзеліцца Наргіз у сваім апошнім інтэрв'ю для Time.

▶️ Глядзець на YOUTUBE

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📣 Савет па правах чалавека ААН падрыхтаваў даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. На падставе гэтага даклада Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека робіць выснову, што ў Беларусі было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці. Гэта першая фармулёўка і такая ацэнка дзеянняў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах грамадзян Беларусі, якія з 2020 года падвяргаюцца сістэмным рэпрэсіям.

Беларускімі праваабаронцамі цяперашні даклад ААН, у якім і дзеянні рэжыму Лукашэнкі класіфікуюцца, як злачынствы супраць чалавечнасці, быў сустрэты з вялікім энтузіязмам. Чаму? У чым сіла гэтага даклада? Як ён рыхтаваўся? Як беларуская нелегітымная ўлада сёння працягвае змагацца з грамадзянскай супольнасцю краіны. Томас Валкаўскас пагутарыў з беларускім праваабаронцам "DISSIDENTBY" Вячаславам Касінеравым.

🎙 Слухаць падкаст тут: https://www.lrt.lt/mediateka/irasas/2000331021/doveriai-no-proveriai-pochemu-novyi-doklad-oon-po-pravam-cheloveka-v-belarusi-kraine-vazhnyi-dokument

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🎂 24 гады спаўняецца сёння палітзняволенаму анархісту Мікіце Емельянаву!

1617(!) дзён Мікіта знаходзіцца ў зняволенні і адстойвае свае правы. Мы ведаем, што ён адчувае і бачыць нашую салідарнасць, таму жадаем сказаць - не апускайце рукі і рабіце. Рабіце за Мікіту і іншых палітвязняў, змагайцеся за правы і свабоду, хай нашым святлом у поўнай цемры будуць учынкі нашых палітвязняў 🖤

Павіншаваць Мікіту вы можаце праз наш сайт: https://stayrebel.fun/letter. Усе лісты захоўваюцца ў Банку Лістоў і ў любым выпадку прападуць у рукі таго, каму вы пішаце.

Пакуль усе не будуць вольныя!

Читать полностью…

dissidentby

🔼Падтрымка для былых палітзняволеных, якія шукаюць працу або новыя навыкі!

🖥 Калі вам цікава і вам неабходна такая дапамога, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.

Читать полностью…

dissidentby

⚡️ УВКПЧ ёсць разумныя падставы меркаваць, што было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці

Рада па правах чалавека ААН 15 сакавіка апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.

"Ацэніваючы сукупнасць усіх доказаў, сабраных за 3 гады гэтага мандата, ва УВКПЧ ёсць разумныя падставы зрабіць вывад аб тым, што ўрад правёў арганізаваную, бесперапынную і сістэматычную кампанію гвалту, рэпрэсій і пакаранняў у адпаведнасці або для прасоўвання палітыкі нападу на грамадзянскае насельніцтва, канкрэтна ахарактарызаванае і абазначанае як рэальная або меркаваная апазіцыя, з мэтай прымусіць замаўчаць, задушыць, не дазволіць і стрымаць такую апазіцыю або далейшыя яе праявы, як у публічнай прасторы, так і ў прыватным парадку. У рамках міжнароднага крымінальнага права пераслед вызначаецца як разумнае і сур'ёзнае пазбаўленне асноўных правоў насуперак міжнароднаму праву па прызнанні прыналежнасці да той або іной групы або іной супольнасці".

Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць 20 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.

➡️ Чытаць даклад (даступны версіі ENG і RU)

малюнак: мастачка Аляксандра Канафальская

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

⛪️ Георгій Рой - протаіерэй з Гродна. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе публічна асудзіў фальсіфікацыі і гвалт у дачыненні да мірных пратэстуючых беларусаў, аказваў дапамогу затрыманым. Святар беларускай абшчыны Сусветнага патрыярхата ў Вільні, Літва.

Георгій будзе асвятляць лёс палітзняволенага Алега Рубца.

🔻 Алег Рубец - жыхар Пінску, быў затрыманы ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 і моцна збіты. Падчас затрымання Алегу было 18 год. У выніку ён быў асуджаны да 5,5 гадоў калоніі. Шмат разоў змяшчаўся у ШІЗА, затым у ПКТ, пасля пакаранне ўзмацнілі ды перавялі ў "крытую" турму. 7 сакавіка 2024 года ў Жодзіна Алегу быў вынесены новы прысуд па арт. 411 КК РБ - дадатковых 1,5 гады зняволення. Агульны тэрмін складае 7 гадоў пазбаўленя волі.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Алега?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Алега ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🫴 Сёння святкуе народзіны Ганна Стражэвіч, а заўтра Наталля Гаўрон!

Ганна Стражэвіч была затрымана 18 снежня 2023 і змешчана пад варту. Яе вінавацяць у абразах прадстаўнікоў улады і Лукашэнкі. Вядома, што Ганна пісала лісты палітычным вязням. Свае 59 гадоў Ганна сустракае за кратамі.

Наталля Гаўрон была затрымана падчас рэйду 23 студзеня 2024. Жанчыну змясцілі пад варту. У чым яе вінавацяць - пакуль невядома. Жанчына адзначае 52 год жыцця.

💌 Як падтрымаць?
- дашліце віншавальныя лісты праз dissidentby
- дашліце грошы на асабісты рахунак жанчынам (у мэтах бяспекі старайцеся не ўказваць свае асабістыя дадзеныя)

Читать полностью…

dissidentby

«Вашыя смеласць і непахіснасць натхняюць нас кожны дзень»

У гонар беларускіх жанчын, якія ў Міжнародны Жаночы Дзень несправядліва і незаконна ўтрымліваюцца рэжымам у няволі, беларуская дыяспара Бельгіі пры падтрымцы Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі напярэдадні правяла акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра годных беларусак, якія змагаліся і працягваюць змагацца за свае грамадзянскія правы нават за кратамі.

Удзельнікі акцыі напісалі лісты і паштоўкі са словамі павагі, падзякі і падтрымкі адважным беларускім жанчынам.

Далучыўся да акцыі і намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка.

Читать полностью…
Subscribe to a channel