dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

#dissidentby
Мінуў год з таго часу, як рэжым Лукашэнкі бязлітасна забіў вядомага мастака Алеся Пушкіна.

За сваю свабодную творчасць Алесь быў асуджаны на 5 гадоў зняволення, пазней, за нязломнасць нават у няволі, пераведзены на больш жорсткі, турэмны рэжым адбыцця кары.

З 2020 года карнікі рэжыму забілі ці закатавалі ўжо 6 чалавек.

Замест хвіліны памяці - усё жыццё барацьбе

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 На 3 гады калоніі асудзілі жанчыну за тое, што яна зрабіла 32 грашовых пераліка вязням.

Ірына Пагадаева - адна з першых, каго асудзілі пасля рэйду ў студзені 2024. Яна зрабіла 32 грашовых пераліка вязням, якіх пазней абвінавацілі і асудзілі за "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".

Лінія абароны была выбудавана на абвяржэнні гэтай адкрытай юрыдычнай бязглуздзіцы. Адвакат абвінавачанай казала пра тое, што яе падабаронная нічога не ведала аб экстрэмісцкай накіраванасці рэсурсаў, на якія яна была падпісаная (жанчына апошні раз дапамагала вязням, калі ніводны рэсурс яшчэ не быў "экстрэмісцкім фармаваннем") і лічыла, што дзейнічае ў рамках закона. Апошняе таксама з'яўляецца абсалютнай праўдай.

Права чытаць любую інфармацыю ў інтэрнэце і пералічваць грошы з уласных зберажэнняў праз «Белпошту», у тым ліку тым, хто знаходзіцца пад вартай, гэтак жа натуральна, як і права на жыццё.

Дарэчы, на апошняе паседжанне Пагадаеву даставілі ў суд у кайданках. Калі яна папрасіла суддзю дазволіць іх зняць, той спачатку звярнуўся да канвоя. У адказ пачуў, што нядаўна выйшаў загад камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Мікалая Карпенкава, у адпаведнасці з якім асобы, якія абвінавачваюцца па гэтым артыкуле (арт. 361-4 КК, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) павінны дастаўляцца ў суд і знаходзіцца там у кайданках».

✉️ Падтрымаць вязніцу вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў ліпені.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (!не з беларускай карткі).

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

🔼Патрабуем спыніць пераслед і экстрадыцыю беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта
Служба Хуткай Гуманітарнай Дапамогі падтрымлівае патрабаванні праваабарочных арганізацый да ўладаў Сербіі і міжнароднай супольнасці, і патрабуе прыпыніць экстрадыцыю і вызваліць з-пад варты Андрэя Гнёта.

🔼We demand to stop persecuting and extraditing the Belarusian film director Andrey Gnyot.
HAS supports the demands of human rights organizations to the authorities of Serbia and the international community, and demands the suspension of extradition and the release from custody of Andrey Gnyot.

🔗 https://has-belarus.org/news/patrabuem-spynic-perasled-ekstradycyu-belaruskaga-rejysera-andreya-gneta

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💥 Вы чакалі, мы рабілі і нарэшце надрукавалі! Новы мерч ужо даступны! Чорны і, як заўсёды, з глыбокім сэнсам.

🆒 Biełaruś - гэта, дзе на спіне - турэмная творчасць анархіста Сяргея Раманава, асуджанага на 20 гадоў і 11 месяцаў зняволення. Малюнак адсылае нас да сучаснай Беларусі і палітычна-прававой сітуацыі для народа. У цэнтры кампазіцыі - вока ў замочнай шчыліне. Хто гэта? Беларускія вязні_цы, канваір ці іншы назіральнік - вырашаць вам. На вонкавым баку надпіс беларускай лацінкай "Свабоду беларускім палітвязням", выкананы таленавітай каліграфісткай. Акрамя таго, у тэксце схаваны мастацкія пасхалкі - чалавечкі ў форме літары "i" і лічыльныя пазнакі. На рукаве знаходзіцца ключ.

💎 Калі вы зробіце данат на 50 еўра і больш - вы можаце выбраць сабе падарунак у выглядзе гэтай цішоткі. Акрамя таго, есць магчымасць дадаткова выбраць адзін з піноў - наш сумесны мерч з "Вольнымі Паштоўкамі", дзе мы разам апрацавалі малюнкі палітвяз_ніц, якія вы можаце насіць з сабой паўсюль.

➡️ Зрабіць данат і выбраць падарункі
➡️ Заданаціць на цішотку Biełaruś
✔️ Увесь мерч dissidentby

Усе данаты 100% ідуць на падтрымку палітвязн_іц у Беларусі!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📣 26 чэрвеня - Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў катаванняў

У гэтым годзе «Прававая ініцыятыва» праводзіць шостае па ліку мерапрыемства «ТЫДЗЕНЬ СУПРАЦЬ катаванняў». Кампанія праходзіць з 24-га па 30-га чэрвеня ў розных краінах Еўропы.

«Тыдзень супраць катаванняў» - гэта цыкл адукацыйных мерапрыемстваў, мэта якіх - прыцягнуць увагу да здзекаў з затрыманых і зняволеных беларуса_к. Прымеркаваны "Тыдзень" да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў. 🖥 Афіша мерапрыестваў: https://legin.info/posts/nedelya-protiv-pitok--

Каманда Dissidentby дзеліцца вынікамі апытання былых палітычных вязняў па ўмовах утрымання ў пеніцэнтыярных установах Беларусі:

🔍 Пра псіхалагічны гвалт заявілі:
56% падчас знаходжання ў СІЗА (СІЗА-1, 2, 3, 5, 6, 7)
83% - у Турме (Турма-1, 4, 8)
91% - у ІЧУ/ЦІП
97% - у Калоніі
100% - у ПУАТ

🔍 Пра фізічны гвалт заявілі:
23% падчас знаходжання ў Калоніі
26% - у СІЗА (СІЗА-1, 2, 3, 5, 6, 7)
30% - у ІЧУ/ЦІП
32% - у Турме (Турма-1, 4, 8)

🔍 Пра неаказанне❗️ медычнай дапамогі заявілі:
60% падчас знаходжання ў ПУАТ
63% - у СІЗА (СІЗА-1, 2, 3, 5, 6, 7)
70% - у Калоніі
78% - у Турме (Турма-1, 4, 8)
83% - у ІЧУ/ЦІП

📈 Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun
💬 Анкета па ўмовах утрымання: https://stayrebel.fun/forms/release

Паведамляйце пра рэпрэсіі, дапамагайце фіксаваць палітычны пераслед і дапамагаць ахвярам тэрору:
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў: @ICITB2020_contact

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень не было тых, хто выйшаў на волю па сканчэнні тэрміну, але некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвяз_ніцы: Наталля В., Ксенія С., Марына Гацура, Марына А., Дар'я Заяц, Сяргей Ю., Алена Раманаўскіене, Томаш Бяроза, Лізавета Шульская, Максім Паноў, Віктар Чайка, Віктар Мярзлікін, Вадзім Луцэвіч, Ірына Пагадаева, Таццяна Палонская, Дзмітрый Лабачоў, Андрэй Кобель, Аляксандр Іода, Дзмітрый Міхальцэвіч, Арцём Дзегцеў, Павал Красуцкі, Жанна Дашкевіч, Андрэй Цімонін, Валер Іўчын, Дзяніс Котаў, Віталь Наўгародскі, Іван Лапкоўскі, Алег Саргавіцкі, Аляксандр Новік, Валянцін Суцягін, Максім Хмяльніцкі, Валерыя Драгун, Аляксандр Лазарэвіч.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Для чаго варта быць Вартаўніком ці Вартаўніцай для палітвязн_іцы?

🌐 На сайце dissidentby.com (люстэрка stayrebel.fun) ёсць магчымасць націснуць пад фотаздымкам вязня і пакінуць свой кантакт, каб пачаць апекавацца на рэгулярнай аснове канкрэтным чалавекам.

Што гэта значыць і чаму гэта важна?

- маральная падтрымка блізкіх (знаходзячыся на прамым кантакце, вы ведаеце пра навіны, пра праблемы, заўсёды можаце падтрымаць добрым словам і раздзяліць цяжар сітуацыі). Мы атрымоўваем шмат водгукаў ад сем'яў, і нават такія дробязі вельмі бадзёраць і выклікаюць слёзы шчасця ад таго, што сям'я не застаецца адзін на адзін з праблемай;

- магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю (шмат беларусаў і беларусак знаходзяцца за мяжой, таму гэта цудоўная магчымасць прысвячаць акцыі і мерапрыемствы салідарнасці падапечным вязням, каб падрабязныя гісторыі вызывалі больш водгукаў у сэрцах неабыякавых людзей);

- матэрыяльная грашовая падтрымка (нават калі вы можаце падтрымаць сям'ю нейкай сумай рэгулярна - гэта ўжо магчымасць пакласці чалавеку ў зняволенні на асабісты рахунак, набыць больш прадуктаў, падрыхтаваць больш поўную перадачу ці аплаціць квіткі да месца зняволення);

- абмен паслугамі і рэчамі (вы можаце падзяліцца неабходнымі рэчамі, якія засталіся ў Беларусі і вам не патрэбны, а сям'і будзе ў гэтым удзячна; таксама вы можаце навучыць чалавека ці дзяцей нейкім навыкам, якімі вы валодаеце, і якія не можа аплаціць сям'я асобна).

Апякунства вязн_іцай - гэта моцная сувязь і падтрымка на доўгія гады, якая не вызнае межаў і за якую не хопіць словаў каб выказаць удзячнасць.

Наш бот: @dissidentby_bot

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

👍 У любы момант далучайцеся да дапамогі і падпішыцеся на нашы зборы:

⚠️ Не рабіце ніякіх фінансавых аперацый з беларускіх/расійскіх картак. Любая падтрымка магчыма толькі з еўрапейскіх картак.

▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: imdissidentby@gmail.com.

💎 Зрабіўшы данат праз сайт, вы можаце атрымаць унікальны мерч у падарунак.

Усе сабраныя намі сродкі ідуць на падтрымку вязняў. Ахвяруйце кошт кубачка кавы - і разам мы не пакінем нашых палітвязняў без дапамогі 💔

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔍 На нашым сайце апублікавана і абнаўляецца інфармацыя пра адміністрацыйны пераслед па палітычных матывах у Беларусі

📌 37 189 спраў зарэгістравана з 1.01.2020.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымлівалі па КаАП РБ вы можаце спраўдзіць сваё прозвішча, дату суда, а таксама выслаць нам праўкі, калі нейкая інфармацыя адлюстроўваецца некарэктна. Разам з вамі мы збярэм найбольш поўную і актуальную базу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў межах адвольных арыштаў і прыцягнення да адказнасці.

🖥 Спасылка: https://stayrebel.fun/administratives (працуе без VPN)
📈 Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun
💬 Анкета па ўмовах утрымання: https://stayrebel.fun/forms/release

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔗У Брэсце 3 чэрвеня асудзілі журналістку Алену Цімашчук на 5 гадоў зняволення. Акрамя таго, жанчына мусіць сплаціць штраф у 46000 рублеў.

Алену абвінавачваюць поводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1КК), распальванні варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК).


Раней Алена Цімашчук як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным парталам».

БАЖ паведамляў, што па інфармацыі ад мясцовых журналістаў, Алена Цімашчук падчас супрацы з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці.

Справу разглядаў суддзя Брэсцкага абласнога суда Дзмітрый Карасінскі.

✉️ Напісаць ліст для Алены можна тут

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📈 Дапамажыце нам даследваць умовы ўтрымання вязняў!

Мы збіраем і даследуем інфармацыю аб асаблівасцях адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турма, калонія, ПУАТ) для таго, каб аналізаваць актуальную інфармацыю, прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую інфармацыю, а таксама выкарыстоўваць вынікі апытанняў для поўнага рэфармавання дадзенай сістэмы ў будучыні. Мы будзем рады, калі вы запоўніце анкету.

🗝 Анкета тут: https://stayrebel.fun/forms/release
⚠️ Калі вы знаходзіліся ў розных месцах, калі ласка, пазначце ўсе месцы ўтрымання ў адной анкеце.
❗️Анкету могуць запоўніць людзі з досведам адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу.

📊 Статыстыка пераследу і сабраных дадзеных: https://stat.stayrebel.fun

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў траўні:

👉 16 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 181 ліст вы пацвердзілі праз наш сайт, 31 ліст мы атрымалі на сайт і даслалі;
348 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 3000 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 210 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 151 чалавека мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 202 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак!

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў чэрвені.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (!не з беларускай карткі).

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіў вялікі Кангрэс праваабарончых сілаў Беларусі пад назвай #WithoutJustCause.

Мы з радасцю прынялі ўдзел у такой знакавай і беспрэцэдэнтнай падзеі, якая сабрала ў сценах Карлавага Універсітэта практычна ўсе праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы дапамогі, фонды і аб'яднанні. Таксама мерапрыемства наведалі шэраг беларускіх і эўрапейскіх палітыкаў.

💎Адпаведна высокаму ўзроўню мерапрыемства, наша каманда выступіла з дакладам па дагэтуль невядомаму аспекту палітычнага зняволення - пытаннем біялагічных наступстваў рэпрэсій.

Абапіраючыся на працы такіх вядучых спецыялістаў у галіне нейрабіялогіі, як Роберт Сапольскі, выкарыстоўваючы пры падрыхтоўцы яго курсы лекцый у сценах Стэнфарда, а таксама з прыцягненнем ведаў са старонак Юваля Харары, Рычарда Докінза і іншых, мы распавялі аб тым, як сур'ёзна і практычна бяззваротна зьмяняецца арганізм у выніку жахлівых практык беларускага рэжыму.

🏴Таксама на нашу каманду лягла роля расказаць пра тое, што перажываюць у зняволенні анархіст_кі зараз і што перажывалі яшчэ да 2020 года.
Марына падрабязна апісала практыкі ізаляцыі і ціску, жорсткасць і цынізм, з якімі дыктатура заўсёды пераследавала і працягвае пераследваць удзельнікаў і ўдзельніц анархічнага руху.

Увогуле мы засталіся вельмі задаволеныя кангрэсам, які аказаўся найбольш інфарматыўным і канструктыўным мерапрыемствам у рамках падтрымкі палітычных зняволеных і абароны правоў чалавека за апошнія гады.

🫰Глядзім наперад з надзеяй на працяг працы і развіццё супрацоўніцтва з усімі калегамі і каляжанкамі, а таксама людзьмі добрай волі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⁉️ Колькі людзей рэжым адпусціў праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны з 2020? 0,9% ад затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах.

На канец снежня 2020 у Беларусі налічвалася каля 190 палітычных вязн_іц, а хваля рэпрэсій толькій распачыналася.

За 2021 год рэжым затрымаў
па крымінальных справах {як мінімум} 1596 асобаў. Па памілаванні выйшлі 14 чалавек - гэта пяць чалавек пра справе "Прэс-Клуба", 7 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў ПУАТ (аднаму з іх замянілі пакаранне на "хатнюю хімію") і 2 чалавекі, якія былі ў калоніях (Юлія Кашаверава і Аляксандр Баброў).

За 2022 год было затрымана {як мінімум} 2370 чалавек. 12 вязн_іц выйшлі па памілаванню, сярод якіх была праваабаронца Таццяна Ласіца, журналіст Алег Груздзіловіч і пенсіянерка Галіна Міхальчук, а двум людзям замянілі пакаранне на больш мяккае (Уладзімір Шурубейка і Юры Вершук адправіліся з ПУАТ на "хатнюю хімію"). Пад амністыю ў 2022 годзе трапілі 3 чалавека. Вызваленне Наталлі Хершэ стала вынікам "санкцыяў і швейцарскай дыпламатыі", як адзначалі беларускія палітыкі ў публічнай прасторы. Агулам было вызвалена 16 асобаў.

У 2023 годзе затрымалі {як мінімум} 1582 чалавека. Па памілаванні на волі апынуліся Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Шэсць чалавек закранула амністыя і іх вызвалілі з ПУАТ. Для некаторых людзей пераслед не скончыўся. Тыя, хто патрапілі пад амністыю ў 2023, былі наноў затрыманыя і змешчаны ў СІЗА ужо ў 2024 годзе.

У 2024 годзе пяць грамадзян_ак Украіны ў межах абмену ваеннапалоннымі паміж Украіна і Расіяй вярнуліся дадому. Акрамя таго, 3 ліпеня выйшлі на волю {як мінімум} 18 чалавек (Рыгор Кастусеў - адзін з вызваленых, пра каго ёсць публічная інфармацыя).

🔗 Негледзячы на гэта, за кратамі ў Беларусі застаюцца {як мінімум} 10 грамадзянаў Украіны. На сёняшні дзень праваабаронцам вядома ўжо пра 963 затрымання ў гэтым годзе.

Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцам вядома ня менш як пра 254 палітвязн_іц, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх 16 чалавек з інваліднасьцю, 92 чалавекі ў цяжкім стане здароўя, 63 чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто зь іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з мэнтальнымі разладамі.

Вядома, што некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю: яны не пагадзіліся на прапанаваныя ўмовы вызваленьня. Таксама ёсць інфармацыя, што працэс вызвалення (хутчэй за ўсё, ён быў па памілаванню) адбываўся нечакана нават для адміністрацый папраўчых установаў.

🔈 Наш каментар адносна вызваленняў: https://www.youtube.com/watch?v=EUiivoZN_Vw

Наша ініцыятыва рада за кожн_ую, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы. Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязн_іц - вось наша мэта 🖤

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

3 ліпеня на волю выйшлі {як мінімум} 17 асобаў. З іх - 13 мужчын і 4 жанчыны.

З тых, каго датэрмінова вызвалілі, цяжкі стан здароўя мае толькі Рыгор Кастусёў.

У гэты ж час ЕС заклікаў да "неадкладнага" вызваленя ўсіх палітычных вязн_іц:

Мы з палёгкай даведаліся, што яны нарэшце ўз'ядналіся са сваімі сем'ямі і блізкімі, — гаворыцца ў рэлізе. — У Беларусі па-ранейшаму застаюцца палітычныя зняволеныя, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці зносінаў са староннімі на нявызначаны тэрмін, з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, з інваліднасцю, старэйшымі за 60 гадоў, непаўналетнія ды людзі з псіхічнымі захворваннямі.

У сваім заключным штогадовым дакладзе Радзе па правах чалавека ў Жэневе Спецыяльная дакладчыца ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн падзяліла даўнюю занепакоенасць ААН і міжнароднай супольнасці з нагоды ўціску дэмакратычных свабодаў ды іншых сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў краіне.
Агульная тэндэнцыя, якую я назіраю, — гэта далейшае закручванне гаек у дачыненні да любой рэальнай ці меркаванай апазіцыі дзейнаму ўраду і сістэматычны пераслед усіх, хто адважваецца выказваць нязгоду з яго палітыкай.

Амбасада ЗША ў Беларусі павітала тых, хто выйшаў і заклікалі вызваліць усіх палітычных вязн_іц:
«Мы заклікаем іх неадкладна вызваліць і пацвярджаем нашу прыхільнасць правам чалавека і дэмакратыі ў Беларусі».

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Радые Свабода паведамляе, што выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ. Вядома, што мужчына хворы на анкалогію, а ў пачатку красавіка 2024 г. Рыгору зрабілі аперацыю.

Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, за кратамі ён правеў больш за 3 гады. Па справе таксама праходзілі Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, якія цалкам адбылі свае тэрміны. За кратамі застаюцца Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.

Гэта ўжо пяты чалавек, які быў вызвалены сёння ў сувязі з амністыяй.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра вызваленне, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Працягвайце падтрымліваць тых, хто ўсё яшчэ за кратамі і змагайцеся, пакуль усе не будуць вольныя!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў чэрвені:

👉 11 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 102 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 23 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
102 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1500 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 108 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 168 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 153 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак!

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

👍 Справаздача за «Дзіцячы збор» і падзяка ад дзяцей палітвязняў

Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» падводзіць канчатковыя вынікі дабрачыннага летняга збору для дзяцей палітвязняў.

Традыцыйная дзіцячая акцыя была арганізаваная сёлета праектам служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby. Да акцыі таксама прыядналіся «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы»

Дзякуючы неабыякавым беларусам удалося сабраць амаль 32 тысячы еўра! На платформе BYSOL мы зафіксавалі ахвяраванні ад 246 чалавек. Дзякуй вам вялікі – ад службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і ад імя дзяцей палітвязняў!

Мы таксама ўдзячныя за значны ўдзел 14 беларускім артыстам, якія на дабрачынным фэсце ў Варшаве сабралі на карысць дзяцей амаль 1700 еўра, а таксама Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Іх унёсак склаў больш за тысячу еўра!

Усяго дапамогу атрымалі 250 дзяцей палітвязняў.

Сабраныя для іх грошы пайшлі на:
• экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
• адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
• спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
• экіпіроўку для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

Усё, каб зрабіць лета для дзяцей незабыўным.

Пасля збору і пералічэння сродкаў дзецям палітвязняў (кожнае з 250 дзяцей атрымала па 100 еўра), у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на наступны «Дзіцячы збор», з дапамогай якога мы дапаможам сабраць у школу дзяцей палітвязняў.

Запрашаем далучыцца да гэтай акцыі, ужо хутка служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» апублікуе падрабязнасці яе правядзення.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 24-гадовую настаўніцу кітайскай мовы Дар'ю Хмяльніцкую асудзілі на 5,5 гадоў зняволення за акцыі пратэсту і данат. Такі прысуд агучыла суддзя Алёна Ананіч, вядомая сваім удзелам у палітычных працэсах.

Дар’я Хмяльніцкая – літаратарка, перакладчыца з кітайскай на беларускую мову, аўтарка блога «Кніжны Цмок». Дар'я скончыла філфак БДУ па спецыяльнасці «ўсходняя філалогія», працавала настаўніцай беларускамоўнай гімназіі № 23 у Мінску. У 2023 годзе дзяўчына заняла другое месца на конкурсе «Зярцала слоў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».


Так приятно читать про цветущие сады, словами не передать! А сирень! Мои любимые цветы 🥰 Я даже мечтала свадьбу устраивать, когда цветет сирень. И я тоже вижу зелень, поля, немного цветов..


✉️ Падтрымаць вязніцу вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра пераслед, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🗓 20 чэрвеня - Сусветны дзень бежанцаў. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асмблеяй ААН 4 снежня 2000 года.

Уцекач_кі зараз, як ніколі, маюць патрэбу ў нашай салідарнасці. Салідарнасць азначае трымаць нашы дзверы адчыненымі, адзначаць іх моцныя бакі і дасягненні, а таксама разважаць аб праблемах, з якімі яны сутыкаюцца.

Салідарнасць з людзьмі, змушанымі бегчы, таксама азначае пошук рашэнняў іх бядотнага становішча - спыненне канфліктаў, каб яны маглі вярнуцца дадому ў бяспецы, забеспячэнне ім магчымасцяў для росквіту ў супольнасцях, якія іх прынялі, і падаванне краінам рэсурсаў, неабходных для ўключэння бежан_ак у жыццё і аказання ім падтрымкі.


Па дадзеных UNHCR на канец 2023 у свеце налічваецца 117,3 мільёна асобаў, якія былі гвалтоўна перамешчаны ў выніку пераследу, канфліктаў, гвалту, парушэнняў правоў чалавека ці падзей, якія сур'ёзна парушаюць грамадскі парадак: 68,3 мільёна з'яўляюцца ўнутрана перамешчанымі асобамі, 37,6 мільёна - бежанцы, 6,9 мільёна - прасіцелі прытулку, 5,8 мільёна іншых людзей, якія маюць патрэбу ў міжнароднай абароне.

40% ад агульнай лічбы - дзеці;
4,4 мільёна асобаў - не маюць грамадзянства;
75% людзей размешчаны ў краінах з нізкім або сярэднім узроўня даходу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔍 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне прайшлі вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў, а таксама людзей, якія падтрымлівалі вязняў.

На сёняшні момант вядома пра 304 чалавека: як мінімум 152 чалавека ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, у дачыненні да 34 чалавек узбуджаны крымінальныя справы - 20 з якіх у СІЗА.

Амаль усе змешчаныя ў СІЗА - гэта жанчыны.
СІЗА-1 (Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016):
🔗 Наталля Іванаўна Ладуцька

СІЗА-7 (Брэст, вул. Савецкіх Памежнікаў 37, 224030):
🔗 Алёна Іванаўна Дземянчук

Турма-1 (Гродна, вул. Кірава 1, 230023):
🔗 Аксана Генрыхаўна Ляпко
🔗 Вікторыя Валянцінаўна Дамастой
🔗 Наталля Паўлаўна Антонава

Турма-4 (Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011):
🔗 Алеся Леанідаўна Сергяенка

Турма-8 (Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163):
🔗 Ірына Мікалаеўна Клязовіч
🔗 Вольга Уладзіміраўна Лацманава
🔗 Юлія Валер'еўна Краўцова
🔗 Наталля Браніславаўна Гаўрон
🔗 Алёна Ігараўна Тоцкая
🔗 Ірына Генадзеўна Такарчук
🔗 Таццяна Віктараўна Сцёпа

✉️ Падтрымаць вязніц вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце нідзе свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра пераслед, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Читать полностью…

dissidentby

❗️❗️ Пачатак працы шэлтара ў Вільні

Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» з радасцю абвяшчае пра адкрыццё шэлтара ў Вільні.

Вось хто зможа жыць у ім:
• былыя палітвязні;
• семʼі палітвязняў;
• палітычныя актывісты.

Калі заяўку на пражыванне падаюць семʼі з дзецьмі, то яны маюць прыярытэтнае значэнне. Гэтаксама як і асобы сталага ўзросту, і асобы ва ўразлівым становішчы. Прыярытэт вызначае каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Яна таксама праводзіць абавязковую верыфікацыю ўсіх заявак.

Тэрмін пражывання ў віленскім шэлтары складзе ад 1 да 2 месяцаў і будзе вызначаны індывідуальна. Да таго з жыхарамі шэлтару заключаць дамову, якая рэгулюе правілы* і працягласць пражывання, адказнасць бакоў ды іншае. 

*Пражыванне з хатнімі жывёламі ў шэлтары забароненае. 

Пры пільнай патрэбе, калі ласка, звяртайцеся па дапамогу ў тэлеграм-канал шэлтара ў Вільні @Shelteris.

Нагадаем, служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» разам з актывістамі забяспечвае функцыянаванне і працу шэлтараў для беларускіх уцекачоў яшчэ ў двух краінах і трох гарадах свету:

Сакартвело, Батумі – @snorryblazetheghostrider;
Польшча, Уроцлаў – @Ymnik901;
Польшча, Варшава – @michas_help.

Читать полностью…

dissidentby

❗️ Абнаўленне інфармацыі пра Сяргея Ерамеева

Басманны суд Масквы працягнуў тэрмін арышту беларуса Сяргея Ерамеева да 30 ліпеня.

Яго арыштавалі 7 снежня мінулага года і абвінавацілі ў выбухах цягнікоў на БАМе. Кажучы юрыдычнай мовай – у здзяйсненні двух асабліва цяжкіх злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.205 КК РФ «Тэрарыстычны акт».

Сяргею Ерамееву пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 12 да 20 гадоў.

Згодна з тлумачэннем, якое Сяргей Ерамееў даў на судовым слуханні ў Омску пасля затрымання, ён хацеў паралізаваць рух вайсковых грузаў на чыгунцы.

«Я напісаў у тлумачэнні, што праз БАМ зараз вязуць боепрыпасы... Галоўная мэта была – перашкодзіць руху», – заявіў ён тады.

У першыя месяцы пасля арышту да Сяргея Ерамеева не пускалі незалежнага адваката. Аднак зараз блакада прарваная, і беларус можа сустракацца з нанятым адвакатам і выбудоўваць лінію абароны.

Сяргей Ерамееў – 52-гадовы жыхар Наваполацка, не жанаты. Ёсць двое малалетніх дзяцей. У 2020 годзе браў удзел у страйку на «Нафтане», пасля чаго яго звольнілі з прадпрыемства.

Калі ласка, падтрымайце Сяргея Віктаравіча Ерамеева ў турме. Ён вельмі спадзяецца на нашую салідарнасць!

Пісаць лісты можна на адрас:
✉️ 111020, г. Масква, вул. Лефортаўскі Вал, д. 5, СІЗА № 2.

Читать полностью…

dissidentby

"Дело и правда резонансное: анархисты, нелегальное пересечение границы, хранение оружия, удачные атаки на имущество государства и карателей, пламенные речи в суде.  Да и космические сроки: 78 лет на четверых".


Сёння, 7 чэрвеня, Сяргею Раманаву споўнілася 30 гадоў. Свой дзень нараджэння хлопец сустракае за кратамі, а мы распавядаем “абстрактныя страшылкі з паралельнай рэальнасці”: гісторыю пра сумленнасць, даведзеную да практыкі (і наступствы ў выглядзе 20 год строгага рэжыму), пра зняволеную волю, спосабы творчай, анархічнай і не толькі падтрымкі і хто тут сапраўдныя тэрарысты (наша пастаянная рубрыка сумесна з АЧК Беларусь).

Bel:
https://nottoday.media/activism/sud-jeto-kak-by-spektakl-dlja-odnogo-menja

Eng:
https://nottoday.media/activism/the-court-is-like-a-performance-for-me-alone

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
✉️ Працуе Банк Лістоў на сайце! Вы захавалі ўжо 3049 лістоў, а 58 чалавек ужо іх атрымалі!

Мы ведаем, што шмат людзей пішуць лісты, але не заўседы яны трапляюць да чалавека. Вы можаце захаваць усе свае вестачкі на нашым сайце праз функцыянал "Банк Лістоў". Яны будуць захоўвацца да запатрабавання вязн_іцай.

🔥Вашы словы салідарнасці маюць тэрапеўтычную функцыю! Калі чалавек атрымоўвае паштоўкі і лісты пасля вызвалення, ён разумее, што насамрэч пра яго ведалі, падтрымлівалі і чакалі. Вельмі кранальна бачыць, як словы находзяць сваіх адрасатаў пасля доўгіх гадоў 👍

АБАВЯЗКОВА! Калі ў вас есць фотаздымкі вашых лістоў або лістоў, якія вы напісалі праз іншыя сэрвсіы (не праз dissidentby), вы можаце запампаваць іх для вязн_іцы ў нашым спісе: https://stayrebel.fun/by/letter/bank

Наш бот: @dissidentby_bot

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
⚡️Вынікі Марафону Лістоў: 500!

Менавіта столькі вестачак адправяцца ці ўжо адправіліся да нашых палітвязняў у Беларусі.

🤔 Чаму важна пісаць лісты ў 2024?
- ёсць магчымасць, што менавіта ваш ліст трапіць да адрасата, а значыць дапаможа захаваць чалавеку сваё фізічнае і ментальнае здароўе (па сакрэту, ведаем, што лісты даходзяць нават у калоніі!..);
- гэта нагадвае рэпрэсіўнай сістэме Беларусі аб тым, што ніхто не забыўся пра злачынствы і ўвесь свет пільна сочыць за лёсам палітычных зняволеных;
- калі вы збіраецеся афлайн для напісання лістоў - гэта стварае кам'юніці і дазваляе дзяліцца досведам і падтрымліваць палітвязняў у доўгатэрміновай перспектыве, а таксама ствараць інфанагоду і трымаць пытанне палітвязняў у Беларусі на парадку дня.

🤨 Што рабіць, каб ліст дакладна трапіў да чалавека?
! Захоўвайце фотаздымак сваей паштоўкі або ліста ў нашым Банку Лістоў. Мы атрымалі запыты на лісты ад 55 чалавек і кожн_ая была ўдзячна за тое, што вы пісалі, а значыць памяталі і падтрымлівалі!

✈️ Напісаць ліст бясплатна вы заўсёды можаце праз наш сайт.
🥰 Вялікі дзякуй усім, хто піша, а таксама валанцёрам і валанцёркам суполак і ініцыятываў па напісанні лістоў!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 29 траўня пачнуць судзіць затрыманую керамістку Алену Карпенка.

Допіс пра затрыманне дзяўчыны з'явіўся ў малавядомым канале «Вострая тарка», які вядуць праўладныя журналісты з Магілёва. Алену затрымалі каля выбарчага ўчастка. Па легендзе прапаганды, яна «грукалася ў закрытыя дзверы пасля сканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу».

Нейкі час дзяўчына працавала архітэктарам, а пасля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.

Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт. Хутчэй за ўсе, пасля арышту яна не выйшла і яе перавялі ў СІЗА. 29 траўня ў судзе Ленінскага раёну горада Магілёва Алёну Карпенка будуць судзіць па ч.2 арт. 367 КК РБ "Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта".

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка.

🖥 Сёння мы запускаем старонку са статыстыкай, якая адлюстроўвае крымінальны палітычны пераслед у Беларусі па сабраных намі дадзеных з 2020. Вы можаце там знайсці лічбы, а таксама вынікі апытання больш за 60 вязняў па ўмовах утрымання ў розных установах.
Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь!
Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN)
https://stat.stayrebel.fun (без VPN)

🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн!

🔔 Дзень палітвязня, расклад мерапрыестваў: https://prisonersday.info

Читать полностью…
Subscribe to a channel