dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну

Пра гэта паведамляе яе муж.

19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 У Менску затрымана Алёна Церашкова - сківіцава-тваравы хірургіня, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо. Алёна - сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Папярэдне Алёну вінавацяць па арт. 342 ч.1. Верагодна, жанчына знаходзіцца ў СІЗА. У сям'і дома чацвера дзяцей.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

21 траўня - Дзень палітзняволеных. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.

▶️ Так, 21 траўня а 19.00 у Познані пачнем вечар салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Разам з вамі мы паглядзім караткаметражны фільм пра ідэі свабоды і барацьбы, падпішам прыгожыя паштоўкі ў межах "Марафону лістоў", а таксама вы пазнаемімся з сакрэтным госцем і станеце сведкамі неверагоднай беларускай гісторыі перапляцення лёсаў!

💎 Акрамя таго, мы прэзентуем новы мерч у limited edition версіі, які створаны па малюнку з-за кратаў палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава, асуджанага на 20 гадоў і 11 месяцаў зняволення. 100% сродкаў ідуць на падтрымку палітвязняў у Беларусі.

🔖 19.00
21 траўня, Познань
Pakoj 202 (F.Nowowiejskiego 46, трэці паверх)

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🎤 KITA SUPPORT DAY

👑 18 траўня а 18.30 на сквоце Розбрат у Познані адбудзецца беніфітавая імпрэза для падтрымкі былой палітзняволенай Крысціны Чаранковай.

🔥 У праграме: абмеркаванне кнігі Д.Оруэла «Даніна Каталоніі», прагляд фільму К.Лоўча «Зямля і воля», піца, гульні і віктарына з прызамі, караоке, дыджэйскі сэт.

💎 Усе сабраныя сродкі будуць перададзены Крысціне ў якасці "пад'ёмных".

Таксама будзе магчымасць набыць мерч ад dissidentby і такім чынам падтрымаць Кіту!

18.05
18.30
ROZBRAT (Pułaskiego 21A, Poznań)

Читать полностью…

dissidentby

🫴 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, Association of Belarusian Business Abroad, Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі і "Талака"!

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям, даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нязгодамі.

Хто можа стаць удзельнікам акцыі:

✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без)
✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці

Сабраныя сродкі пойдуць на:

🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
🔺 спартовыя секцыі:
басейн, тэніс, футбол;
🔺 рыштунак для гульняў:
мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня.

❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram без запаўнення формы. Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

✔️ Кантакты Dissidentby у апісанні канала.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Вестачка на волю ад палітвязня да неабыякавых людзей, якія падтрымліваюць яго і іншых зняволеных у Беларусі 💔

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 7 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Павел Лукашэвіч, Аляксандр Максімовіч, Пётр Зіневіч.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#усёчыста #dissidentby

Пра сваю бяспеку неабходна клапаціцца заўсёды. Беларускія службы пераследу часта карыстаюцца тым, што людзі могуць не ўсё выдаліць. Звяртаем вашу ўвагу на кэш у тэлеграме.

👀 Дзе знайсці?
Дадзеныя і памяць > Выкарыстанне памяці > Ачысціць кэш Telegram
ці
Пашыраныя налады > Налады лакальнага сховішча > Ачысціць кэш Telegram

Там жа можна наладзіць аўтавыдаленне.

Для чаго?
Па-першае, кэш займае вельмі шмат месца, таму што Telegram аўтаматычна падгружае ўсе карцінкі, галасавыя, відэа і тд. Часам ён можа займаць і каля 100Гб, калі ні разу яго не чысцілі.
Па-другое, у вас на прыладзе магла выпадкова ці не захавацца інфармацыя, якую вы б не хацелі мець.

У мабільнай версіі запампаваныя файлы з Telegram, у залежнасці ад тыпу, могуць захоўвацца ў галерэі фота ці быць даступныя праз файлавы мэнэджар.
У дэсктопнай версіі Telegram захоўвае загружаныя файлы па змаўчанні на цвёрдай кружэлцы кампутара ў адмысловай тэчцы Загрузкі. Знайсці гэтую тэчку можна праз Праваднік → Загрузкі → Telegram Desktop.
Паглядзець або змяніць бягучае размяшчэнне размяшчэнне тэчкі можна перайшоўшы ў Налады → Пашыраныя налады → Шлях для захавання.

Бо паглядзець уручную тэчку захаваных файлаў можа быць цяжка і доўга, спецыялісты рэкамендуюць усталёўваць аўтавыдаленне кэша праз вызначаны час. Telegram прапануе 1 дзень, 1 тыдзень ці 1 месяц.

❗️ Настройка аўтавыдалення кэша працуе толькі для дэвайса, на якім вы наладжваеце, а не для ўсяго акаўнта. Гэта значыць, што наладжваць аўтавыдаленне і чысціць кэш Telegram трэба на кожнай прыладзе асобна.

🔖 Хто дапаможа ў любы час?
Кібербабры - канал і бот для сувязі.
Краіна для Жыцця - праект "Цыфравая бяспека" і бот для сувязі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🎤 3 траўня - Міжнародны дзень свабоды прэсы

Па нашых падліках з 2020 толькі па крымінальных артыкулах было рэпрэсавана 63 прадстаўні_цы прэсы. 36 чалавек на сёняшні дзень знаходзіцца ў зняволенні.

🔍 На сайце БАЖ выйшла поўная маніторынгавая справаздача за 2023 год: па-беларуску, па-ангельску і па-руску. У ёй умовы дзейнасці незалежнага медыясектара, змяненні ў заканадаўстве і парушэнні правоў журналістаў і СМІ.

🌐 Таксама сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы правялі ў Лукішскай турме ў Вільні сімвалічную акцыю вызвалення беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў.

Мы павінны нагадваць міжнароднай супольнасці, тым, хто прымае рашэнні,— найперш Еўрасаюзу, — што мы павінны пастаянны ціснуць на беларускі рэжым з мэтай дабіцца вызвалення нашых калегаў. І самае галоўнае, каб усе: пракуроры, суддзі, следчыя, хто пісаў даносы на журналістаў – адказалі перад правасуддзем у будучыні.


✉️ Падтрымаць зняволеных і напісаць ім словы салідарнасці вы можаце праз наш сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў красавіку:

👉 16 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку;
👉 498 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 83 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
128 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1270 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 400 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 150 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 189 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 9 гадоў зняволення для інжэнера з "Мінскэнэрга" Артура Пядзько.

🏛 12 красавіка ў Мінскім гарадзскім судзе Сяргей Хрыпач агучыў вырак для Артура Пядзько. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён перадаў дадзеныя больш за 500 службоўцаў тэлеграм-каналам. За гэта Артура Пядзько прызначылі 9 гадоў калоніі. Акрамя таго, мужчына мусіць сплаціць іскі агульнай сумай больш за 100 тысяч даляраў. Пад вартай Артур Пядзько знаходзіцца з лістапада 2022.

Сяргей Хрыпач разглядаў шмат палітычных справаў, у тым ліку справу аб падпале дома Гайдукевіча. Больш за тое, Хрыпач асудзіў Вадзіма Храсько, які памёр 9 студзеня 2024 у калоніі.

✉️ Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
СІЗА №1, Пашковічы
223016, Мінскі раён,
Навадворскі с/с, 143/4

👍 Таксама вы можаце напісаць бясплатна ліст праз наш сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚠️ У СІЗА-1 больш няма вязняў.

З'явілася інфармацыя аб тым, як будзе працаваць СІЗА ў Калядзічах, куды цяпер будуць змяшчаць арыштаваных.

📬 Навадворскі с/с, 143/4, раён д. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.

Прымаць перадачы абяцаюць з аўторка па суботу.

Читать полностью…

dissidentby

Сёння — 38-я гадавіна выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Штогадовае шэсце беларусаў — Чарнобыльскі шлях — адбудзецца ў гэтым годзе ў розных гарадах свету: у Вільнюсе, Варшаве, Беластоку, Уроцлаве, Нью-Ёрку.

📣 ДЗЕ? Шукайце на мапе dze.chat

26 красавіка
- Акцыя ў Беластоку, 18.00
- Акцыя ва Уроцлаве, 18.00
- Паказ спектаклю «Ціхары» у Вільні а 19.00
- Адкрыццё выставы «Зона адчужэння» у Вільні а 18.00
- Акцыя ў Варшаве, 17.30
- Мітынг у Нью-Ёрке, 12.30

27 красавіка
- Акцыя ў Брусэлі, 14.00
- Акцыя памяці ў Чыкага, 10.00

28 красавіка
- Дзень памяці ў Лондане, 13.30

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 9 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Арцём Насановіч, Андрэй Пратасевіч, Аляксандр Вітухноўскі, Уладзімір Марозаў, Уладзімір Варашэнь, Віктар Баркет, Аляксандр Цярэшчанка, Сяргей Шэх, Сяргей Шэлег, Уладзімір Мікуліч, Сяргей Мельнікаў, Юрый Ваўчкевіч, Дзмітрый Хута, Эдуард Апановіч, Алег Арцюх, Аляксей Лескавец, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Сяргееў, Вольга Тадро, Вячаслаў Шкуцько, Елена Стахейка, Павел Марціновіч, Сяргей Буната, Фёдар Шведаў, Глеб Сахар, Артур Роліч.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

🫴 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, а таксама Association of Belarusian Business Abroad.

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям, даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нязгодамі.

Хто можа стаць удзельнікам акцыі:

✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без)
✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці

Сабраныя сродкі пойдуць на:

🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
🔺 спартовыя секцыі:
басейн, тэніс, футбол;
🔺 рыштунак для гульняў:
мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня.

❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram без запаўнення формы. Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

✔️ Кантакты Dissidentby у апісанні канала.

Читать полностью…

dissidentby

🇧🇪У цэнтры Брусэля прайшла акцыя з нагоды Дня Палітвязняў у Беларусі.

Пра тое, што ў Беларусі вялікая колькасць палітвязняў беларусы распавялі еўрапейскаму грамадству, як парушаюцца іх правы, якія праблемы са здароўем, што няма ніякай інфармацыі пра М. Статкевіча, В. Бабарыку, С. Ціханоўскага, І. Лосіка, М. Калеснікаву, што ім не перадаюць лістоў і перадач.

“Свабоду палітвязням!,
асноўнае патрабавання удзельнікаў акцыі.

Павіншавалі Ігара Лосіка З Днём Нараджэння і іншых палітвязняў, якія нарадзіліся ў траўні, паглядзеді фільм В. Мікалайчык пра Палітвязня Яўгена Афнагеля, прачыталі вершы, якія былі напісаны з-за кратаў!

Да акцыі далучыліся прадстаўнікі Польскай, Расейскай, Чэчэнскай і Бельгійскай супольнасцей.

Читать полностью…

dissidentby

🌿Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!

🔹18 траўня
🇬🇧Эдынбург, 13:00
Holyrood park car park.

🔹19 траўня
🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square. Падрабязнасці
🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці
🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13
🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку
🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino.
Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

🔹20 траўня
🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці
🇲🇪Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub. Падрабязнасці

🔹21 траўня
🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці
🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 17:00 - 20:00. «Марафон лістоў», Беларускі Моладзевы Хаб. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі.
Skwer Wolnej Białorusi, 1
🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 18:00. Рынак ля фантану. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a
🇨🇭Цюрых, 18:30 - 19:30, Züghusplatz.
Падрабязнасці
🇸🇪Стакгольм 18:30.
Sergels torg.
🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча
🇬🇪Тбілісі, 19:00. Лісты палітвязням, 100 метраў ад ст.м. «Тэхнічны ўніверсітэт».
Падрабязнасці і рэгістрацыя
🇬🇪Батумі, 19:00
. Плошча Еўропы
🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere
🇱🇹Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя».
Рэгістрацыя

🇸🇪Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмсілаў Беларусі

🔹23 траўня

🇪🇪Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя
🇲🇪Будва, 19:00. Паказ фільма «Беларусь 23.34», 42.2906389,18.8387222,17z/data=!3m1!4b1!4m4!3m3!8m2!3d42.2906389!4d18.8387222?entry=ttu">Reforum Space. Падрабязнасці

🔹23-25 траўня
🇨🇿Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

🔹26 траўня
🇵🇱Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі

🔹Анлайн
🌐Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115244

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

17 траўня - Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOT). Усе роўныя/розныя!

У Беларусі прадстаўнікі і прадстаўніцы ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад пераслед і з'яўляюцца стыгматызаванай групай не толькі за кратамі, але ў грамадстве. Таму спецслужбы выкарыстоўваюць сэксуальную арыентацыю чалавека для маральнага ціску і стварэння невыносных умоваў у зняволенні.

Акрамя таго, у лютым у Беларусі падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін» і за «добраахвотную адмову нараджаць дзяцей» («чайлдфры»). У красавіку Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці.

🖥 Трансгендерная беларуска Т. после эвакуации из страны рассказала ужасающие подробности своего задержания: избиения, издевательства и пытки электрошокером

Читать полностью…

dissidentby

✔️Вітаначкі сябры і сяброўкі!

👉 Неўзабаве "Дзень палітвязня" і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратамі варты падтрымкі.
Таму мы аб'яўляем "Марафон лістоў", які пачнецца ад сённяшняга дня і завяршыцца 24 траўня. Пасля гэтага мы падлічам колькасць адпраўленых лістоў і спадзяемся, што кожны з палітвязняў атрымае свой.

Як далучыцца:
1) 21 траўня з 17:00 да 20:00 адбудзецца афлайн сустрэча, дзе з дапамогай нашых валанцёраў і валанцёрак вы зможаце напісаць ліст, ці падпісаць паштоўку.
Таксама вас чакаюць падарункі ад Dissidentby для самых актыўных удзельнікаў:
за 5 лістоў - пін па малюнках палітвязняў
за 10 лістоў - шопер Dissidentby
за 15 лістоў - цішотка Dissidentby
(колькасць падарункаў абмежаваная і атрымаць іх можна будзе толькі на сустрэчы афлайн)
Таксама вы можаце прынесці свае лісты ў Беларускі Моладзевы Хаб да 24 траўня і мы іх адправім.

2) Мы ведаем, што вы пішаце лісты па ўсім свеце і адпраўляеце іх самастойна!
Далучайцеся да нашага марафону, напішыце нам колькі лістоў у вас атрымалася напісаць і адправіць і мы залічам іх у агульны рэзультат! Дэдлайн 24 траўня. Пісаць можна сюды (на адзін з акаўнтаў):
@listy_by - Напішы ліст палітвязню
@Dahary_nahami - Dissidentby
@by4by - Беларускі Моладзевы Хаб
Калі вы суполка, якая рэгулярна піша лісты палітвязьням - арганізуйце сустрэчу пад час Марафону і напішыце нам.

3) Нашыя сябры і партнёры, якія далучаюцца да "Марафону лістоў":

Dissidentby
Вольныя паштоўкі
Палітвязанка
Майстэрня паштовак салідарнасці

Пішыце праз анлайн формы і прыходзьце на іх сустрэчы!

А таксама заклікаем запампоўваць ўсё напісанае ў Банк лістоў - захаванне лістоў дазваляе іх даставіць людзям, негледзячы на ўсе перашкоды. Мы ведаем, што людзей, якія выходзяць на волю, гэта кранае да слёз, бо гэта значыць, што пра іх не забывалі.

Тут сабралі адказы на самыя частыя пытанні.

✅ Далучайцеся да "Марафону лістоў"- разам мы зможам зрабіць больш!

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥

Читать полностью…

dissidentby

Анонс: выстава “Беларускі мартыралог” у Варшаве

15 мая а 14 гадзіне ў цэнтры Варшавы адбудзецца адкрыццё выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай, а таксама пройдзе перформанс "Беларускія палітвязні гавораць" аўтарства Наталлі Гарковіч («Хрысціянская візія»).

Выстава партрэтаў палітвязняў будзе праходзіць у самым цэнтры Варшавы на адкрытай прасторы напрацягу двух месяцаў, да 16 чэрвеня 2024 года.

Запрашаем усіх на адкрыццё і да наведвання выставы!

Мерапрыемства арганізуюць: Wolskie Centrum Kultury; M.S.T. Warszawy; Wojewoda Mazowiecki, «Хрысціянская візія».

Праект наведаў многія гарады Еўропы: Страсбург, Брусэль, Вільнюс, Брно, Мюхен, Ольштын, Люблін.

Сачыць за праектам можна тут.

«Хрысціянская візія» распачала і стварае у партнерстве з Фондам Беларускай Салідарнасці BYSOL каталог партрэтаў, які «Хрысціянская візія» размяшчае на сваім сайце.

Адрас: plac Bankowy 3/5
Уваход вольны.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

☄️ Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі. Такую інфармацыю перадалі іншыя зняволеныя, якія кантактавалі з жанчынай.

У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайна атрад і мае хадункі.

Ірына Алябовіч - пенсіянерка, была асуджана за каментары ў сацыяльных сетках, у тым ліку за "абразу" намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова. Да суда знаходзілася ў СІЗА КДБ. У выніку жанчыну асудзілі на 3 гады зняволення.

Вядома, што Ірына мае праблемы з ціскам і цукровы дыябет.

✉️ Падтрымаць Ірыну Алябовіч і напісаць ей словы салідарнасці вы можаце праз наш сайт.

Читать полностью…

dissidentby

🕯️ 8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук

У 2020-ым Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

І пасля выбараў сям’ю не пакінулі ў спакоі. У 2022 годзе Дзмітрый ізноў прайшоў Акрэсціна: здзек, збіццё і пагрозы.

З камеры Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне.

У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла.

8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя.

Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука.

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы:
👉🏻 https://bysol.org/be/private/dboreychuk/

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

☄️ Алена Яфрэменка мае вялікія праблемы са здароўем у калоніі. Такую інфармацыю перадалі іншыя зняволеныя, якія кантактавалі з жанчынай.

Алёна Яфрэменка - маці двух непаўнагадовых дзяцей, была асуджана за ўдзел у акцыях пратэсту і за каментары ў сацыяльных сетках на 3,5 гады зняволення. Алёна мае праблемы са здароўем. Калі яна прыехала ў калонію, у яе адняліся ногі. Іншым асуджаным было забаронена ей дапамагаць нават у гігіенічных справах у гэтай сітуацыі, медыкаменты для жанчыны не прымаюць, таксама яе пазбавілі спатканняў, званкоў і нават не прапускаюць лісты ад сваякоў.

✉️ Падтрымаць Алену і напісаць ей словы салідарнасці вы можаце праз наш сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🏛 Сёння ў судзе Рэчыцкага раёна для Паліны Шарэнда-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Планаваны тэрмін выхаду Паліны - 21 траўня.

Паліна Шарэнда-Панасюк - актывістка і маці дваіх дзяцей была асуджана на два гады пазбаўлення волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкулу 411 КК РБ за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі.

Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі інтэрв'ю з Палінай. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў траўні.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

🫴 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, Association of Belarusian Business Abroad, Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі і "Талака"!

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям, даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нязгодамі.

Хто можа стаць удзельнікам акцыі:

✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без)
✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці

Сабраныя сродкі пойдуць на:

🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
🔺 спартовыя секцыі:
басейн, тэніс, футбол;
🔺 рыштунак для гульняў:
мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня.

❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram без запаўнення формы. Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

✔️ Кантакты Dissidentby у апісанні канала.

Читать полностью…

dissidentby

👁️ Amnesty International апублікавалі даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека па ўсім свеце за 2023 год.

Як ацэніваюць Беларусь

♦️ Свабода слова заставалася строга абмежавана. У маі 2023 былі прыняты папраўкі ў КК, што дазволіла яшчэ лягчэй узбуджаць крымінальныя справы за "злачынствы антыдзяржаўнай накіраванасці", таксама была ўведзена крымінальная адказнасць за "дыскрэдытацыю"
узброеных сіл і іншых дзяржаўных структур, уключаючы ваенізаваныя фармаванні.

♦️ Улады працягвалі злоўжываць сістэмай правасуддзя для падаўлення любога іншадумства, у тым ліку рэпрэсуя палітычных апанентаў, праваабаронцаў і адвакатаў.

♦️ Катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання застаюцца
шырока распаўсюджанымі і штодзённымі для Беларусі, а вінаватыя карыстаюцца беспакаранасцю. Асобы, асуджаныя
па палітычна матываваных абвінавачаннях, падвяргаліся
суровым абыходжаннем і бесчалавечным умовамі зместу,
уключаючы адмову ў адэкватным медыцынскім абслугоўванні,
спатканнях з блізкімі і прагулках на свежым паветры.

♦️ На працягу многіх месяцаў не было ніякай
інфармацыі аб месцазнаходжанні аб стане Сяргея Ціханоўскага, Марыі
Калеснікавай, Ігара Лосіка, Максіма Знака, Мікалая Статкевіча, Віктара Бабарыкі і іншых зняволеных актывістаў, журналістаў
і палітыкаў. У ліпені памёр зняволены мастак Алесь Пушкін.

Правы жанчын і дзяўчынак у свеце

🔸  У Мексіцы, паводле афіцыйных звестак, кожны дзень забівалі ў сярэднім дзевяць жанчын, і большасць гэтых забойстваў так і не былі эфектыўна расследаваны.

🔸 У Аўганістане ўлады забаранілі жанчынам і дзяўчынкам атрымліваць адукацыю пасля пачатковай школы, працаваць у прадстаўніцтвах ААН і НДА, а таксама працаваць у большасці дзяржаўных устаноў. Былі зачынены каля 60 000 салонаў прыгажосці.

🔸 У Іране ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі, каб прымусіць да нашэння хіджаба. Жанчыны сутыкаюцца з жорсткімі рэпрэсіямі з боку дзяржавы за ажыццяўленне ці патрабавання захавання сваіх правоў.

🔸 У Гандурасе ўрад адмяніў 14-гадовую забарону на выкарыстанне і продаж таблетак экстранай кантрацэпцыі, хаця аборты па-ранейшаму забаронены. У Фінляндыі і Гішпаніі доступ да абортаў быў спрошчаны.
У ЗША 15 штатаў увялі поўную забарону на аборты або забарону з вельмі абмежаванымі выключэннямі абортаў.

На што яшчэ звяртаюць увагу ў дакладзе

🔹 У 62 краінах свету дзейнічаюць законы, якія крыміналізуюць аднаполыя сэксуальныя адносіны, многія з якіх бяруць свой пачатак у каланіялізме. Новы закон ва Угандзе ўвёў смяротнае пакаранне за злачынства "гомасэксуальнасць пры абцяжваючых абставінах".

🔹 Існуючыя сістэмы штучнага інтэлекту, нараўне з іншымі тэхналогіямі, ужо ўзмацнілі няроўнасць і нанеслі ўрон маргіналізаваным супольнасцям у такіх галінах, як доступ да дзяржаўных паслуг, ахова правапарадку, бяспека і міграцыя. Даследаванне дапамагло выявіць выкарыстанне шпіёнскіх праграм Pegasus супраць журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Арменіі, Дамініканскай Рэспубліцы, Індыі і Сербіі.

🔹 2023 паказаў жудасныя наступствы змены клімату на рэгіянальным узроўні, уключаючы недахоп вады і экстрэмальныя ўмовы надвор'я, якія ўсё больш закранаюць уразлівыя раёны і насельніцтва, і выявіў слабую гатоўнасць многіх краін да такіх наступстваў. У Марока былі зафіксаваны рэкордна высокія тэмпературы, якія перавышаюць 50 ° C у Агадзіры. У Іраку і Сірыі назіралася працяглая засуха.

🔹 Вайна стала "новай нормай" у рэгіёне. Бесперапынная агрэсія Расіі супраць Украіны перарасла ў вайну на знясіленне, а спіс ваенных злачынстваў і іншых правапарушэнняў, прадугледжаных міжнародным правам, увесь час павялічваецца.

🔹 Пасля нападу, учыненага 7 кастрычніка на поўдні Ізраіля пад кіраўніцтвам ХАМАС, падчас якога загінулі не менш за 1000 чалавек, у тым ліку 36 дзяцей, а каля 245 былі ўзяты ў закладнікі або палон, Ізраіль правёў інтэнсіўныя ваенныя аперацыі, у выніку якіх загінулі 21 600 палестынцаў у Газе, траціна з іх - дзеці, і было разбурана 60% дамоў. У кастрычніку Ізраіль узмацніў 16-гадовую блакаду Газы, адрэзаўшы яе ад усяго свету.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

☄️ Ад заўтрашняга дня на Валадарку перастаюць прымаць перадачы. Прычына - пераезд.

Стала вядома, што пачалі расфарміроўваць СІЗА-1, якое знаходзіцца ў цэнтры Мінска. Вязняў перавязуць у Магілеў і Жодзіна, а таксама ў новыя Калядзічы. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў пакуль невядома.

🔒 Па інфармацыі dissidentby, як мінімум 42 палітычных зняволеных знаходзяцца на Валадарцы.

Размовы пра будаўніцтва новага будынку СІЗА пад Менскам і перадачы Пішчалаўскага замку ў распараджэнне Менгарвыканкаму, як паведамлялі медыі, вяліся яшчэ з канца 1990-х гадоў. Замак меўся быць адрэстаўраваны, а ўсё астатняе планавалася знесці. Новае СІЗА мусіла паўстаць у прамысловай зоне «Калядзічы», але ўвядзенне ў эксплуатацыю ўвесь час пераносілі.

Прадстаўнікі BYPOL паведамлялі, што ў на будаўніцтва СІЗА-1 і рэспубліканскай агульнасаматычнай больніцы ў 2023 годзе будзе выдаткавана больш як 52 млн рублёў (18,7 млн долараў паводле планаванага сярэдняга курсу на 2023 год).

📱 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю, калі вашых блізкіх або знаёмых перавезлі. Вы заўсёды можаце напісаць інфармацыю ў Тэлеграме (кантакты ў апісанні каналу), або вы можаце даслаць ананімнае паведамленне праз сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🖤 11 красавіка на волю выйшла Крысціна Чаранкова. Дзяўчыну асудзілі на 2.5 гады зняволення за публікацыі ў сваім акаўнце.

Зараз яна ў бяспецы і 23 красавіка адзначае дзень народзінаў. Вы можаце напісаць ёй у Instagram і пакінуць віншаванні 🎂

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📈 За першыя тры месяцы 2024 года ў дачыненні да 371 чалавека [мінімум] адбыліся судовыя паседжанні па палітычна матываваных крымінальных справах. Гэта па 3-4 паседжанні штодзень.

💬 Калі вы ведаеце вынікі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам, каб мы маглі іх зафіксаваць. Дакументацыя пераследу неабходна для таго, каб аналізаваць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне, паляпшаць інструменты дапамогі і камунікаваць з міжнароднымі арганізацыямі.

📱 Вы заўсёды можаце напісаць інфармацыю ў Тэлеграме (кантакты ў апісанні каналу), або вы можаце даслаць ананімнае паведамленне праз сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).

Читать полностью…
Subscribe to a channel