dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

Ці ведалі вы колькі жанчын рэпрэсавалі з 2020-га? Распавядаем ніжэй.

З 2020 года ў Беларусі былі рэпрэсаваныя:

📈 1846 жанчын - па крымінальных артыкулах
📈 9218 жанчын - па адміністрацыйных справах
🥀 2 жанчыны памерлі пасля вызвалення - Ганна Кандраценка і Тамара Каравай

Гэта - як мінімум. Кожная з гэтых лічбаў - не проста справа. Гэта жыццё. Гэта зламаныя кар’еры, страчаныя магчымасці, разлука з дзецьмі, страта здароўя і свабоды. Але варта памятаць: не толькі тыя, каго затрымалі непасрэдна, церпяць ад рэпрэсій. Разам з імі гэты боль перажываюць жонкі, дачкі і матулі.

📌Жаночы досвед зняволення і чакання - гэта велізарная частка нябачнай трагедыі, якая адбываецца штодня. І пра яе трэба гаварыць асобна.

Прыходзьце на мерапрыемствы да Дня палітвязня з 21 траўня. Падтрымайце тых, хто цяпер у зняволенні, і тых, хто чакае іх на волі:

❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00
📍 Dożynkowa 6a
“Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай

❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 17:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне)
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным

❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі

Читать полностью…

dissidentby

📅 Да Дня палітвязня - тры мерапрыемствы салідарнасці разам з Dissidentby!
21–23 траўня мы збіраемся, каб напісаць лісты, падтрымаць тых, хто за кратамі, і не забываць, за што змагаемся.

❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00
📍 Dożynkowa 6a
“Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай

– лісты
– дранікі, ліманад, творчыя актыўнасці
– астралагічны прагноз і партрэт за данат
– квіз з падарункамі ад @dissidentby
– закрытая размова з Андрэем (па рэгістрацыі)

❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 19:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне)
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным

– лісты
– магчымасць падзяліцца сілаю з тымі, хто ў зняволенні

🔥 Але сачыце за абвесткамі, бо будуць мерапрыемствы ад 20 да 24 траўня! Таксама плануюцца размовы з палітзняволенымі: @belarusy_wroclawa

❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі

– глядзім фільм пра антыфашызм
– пішам лісты
– ядзім піцу
– гаворым пра свабоду

Save the date! І абавязкова прыходзь падтрымаць тых, хто зараз за кратамі!

Читать полностью…

dissidentby

Яшчэ адна смутная навіна. Памерла 45-гадовая былая палітзняволеная Тамара Каравай.

Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яна паставіла лайк у «Аднакласніках». Тамару Каравай памілавалі і яна выйшла на волю 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.

Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.

Гэта не адзінкавы выпадак. Так, у жніўні 2024 памёр Валянцін Іваноўскі (праз некалькі месяцаў пасля вызвалення), у лютым 2025 Ганна Кандраценка (яна мела анкалогію, але ўсе роўна была асуджана на 3 гады калоніі).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💧Радыё Свабода паведамляе, што Мікіту Лосіка, малодшага брата вядомага палітзняволенага Ігара Лосіка, затрымалі ў пачатку красавіка па справе «Гаюна». Цяпер ён у СІЗА Віцебска. Нагадаем, што ў 2022 годзе была затрымана Дар'я Лосік - жонка Ігара Лосіка. Яе асудзілі на 2 гады зняволення за інтэрв'ю Белсату. У 2024 Дар'ю вызвалілі па памілаванні.

Гэта далёка не адзіны выпадак. З 2020 года праз беларускія турмы прайшлі як мінімум 309 сем’яў - больш за 600 чалавек, затрыманых па крымінальных справах.
На сённяшні дзень каля 50 сем’яў застаюцца за кратамі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📬 Лісты маюць значэнне. Турма - гэта выпрабаванне не толькі для палітвязня, але і для яго сям’і, сяброў, усіх, хто на волі. Ліст - гэта не проста аркуш паперы. Гэта надзея і доказ таго, што чалавек не забыты. Што ён не адзін.

🖋 Ці варта пісаць? Абсалютна. 5013 лістоў вы ўжо захавалі ў наш "Банк Лістоў", а 151 чалавек ужо атрымаў каштоўныя скарбы:

Дзякуй вам за тое, што памятаеце пра нас і чакаеце)!
За тое, што мы не адны. Вялікі вам дзякуй.


💌 Напісаць ліст лёгка. Дастаткова сказаць некалькі цёплых слоў, падзяліцца навінамі ці проста пажадаць трымацца. Ліст можа быць вершам, малюнкам або шчырым паведамленнем - галоўнае, быць побач, нават праз адлегласць.📎 Напісаць бясплатна: stayrebel.fun/letter

📦 Захоўвайце лісты ў Банк Лістоў. Калі вы пісалі праз іншыя сэрвісы або маеце фотаздымкі адпраўленых лістоў - загружайце іх сюды: stayrebel.fun/letter/bank

Так, цэнзура і адміністрацыі калоній часта робяць усё, каб гэтыя лісты не дайшлі.
Але мы працягваем пісаць і захоўваць. Мы дастаўляем гэтыя словы падтрымкі нават праз месяцы і гады. Бо салідарнасць жыве нягледзячы ні на што.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🥲 Усё яшчэ не працуе сайт судовых паседжанняў, а гэта значыць, што як ніколі важна, каб вы паведамлялі пра рэпрэсіі, якія адбываюцца ў Беларусі - тады дзяржава не зможа іх схаваць. 📩 Дашліце любую інфармацыю пра пераслед - гэта можна зрабіць праз асабістыя кантакты ў апісанні каналу або праз наш сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).

💜 Нашы вынікі ў красавіку, якія атрымаліся дзякуючы вам:

- 28 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу
↳ 23 з іх змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 5 былых палітвязняў атрымалі падтрымку ў цяжкай сітуацыі;
- 10 чалавек атрымліваюць пастаянную падтрымку ад RAZAM e.V. (Германія) у супрацы з намі;
- 2 чалавекі пакінулі свае заяўкі на праграму рэсацыялізацыі і атрымліваюць персанальныя кансультацыі;
- 65 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 30 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
164 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
- 105 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 90 новых імёнаў мы дадалі на сайт за месяц.

Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
🎯 Абярыце адзін з варыянтаў:
- Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
- Зрабіце разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымайце унікальны мерч;
- Падпішыцеся на Patreon (гэта наш асноўны інструмент збору на перадачкі);
- Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
- Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй, што застаецеся з намі. Разам мы можам больш.

Читать полностью…

dissidentby

🔔 Мы вяртаемся на Patreon! 📱

Дзякуй, што вы з намі 🙌
Ваша падтрымка - праз Patreon, Stripe ці іншыя спосабы - дапамагае кожны дзень: перадачы, кансультацыі, гуманітарная дапамога, падтрымка пасля вызвалення.

👀 Што новага?
Мы аднаўляем камунікацыю на Patreon - будзем пісаць, як працуе ваша дапамога і чаму яна такая важная.

🛡 Але хочам рабіць гэта бяспечна.
Не ўсе атрымліваюць e-mail, не ўсе карыстаюцца Telegram. Таму хочам спытаць вас пра зручны спосаб атрымліваць інфармацыю (апытанка ніжэй).

Ваша падтрымка - гэта штодзённая салідарнасць, якая працуе.

📱 https://www.patreon.com/dissidentby
Падтрымаць на сайце: https://stayrebel.fun/support

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⭐️ Ганна Пышнік засняла відэа з расійскім верталётам над Мазыром, за гэта яе арыштавалі і асудзілі на 3 гады зняволення. Увесь гэты час без мамы расла ейная дачка 💔

Вельмі балюча ўспрыняла пачатак вайны. Асабліва цяжка было разумець, што расійскія войскі ішлі ва Украіну ў тым ліку з нашага горада. Вельмі жахліва было бачыць расійскіх вайсковых у горадзе, таму здымала іх і адпраўляла ў СМІ. Гэта адзінае, што можна было зрабіць. Нажаль, я не магла голымі рукамі спыняць вайсковыя калоны.


Зараз былая палітзняволеная ў Польшчы і ей патрэбна дапамога і падтрымка: на арэнду кватэры, тэлефон, абутак і адзенне для дачкі, а таксама на ежу.

Калі мяне затрымалі, дачцэ было дзевяць год. Усё гэта ёй далося вельмі цяжка. Аднакласнікі здзекваліся, што яе маці зэчка. Яна дагэтуль не зусім адыйшла, у дзіцёнка моцная псіхалагічная траўма. У Польшы я пакуль яшчэ не ўладкавалася, жывём з дачкой у шэлтэры для экс-палітвязняў. Яна ўжо ходзіць у школу, ёй трошкі прасцей. А вось я адчуваю сябе разгубленай і не ведаю, што рабіць далей.


Падтрымаць Ганну можна па наступных спасылках:
1️⃣ www.bysol.org/be/private/anna_pyshnik/ (не рабіце данатаў з беларускіх і расейскіх картак)
2️⃣ https://pomagam.pl/mg9p48

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
📣Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках

Відэа апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Палітвязня не аддалі родным, якія чакалі яго каля калоніі, а пасадзілі ў кайданках у машыну. Хто менавіта выводзіў Чапюка і куды яго павезлі — невядома.

Крыніца: @viasna96

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Палітзняволенага з польскім грамадзянствам Роберта Тампала дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь на 8 гадоў.

Мужчына пражываў у Беларусі з 90-х гадоў, быў затрыманы ў 2022 годзе і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі за каментары ў сацыяльных сетках.

Дэпартацыя адбылася адразу пасля вызвалення - яго даставілі да мяжы пад канвоем. Вядома, што ў мужчыны есць сын. Хутчэй за ўсе, сям’я Роберта засталася ў Беларусі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🍀 Усё яшчэ шукаем рэспандэнтаў для запаўнення анкеты:

⭐️ Былыя палітзняволеныя у Польшчы і Літве
🌸 Людзі, якія пакінулі Беларусь без крымінальнага пераследу (па эканамічных прычыных, адукацыйных, сямейных або прывентыўных, бо баяліся затрымання і іншыя прычыны)

✏️ Калі гэта пра вас і вы зможаце прыняць удзел у нашым даследванні, напішыце калі ласка на акаўнт @dahary_nahami (у межах бяспекі мы робім індывідуальныя спасылкі на запаўненне). У анкеце мы не пытаем імя і асабістыя дадзеныя.

Навошта мы гэта робім? Наша мэта - сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы ўсе павінны намагацца выпрацаваць максімальна комплексную падтрымку нават у такіх складаных умовах. Ніхто ніколі раней не сутыкаўся з такімі масавымі рэпрэсіямі ў нашай краіне, таму дасканалых і доўгатэрміновых механізмаў на сёняшні дзень няма. А мы жадаем іх зрабіць, каб вы маглі на іх разлічваць!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

9 красавіка - гадавіна смерці Аляксандра Кулініча.

Мужчына памёр у брэсцкім СІЗА. Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Аляксандра затрымалі 29 лютага 2024 года ў Брэсце, з таго часу ён знаходзіўся ў зняволенні. Суд над ім меўся адбыцца 16 красавіка. У выснове аб смерці пазначана, што Кулініч памёр праз ішэмічную хваробу сэрца.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔥 Цудоўная навіна і магчымасць для тых, хто быў рэпрэсаваны! Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

☕️ Для каго?
🔘 былых палітзняволеных
🔘 беларусы і беларускі, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу

Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!

💪 На гэту суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:

- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы ваджэння, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.

👍 Вось тут спасылка на праграму і анкета для запаўнення: https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/

✔️ Даведнік па працаўладкаванні для былых палітзняволеных, якія былі вымушаны пакінуць краіну:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

🤌 Таксама нагадваем, што вы можаце пералічыць на карысць Dissidentby 1,5% падатку - інструкцыя тут і падпісацца на 📱 Патрэон для падтрымкі нашай дзейнасці

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💔 Вікторыю Кульшу ў пачатку гэтага тыдня перавялі ў СІЗА-3 Гомеля. Яна павінна была выйсці на волю 6 красавіка. Але на яе ў чацвёрты раз завялі крымінальную справу па арт. 411 – гэта пятая крымінальная справа супраць яе і чацвёртая менавіта па гэтым артыкуле.

⭐️ Вікторыя Кульша была адміністратаркай чата "Кіроўцы 97%", за што была затрыманая 4 лістапада 2020. У выніку яе асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі. У чэрвені 2022 Вікторыю Кульшу ўпершыню асудзілі па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). На той момант у яе было ўжо 34 спагнанні.

🎉 Чарговы суд над жанчынай распачаўся ў красавіку 2023 года, дзе ёй зноў прысудзілі яшчэ адзін год зняволення. А ў кастрычніку 2023 года Вікторыю Кульшу асудзілі трэці раз і зноў дадалі 1 год па 411 артыкуле. Да гэтага часу жанчына правяла 7 месяцаў у СІЗА і павінна была выйсці на волю 6 красавіка 2025 года. Але супраць Вікторыі ўзбудзілі чацвёртую крымінальную справу. Зараз блізкія да ейнай сям'і паведамляюць, што яна знаходзіцца ў СІЗА-3.

💧 Агулам Вікторыя ўжо адбыла ў зняволенні 70 сутак ШІЗА і 6 месяцаў у ПКТ. Таксама вядома, што супрацоўнікі жаночай калоніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць жанчыны псіхалагічны і фізічны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягнуў яе па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

У сваіх інтэрв'ю былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк згадвала пра Вікторыю:

У Вікторыі Кульшы, напэўна, ужо адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі месяцамі, адмаўлялася ад вады і ежы. Яна ўскрывала сабе вены. Яе кідалі за гэта ў ШІЗА – і там яна зноў ускрывала сабе вены. Яна трымала галадоўкі ў ПКТ. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў.


Незалежныя эксперты па правах чалавека 26 сакавіка заклікалі беларускія ўлады зрабіць захады ў сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з жанчынамі, што ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях. У тым ліку, яны выказалі трывогу з нагоды небяспечнага для жыцця стану палітзняволенай Вікторыі Кульшы:

Г-жа Кульша ў цяперашні час утрымліваецца ў Зарэчанскай выпраўчай калоніі №24, і, згодна з атрыманымі паведамленнямі, яе фізічнае і псіхічнае здароўе сур'ёзна пагоршылася. Тым не менш, ёй адмаўляюць у неабходнай медыцынскай і псіхалагічнай дапамозе, і яна працягвае падвяргацца жорсткаму абыходжанню.

Артыкул 411 Крымінальнага кодэкса дазваляе бясконца падаўжаць тэрміны зняволення на падставе абвінавачанняў у «непадпарадкаванні», якія выстаўляюцца тымі самымі супрацоўнікамі калоній, што адказныя за жорсткае абыходжанне з вязнямі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔴З паўночы 27 сакавіка ўступіла ў сілу падпісанае прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам пастанаўленне Савета Міністраў аб часовым абмежаванні права падачы хадайніцтва аб прадастаўленні міжнароднай абароны на дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.

Падобныя працэсы не адбываюцца ў вакууме: літаральна днямі ў сетцы з’явілася інфармацыя, што за апошнія два месяцы з Польшчы было дэпартавана 1 300 замежных грамадзян, што на 85 % больш, чым год таму.

Сотні, тысячы людзей зараз пазбаўляюцца сваіх фундаментальных правоў — і застаюцца незаўважанымі большасцю. Іх не дапускаюць у суд, спасылаючыся на «сакрэтныя дадзеныя», якія спецслужбы маркіруюць як «пагрозу нацыянальнай бяспецы». Увесь свет разумее відавочную пагрозу вайны. Але вось іншая атака — на самі каштоўнасці прагрэсіўнага грамадства — можа застацца незаўважанай. Маніпулюючы тысячамі лёсаў, ствараючы атмасферу страху і гвалту на межах, эскалюючы канфлікты, аўтакраты б’юць па самым важным: па нашай веры ў правы чалавека.

Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby катэгарычна асуджае масавыя дэпартацыі, якія парушаюць фундаментальныя правы чалавека.

Калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй або ведаеце пра такія выпадкі — звяртайцеся ў мясцовыя праваабарончыя арганізацыі, супольнасці і да юрыстаў. Дапамога ёсць.

➡️➡️ чытаць артыкул цалкам: https://stayrebel.fun/by/articles/prava-cheloveka-pod-udarom-massovye-deportacii-i-krizis-spravedlivosti

Читать полностью…

dissidentby

💔 У Сяргея Сацука пагоршылася здароўе ў калоніі.

Паводле інфармацыі ад людзей, якія кантактавалі з ім, у Сяргея значна пагоршыўся стан здароўя пасля таго, як ён быў этапаваны ў калонію:
👆 высокі ціск
🦵 праблемы з суставамі ног

Меркавалася, што яго павінны былі даставіць у Рэспубліканскую бальніцу, але ці адбылося гэта насамрэч дакладна невядома. Сам Сяргей быў вельмі закрытым, мала каму распавядаў пра свой стан.

🔻 Сяргей Сацук - галоўны рэдактар незалежнага партала «Ежедневник» і аўтар гучных антыкарупцыйных расследаванняў. 23 верасня 2022 года ён быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на 8 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Напісаць Сяргею анлайн можна тут або на адрас ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183 (Сацук Сяргей Віктаравіч)

❗️98% рэспандэнтаў заяўлялі пра псіхалагічны гвалт у калоніі
❗️70% адзначылі, што атрымаць медычную дапамогу немагчыма
❗️а 34% заявілі пра фізічны гвалт.

✏️ Сваім досведам вы можаце падзяліцца праз анкету: https://stayrebel.fun/forms/release
🔜 Статыстыка ў агульным доступе: https://stat.stayrebel.fun/#rights

Падобныя гісторыі мы чуем зноў і зноў, а часам яны вельмі трагічныя. Палітвязні ў Беларусі застаюцца без належнай медыцынскай дапамогі, а страх і ізаляцыя прымушаюць многіх замоўчваць нават крытычныя праблемы. Калі ласка, не маўчыце пра сваіх блізкіх і знаемых. Паведамляйце пра іх стан і неабходную дапамогу 🙏

📌 Вы можаце даслаць нам інфармацыю праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

Асацыяцыя беларускіх палітвязняў праводзіць акцыю да дня салідарнасці з палітзняволенымі!

Арганізатары заклікаюць далучыцца да акцыі 18 траўня ў Варшаве:

За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага пераследу, сотні тысяч — рэпрэсій. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль.

Сем палітвязняў ужо загінулі ў няволі. І гэта толькі тое, што вядома. Кожны дзень за кратамі — выпрабаванне чалавечнасці.


📌 18 траўня 2025 года | Варшава | Помнік Мікалая Каперніка
🌍 Спіс усіх мерапрыемстваў: https://prisonersday.info

Читать полностью…

dissidentby

@nashaniva паведамляе, што памерла экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка.

🔻 Ганна Кандраценка - жыхарка Магілева, была асуджана за каментары ў тэлеграм-каналах на 3 гады пазбаўлення волі. У канцы чэрвеня 2023 Ганну зноў пачалі судзіць - яшчэ за адзін каментар. Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, у сукупнасці ў Кандраценкі застаўся той жа тэрмін.

Неабыякавыя людзі дасылалі Ганне пасылкі і пералікі, за што яна была ўдзячна:

Огромное спасибо за посылку! Дружеская поддержка и участие очень помогают держаться и не падать духом. Я благодарна, что вы меня не забываете. Письма ко мне не доходят, но я все равно надеюсь их получить.


Ганны не стала 5 лютага 2025 года. Жанчына памерла ад анкалогіі, якая была дыягнаставаная ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Ганна не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя.

Ганна Кандраценка адбыла свой тэрмін цалкам. Яна вызвалілася 20 чэрвеня 2024 года. На свабодзе Ганна прабыла трохі больш за паўгода, змагаючыся са сваёй хваробай.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💔 Стала вядома, што ўчора і сёння палітзняволеныя выходзяць па памілаванні. Паведамляецца, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчын - агулам 42 чалавекі. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🍀Асобы з інваліднасцю і сур’ёзнымі праблемамі са здароўем у зняволенні - група высокай рызыкі.

З 2020 года як мінімум 143 чалавекі з праблемамі здароўя падвергліся крымінальнаму пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю. З іх:
🔵84 маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем
🔵33 - людзі з інваліднасцю
🔵26 маюць парушэнні псіхічнага здароўя і былі накіраваныя на прымусовае лячэнне

Акрамя гэтага, у месцах несвабоды загінулі ўжо 7 чалавек - 5 з іх мелі інваліднасць або іншыя цяжкія захворванні. Гэта трагічнае сведчанне таго, што людзі з асаблівымі патрэбамі апынуліся ў прамой небяспецы.

🔒Умовы ўтрымання ў беларускіх турмах ніяк не адпавядаюць патрэбам людзей з інваліднасцю або хранічнымі захворваннямі. Медычная дапамога часта не аказваецца наогул, або ў ёй свядома адмаўляюць.

5 траўня незалежныя эксперты ААН заклікалі вызваліць палітвязняў з інваліднасцю і сур’ёзнымі захворваннямі, асуджаных за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года:

Мы заклікаем беларускія ўлады разгледзець магчымасць неадкладнага вызвалення або замены зняволення на іншыя, не звязаныя з пазбаўленнем волі, санкцыі для ўсіх палітычных зняволеных, звязаных з вышэйзгаданымі падзеямі, якія маюць інваліднасць або сур’ёзныя захворванні, каб прадухіліць незваротную і цяжкую шкоду іх жыццю і здароўю.


Працягваецца збор сродкаў для людзей з інваліднасцю, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Падтрымайце па спасылцы: https://www.stranafund.org/kampanii/international-day-of-dersons-with-disabilities

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Вікторыя Кульша з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку! Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам — да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне.

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла, што Вікторыя ў СІЗА абвясціла бестэрміновую галадоўку — ужо шостую за час у зняволенні.

У красавіку стала вядома, што Вікторыю Кульшу перавялі ў СІЗА-3 Гомеля. Яна павінна была выйсці на волю 6 красавіка. Але на яе ў чацвёрты раз завялі крымінальную справу па арт. 411 – гэта пятая крымінальная справа супраць яе і чацвёртая менавіта па гэтым артыкуле. 💧 Агулам Вікторыя ўжо адбыла ў зняволенні 70 сутак ШІЗА і 6 месяцаў у ПКТ. Таксама вядома, што супрацоўнікі жаночай калоніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць жанчыны псіхалагічны і фізічны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягнуў яе па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў траўні

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔵Смерць палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра: новыя сведчанні былых зняволеных

➡️ 11 кастрычніка 2024 года ў ПК-15 у Магілёве памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Былыя зняволеныя, якія знаходзіліся побач з ім, распавядаюць пра сістэматычны псіхалагічны і фізічны ціск, якому Дзмітрый падвяргаўся на працягу многіх месяцаў.

Па словах сведак, Шлетгаўэр адмаўляўся супрацоўнічаць з адміністрацыяй, "не здаваў" іншых і адкрыта выказваў нязгоду. Яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА нават нягледзячы на наяўнасць хранічнай хваробы і нядаўняе з'яўленне дзіцяці ў сям'і.

Ён трымаўся, але яны рабілі ўсё, каб зламаць,- кажа адзін з былых вязняў.


Супрацоўнікі калоніі, якіх згадваюць у сувязі з ціскам і знявагамі, гэта аператыўнікі Юрый Арлоў (працуе ў ПК-15 з 2016) і Ілля Кіслякоў (працуе ў ПК-15 з 2019). Асобную ролю, па сведчаннях, адыгрываў начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка. Былыя зняволеныя і праваабаронцы неаднаразова паведамлялі пра жорсткае і зневажальнае стаўленне да палітвязняў з яго боку:

Праўду шукаеш? Я тут начальнік: хачу адпушчу, хачу - не.


З 2020 года ў СІЗА і калоніях Беларусі загінулі ўжо сем палітвязняў.

Катаванні любяць цішыню. Менавіта таму так важна гаварыць пра гэта ўголас. Імя Дзмітрыя Шлетгаўэра павінна застацца не толькі ў справаздачах, а ў памяці як сведчанне несправядлівасці і чалавечай стойкасці.

📱 Калі вашыя родныя ці знаёмыя сутыкаюцца з рэпрэсіямі ў зняволенні - НЕ МАЎЧЫЦЕ. 🔴 Вы можаце паведаміць пра рэпрэсіі ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⭐️ Калі вы працуеце ў Польшчы, у вас ёсць магчымасць падтрымаць dissidentby і палітзняволеных у Беларусі!

Да 30 красавіка вы можаце запоўніць падаткавую дэкларацыю і накіраваць 1,5% ад сваіх падаткаў для нас ❤️

✏️ Мы стварылі памятку, дзе па кроках напісалі, як вы можаце падтрымаць нас! Калі ласка, рабіце рэпосты і дзяліцеся з сябрамі і знаёмымі - гэта цудоўная магчымасць падтрымаць рэпрэсаваных, бо мы накіроўваем сродкі на патрэбы палітзняволеных у турме.

На нашым сайце таксама даступна інструкцыя ў тэкставым варыянце:
- на расейскай мове
- на беларуская мове
- на польскай мове

Дзякуй! 🌸

Читать полностью…

dissidentby

Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю

Разам з калегамі мы запускаем новы збор, што будзе дзейнічаць да канца траўня.

Мы хочам падтрымаць людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.

Хто мае патрэбу ў падтрымцы? Мы збіраем сродкі для дзвюх груп:

🔺палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;

🔺сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю;

Куды пойдуць сродкі?

🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і інш.);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.


Мы плануем сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.

Чаму трэба падтрымаць ініцыятыву?

Гэтая група людзей вельмі часта знаходзяцца ў такой цяжкай сітуацыі, калі доступ да медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі вельмі абмежаваны. Мы можам змяніць гэта! Праз удзел у акцыі мы акажам рэальную дапамогу тым, хто ў ёй мае вострую патрэбу.

Як дапамагчы?

Зрабіць данат: www.stranafund.org/kampanii/international-day-of-dersons-with-disabilities. Калі не можаце зрабіць данат - зрабіце рэпост ❤️

Ніхто, а тым больш прадстаўнікі гэтай уразлівай групы, не маюць заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Давайце зробім гэты свет больш справядлівым праз наш клопат да людзей з інваліднасцю!

Збор арганізуе служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», куды ўваходзяць Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, Фонд беларускай салідарнасці BYSOL, грамадзянская ініцыятыва ByHelp.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў красавіку.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⭐️ Сяргей Вайцюк выступіў супраць вайны і хацеў далучыцца да беларускіх ваяроў, але быў затрыманы і асуджаны на 2,5 гады зняволення. Зараз ён у Польшчы і шукае дапамогі.

Зона – гэта проста асобны свет. Пастаянны псіхалагічны ціск з боку супрацоўнікаў, сукамернікаў, іншых зняволеных. Ты не ведаеш, што цябе чакае праз пару гадзін, заўтра і так далей.

Калі выйшаў, зразумеў, што не адчуваю сябе ў бяспецы. Не было жадання паўтарыць сваю «прыгоду». І ўвосені 2024 года я пераехаў у Польшчу. Першы час мне вельмі дапамагалі, але на жаль, тут пакуль не атрымліваецца паставіць сваё жыццё на патрэбныя рэйкі.


Дапамагчы Сяргею можна па спасылцы (не рабіце данатаў з беларускіх і расейскіх картак): https://bysol.org/be/private/sergey_voytyuk/

Веру ў тое, што змагу знайсці сваё месца ў Польшчы. Праўда, з кожным днём захоўваць гэтую веру ўсё больш складана, але рукі пакуль не апускаюцца. Буду вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукнецца на маю просьбу аб дапамозе.

Читать полностью…

dissidentby

Салідарнасць мацней за перашкоды!

🔸 Сабраная сума: 2 567 еўра
🔸 Колькасць заявак: 28 (на агульную суму 4 200 еўра)
🔸 Памер выплаты на адну заяўку: 150 еўра

Збор не пакрыў усе заяўкі, але нашы партнёры з ініцыятывы Dissidentby кампенсавалі недахоп сродкаў, таму кожная просьба аб дапамозе была задаволеная. Шчыра дзякуем ім за гэта!

Мы вельмі ўдзячныя кожнаму, хто далучыўся да акцыі, выказаў салідарнасць з беларускімі жанчынамі і знайшоў магчымасць падзяліцца цяплом і клопатам. Асобная падзяка нашым партнёрам – без іх падтрымкі гэты збор не стаў бы такім паспяховым.

Разам мы можам больш! ❤️

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🥲 З 4 сакавіка не працуе сайт з раскладам судовых паседжанняў.
🥲 З 1 красавіка знікла магчымасць праверыць на сайце МУС абмежаванне на выезд з Беларусі.

Галоўны прынцып служкаў дыктатуры - схаваць свае злачынствы. Бо якраз злачынныя, антычалавечыя дзеянні і патрабуюць той цемры, у якой адбываецца падаўленне свабоды і правоў чалавека ў Беларусі. Калі ласка, паведамляйце любую інфармацыю пра пераслед нам па асабістых кантактах у апісанні каналу або праз наш сайт stayrebel.fun (даступны без VPN).

💜 Нашы вынікі ў сакавіку:

👉 22 чалавекі атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы (з іх 4 былых палітвязня атрымалі індывідуальную фінансавую падтрымку);
👉 10 чалавек атрымалі рэгулярную падтрымку ад Германіі RAZAM e.V. у калабарацыі з намі;
👉 4 чалавекі пакінулі свае заяўкі на праграму рэсацыялізацыі і атрымліваюць персанальныя кансультацыі;
👉 58 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 37 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
229 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 79 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 81 чалавека мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 87 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🤌 Пералічыць на карысць Dissidentby 1,5% падатку - інструкцыя тут.

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🌼 25 гадоў спаўняецца Мікіту Емяльянаву — палітвязню, які знаходзіцца за кратамі даўжэй за ўсіх. 3 лютага 2025 года яму дадалі яшчэ 1 год зняволення паводле арт. 411 КК РБ. Апеляцыя адбудзецца 3 красавіка.

🔻 Мікіта Емяльянаў - анархіст, быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года за акцыі салідарнасці з палітвязнямі таго часу: ён кінуў кактэйль Молатава ў дзверы СІЗА-1 (Валадарскага), а таксама абліў фарбай будынак суда, дзе на той момант праходзіў суд над палітвязнем Дзмітрыем Паліенка. У 2020 годзе Мікіту асудзілі на 7 гадоў зняволення, але пасля разгляду апеляцыйнай скаргі тэрмін скарацілі да 4 гадоў. У 2022 годзе яму дадалі яшчэ 2 гады зняволення паводле таго ж арт. 411 КК РБ, а ў 2025-м — яшчэ 1 год. За час адбывання пакарання яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым.

💧Мікіта знаходзіцца за кратамі ўжо 1982 дні. З іх ён правёў у ШІЗА 568 дзён (на момант снежня 2024). Найбольш доўгі тэрмін знаходжання ў ШІЗА для яго склаў амаль 2 месяцы.

❤️‍🩹 Падтрымайце мужнага і нязломнага палітзняволенага добрым словам салідарнасці - вы можаце гэта зрабіць праз наш сайт - НАПІСАЦЬ ЛІСТ

Акрамя гэтага, вы можаце напісаць пра яго ў сваіх сацыяльных сетках або зрабіць акцыю салідарнасці ў любым фармаце і даслаць нам для публікацыі!

Читать полностью…
Subscribe to a channel