cabinetbelarus | Unsorted

Telegram-канал cabinetbelarus - Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

3117

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Пытанні і прапановы @belcabinet_bot Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org

Subscribe to a channel

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Беларуская дыктоўка – ужо сёння!

Яе правядзе пісьменніца Ева Вежнавец (Святлана Курс) у эфіры тэлеканала «Белсат»

У 20:30 па беларускім часе пераходзьце па спасылцы і далучайцеся!

#ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

У Дзень роднай мовы да беларусаў і беларусак звяртаецца Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета:

«Сёння мы адзначаем Дзень роднай мовы. Доўгі час беларусам распавядаюць, што не важна, на якой мове размаўляць. Што ў нас дзяржаўнае двухмоўе, і таму можна цалкам не ведаць і не карыстацца матчынай мовай, бо ўсе паўсюль размаўляюць па-руску.

Людзі, абыякавыя да нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таксама могуць казаць: мы жывём у глабальным свеце, таму не важна, на якой мове ты размаўляеш, пагатове ўвесь свет размаўляе па-англійску.

Але ўсе гэтыя пазіцыі і аргументы часта хаваюць за сабой проста банальнае нежаданне вучыцца новаму ці менш звыкламу, або негатоўнасць мяняць уласныя звычкі. Беларусы доўгі час спадзяваліся, што мова – гэта наш скарб, які мы будзем берагчы як спадчыну продкаў, але не карыстацца ім, а яна так і застанецца нашым здабыткам.

На практыцы ж мы бачым, што чым менш гучыць беларуская мова ў школах, чым радзей вы можаце яе пачуць проста на вуліцы ці ў краме, чым меней яе на вулічных указальніках ці на шыльдах устаноў, чым менш гэтай мовы ў медыйнай прасторы – тым менш беларусаў пачынаюць лічыць яе роднай і карыстацца ёю. Нашыя класікі, якія бачылі, з якой лёгкасцю адмаўляліся ад роднай мовы ўчорашнія вясковыя жыхары, што на ёй размаўлялі з маленства, папярэджвалі, што, згубіўшы ўласную мову, мы можам згубіць саміх сябе. У нашым рэгіёне, на жаль, гэта небяспека страціць нацыянальныя карані ўзрастае ўтрая.

Тым не менш менавіта родная мова – гэта тое, што злучае чалавека з яго сям’ёй, продкамі і культурай. Беларусам сапраўды ёсць чым ганарыцца ў сваёй гісторыі. Старабеларуская мова была мовай першай друкаванай кнігі ва Усходняй Еўропе, на ёй быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага – першай канстытуцыі ў Еўропе. На ёй пісаліся і пішуцца годныя кнігі і песні, на ёй можна файна жартаваць ці весці ўласны блог. Мы маем памятаць, што менавіта мы робім сваю мову жывой, мы самі і нашы дзеці. Таму давайце больш і часцей карыстацца гэтай мовай дома і на людзях, каб засведчыць самім сабе, што беларусы як нацыя не ўмёрлі».

#ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі адносна месца і будучыні Беларусі ў архітэктуры рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе

На пасяджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета 19 лютага 2025 года прынятая заява адносна месца і будучыні Беларусі ў архітэктуры рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе наступнае:

Кабінет лічыць стратэгічна важнай і цалкам падзяляе пазіцыю Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, агучаную падчас Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, у якой падкрэслена, што «ўсходняя мяжа Украіны, усходняя мяжа Беларусі, усходнія межы краін Балтыі, усходняя мяжа Фінляндыі – гэта самая моцная лінія бяспекі для ўсіх нас у Еўропе таму, што гэта рыса міжнароднага права».

Кабінет адзначае, што рэгіянальная бяспека можа быць рэальна гарантавана толькі пры ўмове існавання незалежнай дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі.

Падкрэсліваем неабходнасць правядзеня перамоў пра будучыню рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе з улікам інтарэсаў беларускага народу, Украіны і Еўрапейскага саюзу.

Кабінет упэўнены, што беларускі народ можа стаць донарам сістэмы рэгіянальнай бяспекі пры ажыццяўленні дэмакратычных змен у Беларусі, і будзе рабіць усё магчымае, каб беларусы занялі сваё годнае месца ў еўрапейскай сям’і народаў.

Варшава, Вільнюс
19 лютага 2025 года

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца ўжо заўтра, у Дзень роднай мовы!

Суарганізатарамі дыктоўкі ў гэтым годзе сталі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і тэлеканал «Белсат».

Дыктоўку ў эфіры «Белсата» правядзе пісьменніца Ева Вежнавец.

Зладзіць уласную дыктоўку ў школе, офісе, дома ці ў культурніцкай прасторы дыяспары можаце і вы!

Для гэтага выкарыстайце тэкст «Роднае слова» (паводле артыкула Цёткі) і бланк, якія далучаныя да паведамлення.

Гэта выдатная магчымасць праверыць свае веды беларускай мовы, адчуць еднасць з іншымі ўдзельнікамі і падтрымаць родную культуру.

#ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Дададзім беларускую мову ў Amazon KDP разам!

Напярэдадні Дня роднай мовы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падтрымлівае акцыю #BezosGiveMeMyBook і заклікае далучыцца да яе ўсіх ахвотных.

Вы можаце паўдзельнічаць у зборы подпісаў пад зваротам да кампаніі Amazon KDP, каб платформа адкрыла магчымасць карыстання беларускай мовай – і дазволіла беларускім аўтарам і аўтаркам легальна і зручна выдаваць і прадаваць кнігі на ёй.

Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Мы горача падтрымліваем ініцыятыву #BezosGiveMeMyBook, якую запусціла беларуская актывістка Марыя Грыц.

Яна звярнулася да Amazon з заклікам адкрыць беларускую мову для карыстання ў Kindle Direct Publishing (KDP) – сэрвісе, які дазваляе любому чалавеку самастойна выдаваць кнігі, коміксы ці альбомы.

Падобныя платформы, якія можна назваць сучасным самвыдатам, ужо сталі натуральнай часткай кніжнай індустрыі ва ўсім свеце. Яны робяць выдавецкі працэс больш даступным і дазваляюць кожнаму ствараць і распаўсюджваць уласныя творы.

Падтрымка беларускай мовы ў KDP – гэта не толькі тэхнічнае пытанне. Гэта важны крок да яе міжнароднага прызнання і пашырэння магчымасцей для беларускіх аўтараў.

Папулярызацыя беларускай мовы на глабальных платформах – частка стратэгіі дэмакратычных сіл Беларусі і адна з мэт нацыянальнага адраджэння. Стварэнне культурных, навуковых і адукацыйных прадуктаў на беларускай мове – гэта і абарона нацыянальнай ідэнтычнасці, і спосаб умацаваць пазіцыі Беларусі ў свеце.

Будзьма беларусамі! Пішыма, выдавайма і чытайма па-беларуску!»

#AddBelarusianToAmazon #ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Беларускія палітвязні ў крытычным стане. Гэта нельга ігнараваць»

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, звяртаецца да міжнародных партнёраў, праваабаронцаў, СМІ і неабыякавых беларусаў і беларусак:

«У беларускіх турмах працягваецца мэтанакіраванае знішчэнне людзей. Праз пазбаўленне медыцынскай дапамогі, катаванні і ізаляцыю іх даводзяць да стану, калі жыццё вісіць на валаску. Асабліва цяжкая сітуацыя ў Вікторыі Кульшы, Алены Гнаук і Вольгі Маёравай, і мы не маем права адварочвацца ад іх пакут.

Вікторыя Кульша ўжо тройчы асуджаная па артыкуле 411 («злоснае непадпарадкаванне»), што на практыцы азначае бясконцыя тэрміны. Яна перажыла дзве спробы суіцыду, тры галадоўкі, у яе цяжкія праблемы з ныркамі. У 2024 годзе яна трымала сухую галадоўку. На мінулым тыдні да яе выклікалі рэанімацыю, бо яна ўжо не можа ўстаць на ногі. Калі ныркі канчаткова адмовяць, без дыялізу яна не выжыве. Гэта не пакаранне, гэта катаванне і асуджэнне на смерць.

Алена Гнаук адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні, і за гэта яе сістэматычна знішчаюць. Са студзеня 2025 года – 20 сутак у ШІЗА і ўжо паўгода ў ПКТ. У яе цяжкія крывацёкі, звязаныя з праблемамі са страўнікам, а ў 2024 годзе яна тыдзень не магла нават устаць у медыцынскай частцы калоніі. Яна працягвае змагацца, але сілы сыходзяць, а дапамога ёй не аказваецца.

Вольга Маёрава рызыкуе цалкам страціць зрок. У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу «тэрарысткі» ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных.

Не проста парушэнне правоў чалавека. Катаванні. Павольныя забойствы. Беларускія палітвязні ў крытычным стане. Гэта нельга ігнараваць.

Мы просім аб максімальным распаўсюджванні гэтай інфармацыі праз медыя і праваабарончыя арганізацыі. Мы патрабуем ад рэжыму ў Беларусі тэрміновых дзеянняў па аказанні медыцынскай дапамогі ўсім палітвязням. І мы патрабуем жорсткага міжнароднага рэагавання на тое, што адбываецца з жанчынамі ў турмах Беларусі.

Усе звесткі пра гэтых жанчын сталі вядомыя дзякуючы палітвязням, якія цяпер на волі.

Беларускія дэмсілы ўжо доўгі час настойліва звяртаюцца да міжнароднай супольнасці, каб дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. Святлана Ціханоўская рэгулярна ўздымае гэтае пытанне на міжнародных пляцоўках, і нядаўняя Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы – толькі адзін з прыкладаў. Падчас двухбаковых сустрэч і панэльных дыскусій кіраўніца Кабінета зноў нагадала партнёрам, што сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі крытычная і патрабуе тэрміновага рэагавання.

Дапамагчы можа кожны і кожная – распаўсюдзіце гэтую інфармацыю. Нельга маўчаць, калі людзей мэтанакіравана знішчаюць»

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Пытанне Беларусі ў мірным працэсе: сустрэчы кіраўніцы Кабінета ў Мюнхене

На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з генералам Джозэфам Келагам, які адказвае за пытанні мірных перамоў па Украіне. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прадставіў Ціханоўскую: «Спадар Келаг, дазвольце вам прадставіць абраную прэзідэнтку Беларусі».

Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла вызваленне трох закладнікаў, у тым ліку двух палітвязняў, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку. Абмяркоўваліся магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі і неабходнасць уключэння беларускага пытання ў перамовы па Украіне. «Я патлумачыла генералу, што для ўстойлівага міру неабходная прадказальная Беларусь без расійскай вайсковай прысутнасці. Мы дамовіліся працягваць камунікацыю», – адзначыла яна.

Таксама кіраўніца Кабінета далучылася да панэльнай дыскусіі з кіраўніком МЗС Украіны Андрэем Сібігам і генералам Келагам, дзе зноў узняла тэму Беларусі, задаўшы пытанне спецпасланніку ЗША.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на канферэнцыі падкрэсліў важнасць беларускага пытання ў кантэксце заканчэння вайны. Святлана Ціханоўская падтрымала гэты падыход: «Важна, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падымае пытанне Беларусі ў кантэксце завяршэння вайны. Гэта тое, пра што я размаўляю з сусветнымі лідарамі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы гэтымі днямі. Перамовы па заканчэнні вайны – гэта не толькі пра Украіну. Гэта і пра Беларусь, і пра Малдову, і пра ўвесь рэгіён. Без спынення ўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне, без бяспечнай, стабільнай і дэмакратычнай Беларусі гэты мір не будзе ўстойлівым».

Яна заклікала, каб беларускае пытанне было ўзнята падчас перамоў, каб не дапусціць захавання нашай краіны ў сферы ўплыву Расіі. «Нельга дапусціць, каб быў зафіксаваны статус-кво і Беларусь засталася ў сферы ўплыву Расіі. Гэта толькі развязала б рукі дыктатарам і ўзмацніла б Пуціна».

Працягваючы абмеркаванне мірных перамоў па Украіне і ролі Беларусі ў гэтым працэсе, Ціханоўская правяла сустрэчы з сенатарамі і кангрэсменамі ЗША, уключаючы Браяна Маста, Джыма Рыша, Джын Шахін, Джо Вілсана, Браяна Фіцпатрыка і Роджэра Вікера. Абмяркоўваліся роля Беларусі ў мірных перамовах, падтрымка незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці, вызваленне палітвязняў і магчымасць прызначэння спецпасланніка ЗША па Беларусі. Ціханоўская падзякавала за падтрымку і дамовілася аб слуханнях у Кангрэсе па сітуацыі ў Беларусі.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Беларусь на Мюнхенскай канферэнцыі: Ціханоўская і Кабанчук пра будучыню краіны ў сістэме бяспекі рэгіёну

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук пачалі ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з сайд-івэнту «Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар перамен або пешка ў чужой гульні?». Дыскусія сабрала ўплывовых еўрапейскіх палітыкаў, дыпламатаў і экспертаў.

У выступленні, якое завяршала мерапрыемства, Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лёс Беларусі цесна звязаны з будучыняй Украіны і бяспекай усёй Еўропы. Яна заявіла, што беларусы не перасталі змагацца за сваё права вызначаць свой лёс і што рэжым Лукашэнкі, як і раней, застаецца нелегітымным.

Некаторыя тэзісы выступлення дэмакратычнай лідаркі:

Беларусь – не пешка ў геапалітычнай гульні, а нацыя, якая змагаецца за свабоду і самавызначэнне

Мы патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі.

Дэмакратычныя перамены непазбежныя, для гэтага неабходна вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій

Санкцыі – эфектыўны інструмент уздзеяння на рэжым, імі трэба карыстацца стратэгічна

Важна падтрымліваць незалежныя медыя і грамадзянскую супольнасць, каб супрацьстаяць прапагандзе і рэпрэсіям

У Нацыянальнай асамблеі Францыі пройдзе Канферэнцыя Каліноўскага, якая стане важнай пляцоўкай для абмеркавання беларускага пытання на міжнародным узроўні

Пераход да дэмакратыі ў Беларусі адбудзецца, і міжнародныя партнёры павінны задзейнічаць усе магчымыя рычагі, каб не дапусціць умяшання Расіі

Беларусь павінна застацца ў фокусе сусветнай увагі, каб працэс дэмакратычных перамен стаў незваротным

Вадзім Кабанчук падкрэсліў: «Беларусь павінна быць інтэграваная ў сістэму бяспекі Еўропы. Бяспека ў рэгіёне не можа абмяркоўвацца без фактару Беларусі. І нам нельга дапусціць, каб на карце Еўропы была чорная пляма – і існаваў рэжым, падкантрольны Расіі»

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Святлана Ціханоўская і Вадзім Кабанчук возьмуць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

14-16 лютага кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская на запрашэнне кіраўніцтва Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прыме ўдзел у яе працы.

Канферэнцыя – адна з найважнейшых сусветных платформ для абмеркавання асноўных выклікаў у галіне міжнароднай бяспекі. Асноўная ўвага сёлета будзе нададзена пытанням бяспекі ў рэгіёне, шляхам да мірнага вырашэння расійска-ўкраінскай вайны і ролі Беларусі ў гэтых працэсах.

Дэмакратычная лідарка возьме ўдзел у асноўнай праграме форуму, дзе выступіць на галоўнай сцэне ўпершыню за апошнія чатыры гады. Яе ўдзел у дзвюх дыскусіях асноўнай праграмы сведчыць пра важнасць беларускай тэматыкі на міжнародным узроўні і падкрэслівае прынцып «нічога пра Беларусь без беларусаў». Пасля асноўных дыскусій адбудзецца асобны сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі пасля «бязвыбараў» 2025 года.

Акрамя таго, у складзе беларускай дэлегацыі на асноўную частку канферэнцыі запрошаны прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук.

Святлана Ціханоўская таксама правядзе сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый. Яна прадставіць бачанне дэмакратычных сіл Беларусі наконт шляхоў вырашэння беларускага крызісу, уключаючы вызваленне палітвязняў і недапушчэнне ўцягвання беларускіх войск у вайну.

Чакаецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел кіраўніцтва Украіны, дэлегацыя новай адміністрацыі ЗША, а таксама шэраг еўрапейскіх і міжнародных лідараў.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Як рэжым выкарыстоўвае сацыяльную сістэму для рэпрэсій?

– У каментарыі на картках адказвае намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Ірына МакЛейн

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Польшча робіць больш жорсткімі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

6 лютага 2025 года Польшча прыняла закон, які ўносіць змены ў заканадаўства краіны, накіраванае на ўзмацненне санкцыйнага ціску на Расію і Беларусь. У выніку гэтых змен:

1️⃣ узмацняецца кантроль за выкананнем санкцый, што ўскладніць абыход дзейных абмежаванняў. Экспарцёры цяпер абавязаныя прадастаўляць доказы таго, што тавары, якія яны адпраўляюць, не патрапяць на тэрыторыю Расіі ці Беларусі;

2️⃣ уводзяцца больш строгія патрабаванні да кампаній, якія раней маглі б знайсці шчыліны для вядзення бізнесу з расійскімі і беларускімі контрагентамі, нягледзячы на ​​міжнародныя забароны;

3️⃣ асаблівая ўвага надаецца фінансавым патокам, звязаным з Беларуссю, што непасрэдна накіравана на прадухіленне выкарыстання беларускіх і расійскіх фінансавых каналаў для абыходу санкцый.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета: «Важна адзначыць, што новае санкцыйнае рашэнне ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі мае сілу закона, а значыць, адмяніць яго можна таксама толькі законам, рашэннем дзвюх палат парламента Польшчы, падпісаным прэзідэнтам. Закон – гэта не проста адказ на расійскую агрэсію, але і сігнал жорсткай пазіцыі Польшчы ў дачыненні да Лукашэнкі, які, нягледзячы на ​​сваю легітымнасць толькі ў вачах Крамля, працягвае падтрымліваць вайну і даваць тэрыторыі для расійскага войска. Лукашэнка, магчыма, разлічвае, што яго палітычны альянс з Пуціным дазволіць пазбегнуць міжнароднай ізаляцыі, аднак Польшча і іншыя краіны ЕС ясна даюць зразумець: ніякія ўгаворы і манеўры не пазбавяць Лукашэнку і яго асяроддзе ад наступстваў удзелу ў злачыннай вайне супраць Украіны.

Прынятыя змены ў польскім заканадаўстве набудуць моц праз 14 дзён пасля публікацыі, што азначае неадкладныя наступствы для ўсіх, хто спрабуе абысці санкцыі. Польшча працягвае дзейнічаць як лідар у санкцыйнай палітыцы сярод краін ЕС, абмяжоўваючы беларускаму рэжыму магчымасці абыходу міжнародных абмежаванняў.

Новыя меры – гэта не толькі крок у адказ на дзеянні Лукашэнкі, але і праява дакладнай пазіцыі Польшчы ў тым, каб агрэсія, якую падтрымлівае Беларусь, не заставалася беспакаранай. І ў гэтым кантэксце Польшча працягвае адыгрываць ключавую ролю ў абароне міру і стабільнасці ў Еўропе».

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Рэжым Лукашэнкі працягвае імкліва ператвараць Беларусь у прыдатак расійскага ваенна-прамысловага комплексу

Як гэта адбываецца і чаму зняцце санкцый з ключавога экспартнага рэсурсу – калійных угнаенняў – толькі паскорыць гэты працэс, тлумачыць у відэа намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка:

«Да ўвядзення санкцый Беларусь была адным з сусветных лідараў па экспарце калійных угнаенняў, а гэты сектар прыносіў у бюджэт каля 3 мільярдаў долараў за год. Але з 2022 года праз санкцыі ЕС і ЗША даходы Лукашэнкі ад калію рэзка скараціліся. Менавіта таму ён і яго лабісты ў Еўропе спрабуюць дабіцца адмены гэтых абмежаванняў, пераконваючы, што калій нібыта “не звязаны з палітыкай”.

Але на што рэальна пойдуць гэтыя грошы?

На фінансаванне абароннай вытворчасці. На развіццё беспілотных тэхналогій. На ўтрыманне рэпрэсіўнага апарату. На лагістыку для вайны. На фінансаванне ваенных вучэнняў.

Паслабленне санкцый на калій гэта не пра клопат аб сусветным рынку ўгнаенняў або гуманітарныя пытанні. Гэта пра фінансаванне вайны. Кожная знятая забарона новыя партыі беларускага ўзбраення для Расіі, новыя рэпрэсіі супраць беларусаў, новыя пастаўкі тэхнікі для ўварвання ва Украіну, новыя пагрозы суседнім краінам».

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Будучыня за кратамі: 425 маладых беларусаў і беларусак знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, заклікае заходзіць на сайт «Гэта моладзь», на якім сабрана інфармацыя пра стыпендыі, магчымасці фінансавай і псіхалагічнай дапамогі для моладзі, якая сутыкнулася з рэпрэсіямі:

«Сёння 425 маладых беларусаў і беларусак праводзяць свае юнацкія гады за кратамі. Гэта студэнты, маладыя спецыялісты, актывісты, якія хацелі вучыцца, працаваць, змяняць сваю краіну да лепшага. Замест гэтага камеры, судзілішчы, ціск і здзекі. Рэжым мэтанакіравана душыць моладзь, бо разумее: менавіта яна нясе перамены. Ён хоча запалохаць, выціснуць за мяжу, прымусіць замаўчаць.

Але імкненне да свабоды не задушыць. Моладзь не здаецца. І кожны з нас можа быць побач. Давайце разам падтрымліваць палітзняволеных: пісаць лісты, дапамагаць іх сем’ям, распавядаць пра іх лёсы, патрабаваць іх вызвалення на ўсіх магчымых узроўнях. Давайце разам рыхтаваць глебу для іх вяртання: ствараць магчымасці для адукацыі, працы, рэінтэграцыі. Давайце разам рабіць усё, каб яны вярнуліся не ў краіну страху, а ў краіну, якая чакае і гатовая да перамен.

Калі вам патрэбна падтрымка ці вы ведаеце тых, каму яна неабходная, заходзьце на сайт «Гэта моладзь». Там сабрана інфармацыя пра стыпендыі, магчымасці фінансавай дапамогі, псіхалагічную падтрымку і адукацыйныя праграмы для тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій. Трымаймася разам і дапамагайма адно аднаму»

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) перадала ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда матэрыялы аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка адрэагаваў на гэты крок, падкрэсліўшы яго важнасць для далейшага расследавання:

«Хацеў бы падзякаваць за тую працу, якую на сістэмнай аснове праводзіць Міжнародная платформа па прыцягненні да адказнасці для Беларусі па зборы, абагульненні доказаў і за перадачу адпаведных сабраных матэрыялаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. Перадача ў МКС, якая адбылася ў гэтыя дні, вялікага аб’ёму доказаў злачынстваў, якія ўчыняюцца Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў, з’яўляецца важным крокам, накіраваным на расследаванне ўсяго комплексу злачынстваў супраць чалавечнасці, за якія вінаватыя павінны панесці адказнасць», заявіў Павел Латушка.

У прэс-рэлізе IAPB адзначаецца, што перададзеныя матэрыялы ўключаюць доказы і юрыдычны аналіз, прадстаўленыя ў Офіс пракурора МКС для папярэдняга вывучэння пытання аб тым, ці валодае Суд юрысдыкцыяй для расследавання меркаваных злачынстваў, уключаючы дэпартацыю, пераслед і іншыя бесчалавечныя акты, здзейсненыя высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі. Паведамленне Платформы заснавана на інтэрв'ю са сведкамі, пацярпелымі і матэрыялах з адкрытых крыніц. Перадача матэрыялаў звязана са зваротам Літвы ў Офіс пракурора МКС 30 верасня 2024 года, а таксама з заклікам 13 праваабарончых арганізацый да іншых дзяржаў-удзельніц МКС падтрымаць гэты крок.

Павел Латушка: «Адначасова Народнае антыкрызіснае ўпраўленне таксама рыхтуе доказы і матэрыялы для перадачы ў найбліжэйшы час у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. Перадача гэтых матэрыялаў – важны этап для наступнай ацэнкі Пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда магчымасці прыняцця рашэння аб пачатку расследавання беларускай сітуацыі па сутнасці ў сувязі з перададзеным Літвой 30 верасня 2024 года зваротам у МКС».

Нагадаем, Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) – гэта кансорцыум беларускіх і міжнародных НДА, створаны ў 2021 годзе. Платформа займаецца зборам, праверкай і захаваннем доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека, учыненых напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яе база даных змяшчае больш за 29 000 дакументаў, якія маюць дачыненне да 2600 апытаных, а таксама больш за мільён архіваваных матэрыялаў з адкрытых крыніц.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Святлана Ціханоўская вітае Паліну Шарэнду-Панасюк на волі і ў бяспецы

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Святлана Ціханоўская з чэленджам да Дня Роднай мовы

«Мае нястомныя эльфы прапанавалі Дзень Роднай мовы ператварыць у месяц Роднай мовы! Таму…»

У першым відэа чэленджу беларуская лідарка расказвае, як натуральна ўвесці беларускую мову ў паўсядзённае жыццё.

«Калі ласка, падтрымлівайце адно аднаго. Не забівайце жаданне размаўляць на беларускай мове»,

– звярнулася Ціханоўская напрыканцы відэа.

Наступную цікавостку чакайце праз тыдзень 🤫

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях санкцый і патэнцыйнага вызвалення палітвязняў

19 лютага адбылося пасяджэнне Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, падчас якога была ўзгодненая пазіцыя па пытаннях санкцый і патэнцыйнага вызвалення палітвязняў.

Кабінет лічыць, што ўвядзенне санкцый з боку міжнародных партнёраў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з’яўляецца адным з важных інструментаў для прымушэння рэжыму змяніць унутраную палітыку і забяспечыць выкананне міжнародных абавязацельстваў.

У кантэксце кансультацый па вызваленні палітзняволеных, Кабінет заяўляе наступнае:

1. Рэжым Лукашэнкі павінен поўнасцю спыніць палітычныя рэпрэсіі.

2. Рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць іх крымінальны і адміністратыўны пераслед, адмяніць незаконныя прысуды. Вызваленым палітвязням павінен быць дадзены выбар: застацца ў Беларусі ці выехаць за яе межы.

3. Палітычная і грамадская дзейнасць, праца незалежных СМІ павінны быць цалкам дэкрыміналізаваныя. У Рэспубліцы Беларусь павінна быць адноўленае дзеянне прававой сістэмы, якая забяспечвае належную павагу да правоў чалавека.

4. Пры выкананні вышэйзгаданых умоў частка санкцый ЗША можа быць паэтапна прыпынена, каб пераканацца ў тым, што рэжым належным чынам выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы.

Адначасова Кабінет падтрымлівае дзеянні ЕС, накіраваныя на працяг санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека і саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

Варшава, Вільнюс
19 лютага 2025 года

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

У Дзень роднай мовы падключайцеся да эфіру «Белсата» і прымайце ўдзел у беларускай дыктоўцы

Дыктоўку правядзе пісьменніца Ева Вежнавец (Святлана Курс).

21 лютага, у 20:30 па беларускім часе, пераходзьце па спасылцы і далучайцеся да падзеі.

Таксама вы можаце зладзіць уласную дыктоўку ў школе, офісе, дома ці ў культурніцкай прасторы дыяспары. Для гэтага карыстайцеся матэрыяламі, якія падрыхтавала для вас Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў супрацоўніцтве з беларускімі мовазнаўцамі, па спасылцы.

#ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Абяцанні Лукашэнкі пра заробкі па 500 долараў так і засталіся нявыкананымі»

Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў пытаннях аховы здароўя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Станіслаў Салавей пракаментаваў заявы дзяржаўнай прапаганды аб заробках беларускіх медыкаў:

«Тэлеканал АНТ, які знаходзіцца пад кантролем рэжыму Лукашэнкі, апублікаваў у Instagram відэа, у якім сцвярджаецца, што сярэдні заробак работніка сістэмы аховы здароўя ў 2024 годзе складае 2111 рублёў да выліку падаткаў. Урачы-спецыялісты нібыта атрымліваюць 3576 рублёў у месяц, а медсёстры – ад 1460 да 1656 рублёў.

Уважлівы глядач убачыць, што заробкі пазначаны да выліку падаткаў і абавязковых адлічэнняў, што істотна зніжае рэальны даход. Але прапагандысты відавочна робяць стаўку на тых, хто не ўнікае ў дэталі. Мэта, відаць, паказаць, як нядрэнна ў Беларусі зарабляюць урачы.

Але калі гэта сапраўды так, чаму працягваецца іх масавая працоўная міграцыя? Чаму ўлады, прызнаючы праблему адтоку кадраў у медыцыне, змагаюцца з ёй чым заўгодна, акрамя павышэння заробкаў і паляпшэння ўмоў працы?

Мімаволі прыходзіць на розум анекдот, калі ў палаце ў аднаго пацыента тэмпература 42,0°C, а ў другога ўжо 31,2°C – і яму ўжо нічым не дапамагчы. А вось сярэдняя па палаце 36,6°C – норма!

Дастаткова зазірнуць на сайт вакансій rabota.by, каб убачыць рэальны стан спраў.

Урач-тэрапеўт у Магілёўскай бальніцы хуткай дапамогі можа разлічваць на 2500–2700 рублёў да выліку падаткаў, у Мінску – на 2000–2400 рублёў. А вось урач-анколаг у Валожынскай ЦРБ атрымае 1100–1500 рублёў на рукі, урач-педыятр у Мінску – ад 1500 рублёў чыстымі. Пошук па слове «врач» на гэтым сайце выдае 226 вакансій, большасць з якіх прапануюць заробкі ніжэй заяўленага прапагандай узроўню. Больш высокія даходы абяцаюцца ў прыватных клініках або на адміністрацыйных пасадах.

Калі звярнуць увагу на рэакцыю людзей у каментарах пад прапагандысцкім ролікам, становіцца відавочна: у грамадства назапасіліся сур’ёзныя прэтэнзіі да ўлады. Дзякую смелым каментатарам! Што тут скажаш, абяцанні, напэўна, пятнаццацігадовай даўніны ад Лукашэнкі пра заробкі па 500 долараў так і засталіся нявыкананымі.

Рэальныя зарплаты медыкаў прыкметна ніжэйшыя за заяўленыя, нават пры працы на паўтары стаўкі. Асабліва востра стаіць пытанне ў медсясцёр, якія працуюць звышурочна, але атрымліваюць на рукі далёка не сярэднюю. Людзі скардзяцца, што пры такіх заробках дзяржава далёка не заўсёды дае інтэрнат, і значная частка даходаў ідзе на здымнае жыллё.

Словам, рэальная сітуацыя ў ахове здароўя далёкая ад вясёлкавай карціны, якая малюецца дзяржСМІ. Без зменаў мы рызыкуем сутыкнуцца з яшчэ большым крызісам, наступствы якога будуць цяжка адчувацца на ўсіх узроўнях».

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Кіраўніца Кабінета ўзняла пытанні вызвалення беларускіх палітзняволеных падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

У прыватнасці Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам і выступіла падчас панэльнай дыскусіі аб рэпрэсіях з удзелам Юліі Навальнай і эксперткі Брукінгскага інстытута Фіоны Хіл.

Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека кіраўніца Кабінета перадала дакументы ад беларускіх праваабаронцаў пра апошнюю хвалю рэпрэсій, сітуацыю ў турмах і спісы палітвязняў, якія знаходзяцца ў крытычным стане.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што сітуацыя катастрафічная і патрабуе неадкладнага ўмяшання, і заклікала Вярхоўнага камісара спрыяць гуманітарным вызваленням, забеспячэнню доступу да зняволеных і спыненню практыкі інкамунікада.

Таксама кіраўніца Кабінета перадала дакумент з прапановамі крокаў для вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій, заклікала да большай рашучасці ў гэтым напрамку.

Асобна абмяркоўвалася запланаваная на сакавік прэзентацыя справаздачы групы незалежных экспертаў ААН пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У справаздачы фіксуюцца доказы злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да беларусаў.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, – пра беларускую тэматыку падчас Мюнхенскай канферэнцыі:

«Уключаючы пытанне Беларусі ў парадак абмеркавання з прэзідэнтам ЗША і ў кантэкст еўрапейскай бяспекі, Украіна ў асобе прэзідэнта Зяленскага пацвердзіла, што з’яўляецца натуральным саюзнікам дэмакратычных сіл Беларусі. Я бачу ў гэтым адно з дасягненняў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Нагадаю, крыніца нашых праблем у бяспецы аднолькавая – Расійская Федэрацыя, якая адмаўляе нашым краінам у ідэнтычнасці і ставіць не толькі пад сумненне, але і прамую пагрозу дзяржаўнасць Беларусі і Украіны.

Беларусь і Украіна маюць працяглую агульную мяжу, і для Украіны патэнцыйная пагроза з поўначы выклікае зразумелыя перасцярогі. Беларускія дэмакратычныя сілы разумеюць гэта і гатовыя сінхранізаваць нашыя стратэгіі па бяспецы і нівеляванні пагрозы для Украіны і Беларусі.

Беларуская дэлегацыя на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы пераканалася, што беларускае пытанне не знятае з міжнароднага парадку дня, а таксама зрабіла ўсё магчымае, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў нашай краіне. Сталая цікаўнасць захоўваецца найперш у нашых еўрапейскіх партнёраў, якія разумеюць, што без бяспечнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы»

На фота: Вадзім Кабанчук і Святлана Ціханоўская падчас сайд-івэнту «Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар перамен або пешка ў чужой гульні?»; сустрэча з кангрэсменам Джо Вілсанам і дзяржсакратаром па замежных справах Вялікабрытаніі Дэвідам Лэмі.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Кіраўніца Кабінета сустрэлася з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Святлана Ціханоўская: «Я працягваю перамовы з лідарамі ЗША і ЕС – не толькі аб справядлівым міры для Украіны, але і для Беларусі.

Беларусь павінна быць на парадку дня мірных перамоў. Мы павінны вывесці нашую краіну з вайны і разарваць хватку Расіі
»

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Вызваленні пацвярджаюць, што намаганні не дарэмныя, а міжнародная ўвага сапраўды дапамагае»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Абяднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская вітала вызваленых палітвязняў і аказвала падтрымку ў іх адаптацыі. Яна падкрэсліла важнасць міжнароднага ціску і салідарнасці ў змаганні за свабоду ўсіх несправядліва асуджаных:

«Вызваленне палітвязняў – гэта заўсёды радасць. Мы шчаслівыя за Андрэя Кузнечыка, Алену Маўшук і іх сем’і, для якіх скончыўся гэты страшны перыяд чакання і невядомасці. Але гэта не фінал, а толькі маленькі крок.

Сотні людзей застаюцца за кратамі – у нечалавечых умовах, пад штодзённым ціскам, без нармальнай медыцынскай дапамогі, у інфармацыйнай ізаляцыі. Асабліва цяжка жанчынам, бо рэпрэсіі супраць іх носяць не толькі палітычны, але і глыбока дэманстратыўны характар: рэжым мэтанакіравана знішчае іх фізічна і маральна.

Вікторыя Кульша ўжо тройчы асуджаная па артыкуле 411. Гэта «тэрмін без тэрміну» – механізм, калі чалавека зноў і зноў асуджаюць за «парушэнні рэжыму» ў калоніі. Такіх выпадкаў у Беларусі становіцца ўсё больш, што сведчыць: рэпрэсіўная машына не запавольваецца, а толькі паскараецца.

Мы зусім нічога не ведаем пра стан Марыі Успенскай, удавы Андрэя Зельцэра, якую адправілі на прымусовае лячэнне. Што з ёй? Ці жывая яна? Гэтыя пытанні застаюцца без адказаў, таму што рэжым мэтанакіравана стварае вакол вязняў інфармацыйную пустату.

Вызваленне трох чалавек пацвярджае, што намаганні не дарэмныя, а міжнародная ўвага сапраўды дапамагае. Але да таго часу, пакуль у турмах і калоніях застаецца хаця б адзін нявінны чалавек, мы не спынімся.

Мы павінны рабіць усё магчымае, каб гэты дзень надышоў як мага хутчэй»

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Святлана Ціханоўская:
«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. 

Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку.

Я вельмі ўдзячная Прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым. 

Радая, што зняволеныя зноў змогуць пабачыць сем’і і блізкіх пасля доўгіх дзён за кратамі. Нарэшце кожны абдыме сваіх родных. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага!»

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Беларускі бізнес пад пагрозай: небяспечнае супрацоўніцтва з акупаванымі рэгіёнамі Украіны

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў візіт прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі – дэпутата Вадзіма Гігіна, лідара «Руху Саюз» Сяргея Лушча і чальца партыі «Белая Русь» Рыгора Азаронка – у Запарожскую вобласць, якія абмяркоўвалі супрацоўніцтва з мясцовымі прадпрыемствамі і ажыццяўлялі тым самым падтрымку расійскага рэжыму на тэрыторыі Украіны:

«Гэтыя дзеянні паўплываюць не толькі на міжнародную рэпутацыю Беларусі, але і на становішча беларускага бізнесу, які вырашыць уступіць у такое супрацоўніцтва.

Акупацыя ўкраінскай тэрыторыі – незаконная з пункту гледжання міжнароднага права. Удзел у супрацоўніцтве з акупаванымі тэрыторыямі аўтаматычна ставіць пад сумнеў магчымасць працы такіх прадпрыемстваў на міжнароднай арэне. Многія краіны, у тым ліку тыя, што ўваходзяць у ЕС, могуць увесці санкцыі супраць беларускіх кампаній і іх кіраўнікоў, якія ўдзельнічаюць у такіх аперацыях. Уплыў гэтых санкцый будзе асабліва адчувальны для прадпрыемстваў, арыентаваных на экспарт, а таксама для тых, хто працуе з замежнымі партнёрамі.

Рэжым Лукашэнкі, імкнучыся замацаваць сваю залежнасць ад Расіі, актыўна далучае беларускі бізнес да супрацоўніцтва з незаконнымі структурамі на акупаваных тэрыторыях Украіны. Гэта рызыкуе прывесці да яшчэ большага пагаршэння сітуацыі як для саміх прадпрымальнікаў, так і для эканамічнай стабільнасці краіны ў цэлым. Заштурхоўваючы беларускія прадпрыемствы ў супрацоўніцтва з акупаванымі тэрыторыямі, Лукашэнка ўсведамляе, што многія з іх патрапяць пад санкцыі і міжнароднае асуджэнне.

Беларускім прадпрымальнікам важна разумець, што супрацоўніцтва з акупаванымі рэгіёнамі Украіны не толькі парушае міжнародныя нормы, але і ставіць іх бізнес пад пагрозу. Выбар на карысць такога супрацоўніцтва – гэта выбар на карысць кароткатэрміновых выгад, якія могуць абярнуцца доўгатэрміновымі стратамі. Бізнесу важна заставацца прыхільным да прававых нормаў, пазбягаючы ўцягнутасці ў нелегальныя і небяспечныя схемы, якія вядзе рэжым Лукашэнкі»

📌 Каментарый Паўла Латушкі цалкам – на сайце НАУ па спасылцы.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Святлана Ціханоўская сустрэлася з ключавымі лідарамі Еўропы

Падчас працоўнага візіту ў Брусель кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчы з кіраўнікамі дзвюх з найважнейшых палітычных структур Еўропы – прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай і прэзідэнтам Еўрапейскай рады Антоніу Коштам.

У цэнтры ўвагі – вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій, падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама пытанні бяспекі ў рэгіёне.

📌 Як адзначыла Святлана Ціханоўская, Раберта Метсола выказала падтрымку беларусам, асабліва тым, хто працягвае барацьбу ўнутры краіны. Яна пацвердзіла, што ЕС будзе трымаць Беларусь у цэнтры міжнароднага парадку дня.

«Мы шмат гаварылі пра Паліну Шарэнда-Панасюк і яе вызваленне з турмы. Год таму Раберта стала сімвалічнай хроснай Паліны і няспынна змагалася за яе вызваленне. Я перадала ёй вітанні і падзяку ад Паліны. Спадзяюся, што неўзабаве Паліна сама зможа сустрэцца з еўрапейскімі палітыкамі і расказаць пра ўсе жахі, праз якія давялося прайсці.

Раберта Метсола паабяцала, што Еўрапарламент працягне змагацца за вызваленне кожнага і кожнай. Але ў першую чаргу мы павінны дабівацца спынення рэпрэсій.


Шмат часу мы абмяркоўвалі магчымыя перамовы па Украіне і лёс Беларусі. Я працягваю настойваць, каб інтарэсы беларусаў таксама былі ўлічаныя», – падзялілася зместам размовы кіраўніца Кабінета.

📌 З Антоніу Коштам Святлана Ціханоўская абмеркавала ўзмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, непрызнанне «бязвыбараў» 2025 года і пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расіі ў Беларусі.

«Антоніу Кошта запэўніў: пазіцыя ЕС застаецца прынцыповай і нязменнай. Палітвязні павінны быць вызваленыя, рэпрэсіі спыненыя, а Беларусь павінна спыніць удзел у агрэсіі супраць Украіны. Еўрасаюз пастаянна даносіць гэтыя патрабаванні і да афіцыйнага Мінска.

Прэзідэнт Кошта падкрэсліў, што рэгулярна падымае пытанне Беларусі на міжнародных форумах, бо гэта не толькі пытанне дэмакратыі і правоў чалавека, але і бяспекі Еўрасаюза», – распавяла дэмакратычная лідарка.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Мікалай Статкевіч – ужо 2 гады без сувязі з роднымі

Каментарый Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:

«Два гады без сувязі з роднымі. 1715 дзён у турме. 14 гадоў калоніі.

Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў стане інкамунікада – у поўнай ізаляцыі: без лістоў, перадач, сустрэч з адвакатам і сваякамі. Гэта ціск не толькі асабіста на яго, але і на яго блізкіх. Спроба знішчыць любую сувязь са знешнім светам. І гэта – яшчэ адзін доказ бесчалавечнасці рэжыму і сістэмнага характару рэпрэсій у Беларусі.

Асабліва важным на гэтым фоне становіцца прызнанне міжнароднай супольнасцю барацьбы Мікалая Статкевіча. Вылучэнне яго на Нобелеўскую прэмію міру, пра якое стала вядома 30 студзеня, – гэта ўшанаванне яго стойкасці і прынцыповасці, сведчанне салідарнасці яго паплечнікаў і замежных партнёраў беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама знак падтрымкі ўсім, хто змагаецца за свабоду ў нашай краіне.

Беларускія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі – Алесь Бяляцкі, які таксама знаходзіцца за кратамі, і Святлана Алексіевіч, вымушаная пакінуць краіну, – ужо даўно сталі сімваламі нашай культуры і змагання, не толькі для нас саміх, але і для свету. І цяпер свет зноў пачуў ад беларусаў: «Барацьба працягваецца!»

Мы робім усё магчымае, каб кожны палітвязень, незалежна ад яго вядомасці і публічнасці, атрымаў свабоду. Ніводны з іх не павінен заставацца ў зняволенні за перакананні. І мы працягнем працу дзеля будучыні, у якой прынцыповасць і мужнасць не будуць карацца турэмнымі тэрмінамі».

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук правёў працоўную сустрэчу з дарадцам міністра абароны Польшчы Янушам Анышкевічам

Абмеркавалі пытанні архітэктуры рэгіянальнай бяспекі, неабходнасць аднаўлення дэмакратыі і канстытуцыйнага ладу ў Беларусі як перадумовы падтрымкі бяспекі Усходняй Еўропы.

Бакі пагадзіліся, што без незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы. Таксама вялася размова аб выкарыстанні прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці досведу руху «Салідарнасць», адным са знакавых дзеячаў якога з’яўляецца спадар Анышкевіч.

У працяг абмеркаванняў на Касцюшкаўскім форуме ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасці» ў Гданьску дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве па шэрагу кірункаў.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Пад маркай кантролю прыватны сектар канчаткова заганяюць пад дзяржаўны прэс»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка адрэагаваў на чарговы ўдар рэжыму па беларускай эканоміцы: Лукашэнка ліквідуе нават ілюзію эканамічнай свабоды, забіраючы ў бізнесу апошняе права – самастойна выбіраць кіраўнікоў:

«Уявіце сабе краіну, дзе нават прыватны бізнес больш не можа самастойна вырашаць, хто будзе ягоным кіраўніком. Дзе мясцовыя ўлады атрымліваюць права дыктаваць, хто варты займаць кіруючыя пасады, а хто не. Дзе кожны прадпрымальнік зараз абавязаны не проста працаваць, а ўдзельнічаць у «добраўпарадкаванні» гэта значыць фінансаваць праекты ўлады пад пагрозай рэпрэсій.

Гэтая краіна Беларусь пры Лукашэнку.

Нядаўняя нарада ў дыктатара паставіла кропку ў пытанні рэшткаў эканамічнай свабоды ў краіне. Цяпер старшыні райвыканкамаў будуць узгадняць кіраўнікоў арганізацый усіх форм уласнасці. Так, менавіта ўсіх прыватных, дзяржаўных, тэрытарыяльных органаў міністэрстваў і ведамстваў. Выключэнне зрабілі хіба што для КДБ што нядзіўна, бо спецслужбы і так цалкам падпарадкаваны рэжыму.

Але чаму гэтае рашэнне чарговы цвік у века труны беларускай эканомікі? Давайце разбяромся.

Бізнес губляе незалежнасць. Што азначае ўзгадненне кіраўнікоў прыватных арганізацый? Гэта значыць, што цяпер мясцовыя ўлады змогуць указваць, хто мае права кіраваць бізнесам, а хто не.

Насамрэч гаворка ідзе аб усіх значных кампаніях у раёне. Малы і сярэдні бізнес, які яшчэ спрабаваў выжываць ва ўмовах рэпрэсій, зараз апынецца ў поўнай залежнасці ад райвыканкамаў. Няўгодны прадпрымальнік? Не прызначаць патрэбнага дырэктара. Недастаткова лаяльны? Створаць праблемы.

Тое, што адбываецца сёння не рэформа, а ліквідацыя рэшткаў рынкавай эканомікі ў Беларусі. Пад маркай "кантролю" і "кіравання" прыватны сектар канчаткова заганяюць пад жорсткі дзяржаўны прэс.

Але гісторыя вучыць нас простаму правілу: чым больш жорстка сціскаецца кулак, тым больш выцякае скрозь пальцы. Лукашэнка будуе сістэму татальнага падпарадкавання, але менавіта такія сістэмы разбураюцца хутчэй за ўсё. Таму што страх дрэнны цэмент для дзяржавы. І ў рэшце рэшт, нават самыя глухія сцены пачынаюць трэскацца».

📌Каментарый Паўла Латушкі цалкам – у відэа па спасылцы.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Гэта як уваскрашэнне з мёртвых»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская разам з дзясяткамі беларусаў і беларусак сустракала вызваленую Паліну Шарэнда-Панасюк у Вільні:

«Сёння ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк зрабіла першыя крокі на волі пасля чатырох жорсткіх гадоў зняволення. На вакзале яе чакалі дзясяткі беларусаў – родныя, сябры, проста неабыякавыя людзі. Гэта былі неверагодныя эмоцыі. Калі Паліна нарэшце абняла мужа і сына, яна праз слёзы прамовіла: «Я думала, што ўжо не выйду».

Яна выйшла, але не зламалася. Трымаючыся за рукі з мужам, яна слухала воклічы «Жыве Беларусь!» і дзякавала тым, хто не забыўся. Але калі нехта сказаў: «Усё скончылася нарэшце», яна адказала: «Нічога не скончылася. Скончыцца, калі ўсе выйдуць».

Гэтыя словы гучаць як наказ для нас усіх. Паліна нагадала пра тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца за кратамі, і асабліва пра Вікторыю Кульшу, якая ў вельмі цяжкім стане. Паводле платформы Dissidentby, зараз за кратамі знаходзяцца 1346 палітзняволеных.

Паліна выйшла, але сотні застаюцца. І пакуль за кратамі застаецца хаця б адзін чалавек, мы не маем права спыняцца. Гэта наша адказнасць – памятаць, падтрымліваць, змагацца за іх свабоду».

@CabinetBelarus

Читать полностью…
Subscribe to a channel