Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Пытанні і прапановы @belcabinet_bot Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Барацьба за розумы беларусаў зараз – гэта інвестыцыя ў бяспеку Еўропы заўтра
Пытанні падтрымкі незалежных беларускіх СМІ і блогераў, а таксама палітычная сітуацыя ў Беларусі былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з новым амбасадарам Нідэрландаў у Польшчы Енэсам дэ Молам.
Падчас сустрэчы Павел Латушка:
✨падзякаваў Еўрасаюзу за прынцыповую пазіцыю па непрызнанні Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта па выніках зноў сфальсіфікаваных выбараў, падчас якіх дыктатар перапрызначыў самога сябе на ўзурпаваную ім пасаду прэзідэнта Беларусі;
✨праінфармаваў аб дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады;
✨асаблівую ўвагу звярнуў на крокі, скіраваныя на прыцягненне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за здзейсненыя міжнародныя злачынствы. Асобна акцэнтаваў увагу на працы, якая праводзіцца для дасягнення адказнасці з выкарыстаннем інструментаў Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама Спецтрыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, які ствараецца.
Адным з важных стратэгічных напрамкаў дзейнасці дэмсіл Павел Латушка назваў неабходнасць данясення беларусам праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, аб еўрапейскіх перспектывах для Беларусі – і звярнуўся з просьбай разгледзець магчымасць павелічэння фінансавай падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і блогераў з боку Нідэрландаў.
З улікам таго, што спадар Енэс дэ Мол раней займаў пасаду амбасадара Нідэрландаў ва Украіне, абмеркавана сітуацыя ва Украіне і Беларусі, у кантэксце падтрымкі Лукашэнкам агрэсіі Расіі супраць Украіны, перспектывы перамоў па завяршэнні вайны і прадстаўленне ў ходзе іх пазіцыі дэмсіл Беларусі, выклікі для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якія стварае Расія.
Намеснік кіраўніцы Кабінета падзякаваў Нідэрландам за тое, што яны разглядаюць у якасці прыярытэтнага напрамку падтрымку беларускіх незалежных СМІ і праваабарончай дзейнасці.
@CabinetBelarus
Падтрымка беларускіх артыстаў тэатра ў Польшчы
Падтрымка беларускіх артыстаў тэатра ў эміграцыі і рэалізацыя праектаў «Вольных Купалаўцаў» былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы, прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Паўла Латушкі з Юстынай Чарнотай-Мішталь, новай дырэктаркай Тэатральнага інстытута ім. Збігнева Рашэўскага. На сустрэчы таксама прысутнічалі дырэктарка Музея Вольнай Беларусі, чаліня Каардынацыйнай рады Наталля Задзяркоўская і кіраўнік фундацыі «Вольныя Купалаўцы», чалец Каардынацыйнай рады Алег Гарбуз.
Тэатральны інстытут ім. Збігнева Рашэўскага – нацыянальная ўстанова Польшчы, якая займаецца падтрымкай дзейнасці тэатральных калектываў і артыстаў у краіне.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з:
- арганізацыяй рэзідэнцыі для беларускіх артыстаў тэатра;
- фінансавай падтрымкай новых пастановак беларускіх артыстаў тэатра;
- магчымымі стажыроўкамі і адукацыйнымі праграмамі для тэатральных калектываў.
Павел Латушка як былы гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разам з кіраўніком фундацыі «Вольныя Купалаўцы» Алегам Гарбузам распавялі аб дзейнасці калектыву, а таксама аб падрыхтоўцы да правядзення з 26 па 30 сакавіка Тыдня Тэатра з «Вольнымі Купалаўцамі» ў Варшаве.
Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета будзе аказваць падтрымку дзейнасці Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў кірунках, звязаных са спрыяннем развіццю беларускай культуры.
@CabinetBelarus
«Аснова для доўгатэрміновага стратэгічнага дыялогу паміж Польшчай і дэмакратычнай Беларуссю»
– В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі падвёў вынікі Касцюшкаўскага форуму, які адбыўся ў Гданьску:
«Касцюшкаўскі форум мае стаць штогадовай падзеяй, якая забяспечыць эфектыўны механізм для развіцця і ўзмацнення польска-беларускага партнёрства. Гэта не проста аднаразовая сустрэча, а аснова для доўгатэрміновага стратэгічнага дыялогу паміж Польшчай і дэмакратычнай Беларуссю.
Прадстаўнічасць дэлегацый краін Скандынавіі, Балтыі, Украіны, а таксама прысутнасць міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага сведчаць пра высокі ўзровень і значнасць мерапрыемства.
Важна, што, акрамя палітычных сіл, арганізатары далучылі да размовы шырокія колы грамадзянскай супольнасці. Круглыя сталы па гісторыі, культуры, адукацыі, навуцы і актывізме вызначаюць асноўныя кірункі нашага ўзаемадзеяння. Тут шмат выклікаў, але таксама і шмат магчымасцей.
У планах арганізатараў – не толькі штогадовы форум, але і рэгулярныя сустрэчы рабочых груп для выпрацоўкі далейшых рэкамендацый па паглыбленні супрацоўніцтва. Падчас секцыі адукацыі, у якой я ўдзельнічаў у якасці спікера, нас уразіла блізкасць падыходаў і ідэй з абодвух бакоў.
Форум – гэта вялікі крок насустрач Беларусі, зроблены нашымі польскімі партнёрамі на ўзроўні МЗС і іншых урадавых структур. Асабліва значна, што гэта адбываецца ў рамках лідарства Польшчы ў Еўрасаюзе, што яшчэ больш павышае статус мерапрыемства. Гэта дае надзею, што агучаныя планы будуць рэалізаваныя»
@CabinetBelarus
Падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам
Галоўнай тэмай абмеркавання стала адвакатаванне падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд па расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.
Літва пацвярджае сваю прынцыповую пазіцыю ў дасягненні правасуддзя за злачынствы Лукашэнкі. Акрамя таго, Літва выступае за далейшае павелічэнне санкцыйнага ціску і сінхранізацыю санкцый у адносінах Расіі і рэжыму Лукашэнкі.
@CabinetBelarus
Палітычная дыскусія на Касцюшкаўскім форуме: шлях да дэмакратычнай Беларусі
Падчас асноўнай часткі палітычнай панэлі ўдзельнікі абмеркавалі сучасны стан беларускай дзяржаўнасці, перспектывы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы, магчымасці дэмакратычных пераўтварэнняў, а таксама падтрымку незалежных СМІ і грамадскага сектара. Асобна было падкрэслена, што, як і некалі чальцы «Салідарнасці», беларускія дэмакратычныя сілы павінны быць гатовыя несці перамены, калі адкрыецца адпаведнае акно магчымасцей.
Павел Латушка: «Упэўнены, што польскі народ, як ніхто іншы, разумее, што зараз перажываюць беларусы. Узровень рэпрэсій у Беларусі беспрэцэдэнтны. Для гістарычнага разумення лукашызм – гэта нават не камуністычны рэжым у Польшчы ў мінулым стагоддзі, таму што Лукашэнка дзеля захавання сваёй улады гатовы не толькі парушаць правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі, але нават знішчаць беларускі народ і незалежнасць Беларусі. Сёння для нас самым галоўным выклікам з’яўляецца захаванне незалежнасці Беларусі. І неабходна ўсвядоміць раз і назаўжды, што гарантам незалежнасці можа быць толькі беларускі народ».
У працы форуму ўдзельнічаюць кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч, намеснікі прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Арцём Брухан і Юрый Губарэвіч, намеснікі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Станіслаў Салавей і Віталь Малчанаў і інш.
@CabinetBelarus
Павел Латушка: «Мы можам канстатаваць, што Лукашэнка перадаў Расіі функцыі кантролю ўезду замежнікаў у Беларусь»
У студзені 2025 года ўступіла ў сілу Пагадненне паміж урадам Лукашэнкі і урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
У артыкулах 2-5 пагаднення замацаваныя ключавыя палажэнні, якія змяшчаюць узаемныя абавязацельствы Беларусі і Расіі, якія непасрэдна змяняюць міграцыйны парадак абедзвюх краін і нясуць патэнцыйныя дадатковыя рызыкі для краін-суседак Беларусі ў ЕС у бягучым кантэксце міграцыйнага крызісу на мяжы краін ЕС і Беларусі.
У прыватнасці, згодна з палажэннямі арт. 2 Пагаднення, замежныя грамадзяне, якія атрымалі ўязную (любую) візу Расійскай Федэрацыі, маюць права накіроўвацца праз/знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Уводзячы такія меры, рэжым Лукашэнкі фактычна губляе магчымасці першаснага кантролю ўезду замежнікаў з боку консульскай службы МЗС.
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў: «Галоўным адрозненнем новага міграцыйнага парадку ад папярэдняга з'яўляецца магчымасць замежных грамадзян уязджаць на тэрыторыю Беларусі па расійскіх візах на законных падставах.
У такіх умовах, патэнцыйныя незаконныя мігранты, якія плануюць перасячэнне мяжы Беларусі і краін ЕС, змогуць знаходзіцца ў Беларусі на цалкам законных падставах да патэнцыйнага моманту здзяйснення незаконнага перасячэння мяжы Беларусі і ЕС.
Фактычна парадак уезду для такіх асоб у Беларусь палягчаецца, а на карысць Расійскай Федэрацыі перадаецца частка суверэнных правоў Беларусі па прадастаўленні права на ўезд замежнікаў. Тым самым расійскаму боку прадастаўляюцца дадатковыя магчымасці прамога ўплыву на паток незаконнай міграцыі з Беларусі ў краіны ЕС».
@CabinetBelarus
З Днём Нязломнасці!
– Віншуе беларусаў і беларусак в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі:
«Хачу павіншаваць вас са святам, прымеркаваным да дня народзінаў вядомага героя беларускай зямлі – Кастуся Каліноўскага. Гэта напамін усім нам пра тое, што толькі наша настойлівасць у змаганні за свабоду, незалежнасць, лепшую будучыню для наступных пакаленняў дае свой плён скрозь стагоддзі.
Як казаў Уладзімір Караткевіч вуснамі свайго персанажа ў драме «Кастусь Каліноўскі»: «Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця... на вышыню нашых магіл». Гэта азначае, што нязломная праца і шчыраванне на карысць будучыні неабавязкова прыносіць хуткі плён, але без яе – сама гэта будучыня можа стацца зусім не той, якой бы мы хацелі бачыць яе для нашых нашчадкаў.
Героі і гераіні, якія дэманструюць нязломнасць і адданасць справе свайго народа і краіны, – паўсюдна.
Гэта мужныя беларускія ваяры, якія сёння змагаюцца за свабоду свайго і блізкага нам украінскага народу і з гонарам носяць на сваіх плячох нацыянальныя сімвалы, імя Каліноўскага – і тыя, хто цяпер на перадавой, і тыя, хто навек застануцца ў нашай памяці: Аляксей «Тур» Скобля, Іван «Брэст» Марчук, Марыя Зайцава, Аляксандр Новік і многія іншыя.
Гэта беларускія палітвязні, як вядомыя, што ўжо доўгі час знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, але дэманструюць сваю нязломнасць – Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Павел Севярынец, Марыя Калеснікава, і спіс, на жаль, доўгі... – і менш вядомыя, але не менш важныя беларусы і беларускі, якія аддалі іншым самае каштоўнае, што маюць – сваю свабоду і здароўе. Дзеля таго, каб іх краіна хаця б на крок наблізіліся да дэмакратыі і свабоды, каб законы не былі пустым месцам, а гвалт у грамадстве не быў нормай.
Гэта беларуская моладзь, якая ідзе не за кар’ерай на службу да аўтарытарнай улады – каб саджаць сваіх равеснікаў, але змагаецца за правы студэнцтва, прасоўвае дэмакратычныя каштоўнасці і ідэалы нават з рызыкай для сябе.
Гэта мужныя медыкі і спартсмены, якія не здраджваюць сваім перакананням і абіраюць часам цяжкі шлях эміграцыі і выпадання з прафесіі, але працягваюць заставацца годнымі людзьмі.
Гэта тысячы і мільёны людзей, якія спрабуюць захоўваць свае погляды і ідэалы насуперак абставінам і выпрабаванням, не здрадзіўшы сваім продкам і сучаснікам. Я думаю, у кожнага з нас ёсць такія прыклады асабістай нязломнасці і гонару проста перад вачыма.
Таму гэты дзень яшчэ адна добрая нагода, каб публічна ці асабіста выказаць такім людзям сваю павагу і захапленне. Віншую са святам і заклікаю ганарыцца нязломнымі беларусамі. Імі ганаруся і я.
Жыве Беларусь! Слава Нязломнасці!»
#ДзеньНязломнасці
@CabinetBelarus
Міжнародная салідарнасць павінна выходзіць за межы дэкларацый
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Ірына МакЛейн ўзяла ўдзел у мерапрыемстве Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе. Сустрэча была прысвечана праблеме палітвязняў у Беларусі, у тым ліку замежных грамадзян, якіх рэжым утрымлівае ў месцах несвабоды.
Сярод удзельнікаў – праваабаронцы з «Вясны», Dissidentby і ўкраінскага цэнтру «Зміна», а таксама прадстаўнікі амбасадаў.
У прамове Ірына МакЛейн падкрэсліла, што міжнародная салідарнасць павінна выходзіць за межы дэкларацый і заклікала дыпламатаў да рэальных дзеянняў:
✨далучацца да ініцыятыў салідарнасці, такіх як праграма шэфства Libereco;
✨дапамагаць беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць краіну;
✨рабіць публічныя заявы ў падтрымку палітвязняў;
✨аказваць адрасны ціск на рэжым.
Асобна яна адзначыла, што беларусы, якія эмігравалі пасля 2020 года, таксама з’яўляюцца ўразлівай групай, і міжнародная супольнасць павінна ўлічваць гэта пры фарміраванні сваёй палітыкі ў дачыненні да беларусаў у выгнанні.
@CabinetBelarus
«Дзень Нязломнасці – гэта і пра нашых палітвязняў»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская далучаецца да ініцыятывы новага свята:
«Адзначаць 2 лютага як Дзень Нязломнасці – вельмі сімвалічна. Гэта дзень ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага, чалавека, які не здрадзіў свайму народу і пайшоў на смерць, не складаючы зброі. Яго дух нязломнасці працягвае натхняць беларусаў, якія нават у самых цяжкіх умовах застаюцца вернымі сваім перакананням.
Год таму гэты дзень адзначаўся як Дзень герояў і гераінь, але сёлета прапанавана абнаўленне назвы і зместу. Бо сёння нязломнасць ёсць гераізмам.
Дзень Нязломнасці – гэта і пра нашых палітвязняў. Сёння сотні беларусаў знаходзяцца за кратамі за вернасць праўдзе і ідэалам свабоды. Яны праходзяць праз выпрабаванні, але не здаюцца. І мы павінны змагацца за іх жыцці, за тое, каб яны і ўся Беларусь былі вольнымі. Жыве Беларусь!»
#ДзеньНязломнасці
@CabinetBelarus
Нелегітымнасць Лукашэнкі, непрызнанне вынікаў «бязвыбараў» і падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі
– На сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) была аднагалосна прынятая рэзалюцыя «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі».
Упершыню ў гісторыі ў сесіі прыняла ўдзел дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл, у складзе якой былі прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай, у тым ліку намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава.
У рэзалюцыі ПАРЕ адназначна падкрэслівае, што так званыя выбары, арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі, не могуць лічыцца легітымнымі:
«У кантэксце, дзе абмежаваны свабоды слова, сходаў і асацыяцый; апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары пераследуюцца; свабода СМІ не захоўваецца; адсутнічаюць механізмы абскарджання гэтых парушэнняў, а незалежнае нацыянальнае і міжнароднае назіранне за выбарамі не дапускаецца – відавочна, што свабодныя і справядлівыя выбары немагчымыя»
«Асамблея заклікае дзяржавы-члены Рады Еўропы адхіліць легітымнасць так званых выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года, ясна заявіць аб нявызнанні абрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прыняць рашучыя крокі па пашырэнні і ўмацаванні мэтавых санкцый супраць рэжыму і тых, хто падтрымлівае яго незаконную дзейнасць»
Парламенцкая асамблея настойліва патрабуе спынення рэпрэсій у Беларусі і неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў:
«Асамблея заклікае спыніць усе рэпрэсіўныя меры, накіраваныя на падаўленне іншадумства, забяспечыць безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітзняволеных і іх рэабілітацыю. Абвясціць амністыю для ўсіх, арыштаваных па палітычных матывах»
Па ініцыятыве беларускіх дэмакратычных сіл у рэзалюцыю былі ўнесены дзве істотныя праўкі. Першая з іх тычыцца падтрымкі дэмакратычных інстытутаў:
«Асамблея зноў пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць падтрымцы правоў, свабод і бяспекі беларускага народа, выказваючы салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Яна таксама пацвярджае сваю падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, якія ўзначальвае Святлана Ціханоўская, і іх структур – Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады як абранага прадстаўнічага органа беларускага дэмакратычнага грамадства, якія вядуць намаганні па пабудове дэмакратычнай будучыні Беларусі»
Другая праўка тычыцца міжнародных механізмаў прыцягнення Лукашэнкі і яго атачэння да адказнасці:
«Асамблея садзейнічае справядлівасці і прыцягненню да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларусаў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. Яна падтрымлівае перадачу ўрадам Літвы сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда»
Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета, член Каардынацыйнай рады і адзін з ініцыятараў гэтых правак, падкрэсліў: «Мы сістэмна працуем над рэалізацыяй нашай праграмы, накіраванай на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за яго злачынствы супраць беларускага народа»
Тэкст рэзалюцыі па афіцыйным сайце ПАРЕ
@CabinetBelarus
Адказнасць Лукашэнкі ў трыбунале па факце агрэсіі Расіі супраць Украіны
Пытанні падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд па злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці, падтрымка беларускіх незалежных СМІ і блогераў – ключавыя тэмы падчас сустрэч намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з пастаяннымі прадстаўнікамі і намеснікамі кіраўнікоў місій краін Балтыі і скандынаўскіх краін пры Радзе Еўропы: Швецыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Даніі, Фінляндыі.
Сустрэчы адбыліся падчас удзелу Паўла Латушкі ў складзе дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Павел Латушка падзякаваў прадстаўнікам краін Балтыі і скандынаўскіх краін за непрызнанне выбарамі фарсу, арганізаванага Лукашэнкам 26 студзеня, і за непрызнанне легітымнасці Лукашэнкі, а таксама выказаў падзяку за пазіцыю парламентарыяў ПАРЕ, якія аднагалосна прагаласавалі за адмову ў прызнанні легітымнасці Лукашэнкі.
Падчас сустрэч Павел Латушка праінфармаваў суразмоўцаў аб бягучай сітуацыі ў Беларусі: аб масавых рэпрэсіях у краіне, аб ролі Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Намеснік кіраўніцы Кабінета таксама адказаў на шматлікія пытанні прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса.
Павел Латушка перадаў памятную запіску з інфармацыяй аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненымі Лукашэнкам, а таксама акцэнтаваў увагу на важнасці падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд. Павел Латушка падзякаваў прадстаўнікам Літвы ў Радзе Еўропы за прынцыповую пазіцыю папярэдняга і новага Урада Літвы па пытанню прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў.
Падчас сустрэч Павел Латушка адзначыў важную ролю ў зборы доказаў Міжнароднай платформы па адказнасці за злачынствы ў Беларусі – IAPB, якая дзейнічае ў Даніі. Таксама Павел Латушка адзначыў факт таго, што шэраг няўрадавых арганізацый падтрымалі зварот Літвы і выказалі гатоўнасць перадаваць інфармацыю аб злачынствах, учыненых Лукашэнкам, у Офіс пракурора МКС.
Асобна Павел Латушка звярнуў увагу на важнасць прыярытэтнага фінансавання беларускіх незалежных СМІ і блогераў ва ўмовах, калі Крэмль, рэалізуючы палітыку прасоўвання ідэй «рускага свету» ў Беларусі, праводзіць актыўныя спробы змянення поглядаў беларусаў як у адносінах да незалежнасці краіны, так і па пытаннях узаемаадносін з Еўропай і вайны супраць Украіны. Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса адзначылі важнасць гэтай інфармацыі, а таксама падкрэслілі, што праінфармуюць міністэрствы замежных спраў краін, якія яны прадстаўляюць, і накіруюць адпаведныя тэлеграмы ў сталіцы.
Абмеркавана праца ў рамках Рады Еўропы па стварэнні трыбунала па факце агрэсіі Расіі супраць Украіны. Павел Латушка звярнуўся з просьбай прыняць да ўвагі рэзалюцыю ПАРЕ, дзе адзначаецца роля Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў у агрэсіі, і ўлічыць у мандаце трыбунала разгляд пытання адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў.
@CabinetBelarus
«Сацыяльная палітыка павінна быць не фармальнай, а рэальнай і дзейнай»
– Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, адрэагавала на гісторыю Яўгена Брыцько, невідушчага шматдзетнага бацькі, які дзякуючы салідарнасці беларусаў змог забяспечыць аперацыю для сваёй дачкі.
Яўген распавёў сваю гісторыю на форуме «Беларусы годныя лепшага». Ён падзякаваў беларусам, якія праз фонд BYSOL сабралі неабходныя сродкі. «Мая сям’я застанецца ў гісторыі як тая, што атрымала дапамогу ад фонда, які кімсьці там абвешчаны „экстрэмісцкім“. Нам хацелася паддацца адчаю, але мы сабраліся, знайшлі клініку і не баяліся прасіць дапамогі. І беларусы нас падтрымалі», – адзначыў ён.
Вольга Зазулінская мяркуе, што гісторыя Яўгена Брыцько – гэта не проста асабістая гісторыя пераадолення, а важны сігнал для ўсіх нас. Яна падкрэслівае ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю: недастатковы доступ да інфармацыі, недастатковае ўлічванне іх патрэб у прыняцці рашэнняў і фармальны характар многіх законаў, якія сёння ёсць у Беларусі:
«Першае, што вылучаецца ў гэтай гісторыі, – гэта роля салідарнасці. Калі падтрымка недаступная або абмежаваная, грамадства само вымушана шукаць спосабы дапамогі. І гэта сведчыць пра неабходнасць перагляду сацыяльнай палітыкі: дапамога не павінна быць выключна ініцыятывай неабыякавых людзей, яна павінна быць сістэмнай і гарантаванай.
Па-другое, пытанне бачнасці і ўліку людзей з інваліднасцю застаецца адкрытым. Калі дакладныя дадзеныя аб іх колькасці адсутнічаюць, як можна фармаваць эфектыўную палітыку? Патрэбны празрысты маніторынг, які ўлічвае не толькі статыстыку, але і рэальныя патрэбы.
Трэцяе, што важна адзначыць, – гэта тое, што інклюзія – гэта не толькі пра інфраструктуру, але і пра стаўленне людзей адно да аднаго. Гэта тычыцца і доступу да інфармацыі, і магчымасці ўдзелу ў грамадскім жыцці.
Сацыяльная палітыка павінна быць не фармальнай, а рэальнай і дзейнай. Салідарнасць грамадства – гэта моцная сіла, але яна не павінна быць адзіным механізмам падтрымкі. Дзяржава, міжнародныя арганізацыі і мясцовыя ініцыятывы павінны працаваць разам, каб людзі з інваліднасцю мелі не толькі права, але і магчымасць рэалізоўваць сябе ў грамадстве. Гэта нашая цяперашняя мэта і праца на будучыню – і ў гэтым нам дапамогуць як Фонд сацыяльнай падтрымкі беларусаў, так і праекты будучых сацыяльных рэформ».
@CabinetBelarus
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка ад імя Беларусі ўзялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення канцлагера Аўшвіц
На цырымоніі сабраліся больш за 80 дэлегацый з усяго свету, у тым ліку прэзідэнты, прэм’ер-міністры, прадстаўнікі каралеўскіх сем’яў і міжнародных арганізацый, такіх як NATO, UNESCO, Еўрапейская рада і Еўракамісія.
Удзел прынялі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Італіі Серджыа Матарэла, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс, прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен, прэзідэнт Чэхіі Петр Павел, прэзідэнт Малдовы Мая Санду, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс, а таксама прэзідэнт Славакіі Пітэр Пелегрыні.
Сярод каралеўскіх прадстаўнікоў у мерапрыемстве ўдзельнічалі кароль Вялікабрытаніі, кароль і каралева Іспаніі, кароль і каралева Бельгіі і іншыя.
Павел Латушка: «20 гадоў таму я меў гонар быць тут на цырымоніі да 60-годдзя вызвалення канцлагеру Аўшвіц. Тады прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі даслаў Лукашэнку запрашэнне на гэтую цырымонію. Але Лукашэнка не прыняў гэтае запрашэнне, бо ён спужаўся. Таго, што супраць яго прысутнасці ў гэтым важным, гістарычным месцы могуць выступіць як пазаўрадывая беларускія арганізацыі, так і яўрэйскія арганізацыі з розных краін свету. Ён не прыехаў – адправіў кіраўніка свайго парламента.
І вось прайшло 20 гадоў – на памятных мерапрыемствах беларускую дэлегацыю ўзначальвае Святлана Ціханоўская. І я таксама маю гонар прысутнічаць тут разам з ёй. Мінула 20 гадоў – і ўжо няма нават пытання, запрашаць ці не запрашаць сюды Лукашэнку. Ён не атрымае гэтага запрашэння ніколі, бо ён не мае права прадстаўляць Беларусь і беларускі народ, тым больш быць у гэтым гістарычным месцы, месцы сусветнай памяці ахвяр нацызму»
@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская разам з сусветнымі лідарамі запрошаная ад Беларусі на цырымонію 80-годдзя вызвалення канцлагеру Аўшвіц
У цырымоніі разам з кіраўніцай Кабінета возьме ўдзел яе намеснік Павел Латушка.
Сваю прысутнасць на мерапрыемстве пацвердзілі больш за 80 дэлегацый, прэзідэнты, прэм’еры, каралеўскія сем’і з розных краін свету, а таксама прадстаўнікі NATO, UNESCO і еўрапейскіх структур: Еўракамісіі, Еўрапарламента, Рады Еўропы, Еўрапейскай рады.
Чакаецца, што ў цырымоніі возьме ўдзел прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, кароль Вялікабрытаніі Карл ІІІ і інш.
@CabinetBelarus
Марш «Не мой выбар»
Адной з найбольш маштабных падзей ўчарашняга дня стаў марш беларусаў і беларусак, які прайшоў па цэнтральных вуліцах Варшавы – у знак пратэсту супраць беззаконня ў Беларусі пад назвай «выбары». Удзельнікі і ўдзельніцы марша разгарнулі бела-чырвона-белы сцяг даўжынёю 330 метраў. На чале калоны ішлі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Анжаліка Мельнікава. У фінале шэсця палітыкі звярнуліся да беларусаў.
Святлана Ціханоўская: «Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, называлі ўжо рознымі словамі: фарс, імітацыя, нават спецаперацыя. Я думаю, што адно з самых трапных азначэнняў гэтага ўсяго – здзек. Здзек над выбарчай працэдурай і самой ідэяй выбараў. Здзек над беларусамі і міжнароднай супольнасцю. Не толькі маральны, але і фізічны. Катаванні, рэжым інкамунікада, прапагандысцкія відэа, запісаныя пад прымусам, здзек над палітвязнямі і іх блізкімі»
Павел Латушка: «Гэта не мой выбар. Гэта не наш выбар. Гэта не выбар беларусаў. Ды і ўвогуле гэта не выбары, бо гэта спецаперацыя па чарговай спробе самога Лукашэнкі перапрызначыцца на ўзурпаваную пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён ужо прайграў. Бо ўжо, напярэдадні 26 студзеня, шмат якія краіны, парламенты, міністры замежных спраў сказалі: мы не прызнаем гэта выбарамі, мы не прызнаем Лукашэнку»
@CabinetBelarus
«Гэта няпраўда», – Святлана Ціханоўская развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь падчас Саміту ў Тыране
Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Албанію для ўдзелу ў Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Мерапрыемства – платформа для абмеркавання важных палітычных і сацыяльных пытанняў палітыкамі, дыпламатамі і экспертамі.
Падчас Саміту адбылася інтэрактыўная дыскусія з удзелам Ціханоўскай і мэрамі, а таксама 80 моладзевымі палітычнымі актывістамі. Сесія факусавалася на шырокіх тэматыках, звязаных з сітуацыяй у Беларусі.
Беларуская лідарка выступіла перад удзельнікамі саміту з прамовай, дзе развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь:
1️⃣ Першы стэрэатып: Беларусь – проста частка Расіі.
«Няпраўда. Так, мы суседзі. Але мы не адно і тое ж. На працягу стагоддзяў Беларусь была часткай Еўропы. Нашая культура, нашыя традыцыі – яны еўрапейскія. Вы бачылі нашыя пратэсты ў 2020 годзе – мірныя, прыгожыя, поўныя надзеі. Нават калі людзі стаялі на лаўках, яны здымалі абутак. Гэта наш менталітэт».
«Няпраўда. Мы заплацілі велізарную цану за волю – паўстаннямі, войнамі, супрацівам. І вось ужо 30 гадоў мы спрабуем разбурыць гэтую дыктатуру. Яна выжыла дзякуючы тром рэчам: рэпрэсіям, расійскім грошам і расійскай падтрымцы. Як толькі адзін з гэтых слупоў упадзе, рэжым абваліцца».
«Не. У 2020 годзе мы ўжо давялі, што большасць беларусаў выступіла супраць Лукашэнкі. А пасля пачатку вайны мы ўбачылі яшчэ больш пратэстаў – людзі сабатавалі расійскія цягнікі, адмаўляліся ваяваць. Сапраўдная Беларусь не на баку Пуціна».
«Саміт у Албаніі – унікальная магчымасць пераняць досвед у краіны, якая паспяхова пераадолела аўтарытарны рэжым. Мы сутыкаемся з такімі ж выклікамі: імкнёмся аднавіць дэмакратычныя працэсы ў нашым грамадстве, правы чалавека, ажывіць эканамічнае развіццё. Таму важна дзяліцца досведам і пераймаць стратэгі, якія могуць дапамагчы ў нашай барацьбе».Читать полностью…
«Лукашэнка павінен паўстаць перад Спецтрыбуналам па злачынстве агрэсіі супраць Украіны»
– Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка прывітаў заяву Еўракамісіі і Вярхоўнага камісара ЕС па знешняй палітыцы аб стварэнні прававых падстаў для спецтрыбунала, які мае патэнцыял для прыцягнення да адказнасці не толькі прадстаўнікоў Расіі, але і прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.
«Ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі вітаю заяву ад 4 лютага Еўракамісіі і Вярхоўнага камісара па знешняй палітыцы ЕС Каі Калас аб стварэнні прававых падстаў для заснавання Спецтрыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны.
Гэта мае важнае значэнне для прыцягнення да адказнасці не толькі прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі, але і прадстаўнікоў вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі, якое дазволіла выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для транзіту ўзброеных сіл Расіі і нанясенні ракетных і авіяўдараў па тэрыторыі Украіны.
Спецтрыбунал будзе створаны на падставе пагаднення паміж урадам Украіны і Радай Еўропы. Яго юрысдыкцыя будзе зыходзіць з Украіны. Рада Еўропы будзе адказваць за працэдуру прыняцця праектаў прававых інструментаў, неабходных для стварэння спецтрыбунала і іх наступнага падпісання.
Мы разлічваем, што ў статуце, які будзе найбліжэйшым часам узгоднены і зацверджаны Радай Еўропы і ўрадам Украіны, будзе ўлічвацца палажэнне, прадугледжанае рэзалюцыяй Генасамблеі ААН 3314 (XXIX) 1974 года:
«Агрэсіяй лічыцца дзеянне дзяржавы, якая дазваляе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю, якую яна прадставіла ў распараджэнне іншай дзяржавы, для здзяйснення гэтай іншай дзяржавай акта агрэсіі супраць трэцяй дзяржавы».
Лукашэнка – галоўны саюзнік Расіі ў вайне супраць Украіны. Яго дзеянні парушаюць міжнароднае права, статут ААН. Лукашэнка павінен паўстаць перад спецтрыбуналам, павінен быць прыцягнуты да адказнасці за сваю ролю ў агрэсіі – гэта маральны абавязак міжнароднай дэмакратычнай супольнасці.
Мы заяўляем аб гатоўнасці супрацоўнічаць з Рэгістрам нанесенай шкоды Украіне, які дзейнічае ў Гаазе, для перадачы доказаў здзяйснення Лукашэнкам злачынства агрэсіі супраць Украіны. Мы таксама будзем супрацоўнічаць з Радай Еўропы над забеспячэннем немінучай адказнасці Лукашэнкі за гэтае злачынства. І мы спадзяёмся, спецтрыбунал будзе створаны і пачне працу ў найбліжэйшы час»
@CabinetBelarus
Ціханоўская і Латушка абмеркавалі з міністаркай Швецыі падтрымку для незалежных медыя, шляхі вызвалення палітвязняў і прыцягненне рэжыму да адказнасці
Падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка правялі сустрэчу з міністаркай па справах ЕС Швецыі Джэсікай Розенкранц. Абмеркавалі:
1️⃣ падтрымку Швецыяй незалежных беларускіх медыя і журналістаў;
2️⃣ сітуацыю з палітвязнямі і шляхі да іх вызвалення;
3️⃣ інструменты прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Павел Латушка прадставіў тры магчымыя кірункі для гэтага:
- падтрымка звароту ўрада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд – прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа;
- расследаванне ваеннага злачынства – незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі і іх наступнай індактрынацыі;
- стварэнне спецыяльнага трыбунала – і выкарыстанне механізму трыбунала для прыцягнення да адказнасці за злачынства агрэсіі.
Бакі дамовіліся аб правядзенні прававых кансультацый для абмеркавання ўсіх магчымых міжнародных інструментаў, якія садзейнічаюць прыцягненню Лукашэнкі і яго атачэння да адказнасці.
@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская — пра «круглы стол» для Беларусі
Читать полностью…На Касцюшкаўскім форуме ў Гданьску кіраўніца Кабінета заклікала Захад падтрымаць Беларусь: «Гэта інвестыцыя ў бяспеку рэгіёна»
Асноўная праграма Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску пачалася з цырымоніі ўскладання кветак ля манумента ахвяр камуністычнага рэжыму на месцы расстрэлу рабочых Гданьскай суднаверфі. Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай удзельнічала ў цырымоніі разам з прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Швецыі, Украіны і еўрапейскай дыпламатыі.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі адзначыў, што савецкая міфалогія скрала сапраўдную гісторыю беларускага і ўкраінскага народаў. Ён падкрэсліў, што расійская дзяржаўнасць здаецца некаторым заходнім палітыкам больш відавочнай, чым неабходнасць захавання ідэнтычнасці і дзяржаўнасці Беларусі. Міністр Сікорскі нагадаў, што на працягу 500 гадоў пісьмовай мовай ВКЛ была беларуская мова.
Святлана Ціханоўская адкрыла асноўную частку палітычнай дыскусіі на Касцюшкаўскім форуме, падзякаваўшы спадару Сікорскаму за падтрымку Беларусі. Яна азначыла важнасць форуму ў Гданьску, дзе пачалася «Салідарнасць», і заўважыла, што змаганне за свабоду можа быць доўгім, але пры адзінстве і падтрымцы саюзнікаў яно прыводзіць да перамогі.
У прамове кіраўніца Кабінета ўшанавала памяць беларускіх і ўкраінскіх герояў, якія змагаюцца за свабоду, у тым ліку Марыю Зайцаву, якая пасля пратэстаў у Беларусі далучылася да абароны Украіны і загінула.
Дэмакратычная лідарка заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць беларускіх палітвязняў і журналістаў, якія працягваюць сваю працу, нягледзячы на рэпрэсіі. Асобна яна адзначыла ролю Літвы ў ініцыятыве супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе.
Ціханоўская падкрэсліла, што Беларусь не разменная манета і не прыз для Пуціна, і адзначыла, што падтрымка беларусаў – гэта інвестыцыя ў бяспеку і дэмакратыю рэгіёна. «Я веру, што Беларусь стане свабоднай дэмакратычнай еўрапейскай краінай», – сказала яна.
@CabinetBelarus
3-4 лютага ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасці» пройдзе Касцюшкаўскі форум
– Гэта важная міжнародная падзея, прысвечаная дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі і рэгіёне, з удзелам міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, лідараў Еўрасаюза і Рады Еўропы.
Ад беларускага боку на форуме будуць кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, даследчыкі, актывісты.
Касцюшкаўскі форум, арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам «Салідарнасці», стане платформай для дыскусіі аб будучыні Беларусі, падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і ўзмацненні еўрапейскай інтэграцыі.
У праграме – панэль высокага ўзроўню з удзелам Радаслава Сікорскага, Святланы Ціханоўскай і еўрапейскіх палітыкаў, круглыя сталы па тэмах культуры, гісторыі, адукацыі і актывізму, а таксама шматлікія сустрэчы беларускіх дэмакратычных лідараў з міжнароднымі партнёрамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Мерапрыемства носіць імя Тадэвуша Касцюшкі – ваеннага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, змагара за свабоду, які выступаў супраць расійскага імперыялізму і з’яўляецца героем Беларусі, Літвы і Польшчы і ЗША.
@CabinetBelarus
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава падтрымлівае ініцыятыву адзначаць 2 лютага Дзень Нязломнасці:
«Гэты дзень не толькі пра герояў нашага мінулага, але і пра ўсіх, хто будуе новую Беларусь ўжо сёння, каб жыць у ёй заўтра. Беларуская моладзь заслугоўвае лепшай будучыні – і гатовая за яе змагацца.
Кастусю Каліноўскаму было ўсяго 26 гадоў, калі ён прыняў гераічную смерць. І я б хацела сказаць, што зараз іншыя часы – і нам не прыйдзецца плаціць такую ж цану.
Але мы – беларуская моладзь – яе плацім. Як гэта зрабіла 24-гадовая беларуская добраахвотніца Маша Зайцава, абараняючы Украіну. Як гэта зрабіў 31-гадовы Раман Бандарэнка, абараняючы свой дом.
Іх не зламалі, яны жывуць у кожным і кожнай з нас. І нас таксама не зламаюць. Бо гэта не проста пра здольнасць вытрымаць удар, гэта пра гатоўнасць дзейнічаць далей і ісці наперад.
Моладзь Беларусі сутыкнуліся са шматлікімі выклікамі: зняволеннем, вымушанай эміграцыяй, знішчэннем магчымасцей і нармальнага жыцця. Але яна ідзе.
Вучыцца, аб’ядноўваецца, знаходзіць новыя шляхі ўплыву, стварае ініцыятывы, жыве ў Беларусі ці рыхтуецца да вяртання ў яе. Таму гэты дзень і пра нас»
#ДзеньНязломнасці
@CabinetBelarus
«Гэта перамога яе сілы, перамога любові, перамога праўды»
– Пра вызваленне Паліны Шарэнда-Панасюк выказаліся Святлана Ціханоўская і Вольга Зазулінская
Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Я вельмі рада, што Паліна Шарэнда-Панасюк нарэшце вольная пасля больш чым чатырох гадоў пакутаў і можа ўз’яднацца са сваёй сям’ёй пасля заканчэння свайго чацвёртага турэмнага тэрміну. Яна страціла здароўе, але не прынцыпы. Мы павінны працягваць змагацца за тых, хто несправядліва апынуўся за кратамі»
Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета: «Пасля доўгіх гадоў выпрабаванняў, пасля чатырох судоў, трох прысудаў па жорсткім артыкуле 411, пасля зняволення ў нечалавечых умовах – сёння Паліна нарэшце дома.
Гэта былі гады, напоўненыя болем і барацьбой. Яна трымалася, не зламалася, не здалася. Яе чакалі. Кожны дзень, кожную хвіліну яе чакалі двое сыноў, якія раслі без мамы, але з надзеяй на сустрэчу. І вось гэты дзень настаў. Гэта перамога яе сілы, перамога любові, перамога праўды.
Але ў турмах застаюцца сотні палітвязняў. Іх працягваюць судзіць, выносіць новыя прысуды паводле 411 артыкула, кідаць у карцары, пазбаўляць сувязі з роднымі. Некаторыя з іх ужо больш за год у поўнай ізаляцыі – без лістоў, без сустрэч, без голасу. Мы не ведаем, што з імі, але мы ведаем, што яны трымаюцца. І яны ведаюць, што мы тут, звонку, не забываем.
Кожны вызвалены – гэта радасць і надзея. Але сапраўдная перамога будзе толькі тады, калі ўсе яны выйдуць на волю. Калі не будзе больш 411 артыкула, новых тэрмінаў, ізаляцыі і катаванняў.
Паліна дома. Але барацьба працягваецца. Мы будзем рабіць усё магчымае, каб кожны палітвязень апынуўся на волі і абняў сваіх блізкіх»
@CabinetBelarus
Да ініцыятывы святкавання Дня Нязломнасці далучаецца Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета:
«Шаноўныя сябры! Падтрымліваю ініцыятыву в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Паўла Баркоўскага аб абнаўленні календара беларускіх нацыянальных свят і прапанову аб адзначэнні 2 лютага як Дня Нязломнасці.
Гэтая дата – дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, нашага нацыянальнага героя. Менавіта ён з’яўляецца духоўным патронам беларускіх дабраахвотнікаў, яго імя носіць самае буйное беларускае падраздзяленне ва Украіне. Шмат хто з гэтых смелых людзей аддаў за свабоду Украіны і Беларусі не толькі сілы, але і жыццё.
Сімвалічна, што праз больш чым стагоддзе пасля сваёй гераічнай смерці Кастусь Каліноўскі нібы зноў нагадаў пра сябе. У 2017 годзе, калі на гары Гедыміна ў Вільні пачаліся археалагічныя раскопкі, былі знойдзены таемныя магілы паўстанцаў. Ворагі хавалі іх без пашаны, магілы раўнялі з зямлёй, каб знішчыць памяць. Але час і гісторыя аднавілі справядлівасць: даследчыкі ідэнтыфікавалі парэшткі Каліноўскага, і ў 2019 годзе адбылося іх урачыстае перапахаванне.
Гэтае свята – нагода ўспомніць пра подзвіг тых, хто прысвяціў сябе барацьбе за вольную Беларусь. Яны маглі не дачакацца перамогі, але не спыніліся. Будзьма годнымі нашчадкамі сваіх герояў!»
#ДзеньНязломнасці
@CabinetBelarus
Новае свята – Дзень Нязломнасці – заклікае адзначыць Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета:
«Шаноўныя беларусы і беларускі! Запрашаю падтрымаць нашую новую ініцыятыву па абнаўленні календара беларускіх свят – і пачаць разам з намі адзначаць дату 2 лютага як Дзень Нязломнасці.
Ён прысвечаны памяці нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага – гэта яго дзень нараджэння. І таксама гэтая дата нагадвае пра подзвіг многіх беларусаў і беларусак, якія аддалі шмат сіл, каб зрабіць нашую краіну свабоднай і шчаслівай. Незаўсёды іх шлях прыводзіў да перамогі, але яны змагаліся, нягледзячы ні на што.
Да гэтага дня вы можаце напісаць на сваіх старонках у сацсетках:
– пра сучасных герояў – актывістаў, валанцёраў, палітвязняў, якія змагаюцца за свабодную Беларусь, і прысвяціць гэтыя матэрыялы новаму святу;
– пра постаць Кастуся Каліноўскага ў нашай гісторыі, пра яго ідэі і ўплыў на сучаснасць;
– пра выбітных асоб мінулага і сучаснасці, чые каштоўнасці і ідэі важныя для захавання мовы, культуры і беларускай ідэнтычнасці.
Калі ласка, прыкладзіце сваё сэрца і душу, каб гэтае свята паўстала як добрая дата новага беларускага календара. Далучайцеся! Разам мы робім гісторыю!».
#ДзеньНязломнасці
@CabinetBelarus
Суд над дзіцячай доктаркай-анколагам Аленай Шарафановіч – яшчэ адзін доказ знішчэння медыцыны ў Беларусі
– На рэпрэсіі супраць высокакакваліфікавага медыка адрэагавалі прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская і яе намеснік у пытаннях аховы здароўя Станіслаў Салавей:
Вольга Зазулінская: «Суд над Аленай Шарафановіч – лекаркай, якая працавала ў вядучых медыцынскіх установах Беларусі і стажыравалася за мяжой – яшчэ адзін доказ таго, што рэжым мэтанакіравана знішчае не толькі грамадзянскую супольнасць, але і сістэму аховы здароўя.
Гэта ўжо не проста рэпрэсіі, а дзяржаўны тэрор, які працягваецца нават пасля чарговага «перапрызначэння». Рэжым не вырашае сацыяльныя праблемы, а працягвае пераследаваць унікальных спецыялістаў краіны.
Падрыхтоўка дзіцячых анколагаў займае дзесяцігоддзі. Алена Шарафановіч мае шматгадовы досвед лячэння дзяцей. Замест прызнання яе заслуг улады збіраюцца кінуць яе за краты. Абвінавачанні супраць яе не маюць дачынення ні да прафесійнай дзейнасці, ні да нейкага злачынства – гэта толькі помста за грамадзянскую пазіцыю.
Рэпрэсіі супраць высокакваліфікаваных спецыялістаў ужо прывялі да катастрафічнага недахопу кадраў, які сёння адчуваюць беларусы. І гэта не спыняецца. Звальненні, вымушаная эміграцыя і турэмныя тэрміны аслабляюць ключавыя сферы жыцця і робяць аднаўленне краіны ўсё больш складаным.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сістэмны характар гэтага тэрору і аказаць падтрымку беларускім спецыялістам, якім даводзіцца змагацца не толькі за прафесію, але і за свабоду».
Станіслаў Салавей: «Крымінальныя справы за праявы грамадзянскай пазіцыі супраць найлепшых лекараў Беларусі паказваюць толькі адно: уладам абыякава здароўе беларусаў, будучыня беларускай медыцыны і нават лёсы дзяцей. Рэпрэсіі ўжо даўно набылі сістэмны характар і не запавольваюцца нават перад пагрозай непазбежнай катастрофы беларускай аховы здароўя.
Нагадаем, што ў турмах Беларусі знаходзяцца медыкі, чыя адзіная "віна" ў тым, што яны не маўчалі і называлі злачынцаў злачынцамі.
Сярод тысяч беларусаў, якія сядзяць у турмах па палітычна матываваных справах, знаходзяцца і нашы калегі-медыкі:
Андрэй Любецкі, Андрэй Краснік, Артур Хлус, Аляксей Мандык, Аляксандр Ганчароў, Цімур Лозка, Алеся Дзернакоўская, Яўген Бужынскі.
Калі ласка, памятайце пра іх і падтрымлівайце іх блізкіх»
@CabinetBelarus
Беларуска-польскі бізнес-форум плануецца арганізаваць у другой палове 2025 года ў Варшаве
Форум стане важнай пляцоўкай для развіцця беларуска-польскіх эканамічных сувязей і працягам дамоўленасцей, дасягнутых на сустрэчы 9 студзеня 2025 года кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі з міністрам развіцця і тэхналогій Польшчы Кшыштафам Пашыкам.
Як адзначыў Павел Латушка, беларускі бізнес у Польшчы адыгрывае ключавую ролю ў эканамічных сувязях дзвюх краін і можа стаць важным фактарам у перыяд, калі Беларусь набудзе свабоду і дэмакратыю. «Польшча фактычна стане для беларускіх прадпрыемстваў варотамі ў ЕС, а стратэгічнае гандлёва-эканамічнае партнёрства стане прыярытэтам у будучых адносінах паміж нашымі краінамі», – падкрэсліў ён.
Паводле статыстыкі, беларускія інвестыцыі ў польскую эканоміку склалі 3,1 млрд еўра, а колькасць кампаній з беларускім капіталам у 2024 годзе дасягнула 7169.
@CabinetBelarus
Кіраўнік апарату Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прадставіў Фонд сацыяльнай падтрымкі беларусаў падчас форуму «Беларусы годныя лепшага»
Валерый Мацкевіч адзначыў, што запуск фонду неабходны, «каб стварыць устойлівую сістэму дапамогі для тых, хто мае ў ёй патрэбу ўжо сёння». Фонд будзе аказваць экстраную, у тым ліку медыцынскую і гуманітарную дапамогу, а таксама працаваць над праектамі доўгатэрміновай інтэграцыі.
Другі напрамак прадугледжвае адукацыю і дапамогу ў пошуку працы людзям, якія апынуліся за мяжой або ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Мяркуецца, што досвед працы фонду можа стаць асновай новай сацыяльнай палітыкі ў Беларусі, калі там адбудуцца дэмакратычныя змены.
@CabinetBelarus
Форум «Беларусы годныя лепшага» і вылет на сустрэчу міністраў замежных спраў ЕС
Пасля марша ў Варшаве прайшоў форум «Беларусы годныя лепшага», які адкрыла кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская.
На форуме выступілі намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч, а таксама іншыя яскравыя спікеры, сярод якіх Аляксандр Кныровіч, Алана Гебрэмарыям, Аляксандра Ханевіч, Андрэй Стрыжак, Сцяпан Пуціла, Роза Турарбекава, Андрэй Гнёт і інш.
Падчас форуму дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прадставіў новы нацыянальны пашпарт і падрабязна распавёў пра перспектывы ініцыятывы па яго стварэнні і прызнанні.
Пасля ўдзелу ў форуме Святлана Ціханоўская накіравалася на сустрэчу міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі разам з Радаславам Сікорскім, які запрасіў лідарку беларускіх дэмакратычных сіл у самалёт, назваўшы яе сапраўднай прэзідэнткай Беларусі.
@CabinetBelarus
Прэс-брыфінг у Музеі Вольнай Беларусі
– Учора, у дзень «бязвыбараў» у Беларусі, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прыбыла ў Варшаву
Святлана Ціханоўская разам са сваім намеснікам у Кабінеце Паўлам Латушкам і спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай дала брыфінг для прэсы ў Музеі Вольнай Беларусі, да якога далучыліся больш за 40 прадстаўнікоў замежных і беларускіх медыя.
Дэмакратычныя сілы рашуча асудзілі «бязвыбары», якія праходзілі ў Беларусі, кіраўніца Кабінета адзначыла, што міжнародная дэмакратычная супольнасць не прызнае вынікі гэтага фарсу.
У брыфінгу таксама ўзялі удзел прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Стася Гліннік.
@CabinetBelarus