Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 18 ліпеня
✔️Расейскія дроны ўдарылі па вобласцях Украіны – ёсць загінулыя
✔️Віктар Орбан прыгразіў выхадам Вугоршчыны з ЕЗ
✔️TikTok разбаніў Ціханоўскую і Латушку
✔️Беларусь прымушае рабіць пашпарты дзецям, народжаным у замежжы
✔️У беларускіх лясах можна набраць вёдры грыбоў і ягад. Але зарабіць на гэтым няпроста
✔️Лукашэнка паскардзіўся сілавікам на калгаснікаў
✔️Беларусь лепш за Люксембург? Што за «Мэты ўстойлівага развіцця», якімі хваляцца ўлады
✔️Пажар мог нанесці вялікую шкоду «Кераміну»
✔️Сяргей Ціханоўскі збірае сродкі на аднаўленне
✔️ЕЗ забаніў чатыры беларускія банкі
#рэпрэсіі:
▫️Журналісту Ігару Ільяшу споўнілася 37 гадоў за кратамі
▫️У ААН нагадалі, што заклікалі беларускія ўлады расследаваць смерць Алеся Пушкіна
😎 У Беларусі пачалі страляць "чырвонакніжных" мядзведзяў
Першы буры мядзведзь быў забіты на афіцыйна дазволеным паляванні тры дні таму. Гэты від мядзьведзяў застаецца ў Чырвонай кнізе, але ад сёлета дазволеная "частковая ліквідацыя асобінаў у рамках планаў кіравання".
Такая ж супярэчлівая інфармацыя і пра папуляцыю бурых мядзьведзяў: ніякіх дакладных звестак пра іх колькасць у Беларусі няма. Паводле Белстату, у 2019 годзе налічвалася прыкладна 19 асобінаў, у 2020-м – каля 42, а ў 2021-м – ужо 580 мядзведзяў. На практыцы такое павелічэнне можна параўнаць хіба з цудам.
Ініцыятарам палявання на бурых мядзьведзяў стала "Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» . Ім кіруе нядаўні міністр МУС і скандальнавядомы прыхільнік НКВД і рэпрэсій Ігар Шуневіч. Ён сам і ягоная жонка разам удзельнічаюць у акцыёнах на адстрэл "чырвонакніжніка".
Больш чытайце па спасылцы.👈
🏌️⛳️ На гэтым кантыненце ўпершыню згулялі ў гольф
Паглядзіце, як гэта было!
😳 Персік дапамог беларусцы стаць багацейшай
У чым сакрэт — глядзіце на відэа.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаго датычаць новыя санкцыйныя абмежаванні? Абмяркуем 18-ты пакет санкцыяў і з боку вайсковай эфектыўнасці з украінскага боку
🔸Афіцыйная дэлегацыя Беларусі прэзентуе ў ААН нацыянальную справаздачу аб тым, як дасягаем «Мэтаў устойлівага развіцця». Чаму паказнікі моцна завышаныя і навошта рэжыму Лукашэнкі прыхарошваць статыстыку?
🔸Бацькоў абавяжуць забяспечваць абарону дзяцей ад інфармацыі ў інтэрнэце. Як улады могуць выкарыстоўваць новы закон?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/efJxR8UU_fw
⛈ Якое надвор'е будзе на выходных
У Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз навальніцы і моцныя дажджы. У выходныя чакаецца воблачнае надвор’е з дажджамі, месцамі магчымы град і парывісты вецер. Тэмпература днём будзе каля +20..+27 градусаў. У некаторых раёнах магчымы туман і моцныя залевы.
🐿З'явілася говая мабільная гульня па-беларуску — «Дзікі Эліяс»
Беларускамоўныя аматары гульняў цяпер могуць спампаваць першую версію папулярнай гульні Alias на роднай мове. Новая мабільная гульня «Дзікі Эліяс даступная для Android і iOS.
Што такое «Эліяс»?
Alias — гэта вядомая настольная гульня, дзе ўдзельнікі тлумачаць словы з карткі, а іншыя спрабуюць іх адгадаць. Чым больш слоў адгадаеш за пэўны час, тым лепш.
Чым «Дзікі Эліяс» адрозніваецца?
Распрацоўшчык вырашыў зрабіць беларускую версію гульні з мясцовым каларытам:
Пры напісанні правілаў прыйшла ідэя растлумачыць слова “вавёрка” як 50 капеек 90-х. І адразу ўзнікла лясная тэматыка, якая і стала падмуркам гульні. Да таго ж, усе персанажы камандаў — гэта жывёлы з беларускіх банкнот.
💊🧑🏼⚕️Сяргей Ціханоўскі збірае сродкі на аднаўленне
Былы палітвязень і блогер Сяргей Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы яму аднавіць здароўе пасля пяці гадоў зняволення.
Ён адзначае, што амаль увесь час правёў у адзіночнай камеры без медычнай дапамогі. Пасля вызвалення 21 чэрвеня 2025 года ён зноў з сям’ёй, але патрабуе сур’ёзнага абследавання і лячэння.
Сяргей плануе сабраць €8000:
€2500 – на поўную дыягностыку арганізма,
€4500 – на стаматалагічнае лячэнне і пратэзаванне,
€1000 – на праверку і карэкцыю зроку.
Я хачу аднавіцца і зноў быць карысным – для сям’і, для Беларусі, для вас,
💅Як улады робяць выгляд, што ўсё добра, калі ўсё не так
Беларусь трапіла ў топ-40 краін паводле «мэтаў устойлівага развіцця». Афіцыйна ўсё гучыць шыкоўна: рост ВУП, гендарная роўнасць, экалогія пад кантролем. Але незалежныя эксперты смяюцца — статыстыка нацягнутая, а праблемы — замоўчваюцца: пра палітвязняў і свабоду слова — нічога.🤐
У дакладзе хваліліся нават ЗАГСам як прыкладам абароны маёмасных правоў...🤦♂️
🔗Як можна скажаць рэальнасць, калі трэба выглядаць прыгожа ў ААН — чытайце ў артыкуле
💱 Курсы валютаў 18 ліпеня
Долар і расейскі рубель папаўзлі трохі ўніз. А eўра — уверх. Але наогул змены курсаў нязначныя.
#курсывалютаў
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Здзек з дзяцей у садку
А яшчэ:
🔻Рэпрэсіі ў Менску
🔻 Хто напужаў жыхароў Сенніцы
🔻 ДТЗ у Беларусі
🔻 Новы цэлюлозна-кардонавы камбінат
🔻 Сланімчук расстраляў вокны з пнеўматыкі
🔻 Славаччына не будзе блакаваць новых санкцыяў
🔻 Абвастрэнне на мяжы Беларусі з ЕЗ
🔻 Беларускія клубы ў Еўракубках
🔻 Новы кіраўнік беларускага футболу
🔻 Адкрыцці "Славянкі" ад Аляксандра Кныровіча
🔻 Ліпень пад знакам непагадзі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Журналісту Ігару Ільяшу споўнілася 37 гадоў за кратамі
Гэта ўжо другі дзень народзінаў Ігара ў зняволенні. Упершыню ён быў затрыманы 16 ліпеня 2021 года, але выйшаў на волю праз дзесяць дзён. Паўторна журналіста затрымалі ў кастрычніку 2024-га. Праз месяц яго прызналі палітвязнем.
Ігар – муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, якую затрымалі падчас стрыму з маршу памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе. Жанчыну пакаралі сумарна васьмю гадамі і трыма месяцамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🛂Беларусь прымушае рабіць пашпарты дзецям, народжаным у замежжы
Беларуская сям’я прыехала з Польшчы ў Беларусь з дзіцём, якое мае толькі польскі пашпарт. Але на мяжы ім заявілі: без беларускага дакументу дзіця могуць не выпусціць назад. Высветлілася, што Беларусь аўтаматычна лічыць такіх дзяцей сваімі грамадзянамі — нават калі яны нарадзіліся за мяжой і маюць іншае грамадзянства:
На мяжы супрацоўнік нейкіх службаў у цывільным паведаміў мужу, што «наступным разам, калі ваша дзіця з'явіцца ў Беларусі без нашага пашпарту, мы разам з памежнай службай і органамі апекі не выпусцім яго з краіны
Віктар Орбан прыгразіў выхадам Вугоршчыны з ЕЗ
Паводле яго, сёння ў Еўразвяза няма шанцаў на дабрабыт, а Вугоршчына «яшчэ можа дасягнуць поспеху»:
«Я магу паабяцаць выбаршчыкам адно: калі я ўбачу, што гэта [членства ў ЕЗ] больш не вартае таго, я выкажуся», – сказаў прэм'ер, але падкрэсліў, што пакуль у гэтым няма патрэбы.
Орбан заявіў, што Еўразвяз хоча прымусіць Вугоршчыну ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях ва Украіне, а таксама прымаць гендарны парадак дня. Ён дадаў, што ЕЗ ператварыўся з эканамічнага звязу ў палітычны, менавіта таму з яго і выйшла Вялікая Брытанія.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Куды беларусы могуць бяспечна паехаць без візы?
17 ліпеня Беларусь і Лаос адмянілі візы для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. А дзе яшчэ беларусаў прымуць без візы? Распавядзем на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Былы палітвязень паказаў фота, якое зрабіў у СІЗА
Грамадзянін Латвіі, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, апублікаваў сваё ўнікальнае фота з СІЗА ў Беларусі. Глядзіце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У «Экономической газеты» будзе новы ўладальнік
Выданнем, якое спыніла выхад у ліпені, зацікавіўся буйны медыяхолдынг. Хто гэта – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
☝️ Кіраўніца Белсату Аліна Коўшык у «тэрарыстычным» спісе КДБ
Яшчэ раней Аліну Коўшык разам з тысячай беларусаў дадалі і ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі. «Экстрэмізм» і «тэрарызм» не адное і тое ж. «Экстрэмізм» у беларускія законы ўвялі ў 2016 годзе на ўзор Расеі.
Дакладнага тлумачэння тэрміну няма, таму пад апісанне можа трапіць што заўгодна: «перашкода дзейнасці дзяржорганаў», «знявага службовай асобы», «тэрарыстычная дзейнасць» і шмат іншага. Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы. 👈
😎 Вылузацца са скуры, каб абысці санкцыі
Лукашэнка ліхаманкава спрабуе абыйсці санкцыі і намагаецца спалучыць неспалучальнае.
Днямі правёў таемныя перамовы з кіраўнікамі Інданезіі і Санкт-Пецярбургу. Здавалася б, нічога агульнага, а ў сапраўднасці дыктатар дамаўляецца на гандаль з Інданезіяй праз Санкт-Пецярбург, каб пракласці шлях у абыход санкцыяў.
А яшчэ чарговы раз змяняе імідж: з "добрага дзеда" на "прывід Сталіна".
Гэтую і іншыя тэмы ў новай праграме «ПраСвет» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык Зміцер Міцкевіч. Глядзіце праграму па спасылцы. 👈
😢Упаў з трэцяга паверха: беларус у Польшчы змагаецца за жыццё
У Варшаве на будоўлі цяжка траўмаваўся 34-гадовы беларус Канстанцін Каліноўскі — ён упаў з вышыні і трапіў у больніцу з пераломамі. Канстанцін — былы вайсковец у ВСУ, які шукаў бяспекі ў Польшчы. Цяпер ён не можа працаваць, і сябры арганізавалі збор грошай на лячэнне.
🔗Заданаціць можна тут
✔️TikTok разбаніў Ціханоўскую і Латушку
17 ліпеня TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі для карыстальнікаў у Беларусі. Гэта атрымалася дзякуючы перамовам офіса Ціханоўскай з прадстаўнікамі платформы праз дыпламатычныя кантакты — паведаміла «Люстэрка»
У TikTok паставіліся да просьбы з разуменнем і пагадзіліся на далейшае супрацоўніцтва. Таксама абмеркавалі варыянты прадухілення падобных сітуацый у будучыні і падтрымку беларускай мовы.
Нагадаем, 11 чэрвеня TikTok заблакаваў акаўнты Ціханоўскай і Латушкі для карыстальнікаў у Беларусі — гэта быў першы такі выпадак у краіне.
🇪🇺ЕЗ забаніў чатыры беларускія банкі
Еўразвяз 18 ліпеня зацвердзіў новы, самы жорсткі пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі. У спіс трапілі 14 чалавек і 41 кампанія, а таксама беларускія банкі, з якімі цяпер цалкам забароненыя фінансавыя аперацыі:
- «Беларусбанк»
- «Белаграпрамбанк»
- «Белінвестбанк»
- «Банк Дабрабыт»
🇬🇪У Тбілісі вызвалілі арыштаванага беларуса, які падаваўся на міжнародную абарону
Беларуса, якога раней арыштавалі ў Грузіі пасля спробу падаць заяву на прытулак, адпусцілі з-пад варты — цяпер ён мусіць адзначацца ў міграцыйнай службе раз на два тыдні.
Гэтае рашэнне 18 ліпеня прыняў Тбіліскі гарадскі суд. Улады Грузіі апошнім часам масава адмаўляюць беларусам у прытулку, хоць раней працэсы зацягваліся гадамі. Больш за 60 чалавек ужо атрымалі адмову, але многія падаюць скаргі.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
😎 У беларускай вёсцы расце сапраўднае прадпрымальніцкае пакаленне
Паглядзіце!
Пажар мог нанесці вялікую шкоду «Кераміну»
15 ліпеня на менскім заводзе «Керамін» адбыўся сур’ёзны пажар — загарэўся гідраўлічны прэс, які з’яўляецца ключавым і самым дарагім абсталяваннем на прадпрыемстве. Паводле «Нашай Нівы», прэс цалкам згарэў, а суседняе абсталяванне таксама магло пацярпець — у выніку магутнасці заводу могуць скараціцца на чвэрць.
Праблема ў тым, што італьянская кампанія SACMI, якая пастаўляла гэтыя прэсы, пасля рэпрэсіяў у 2020 годзе спыніла супрацоўніцтва. Цяпер запчасткі шукаюць у Кітаі, Індыі і Турцыі. Замест арыгіналу — танныя копіі. Пажар удалося патушыць, людзі не пацярпелі, але наступствы для заводу могуць быць катастрафічнымі.
🤡«Што толькі можна, тое і крадуць». Лукашэнка паскардзіўся міліцыі на калгаснікаў
На селектарнай нарадзе Лукашэнка наехаў на калгаснікаў — маўляў, «што можна, тое крадуць». Загадаў міліцыі круціць усіх «на ўсю катушку».
Камбайны ламаюцца, склады пустыя, запчастак няма, а тэхагляды — толькі на паперы. Жніво ледзь пачалося, а праверкі ўжо паказалі бардак у гаспадарках. Траву не скошваюць, угнаенняў няма, а корм для жывёлаў — таксама пад пытаннем.
Лукашэнка падкрэсліў, што нядбайнае жніво «пагражае непазбежнымі стратамі ўраджаю»:
«Зноў будзем перажываць налета, у сакавіку-красавіку, што нам бульбы не хапіла».
У беларускіх лясах можна набраць вёдры грыбоў і ягад. Але зарабіць на гэтым няпроста
У беларускіх лясах — грыбны і ягадавы бум: людзі вяртаюцца з поўнымі вёдрамі лісічак і чарніц. Але зарабіць на гэтым складана — дзяржава закупае дары лесу па заніжаных цэнах, а продаж ідзе ў 10–15 разоў даражэй. Таму ўсё больш збіральнікаў аддаюць перавагу самастойнаму продажу.
👉 Колькі сёння плацяць за грыбы і ягады, і як рэальна на іх зарабіць — у нашым артыкуле
Бязвіз з Лаосам? Але не цяпер ✋🐘
Яшчэ ў чэрвені паведамлялася, што Беларусь і Лаос рыхтуюць бязвізавы рэжым. І вось 17 ліпеня пагадненне падпісалі. Але радавацца рана — бязвіз пакуль не дзейнічае.
У МЗС кажуць: трэба прайсці шэраг унутраных працэдур, і гэта «займае пэўны час». Таму не спяшайцеся замаўляць білеты.
❗️Дарэчы, Народныя амбасады разам з Офісам Ціханоўскай уключылі Лаос у спіс небяспечных краінаў для палітычна актыўных беларусаў. Так што да рашэння падарожжа туды варта падыходзіць узважана.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🚗У Міры падпалілі машыну сілавіка — СК змаўчаў пра яго працу
У аграгарадку Мір мужчына падпаліў машыну 38-гадовага мясцовага жыхара, які, як раней паведамлялася, служыць ва ўнутраных войсках. Але Следчы камітэт гэтым разам пра гэта не згадаў. П’яны жыхар Баранавічаў спачатку кінуў у аўто табурэтку, а потым абліў яго лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліў. Прычынай стаў даўні канфлікт: пацярпелы даносіў на яго ў міліцыю. Мужчыну затрымалі.
🔗Якое пакаранне атрымаў падпальшчык — чытайце ў артыкуле
🇪🇺 Еўразвяз ухваліў «адзін з самых моцных пакетаў санкцыяў» супраць Расеі і Беларусі
18-ты пакет можа ўдарыць як па расейскаму экспарту, так і па беларускай фінансавай сістэме. Супраць такіх мераў спачатку выступала Славаччына, але прэм'ер Фіцо ўсё ж такі зняў вета і заявіў, што не будзе перашкаджаць.
Што вядома пра новыя санкцыя, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Расейскія дроны ўдарылі па вобласцях Украіны – ёсць загінулыя
Ноччу 18 ліпеня беспілотнікі атакавалі Паўлаградскі раён (Днепрапятроўская вобласць). У выніку загінуў 52-гадовы мужчына, яшчэ двое атрымалі раненні.
У Запарожскай вобласці загінуў 64-гадовы мужчына. Паводле мясцовых уладаў, расейскія войскі трапілі авіябомбамі па жылой забудове (на фота).
Таксама ноччу пад удар трапіла Харкаўская вобласць. Вядома, што чацвёра чалавек атрымалі раненні. Пашкоджаныя жылыя дамы і навучальная ўстанова.
🏚 Сядзібу дзе некалі жыў Сенкевіч прадаюць за бясцэнак
Сядзібу, дзе некалі жыў і пісаў Генрык Сенкевіч прадалі з аўкцыёну ўсяго за 368 долараў. Яна знаходзіцца ў вёсцы Дубнікі на Гарадзеншчыне і да 2005 года служыла інтэрнатам. Новым уладальнікам стала будаўнічая кампанія з вобласці. І хоць будынак мае гістарычную вартасць, дзяржава прадаў яго практычна за капейкі
Менавіта тут лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Генрык Сенкевіч напісаў «Пана Валадыеўскага» — частку сваёй знакамітай гістарычнай трылогіі. Сядзіба была пабудаваная ў 1878 годзе і стала месцам творчасці пісьменніка ў канцы ХІХ стагоддзя.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы