Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Дзярждэпартаменце ЗША пераконваюць, што пра спыненне ўсіх паставак зброі Украіне гаворка не ідзе
🔻Больш як 50 расейскіх беспілотнікаў уначы атакавалі Украіну
🔻Улады пайшлі на саступкі ў справе падвойных кодаў на таварах
🔻Ініцыятыва «ByHelp» выходзіць з Гуманітарнага фонду
🔻Дом-музей Быкава на Вушаччыне патрапіў пад ахову дзяржавы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☀️ У Беларусі сёння можа быць пабіты тэмпературны рэкорд
У 2016 годзе ў гэты дзень зафіксавалі +32,1 градусы (папярэдні рэкорд). Сёння слупок тэрмометраў можа дайсці да 35.
👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы
👆Сканаванне двух кодаў тавараў на касе адменяць
Касіры і пакупнікі на касах самаабслугоўвання ў Беларусі ад 1 ліпеня мусілі сканаваць два коды на ўпакоўках малочнай прадукцыі, кавы і гарбаты, алею, сокаў і напояў, у тым ліку піва, рыбных кансерваў, мыйных сродкаў, абутку ды іншых тавараў. Гэта выклікала неразуменне прадаўцоў і пакупнікоў, запаволіла працу крамаў і складаў.
Чыноўнікі перагледзелі гэтую норму і падпісалі пастанову аб скасаванні. Яна дазволіць не сканаваць нацыянальны QR-код, а пры наяўнасці міжнароднага QR-коду дазволіць не сканаваць штрых-код «у бальшыні выпадкаў». Саму пастанову на раніцу 3 ліпеня не публікавалі – невядома, калі яна набудзе моц.
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце тры найбольш цікавыя матэрыя «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✅ «Алігафрэнічнае выхаванне»
Як улады гадуюць «патрыётаў» страхам і гвалтам.
✅ «Размаўляць з Расеяй на зразумелай ёй мове»
Чаму Баку не пабаяўся сварыцца з Масквой?
✅ Лукашэнка абураўся размовамі пра палітвязняў
Выглядае, што ён апраўдваецца перад «элітамі».
#штопачытаць
☝️ Асцярожна: спякота пачала збіраць ахвяры
Да +38° у Нямеччыне і да +46,6° у Партугаліі – такія тэмпературныя рэкорды гэтымі днямі трымаюцца ў большасці краінаў Еўропы.
У Францыі ахвярамі спёкі сталі два чалавекі, таксама два ў Італіі. Адзін працаўнік на будоўлі апынуўся ў коме пасля дзённай змены пад сонцам.
3 ліпеня ў Беларусі прагназуецца спёка да +35°С. Абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі. ☝️
🤷♂️ Дабрачынны фонд «ByHelp» вінавацяць у парушэннях
Парушэнні выявіў Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, які з’яўляецца аператарам беларускага фонду, – паведамляе Еўрарадыё.
У прыватнасці, нарвежцы заяўляюць пра адсутнасць празрыстасці ў аперацыях, ненадзейнасць у выкананні абавязкаў і пра іншыя хібы.
Кіраўнік «ByHelp» Аляксей Лявончык не прызнае вінавачанні, але ягоны фонд выйшаў з кааліцыі «Гуманітарны фонд», у які ўваходзіў разам з іншымі дабрачыннымі арганізацыямі. ☝️
☝️Украінец Руслан Карнійка, за якога выйшла замуж Маргарыта Ляўчук, быў паранены і перанёс аперацыю
Гэта стала вядома з публікацыяў у сацсетках самога Руслана і Маргарыты. Падрабязнасцей няма, аднак вядома, што Руслан служыць у войсках супрацьпаветранай абароны. Раненне ён атрымаў у чэрвені. Аперацыя, якую зрабілі ўкраінскаму вайскоўцу, прайшла паспяхова.
Беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук пасля вяселля з Русланам Карнійка жыве ў Харкаве. У сужэнцаў ёсць малое дзіця.
💬 «Не выключаў бы, што гэта, магчыма, было арганізавана за грошы. Так мне падалося па ягоных паводзінах»
Павел Латушка падзяліўся з «Белсатам» сваімі думкамі пра сённяшні напад на яго ў Цэнтры ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту.
🔍 Пачытайце, што расказаў палітык
😻 У Саудаўскай Аравіі здарыўся «катапад»
Зайздросцім пухнатым, паглядзіце!
💬 «Ён сапраўды спрабаваў падрыхтаваць іх і распавесці ім, чаму будзе прымацца тое рашэнне, якое можа быць непапулярнае і ім не спадабацца»
Залежнасць Лукашэнкі ад наменклатуры і, перш за ўсё, ад сілавікоў, вымушае яго рабіць тое, чаго раней за ім асабліва заўважана не было – публічна апраўдвацца за свае ўчынкі.
Менавіта гэтым самаабвешчаны кіраўнік Беларусі быў вымушаны займацца ўчора, калі спрабаваў патлумачыць сваім прыхільнікам сэнс вызвалення палітвязняў, а перш за ўсё – Сяргея Ціханоўскага.
📍Сабралі меркаванні экспертаў па гэтай тэме
🤪 Калі цябе папрасілі «ўрачыста апрануцца» на выпускны, але не ўдакладнілі дэталяў...
Выпускнік факультэта камп'ютарнага праектавання БДУІР вырашыў, што дзень атрымання дыплому мусіць запомніцца на ўсё жыццё і яму, і ўсім прысутным.
Паглядзіце, што ён зрабіў!
☝️33-гадовы мужчына напаў на Паўла Латушку ў Варшаве
Пра інцыдэнт паведамляе reform.news. Паводле журналістаў, нападніка завуць Яўген Казанцаў, у Варшаве ён вучыўся ў межах праграмы для маладых навукоўцаў.
Казанцаў кінуў у Латушку сметніцу са словамі «Здрайца! Хацеў спаліць апазіцыянераў!». Пазней ён патлумачыў свой учынак журналісту тым, што ў яго скончылася віза, а яшчэ ён «выгарэў і не змог абараніць навуковую працу». Казанцаў мяркуе, што гэты дзіўны ўчынак дапаможа яму свабодна вярнуцца ў Беларусь.
На радзіме Яўген Казанцаў вучыўся на гістфаку БДУ. Ён некалькі разоў фігураваў у сюжэтах тэлеканалу СТВ (апошні раз – у верасні 2022 года).
Латушка не пацярпеў і заявіў, што здарэнне ніяк не паўплывае на ягоную дзейнасць
Ад смерцяў і катаванняў да забароны ўсяго расейскага – што адбываецца паміж Пуціным і Аліевым?
▫️Раніцай 27 чэрвеня ў расейскім Екацярынбурзе жорстка затрымалі асобаў азербайджанскай нацыянальнасці, падазраваных у злачынствах 2010-х гадоў. Арыштаваных моцна збівалі і катавалі.
▫️Падчас затрымання загінулі браты Зіядын і Гусейн Сафаравы, яшчэ некалькі чалавек былі шпіталізаваныя.
▫️Генпракуратура Азербайджану пачала крымінальную справу па факце наўмыснага забойства двух сваіх грамадзянаў расейскімі сілавікамі. МЗС Азербайджану назвала дзеянні паліцыі РФ «непрымальным гвалтам».
▫️Неўзабаве ў Азербайджане былі адмененыя ўсе расейскія культурніцкія падзеі. У офіс прапагандысцкага агенцтва «Sputnik» у Баку прыйшлі сілавікі. Яны затрымалі некалькіх чалавек, сярод якіх, магчыма, былі два агенты ФСБ.
▫️1 ліпеня ў Баку былі затрыманыя дзве групы расейцаў. МУС Азербайджану заявіў, што іх падазраюць у транзіце наркотыкаў з Ірану ды продажы іх праз інтэрнэт, а таксама ў кіберзлачынствах.
▫️З'явіліся відэа таго, як затрыманых прымушаюць рухацца на паўсагнутых нагах з рукамі, заведзенымі за галаву. Пазней з’явіліся і фотаздымкі з суда, дзе відаць, што ўсе расейцы моцна збітыя.
▫️Вечарам таго ж дня ў Расеі сілавікі правялі новую аблаву на азербайджанцаў. У Екацярынбурзе быў затрыманы кіраўнік арганізацыі «Азербайджан-Урал» Шахін Шыхлінскі. У Варонежы сілавікі ўварваліся ў дом Юсіфа Халілава – нефармальнага лідара азербайджанскай дыяспары.
Больш падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнка сабраў сваіх прыхільнікаў, каб апраўдацца перад імі за вызваленне Ціханоўскага
🔻Чаму сапсаваліся адносіны Азербайджану і РФ?
🔻Польшча аднаўляе памежны кантроль з Нямеччынай і Літвой
🔻На мяжы з Латвіяй зноў знайшлі цела мігранта
🔻А ў Піцеры зноў гарэў аўтобус МАЗ
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
👑🍷 Ці ведаеце вы, што ў Наваградку знайшлі Кубак Ядвігі – надзвычайны артэфакт, пра паходжанне якога гісторыкі спрачаюцца да сёння?
А яшчэ больш дзіўны факт, што ў Беларусі захоўваецца копія знаходкі, а не арыгінал…😔
Пра лёс і значэнне знойдзенага Кубку Ядвігі глядзіце ў новым выданні праграмы «Няпростыя рэчы»
👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
▪️На захадзе Іспаніі загінуў партугальскі футбаліст Дыёгу Жота: усяго 10 дзён таму ён адгуляў вяселле
Гэтай ноччу Жота разам са сваім братам патрапіў у ДТЗ: машына перакулілася і загарэлася. Выбрацца з яе Дыёгу не здолеў.
Футбалісту было 28 гадоў, днямі ён ажаніўся з Рутай Кардозу, у стасунках з якой ужо меў траіх дзяцей. Літаральна ўчора футбаліст выкладаў у сацсеткі здымкі са свайго вяселля.
Жота гуляў за клуб «Ліверпуль», у складзе якога сёлета стаў чэмпіёнам Англіі. Пазней, у чэрвені, ён перамог у Лізе нацыяў разам са зборнай Партугаліі.
💁🏻♂️ На фоне дэфіцыту бульбы ў айчынных крамах раптам апынуўся шалёны выбар крэветак
На «e-dostavka» мы знайшлі 20 відаў крэветак і мяса з іх, а на сайце сеткі «Green» увогуле 27 прапановаў. Большая частка паходзіць з Расеі, але ёсць таксама з Індыі, Кітая, В'етнаму і нават Эквадора.
📍Чытайце болей на старонцы
📍 «Мы заўсёды ацэньваем нашыя боепрыпасы і тое, куды мы іх адпраўляем. Мы не можам даваць зброю ўсім па ўсім свеце»
Ці сапраўды ЗША прыпынілі пастаўкі Украіне некаторых узбраенняў? Чуткі пра гэта ходзяць ужо некалькі дзён, а заявы чыноўнікаў вельмі неадназначныя. Сабралі ў нашым артыкуле ўсё, што вядома на цяперашні момант.
Пачытайце!
💥 #галоўнае за 2 ліпеня
✔️На волю выйшлі яшчэ 16 палітвязняў (8 мужчынаў і 8 жанчын). Іхныя імёны не раскрываюцца
✔️У Варшаве на Паўла Латушку напаў 33-гадовы беларускі «навуковец» з дзіўным бэкграўндам. Латушка не пацярпеў і заявіў, што гэта ніяк не паўплывае на ягоную дзейнасць
✔️Больш разгорнуты каментар палітыка пра атаку на яго чытайце ў нас на сайце
✔️Як лукашэнкаўскае ідэалагічнае выхаванне ў школах б'е па псіхіцы дзяцей? Разбіраемся ў матэрыяле
✔️Што адбываецца ў адносінах афіцыйных Баку і Масквы ды ўва што можа выліцца гэтая сварка?
✔️Украінскі вайсковец, за якога выйшла замуж спявачка Маргарыта Ляўчук, быў паранены на фронце
✔️Сілавікі выявілі ў Беларусі групу нелегальных выязных «выцвярэзнікаў». Арганізатарам пагражае да 7 гадоў
✔️Беларус, вінаваты ў смяротным ДТЗ на захадзе Польшчы, можа сесці ў турму на 20 гадоў
#рэпрэсіі:
▫️Кніжнае выданне франтавога дзённіка камандуючага нямецкай групай арміяў «Цэнтр» прызнанае ў Беларусі «экстрэмісцкім»
🙌 Памяць беларускай ваяркі ўшанавалі ва Украіне
У Музеі вайны ў цэнтры Кіева з'явіўся адмысловы стэнд памяці беларускі Марыі Зайцавай. Яна ваявала за Украіну ў складзе палка беларускіх добраахвотнікаў імя Кастуся Каліноўскага.
«Гэта выстава пра тых, для каго ўкраінцы сталі братамі і сябрамі, а Украіна – домам і полем найважнейшай бітвы. Пра тых, хто аддае сваё жыццё дзеля нашай агульнай Свабоды« – гаворыцца на сайце музею.
🧙♀️ Настасся Рыдлеўская выпусціла энергічна-містычны кліп на сваю песню «Isolde»
А зняла яго беларуская рэжысёрка Дар'я Madsangria. Паводле яе, у кліпе раскрываецца «моцная жаночая энергетыка» – гэта гісторыя пра дзяўчыну, унутры якой «спалох пераўтвараецца ў сілу і смеласць».
Як вам?
😡 Такога палявання ў Беларусі не было больш за 30 гадоў
З 1 ліпеня ў паляўнічых распачаўся новы сезон. Гэтым разам ахвяру выбралі разам Лукашэнка і Шуневіч – і іх зусім не засмуціла, што жывёла занесена ў Чырвоную кнігу.
Хто цяпер пад пагрозаю – глядзіце ў відэа ☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вызваленыя яшчэ 16 вязняў – сярод іх ёсць «палітычныя». ГУБАЗіК вырашыў падмануць грамадскасць наконт імёнаў людзей
🔸 Кіт Келаг зняпраўдзіў хлусню Лукашэнкі. Разбіраем выказванні ўзурпатара
🔸 «Жарты ў бок»: МАРГ анансуе больш жорсткія захады супраць крамаў з гнілой гароднінай
🔸 Дзейнасць прызначаных «дэпутатаў»: Палата прадстаўнікоў займаецца… кантролем сельскіх гаспадарак
🔸 Агляд замежжа: ЗША спыняюць пастаўку боепрыпасаў Украіне, канфлікт Азербайджану і Расеі, прэзідэнт ЗША гаворыць пра перамір’е ў Газе
🔸 Спякота ў Беларусі: як ратавацца ад надмернага сонца?
🔸 2 ліпеня – Дзень вышыванкі. Дзяржава адзначае, а суаўтар ідэі – Павел Белавус
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Аднаго дэпартавалі, іншаму пагражае зняволенне да 20 гадоў. Як у Польшчы караюць беларускіх кіроўцаў, што здзейснілі злачынствы
Апошнімі днямі на польскіх дарогах здарылася адразу два рэзанансных здарэнні з удзелам нашых суайчыннікаў.
📍Чытайце на старонцы
🚙 Гэткая дарога мусіць забяспечыць лепшую бачнасць разметкі ноччу і ў непагадзь
Паглядзіце, як вам?
🎆 Выбухі, агонь і дым над Каліфорніяй
Паглядзіце, што здарылася ☝️
🚗🚙🚗 На КПП у Берасці рамантуюць дарогу. Але рух на мяжы амаль не запаволіўся, бо запавольваць і так няма чаго
Памежны камітэт Беларусі, як звычайна, вінаваціць замежных калегаў у невыкананні нормаў пропуску машынаў: маўляў, палякі прынялі толькі траціну ад нормы машынаў за апошнія два дні.
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
💱 Курсы валютаў 2 ліпеня
Долар падрос на чвэрць капейкі, а расейскі рубель на столькі ж «прасеў». Курс еўра застаўся нязменным – яго сёння не гандлявалі.
#курсывалютаў
💬 «Настаўнікі выкладалі прадметы нармальна, але адкуль такое жаданне выхоўваць патрыятычныя пачуцці незразумела да чаго?»
Усе, хто вучыўся ў беларускіх школах з канца 90-х па сённяшні дзень, у той ці іншай ступені сутыкаліся з «ідэалагічным выхаваннем». У некаторых школах да гэтага падыходзілі фармальна, а недзе – з усёй сур'ёзнасцю (што несла асаблівую небяспеку для дзіцячай псіхікі).
Напярэдадні лукашэнкаўскага Дня незалежнасці папрасілі беларусаў прыгадаць, як у школьныя гады іх спрабавалі пагружаць у атмасферу любові да чырвонай зелені, Савецкага саюзу ды сяброўства з Расеяй.
📍Чытайце матэрыял вось тут
💁🏻♂️ Група супрацоўнікаў медустановаў незаконна аказвала паслугі «выцвярэзніка на даму».
Цяпер арганізатарам гэтага «бізнесу» пагражае да 7 гадоў калоніі. За два гады яны зарабілі больш за $100 тысяч.
📍Чытайце падрабязнасці на старонцы