Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🌤️ У Менску цяпер ёсць сонечны напамін проста пад нагамі
Паглядзіце 🫶
💱 Курсы валютаў 12 чэрвеня
Долар дадаў 1.1 капейкі. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель пайшоў уніз на 1.5 кап..
#курсвалютаў
❗️Разбіўся індыйскі самалёт, якія ляцеў у Лондан
У аэрапорце Ахмедабада неўзабаве пасля ўзлёту разбіўся самлёт Air India.
На борце самалёта Boeing 787-8 Dreamliner знаходзіліся 242 чалавекі
🔗Абнаўляем інфармацыю па спасылцы
😍Прыгажосць! Палац у Беларусі стварыў уласны мерч!
Палацавая сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі стварыла дызайнерскі мерч – ад футболак і шопераў да магнітаў і нататнікаў.
🥰Як вам?
Дарэчы, сама сядзіба не менш цікавая!
Чаму яе называюць «беларускай Венецыяй» і як там файна можна пабавіць час — чытайце вось тут🔗
Дзярждэп ЗША павіншаваў расейцаў з «Днём Расеі» упершыню з 2022-га
«Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць расейскі народ у яго імкненні да лепшай будучыні. Мы таксама карыстаемся гэтай магчымасцю, каб пацвердзіць жаданне Злучаных Штатаў да канструктыўнага ўзаемадзеяння з РФ для дасягнення трывалага міру паміж Расеяй і Украінай.
Мы спадзяемся, што мір будзе спрыяць больш узаемавыгадным адносінам паміж нашымі краінамі»,
Расея зноў масава абстраляла Украіну
Ужо другі дзень запар дроны атакуюць Харкаў. Пацярпелі не менш за 14 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Пад абстрэл трапілі жылыя раёны, школы, дзіцячыя сады і інфраструктура.
Ноччу атака таксама адбылася і на поўдні Адэскай вобласці: акупанты знішчылі склады і тэхніку. Абышлося без пацярпелых.
💥 #галоўнае за 11 чэрвеня
✔️Расея і Украіна працягваюць абменьвацца атакамі дронаў
✔️Над Беларуссю ўзышоў Трускаўкавы Месяц
✔️Украіна ўвяла санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа
✔️Кожны чацвёрты адміністратыўны судовы працэс летась у Менску датычыў хатняга гвалту
✔️КДБ спрабуе вербаваць актывістаў дыяспары праз Facebook
✔️Замест дзіцячага садку ў Наваполацку будзе «дзіцячы храм»
✔️Мінздароўя б'е трывогу праз пакістанцаў
✔️«Падляшскія вакацыі» пачынаюцца — новая перадача на «Белсаце»
✔️Самага папулярнага ў свеце тыктокера выгналі з ЗША
✔️У Беларусі за год закрылі 31 станцыю хуткай дапамогі
✔️У магілёўскай бібліятэцы ёсць кабінет «рускага свету»
#рэпрэсіі:
▫️У Беларусі ўпершыню заблкавалі асобныя TikTok акаўнты
▫️Палітзняволеную ў чацвёрты раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🤷♂️ Ці бяспечны цяпер «Тэлеграм»?
Гэтае пытанне задаюць сабе многія карыстальнікі платформы. Днямі распаўсюдзілася інфармацыя, што да мэсэнджэра могуць быць датычныя спецслужбы Расеі. І выглядае, што небяспека карыстацца папулярнай платформай паўстала не сёння.
Што рабіць і якімі рэсурсамі карыстацца больш бяспечна? Гэтыя пытанні журналісты праграмы «Студыя Белсат» задалі спецыялісту ў галіне лічбавай бяспекі Мікалаю Кванталіяні. Паслухайце.
Уся размова даступная па спасылцы. 👈
🤨 Не віртуальны «рускі свет» у Магілёве
Гэта кабінет «рускага свету» у адной з гарадскіх бібліятэк. Цяпер тут працуе выстава да дня Расеі, але сам кабінет працуе ўжо два гады.
Улады Беларусі гэты факт замоўчваюць, але паведамляе фонд «Рускі свет», які працуе і распаўсюджвае расейскую павестку ў Беларусі.
Больш на гэтую тэму чытайце на сайце Белсату. 👈
У Беларусі за год закрылі 31 станцыю хуткай дапамогі🤯
Белстат апублікаваў статыстыку, згодна з якой у 2024 годзе стала на 400 дактароў больш, але шпіталяў і станцыяў хуткай дапамогі – значна менш. Таксама скарацілася колькасць медсясцёр і паліклінік.
Сабралі лічбы вось тут
«Падляшскія вакацыі» пачынаюцца: «Гэта як у дзяцінстве ў бабулінай вёсцы!»
🧭 Летнія прыгоды на Падляшшы пачынаем у першым пункце – Беластоку.
Знаёмцеся з вядоўцамі новага трэвэл-шоу:
🔸 Уля – салістка беларускага рок-гурта «Atesta»
🔸 Ілля Фіёнік – малады польскі спявак, актор і краязнаўца які называе сябе падляскім беларусам
🔸 Дзёня Mandzik – беларускі рэпер
🔸 Аня Бяляўская – маладая польская акторка, спявачка і беларуска з Нараўкі.
▶️ Глядзіце першае выпданне «Падляшскіх вакацый» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Замест дзіцячага садку ў Наваполацку будзе «дзіцячы храм»😰
У размове з «Белсатам» прадстаўнік полацкай епархіі паскардзіліся, што мясцовыя жыхары не падтрымалі стварэнне праваслаўнага цэнтра для дзяцей:
Ніхто аніякіх грошай не даваў, бо парафіянаў там яшчэ няма. Горад нічога не даваў, бо ў яго іх таксама няма. Усё робіцца на спонсарскія ахвяраванні добрых людзей, якія маюць грошы, і гэта не беларусы, бо беларусы пакуль гэтую ідэю не падтрымалі.
Навапалачане не падтрымалі, прынамсі фінансава. Гэты аб'ект будуецца каля двух гадоў, і ад навапалачанаў не было падзяк
🏖 Лета – час адпачынкаў, падарожжаў і прыгодаў. Мы запускаем новую вакацыйную праграму «Від на жыхарства»
Разам з «Белсатам» вы адкрыеце для сябе нетурыстычнае жыццё ў іншых краінах свету праз гісторыі беларусаў і беларусак, для якіх гэтыя краіны сталі другім домам.
🎬 Прэм’ера ў эфіры «Белсат» ужо 12 чэрвеня 20:40 (меснкі час)
Глядзіце на нашым YouTube-канале belsat_life/videos">«Белсат LIFE» 13 чэрвеня 8:00
«Беларусам, якія ездзяць у ЕЗ, давядзецца вазіць гатоўку» — Што?😱
У сувязі з новым пакетам еўрапейскіх санкцыяў Беларусь знаходзіцца на парогу блакавання сістэмы банкаўскіх пераводаў SWIFT😢
«Белсат» паразмаўляў з эканамісткай даследчага цэнтру BEROC Настассяй Лузгіной пра наступствы новых санкцыяў для простых беларусаў.
Каментар эксперткі — у артыкуле на сайце
У Беларусі ўпершыню заблкавалі асобныя TikTok акаўнты❌
Блакаванне каналаў Ціханоўскай і Латушкі сталі першымі зафіксаванымі выпадкамі, калі TikTok абмяжоўвае доступ да палітычнага кантэнту для карыстальнікаў з Беларусі — паведамляе «Наша Ніва».
Цяпер пры спробе зайсці на акаўнты палітыкаў TikTok піша, што «гэты акаўнт недасяжны ў вашай краіне ці рэгіёне»
🚗Літва канфіскавала 9 аўтаў за кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі
Літоўскія памежнікі сутыкнуліся з цэлым караванам кантрабандыстаў, 9 машын амаль запар спрабавалі спрабавалі правезці агулам 6300 пачак беларускіх цыгарэт.
Парушальнікам пагражае штраф і канфіскацыя. Паводле памежнікаў аўта могуць перадаць Украіне🇺🇦
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Расея не пакідае планаў захапіць Адэсу
А яшчэ:
🔻Вікторыі Кульшы прысудзілі дадатковы год зняволення
🔻 У Мачулішчах сарвалася люлька з будаўнікамі
🔻 Крымінальныя разборкі ў Гарадзенскай вобласці
🔻 Пропуск на "Беняконях" запаволіцца
🔻 Ціханоўская пракаментавала блакаванне свайго ўліковага запісу на TikTok
🔻 Каго закрануць новыя еўрапейскія санкцыі?
🔻 Дэеўрапеізацыя Беларусі
🔻 Чарговы масіраваны абстрэл Харкава
🔻 Уражальная інсталяцыя ў Кіеве пра жах і хаос вайны
🔻 У Беларусі чакаецца моцны вецер
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Якім вырасце сабака, якога гадавалі коцікі? 🤔
Менавіта гэта адбылося з пітбулем Опі, які ад самага дзяцінства жыў з трыма катамі.
Паглядзіце, як ён цяпер сябе паводзіць!
Выйшаўшы на свабоду, свабоды ў Беларусі не знайшоў ⛓
«Адчуваў сябе гэтак сама, як у лагеры, толькі троху большым»
Натхняльнае інтэрв'ю і моцная гісторыя беларускага палітвязня Андрэя Чапюка💪🏼
Андрэй – валанцёр Праваабарончага цэнтру «Вясна». Быў затрыманы ў 2020 годзе супрацоўнікамі ГУБАЗіКу і засуджаны на 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Вось так хлопец апісвае погляд на знаходжанне за кратамі:
Як бы ні было цяжка, ты застаешся творцам свайго лёсу. Так, нават там. Гэта нялёгка, і з кожным годам усё цяжэй. Але там яшчэ можна знайсці, чым заняцца, і людзей, якія падзеляцца з табою жыццёвым досведам. Ні ў якім разе не дарыць гэтага часу сістэме, максімальна выдзіраць яго для сябе!
Ва Украіне падлічылі страты Расеі і атрымалі велізарную лічбу
Паводле Генштабу ЗСУ, Расея магла страціць ужо мільён жаўнераў. Гэта колькасць загінулых і параненых за тры гады і тры з паловай месяцы поўнамаштабнай вайны.
Толькі за мінулыя содні, паводле ведамства, былі знішчаны каля 1 140 акупантаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Украіна ўвяла санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа
Генсакратар БЧК Дзмітрый Шаўцоў, які раней наведваў акупаваныя Лісічанск і Марыупаль, цяпер знаходзіцца пад санкцыямі згодна з указам Зяленскага. Што сёння вядома пра беларускі Чырвоны Крыж – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Над Беларуссю ўзышоў трускаўкавы Месяц
Беларусы і жыхары іншых краін уначы 11-га маглі назіраць у небе незвычайную з’яву. Як гэта выглядала – глядзіце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 У Бруселі пачалося пасяджэнне адносна Беларусі
У сталіцы Бельгіі распачалася пляцоўка, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх інстытутаў. Што там будуць абмяркоўваць – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
Самага папулярнага ў свеце ціктокера выслалі з ЗША
Хабі Лейма затрымалі 6 чэрвеня ў аэрапорце, але пасля ўсё ж такі адпусцілі — без афіцыйнага рашэння пра дэпартацыю, паведаміў прадстаўнік амерыканскай іміграцыйнай службы.
Гэта адбылося на фоне ўзмацнення жорсткасці ў дачыненні да мігрантаў — ЗША цяпер актыўней правяраюць дакументы, ладзяць рэйды і высылаюць людзей. У краіне з гэтай нагоды праходзяць пратэсты.
Хабі стаў знакамітым падчас пандэміі — ён здымаў рэакцыі на недарэчныя лайфхакі. У TikTok на яго падпісана больш за 162 мільёны чалавек.
«Калі раней у беларусаў быў імідж добрых спецыялістаў, то цяпер іх чакае дэградацыя»😰
«Белсат» паразмаўляў з экспертамі наконт пагрозы дэеўрапеізацыі Беларусі. Выглядае, што жалезная заслона выбудоўваецца з двух бакоў.
🔗Што адбываецца і што можна зрабіць, каб выправіць сітуацыю — разбіраемся ў нашым матэрыяле
😂 Ці вы чулі, як мяўкае рысь ?
Кажуць, так самец зазывае сяброўку 😂
Глядзіце з гукам!
Мінздароўя б'е трывогу праз пакістанцаў🧑🏼⚕️🇵🇰
Мінздароўя папярэдзіла адміністрацыю Лукашэнкі пра рызыкі, звязаныя з прыездам у Беларусь пакістанцаў — піша «Наша Ніва» са спасылкай на «BELPOL».
Паводле звестак «BELPOL», галоўны санітарны доктар Святлана Нячай накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта аналітычную запіску пра высокія эпідэміялагічныя рызыкі ў сувязі з масавым прыездам пакістанцаў.
У дакуменце згадваюцца магчымыя ўспышкі поліяміэліту, халеры, малярыі і іншых небяспечных інфекцый. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе праводзіць абавязковыя аналізы і вакцынацыю мігрантаў за кошт бюджэту.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Нацбанк заявіў пра рэкордны ўзровень Золатавалютных рэзерваў. Прычым тут продаж валюты насельніцтвам?
🔸Медыкі папярэджваюць пра рызыку завозаў у Белапрусь пакістанцамі хваробаў. Вывучаем дакументы атрыманыя Белполам
🔸Выпадкаў жорсткага абыходжання з жывёламі апошнім часам становіцца больш. Чаму пакаранне не пужае?
🔸Кансультатыўная група «Беларусь – ЕС» у Бруселі
🔸Чаму ў футбольнай зборнай няма вынікаў, не гледзячы на новы стадыён, тлум заўзятараў, перастаноўкі сярод чыноўнікаў?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wP94KRYzhEM
😔 «Чаму я так рэагую – нават калі ўсё нармальна? Чаму накрывае трывогай пасля звычайнай размовы, а дробязі раняць да слёз?»
Гэтыя пытанні чуюць (і задаюць сабе) тысячы людзей. За такімі рэакцыямі – не слабасць, не «асаблівасці характару», не распешчанасць. А досвед працяглага адчування небяспекі.
👆11 чэрвеня – Дзень дасведчанасці аб комплексны ПТСР. Што гэта за стан, як яно выяўляецца і з чаго пачынаецца шлях да аднаўлення? Распавядаем у нашых картках.
КДБ спрабуе вербаваць актывістаў дыяспары праз Facebook
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра найменей 5 выпадкаў, калі з аднога акаўнту ў facebook пісалі беларусам замежжа.
У паведамленнях з падазронай старонкі да актывістаў замежжа абяцаюць бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі
🔗Як гарантаваць сваю бяспеку ў такіх выпадках — чытайце ў артыкуле
🦢 На Менскім моры заўважылі кранальны момант
Паглядзіце на мілату 🥰
Над Беларуссю ўзышоў Трускаўкавы Месяц🌒🍓
Гэтай ночы ў Беларусі можна было назіраць незвычайны колер нашага касмічнага спадарожніка. Трускаўкавым
Месяцам называюць чэрвеньскую поўню, што лічыцца найніжэйшай у годзе. Такую назву звязваюць як з колерам месяца, так і з пачаткам трускаўкавага сезону🍓