Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
«Шчыра кажучы, страшна было вяртацца» — бура ў Гомлі
3 чэрвеня на Гомель і вобласць накінулася моцная залева праз якую затапіла дарогі і дамы.
Гадзіны чатыры ліло бесперапынна: я апынулася проста заблакаваная ў краме з цэлым натоўпам такіх жа людзей – выйсці хто не вырашаўся
👆«Калі суд прызнае, што Беларусь парушыла палажэнні пратаколу аб незаконнай міграцыі, Літва можа атрымаць права на рэпарацыі»
Нядаўна Літва накіравала ў Міжнародны суд заяву за міграцыйны крызіс. Тое, што ўлады Беларусі свядома арганізавалі і заахвочвалі перапраўку мігрантаў з трэціх краін праз літоўскую мяжу і не спрабавалі перашкодзіць гэтаму, трактуецца як парушэнне міжнароднага пратаколу аб незаконнай міграцыі.
Ці магчыма, што Беларусі прызначыць рэпарацыі, у якім памеры і ці змогуць прымусіць беларускія ўлады іх выплочваць, разбіраемся ў нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 3 чэрвеня
✔️СБУ расказала пра падрыў падводных апораў Крымскага мосту. Гэта ўжо трэці ўкраінскі ўдар па ім
✔️У Беларусі ўзмоцняць ахову аэрадромаў пасля ўкраінскай атакі на расейскія самалёты
✔️Аляксандр Азараў з BYPOL папярэджвае, што ў Варшаву накіроўваюць байцоў з групоўкі вара ў законе «Міці Галея»
✔️Цэнавы батл «Беларусь vs Польшча»: сёння параўноўваем кошты на бытавую хімію
✔️За студзень-красавік у Беларусі звольнілі на 13 тысяч асобаў болей, чым прынялі на працу
✔️Міністр сельскай гаспадаркі абяцае маладую бульбу ў крамах праз пару тыдняў
✔️ Беларус, які жыве ў Шатландыі, зрабіў англамоўную адаптацыю верша Янкі Купалы «Не быць скотам»
✔️Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў узнагародзіла сёлета адразу двух беларусаў
✔️Па Гомельшчыне пракаціліся магутныя залевы: паваленыя дрэвы пашкодзілі аўтамабілі
#рэпрэсіі:
▫️Антона Матольку ў Беларусі завочна асудзілі на 20 гадоў зняволення
▫️Берасцейскага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў БАЖ
▫️Лявон Вольскі пракаментаваў нам тое, што ягоную Facebook-старонку прызналі «экстрэмісцкай»
▫️Бабруйскі суд прызнаў «экстрэмісцкай» кнігу «Iдыёт, самы настаяшчы»
☝️ "Сёння Расея не здольная напасці на іншую краіну"
Так заяўляе прэзідэнт Польшчы Андрэй Дуда і такога ж меркавання трымаюцца лідэры іншых еўрапейскіх дзяржаў. Яны спасылаюцца на разведвальныя службы NATO, якія вывучаюць падрыхтоўку да расейска-беларускіх вучэнняў "Захад-2025".
Паводле ваенных аналітыкаў, прамой пагрозы краінам NATO гэтыя вучэнні не ствараюць. Але дадаюць, што "сітуацыя можа змяніцца ў наступныя месяцы ў залежнасці ад рашэнняў беларускіх і расейскіх уладаў, а таксама ходу вайны ва Украіне".
Працяг тэмы чытайце па спасылцы.👈
👑 XVI стагоддзе — «залатая восень» і пачатак заняпаду ВКЛ?
У новым выданні «Вусоў Скарыны» разбіраемся, калі быў сапраўдны «залаты век» у гісторыі Беларусі: Полацкае княства, ВКЛ ці БССР?
❓ А які перыяд гісторыі назвалі б вы?
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
💪 Ого, гэта новы сусветны рэкорд!
Паглядзіце, чаго дасягнула аўстралійская спартоўка ☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Травень стаў рэкордным месяцам па спробах нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з Еўразвязам праз мігрантаў
🔸 Лукашэнка – з візітам у Кітаі. Між іншага будуць абмяркоўваць тэхналагічную мадэрнізацыю вытворчасці Беларусі
🔸 А міністр абароны Віктар Хрэнін завітаў у Пакістан. Пры гэтым Мінабароны паведамляе, што паехаў не толькі дамаўляцца па ваенных справах, але і «спрыяць развіццю супрацы ў гандлёва-эканамічнай сферы»
🔸 СБУ Украіны распаўсюдзіла кадры са спробаю падарваць апору Крымскага маста з дапамогай падводных дронаў. А Расея пасля перамоваў у Стамбуле атакавала Украіну, у тым ліку балістыкай ёсць забітыя і параненыя, у Сумах – жалоба
🔸 Антона Матольку завочна асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі
🔸 Старонку Лявона Вольскага ў Фэйсбуку прызналі «экстрэмісцкай».(сотка)
🔸 Мікалай Шарстнёў пакідае пасаду старшыні Беларускай федэрацыі футболу праз два гады пасля прызначэння. У яго быў канфлікт з Міністэрствам спорту
🔸 Сёння – сусветны дзень ровара. На чым ездзяць беларусы? Якім роварам аддаюць перавагу і па якіх коштах? А што з вытворчасцю айчынных ровараў?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Аляксандр Азараў з BYPOL папярэджвае, што ў Варшаву накіроўваюць байцоў з групоўкі вара ў законе «Міці Галея»
1,5 года таму Дзмітрый Галееў вызваліўся з папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах. У ягонай групоўцы можа быць ад 40-50 да 100 байцоў, а іхная мэта, паводле Азарава, – узяць пад кантроль крымінальны свет Варшавы і дыскрэдытаваць беларускую дыяспару ў вачах польскіх уладаў.
☝️Цалкам пост Аляксандра Азарава можна прачытаць вось тут. «Белсат» звернецца ў польскую паліцыю з просьбаю пракаментаваць гэтыя звесткі і пацвердзіць альбо зняпраўдзіць іх.
🥔 Улады запэўніваюць, што неўзабаве паліцы крамаў будуць ламіцца ад маладой бульбы
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання распавёў, што ў краіне вырошчваецца нават больш бульбы, чым трэба.
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце
🤯 Мастачка з Канады стварае сапраўдныя шэдэўры піраграфіі
Паказваем незвычайную тэхніку ў відэа ☝️
🔹Служба бяспекі Украіны расказала пра падрыў падводных апораў Крымскага мосту. Гэта ўжо трэці ўкраінскі ўдар па ім
Падкрэсліваецца, што абыйшлося без ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
📍Чытайце болей на сайце
💱 Курсы валютаў 3 чэрвеня
Долар і еўра сінхронна страцілі амаль па паўкапейкі. Тым часам расейскі рубель падрос прыкладна на столькі ж.
#курсвалютаў
🇩🇪 Нямецкі палітык заклікаў зачыніць «Расейскі дом» у Берліне
Ён таксама лічыць, што варта выслаць усіх дыпламатаў РФ з прычыны росту кібератак і дыверсіяў, у якіх абвінавачваюць Маскву.
📍Болей чытайце па спасылцы
💬 «Усяго шмат. Толькі смешна, што назва пральнага парашка “Persil” напісана расейскімі літарамі»
У адрозненні ад бульбы, са сродкамі гігіены ды бытавой хіміі ў беларускіх крамах праблемаў няма. Але што па коштах?
Мы параўналі цэны ў беларускай сетцы «Остров чистоты и вкуса» і ў польскім «Rossmann».
👀 Глядзіце, што з гэтага атрымалася
📍«Студэнты» з Афрыкі паспрабавалі незаўважна перапаўзці з Беларусі ў Літву. «Місія» правалілася
Шэсць парушальнікаў прадставіліся грамадзянамі Гамбіі, адзін – Маўрытаніі. Дакументаў ніхто з іх не меў.
🔍 Чытайце падрабязней на сайце
✅ На прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі перамог кандыдат Дэмакратычнай партыі краіны «Табура» Лі Чжэ Мён
Ён набраў 49,4% галасоў. Ягоны супернік, кандыдат ад кансерватыўнай партыі «Грамадзянская сіла» Кім Мун Су, атрымаў падтрымку 41,6% выбарнікаў. Тэрмін паўнамоцтваў новага прэзідэнта пачнецца, калі яго на пленарным пасяджэнні аб'явіць старшыня ЦВК.
Нагадаем, выбары прэзідэнта Паўднёвай Карэі прызначылі датэрмінова, пасля таго, як папярэдні прэзідэнт Юн Сок Ëль здзейсніў спробу дзяржаўнага перавароту. У снежні ён увёў ваенны стан і прыпыніў паўнамоцтвы Парламенту, абвінаваціўшы дэпутатаў у спробе паралізаваць працу ўрада.
Вітаем, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Купалаўскі ў ГУБАЗіКу і падземны тунэль
Як зменяць гістарычны цэнтр Менску да 2030 года?
🔸Эксперты ЗША: Украіна вывела вайну на новы ўзровень
Як будзе помсціць Расея?
🔸Колькі гігіенічных тавараў могуць сабе дазволіць сярэдні паляк і беларус?
Белсат» параўнаў цэны ў сетцы «Остров чистоты и вкуса» ў Беларусі – і ў сетцы «Rossmann» у Польшчы. Расказваем, што ў нас выйшла.
#штопачытаць
😳 Кітайскі гігант распачаў змагацца з беларускім
Гэта кітайскі тэхналагічны гігант «Midea», які днямі пачаў вырабляць лядоўні ў Баранавічах. Ягоная магутнасць – да мільёну лядоўняў на год. Гэта пры тым, што ў Беларусі даўно працуе і мае праблемы са збытам лядоўняў адзін са старэйшых заводаў «Атлант».
У гэтай сувязі аналітыкі прагназуюць, што беларускаму «Атланту» наканаваны лёс «Гарызонта», які вырабляў тэлевізары, але даўно сышоў з рынку.
Дзеля чаго ўлады Беларусі пусцілі на свой рынак кітайцаў чытайце на сайце Белсату.👈
😳 Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі будуць толькі ўзмацняцца
Такі прагноз праваабаронцы даюць на бліжэйшы год. Падставай ёсць не толькі бесперапынны пераслед іншадумцаў, а пошук уладамі шляхоў да большых маштабаў.
Да прыкладу, цяпер сем'і з дзецьмі могуць патрапіць на ўлік недобранадзейных, калі бацькоў рэпрэсавалі па палітычных артыкулах. А крымінальную справу «за здраду дзяржаве» могуць распачаць нават за даследаванні аб каронавірусе.
Чым кіруюцца ўлады, узмацняючы рэпрэсіі супраць беларускага грамадства, і з якой мэтай гэта робяць? Пра гэта слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈
🏆 Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў узнагародзіла сёлета адразу двух беларусаў
Больш як 10 гадоў таму прэмію ўжо атрымліваў беларус Ігар Логвінаў. Цяпер побач з ім сталі Надзя Кандрусевіч і Дзмітрый Строцаў.
👀 Глядзіце падрабязней
☔️ Моцныя дажджы накрылі Гомельскую вобласць: правады нідзе не абарвала, але дарогі падтапіла
У абласным цэнтры ад падзення дрэваў пацярпелі чатыры аўтамабілі. А вось людзей, на шчасце, не зачапіла.
👀 Болей інфармацыі знойдзеце на сайце
💁🏻♂️ Якія высновы зробяць у Беларусі пасля аперацыі «Павуціна»?
«Белсат» спытаў пра гэта ў айчыннага вайсковага эксперта, які пагадзіўся паразмаўляць на ўмовах ананімнасці.
📍Чытайце ягонае меркаванне па спасылцы
💬 «Можна доўга спрачацца пра тое, што такое экстрэмізм. Але гэта дакладна не тое, што хтосьці выказаўся ў Facebook»
Лявон Вольскі пракаментаваў «Белсату» прызнанне сваёй фэйсбук-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Паводле яго, практыка прызнання акаўнтаў «экстрэмісцкімі» ёсць наўпрост тым, супраць чаго нібыта змагаюцца гэтыя «органы» – распальваннем варожасці:
«Гэта як раней цёця хадзіла на работу, каб выяўляць няправільныя гурты і забараняць іхныя канцэрты, адсачыць, каб недзе не пракралася што-небудзь. Яна за гэта атрымлівала грошы, прыходзіла на працу штодня, тэлефанавала ў розныя ўстановы, пагражала, казала, што гэтае мерапрыемства не можа адбыцца. Цяпер так робяць суды. Проста прыходзяць сур'ёзныя дзядзі ў гальштуках, робяць выгляд абмеркавання, навешваюць ярлыкі і сыходзяць дахаты».Читать полностью…
💪 Беларус, які жыве ў Шатландыі, зрабіў англамоўную адаптацыю верша Янкі Купалы «Не быць скотам»
Пратэставая панк-энергетыка і класіка беларускай літаратуры спалучыліся разам у сінгле «Not to be a Brute» ад гурта Red Lite District. Наш зямляк грае ў ім разам з музыкамі з Глазга.
Песню ён прысвячае тым, хто працягвае змагацца за сваю годнасць, нягледзячы на цэнзуру, пераслед і гвалт.
💁🏻♂️ За студзень-красавік у Беларусі звольнілі на 13 тысяч асобаў болей, чым прынялі на працу
Пра гэта сведчаць лічбы Белстату. Праўда, некаторыя прадпрыемствы ў гэтай статыстыцы не ўлічваюцца.
🔍 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
☝️Гарадзенскі абласны суд агучыў завочны вырак для блогера і заснавальніка «Беларускага Гаюна» Антона Матолькі
Яму інкрымінавалі «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці» і пакаралі 20-цю гадамі калоніі (завочна). Таксама было вырашана спагнаць з Матолькі 2 тысячы базавых велічыняў штрафу (84 тысячы рублёў).
Матолька пакінуў Беларусь яшчэ ў ліпені 2020-га – да прэзідэнцкіх выбараў. Пасля ўзлому чат-бота «Беларускага Гаюна» і шэрагу затрыманняў людзей, якія пісалі ў яго, блогер амаль знік з публічнага поля.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнка паляцеў з візітам у Кітай, а Хрэнін – у Пакістан
🔻Старонка Лявона Вольскага ў Facebook стала «экстрэмісцкай»
🔻Апублікаваны план рэканструкцыі цэнтра Менску
🔻Больш за 100 беспілотнікаў атакавалі ўначы гарады Украіны
🔻Моцныя дажджы пройдуць на Гомельшчыне
🔻Вулкан Этна зноў нагадаў пра сябе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Аднойчы Кітай ужо апёкся з тым, што планаваў зрабіць з Беларусі еўрапейскі хаб: і інфраструктурны, і гандлёва-эканамічны»
Лукашэнка ў гэтыя дні наведвае Кітай, дзе сустрэнецца з Сі Цзінь Пінам. Пра што яны будуць гаварыць ды ці ёсць увогуле справа Кітаю да Беларусі ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі?
У каментары «Белсату» пра гэта расказвае кітаіст з Ляйпцыгскага ўніверсітэту Аляксей Чыгадаеў.
🔍 Чытайце ў нас на старонцы
✈️ «Удары [украінскіх дронаў па Расеі] паказваюць, што ў Расеі няма бяспечнага месца»
Як эксперты ацэньваюць аперацыю СБУ «Павуціна», да якой Украіна рыхтавалася паўгода і якую правяла 1 чэрвеня?
Сабралі меркаванні ў нашым артыкуле, пачытайце!