belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

❤️ Сёння ў Святланы Алексіевіч – дзень нараджэння

Выбітная пісьменніца і першая беларуская нобэлеўская лаўрэатка адзначае 77 гадоў! Шчыра віншуем і прапануем вам паглядзець сюжэт пра нашу знакамітую зямлячку.

Дарэчы, нагадваем, што цяпер яна працуе над новай кнігай.

Читать полностью…

Белсат

У расейскія жылыя дамы зноў прыляцелі дроны

Адбылося гэта ў некалькіх раёнах Курскай вобласці. Мясцовыя ўлады заявілі, што беспілотнікі былі з Украіны.

Паводле іх, пад удар трапілі некалькі шматпавярховых дамоў. Вядома пра пацярпелых, сярод якіх ёсць дзеці. Таксама цалкам разбурана адна кватэра.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Рэжым у Беларусі спыніў крымінальную справу супраць Ніны Багінскай

30 траўня ў Менску адбыўся суд над Нінай Багінскай, якую вызвалілі без пакарання. Як праходзіў працэс і ў чым яе спрабавалі абвінаваціць – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 У Беларусі можа з’явіцца новы амбасадар Еўразвязу

Адкуль прыедзе дыпламат і ці стане гэта крокам, што паспрыяе вызваленню палітвязняў? Падрабязнасці ў нашым матэрыяле (праз VPN).

🔺 Беларусы адзначаюць Дзень халадніку

Беларускія дыяспары па ўсім свеце сёлета праводзяць Фэст халадніку. Каб далучыцца да гэтай смачнай імпрэзы, мы падрыхтавалі для вас выдатны рэцэпт! Падрабязней – праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 30 траўня

✔️ Якія змены чакаць беларусам у чэрвені

✔️У Бярозе школьнікі ішлі на экзамены пад дулам аўтамата

✔️ Прыхільнікі ўлады сталі лепш ставіцца да яе праціўнікаў

✔️Ніну Багінскую пасля суду вызвалілі без пакарання

✔️НАУ апублікавала даклад пра ўзмацненне пагрозы ўдзелу Беларусі ў вайне

✔️Каля Берасця ў лесе жыве вялікая група афганцаў?

✔️Беларусь хваліцца суперракетаю. Колькі ў ёй беларускага? — аналітыка

✔️Пра што кажа вяртанне амбасадара Славаччыны?

✔️«Intercars» прапанаваў бясплатную перасадку ў аўтобусах на мяжы з Польшчай

#рэпрэсіі

▫️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»

▫️У Беларусі
заблакавалі сайт «Вячэрняга Бабруйску»

Читать полностью…

Белсат

🤔Беларускія вайсковыя распрацоўкі — расейска-кітайскі франкенштэйн?

У Менску прайшла ХІІ Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі «Milex–2025» дзе беларускі ВПК адрапартаваў пра небывалыя поспехі.

Але наколькі рэальна Беларусь мае ўласныя распрацоўкі ў ваеннай тэхніцы?

Разбіраемся ў гэтым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

«З хэйтам пра мову я звыклася і паабяцала сабе, што буду працягваць гаварыць»

У новым выданні «Мова нанова» гендарная асветніца Марына Ментусава расказала, што найбольш эмацыйна каментуюць у беларускім сеціве і як змагацца з негатывам. А таксама расказала, як стала ахвярай фэйкаў з боку прапагандыстаў.

▶️ Глядзіце праграму «Мова нанова» на YouTub-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

А вы яшчэ не аматар халадніку? Можа гэта падборка вас пераканае💓

Ізраіль, Польшча, Грузія — беларусы па ўсім свеце вырашылі адзначыць Дзень Халадніка😋

🔗Вось тут — смачная падборачка івэнтаў

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Славаччына дасылае ў Менск амбасадара. Што гэта азначае? На што паўплывае? Распавядзем, якія заходнееўрапейскія краіны маюць амбасадараў у Беларусі

🔸У Берасці ладзяць ваенныя зборы для кіраўнікоў абласцей і Менску

🔸Чаму плошча сельскагаспадарчых зямель за пяць гадоў зменшылася на 5,5 % і да чаго гэта прывядзе?

🔸У Студыі абмяркуем суд над Нінай Багінскай, смерць выкладчыка БНТУ, а таксама пагаворым з былым палітвязнем Андрэем Чапюком

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/Jv-_VsdX6K8

Читать полностью…

Белсат

🐷 Усе мы бачылі кавярні з коцікамі, а вось у Кіеве адкрылі кавярню... з парсючкамі

Паглядзіце, як жывёлінкі дапамагаюць украінцам адпачыць ад вайны і перажыць цёмныя часы.

Читать полностью…

Белсат

🚍Цяпер можна бясплатна перасаджвацца паміж аўтобасмі ў чарзе на мяжы

Спачатку «Менсктранс», а цяпер «Intercars» прапануюць пасажырам бясплатную перасадку на мяжы з Польшчай.
Калі адзін аўтобус кампаніі стаў у чаргу пад мяжой, а перад ім ёсць іншы аўтобус кампаніі, то туды можна перасесці пры наяўнасці вольных месцаў.

Раней кіроўцы міжнародных аўтобусаў прапаноўвалі перасадкі, але платна, за 30-50 еўра.💸

Читать полностью…

Белсат

💥«Ніколі рэжым Лукашэнкі не быў так блізка да поўнага ўступлення ў вайну»

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне апублікавала даклад, які сігналізуе пра перавод Беларусі на вайсковыя рэйкі.

Адметная рыса дакладу – рэкамендацыі Еўразвязу і дэмакратычным дзяржавам па тым, як менавіта перадухіліць уступленне Беларусі ў вайну.

Гэтыя рэкамендацыі ў публічнай версіі дакладу зафарбаваныя: парады Захаду выглядаюць як ███████████████

🔗Падрабязней пра змест даклада НАУ — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання

«Белсат» даведаўся што актывістку вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі❤️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 30 траўня

Долар страціў зусім крыху. Еўра саслабеў нязначна. Расейскі рубель нязначна падрос.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

🔻 Забойца беларускі Лізы падаў на апеляцыю

🔻 Радослаў Сікорскі напісаў пост пра Сяргея Ціханоўскага

🔻 Аляксандр Кабанаў пра палітвязняў

🔻 Нямеччына нарасціла куплю ўгнаенняў у Беларусі нягледзечы на санкцыі

🔻 Беларуская драўніца ў Вялікай Брытаніі - онлайн

🔻 У ПВТ новая кіраўнічка

🔻 Расея ўдарыла па тралейбусным парку

🔻 Расейская дэлегацыя ў Стамбуле 2 чэрвеня будзе ў тым жа складзе

🔻 Сербія пастаўляла зброю Украіне праз трэція краіны

🔻 Павук паразмаўляў з ваеннымі пра тое, хто напаў на Украіну - онлайн

🔻 Ноўком пра затопленыя гарады

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😰На экзамены пад дулам аўтамата

Рэгіянальныя медыя паведамляюць, што перад ЦЭ ў Бярозаўскім раёне міліцыянт з аўтаматам правяраў выпускнікоў на ўваходзе ў школу №3 у горадзе Бяроза. Такое відэа трапіла ў сацсеткі 🔼

Читать полностью…

Белсат

Ва Украіне з-за абстрэлу загінула 9-гадовая дзяўчынка

Таксама ў выніку начной атакі з боку Расеі забіты 66-гадовы мужчына і паранены 16-гадовы падлетак.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, расейцы падчас атакаў выкарыстоўвалі авіябомбы і дроны. Пад абстрэл трапілі Запарожская і Херсонская вобласці. У выніку былі пашкоджаныя жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы.

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♂️ Прапагандысты зноў зганьбілі краіну – цяпер ужо на міжнародным узроўні

На дзяржканале выйшаў сюжэт, у якім рэжым Лукашэнкі літаральна шпіёніць за нямецкімі дыпламатамі. Пакуль супрацоўнікі амбасады мірна сядзелі ў рэстаране, на экране тэлевізара гэта суправаджалася «жартамі», хлуснёй і абсурднымі абвінавачаннямі.

Навошта Лукашэнку так адкрыта дэманстраваць здзек над дыпламатыяй і каму гэта можа быць выгадна? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.

Сёння абмяркуем, як выбраць кватэру мары, складзем рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў, а таксама разбярэмся, што адбываецца з візамі для беларусаў і не толькі. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=i_WSaAevngQ

Читать полностью…

Белсат

Змена клімату нясе беларусам сюрпрызы 🍄

Хадзіць у грыбы робіцца мажлівым з першага дня зімы. Расказваем і паказваем што цяпер можна знайсці ў лесе. Спойлер – там ёсць нават «пальцы д'ябла».

Больш пра незвычайныя грыбы ў нашым артыкуле на
Besat.eu🔗

Читать полностью…

Белсат

💭 «Я хачу быць тым, што ты бачш ува мне»

☝🏻 Ананімны мастак Бэнксі паказаў сваю новую працу. Гэта маяк з надпісам «I want to be what you saw in me» На ходніку побач з ім намаляваны штучны цень ад вулічнага слупа. Здымак графіці з'явіўся ў сацсетках мастака – без тлумачэнняў і геаметкі. Фанаты адразу пачалі шукаць, дзе можа знаходзіцца абʼект, ставячы на раён Марсэль у Францыі.

Служба праверкі BBC Verify паццвердзіла, што малюнак сапраўды знаходзіцца ў Марсэлі, на вуліцы Рю-Феліс-Фрэжжа.

Читать полностью…

Белсат

🍷🍾 Беларусь у топе па продажах віна, але ёсць нюанс і не адзін...

Тлумачым у відэа ☝🏻

Больш падрабязна глядзіце ў праграме «Аб'ектыў»

Читать полностью…

Белсат

⛓️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»

МУС папоўніў спіс «экстрэмістаў». Сярод асобаў якія туды патрапілі ёсць ксёндз✝️

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🇧🇾 🧓🏻 Тое, што Багінскую вызвалілі, не азначае спынення пераследу — праваабаронца

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання і спынілі крымінальную справу.
Але судзімасць застаецца, а крымінальны пераслед можа працягвацца ў іншай форме.

🔗 Тлумачэнне Паўла Сапелкі чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🚫Заблакаваны сайт бабруйскага медыя, да якога прыходзілі з ператрусам

Пры гэтым пастановаў пра тое, што сайт «Вячэрняга Бабруйску» быў прызнаны «эктрэмісцкім», пакуль нідзе не было.

Нагадаем, што 28 траўня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Вечернего Бобруйска», Babruisk.info і «Вольнага Глыбокага». На АНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыяў. Прапагандысты вінавацяць выданні «за артыкулы рэкламнага характару» на грошы, атрыманыя ад нямецкай амбасады.

🔗Падрабязнасці тут

Читать полностью…

Белсат

Вучэнняў «Захад 2025»: можна не баяцца?

❓Лукашэнка зламаў планы Пуціна, і Расея не будзе нападаць на краіны NATO?

Менавіта так выглядаюць заявы вайсковых чыноўнікаў пра тое, што вучэнні «Захад 2025» згортваюцца. Якую ролю ў гэтых планах адыграў Кітай і ці сапраўды беларусам ды нашым суседзям можна не баяцца?

Гэтую тэму ў свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса абмяркоўвае з польскім і беларускім экспертамі Камілем Клысіньскім і Яўгенам Красуліным. Паслухайце!

▶️ Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🥶 Гэтага спартоўца «занесла» на вышыню Эверэсту

Паглядзіце, што з ім здарылася!

Читать полностью…

Белсат

❗️Пачаўся суд над Нінай Багінскай

На суд нікога не пускаюць. Багінская з сабой на суд прынесла дыск з прамовай Лукашэнкі

🔗Навошта — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤔 Прыхільнікі ўлады сталі лепш ставіцца да яе праціўнікаў

Беларусы працягваюць заставацца моцна палярызаванымі паводле стаўлення да рэжыму Лукашэнкі, але, сацыёлаг Канстанцін Несцяровіч кажа, што намеціўся трэнд на змены💨

Як апазіцыя можа гэта скарыстаць на дабро чытайце ў артыкуле 🔗

Читать полностью…

Белсат

💧«У Берасці ападкі, у Віцебску ападкі, у Гомлі ападкі, у Мазыры дажджы»

Беларусь зноў накрыў моцны дождж і многія вуліцы проста пайшлі пад ваду

🔗Карыстальнікі сацсетак дзеляцца наступствамі непагадзі

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸Апеляцыйны суд аднавіў мыты, уведзеныя Трампам

Але бальшыня амерыканцаў негатыўна іх успрымае, бо яны, у выніку, могуць спрацаваць супраць людзей.

🔗Што чакае першую эканоміку свету — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…
Subscribe to a channel