belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

⚡️На мяжы Беларусі і Украіны пачаўся найбуйнейшы абмен палоннымі

Паводле крыніц украінскай службы «Радыё Свабода», сёння адбываецца абмен па формуле 1000 на 1000. Ён працягнецца некалькі дзён. Гэты крок — вынік перамоваў у Стамбуле, што адбыліся 16 траўня. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп ужо публічна павіншаваў абодва бакі з дамоўленасцю. Паведамляецца, што Расея вяртае дадому амаль усіх палонных вайскоўцаў, тады як Украіна — менш за 10%. Усе ўдзельнікі абмену прайшлі праверку спецслужбаў, уключаючы ФСБ і ГУР. Паводле некаторых экспертаў, гэта можа быць найбуйнейшым абменам за ўсю гісторыю расейска-украінскай вайны.

Чытаць падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

🔻 Загінуў былы беларускі палітвязень, які ваяваў на баку Расіі

🔻 Прызначаны новы амбасадар у Грузіі

🔻 У Расіі дэфіцыт гародніны

🔻 Як яшчэ могуць вырасці цэны на гародніну ў Беларусі?

🔻 Пуцін загадаў стварыць буферную зону на мяжы з Украінай

🔻 Вугоршчыну могуць пазбавіць права голасу ў радзе ЕЗ

🔻 У Беларусі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі праз дажджы

🔻 Пра вучэнні "Захад-2025" у «Більд»

🔻 тарыфы на праезд у грамадскім транспарце ў Польшчы і Беларусі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 👇🏻

Читать полностью…

Белсат

🇷🇺💵Расея мае каля 30 арганізацый прарасейскага ўплыву – расследаванне

«Бюро» пры дапамозе «Кіберпартызанаў» зрабілі расследаванне пра расейскія ўплывы у Беларусі.Пад выглядам «прававой дапамогі» і захаваннем «гістарычнай памяці» расейскія структуры выдаткавалі сотні тысяч долараў на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў і прапагандысцкіх праектаў. Грошы ішлі нават людзям з неанацысцкім мінулым. Цэнтральную ролю ў гэтым гуляе арганізацыя «Праўфонд»

Падрабязнасці чытайце на нашым сайце 👈🏻

Читать полностью…

Белсат

😡Улады Магілёва «прыдушылі» голас нязгодных з будаўніцтвам у ахоўнай зоне

Як распавядае «Наша Ніва», улады Магілёва далі дазвол на будаўніцтва новага храма ў ахоўнай зоне на тэрыторыі Пячэрскага лесапарку ў Магілёве. Падчас прэзентацыі праекту тэрыторыя называлася «бамжатнікам» і «бураломам». Але нязгодныя людзі ўсё ж пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва. Тады ў працу ўключылася міліцыя і дзяржаўнае тэлебачанне.

Гісторыю супрацьстаяння — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

👆«Пратасевіч «пакаяўся», спрабаваў стаць «другім Васкрасенскім», застаўся кур’ерам «Яндекс.Еды»

Роўна 4 гады таму карыстальнікі «FlightRadar» звярнулі ўвагу на незвычайную траекторыю самалёта, на борце якога быў Раман Пратасевіч. Амаль даляцеўшы да мяжы з Літвой, самалёт рэзка развярнуўся і прызямліўся ў Менску. Пратасевіча і ягоную былую дзяўчыну затрымалі, рэшту пасажыраў пратрымалі дзве з паловай гадзіны без магчымасці карыстацца тэлефонам і туалетам, але ўсё ж вярнулі ў самалёт, які адпусцілі ў Вільню.

Да чаго прывяла пасадка самалёта і што цяпер з Раманам Пратасевічам? Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

⛈Сёння ў Беларусі штармавое папярэджанне

Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца таксама навальніцамі і ветрам з парывамі да 15–20 м/с.

На поўначы і ў цэнтры Беларусі магчымыя нават смерчы: Еўрапейская служба прадказання штормаў «ESTOFEX» дае каля 5 % імавернасці сур’ёзных «тарнада, граду, парываў ветру і дажджоў».

На большай частцы Беларусі 23 траўня прагназуюць дажджы, тэмпературу днём ад +12 °С на паўночным захадзе да +26 на паўднёвым усходзе.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 22 траўня

✔️«Сакартвэла закрываецца». Гутарым з беларусам, якога не пусцілі ў Грузію пасля «візарану»

✔️Былыя палітзняволеныя абмяркоўвалі ў Варшаве, як вызваляць тых, што сядзяць дагэтуль

✔️Лукашэнка прызначыў Наталлю Пяткевіч віцэ-прэм'еркаю, а Караніка накіраваў у Акадэмію навук

✔️«Жалезная лэдзі» лукашызму. Расказваем падрабязней пра кар'еру і жыццё Наталлі Пяткевіч

✔️Аўтарка «Шчучыншчыны» Алена Жалудок «увекавечыла» ў сваёй песні яшчэ адзін беларускі рэгіён

✔️Уначы адбыўся маштабны налёт беспілотнікаў на Расею

✔️Ізраіль можа распачаць супраць Ірану вайсковую аперацыю, калі Трамп не здолее дамовіцца з Тэгеранам па ядравай праграме

#рэпрэсіі:

▫️Айцішніца неаднаразова ездзіла з Еўропы ў Беларусь і вярталася назад. Падчас чарговай спробы паехаць з радзімы на чужыну яе не выпусцілі, бо знайшлі доказы ўдзелу ў пратэстах

▫️«Ціхія рэпрэсіі» ў адукацыі: звальняюць не толькі за пратэсты, але і за лайкі

Читать полностью…

Белсат

☝️ У Беларусі працягваюць «не ваяваць» з жанчынамі

Беларуска прыехала дадому праведаць родных, але назад у Еўропу ўжо не вярнулася. Жанчыну затрымалі і асудзілі на два гады хатняй «хіміі» за «пратэстныя» фотаздымкі.

Раней яна працавала ў ІТ-галіне і перыядычна ездзіла ў Беларусь.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🙏 14-гадовая дзяўчынка памерла ў шпіталі ў Ельску

Школьніца скардзілася на кашаль і сіпы, але ў шпіталі стан дзяўчынкі рэзка пагоршыўся і яна ўпала ў кому. Брыгада лекараў з Мазыра ехала да хворай 4 гадзіны, хоць адлегласць паміж гарадамі каля 30 кіламетраў

Праверку праводзіць мясцовы Следчы камітэт і адначасна пагражае адказнасцю за «паклёп» і «непраўдзівыя звесткі».

Больш інфармацыі пра трагедыю глядзіце ў праграме «Студыя Белсат». 👈

Читать полностью…

Белсат

🔹«Зачысткі» ў школах цягнуцца пяты год. Хоць нібыта ўжо павінны былі «зачысціць» усіх

Сабралі інфармацыю (у тым ліку ад уласных крыніцаў) пра тое, як сярод настаўнікаў упарта шукаюць «экстрэмістаў». Прычым знаходзяць заўсёды, бо «быў бы чалавек», а што яму «прышыць» – гэтая сістэма заўсёды знойдзе.

📍Чытайце матэрыял на сайце

Читать полностью…

Белсат

🛑 Увозіць айчынныя ўгнаенні на тэрыторыю ЕЗ стане яшчэ складаней. І яшчэ нявыгадней

Сёння Еўрапарламент ухваліў новыя мыты на гэтую прадукцыю. Праўда, нямала еўрадэпутатаў галасавалі супраць (ажно 100), да таго ж наперадзе яшчэ зацвярджэнне гэтай пастановы Радаю Еўразвязу.

👀 Падрабязнасці глядзіце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Не варта чакаць змены ўлады ў Беларусі, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў. Валер Кавалеўскі мяркуе, што дэмсілы мусяць змяніць тактыку

Кавалеўскі падкрэсліў, што ён разам з Таццянай Хоміч і Вольгай Гарбуновай «шукае магчымасці дзеля таго, каб вызваляць людзей ужо сёння».

🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы (і глядзіце ў нашым эфіры)

Читать полностью…

Белсат

🐶 Паглядзіце гісторыю, як упэўнена крочыць па жыцці

А яшчэ заваёўваць сэрцы сацсетак!

Читать полностью…

Белсат

🫎 У Салігорску раніца пачынаецца не з кавы

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнка прызначыў Наталлю Пяткевіч намесніцаю прэм'ер-міністра. А яшчэ звольніў амбасадара ў Грузіі, сын якога патрапіў у «спіс экстрэмістаў»

Прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі паведаміла пра новыя кадравыя рашэнні.

З больш-менш вядомых чыноўнікаў новыя пасады атрымалі Наталля Пяткевіч (цяпер яна віцэ-прэм'ерка) і Уладзімір Каранік (цяпер ачоліць прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук).

☝️Звяртае на сябе ўвагу замена пасла РБ у Грузіі. У красавіку гэтага года стала вядома, што сын папярэдняга амбасадара Анатоля Ліса Павел быў асуджаны за ўдзел у пратэстах. Відаць па ўсім, гэта каштавала ягонаму бацьку пасады – цяпер замест Ліса прадстаўляць інтарэсы рэжыму Лукашэнкі ў Грузіі будзе Мікалай Рагашчук.

Читать полностью…

Белсат

«Беларуская мова — частка мяне» ✨

Пагаварылі з пісьменнікам Сашам Філіпенкам ✍️ пра выхад яго твораў у беларускім перакладзе, ролю беларускай мовы ў жыцці 💬❤️, а таксама, як так выйшла, што новы раман «Слон» па-беларуску стаў асобным творам ад расейскага.

Глядзіце ў
выпуску праграмы «Мова нанова» ▶️ на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 23 траўня

Долар трошкі ўмацаваўся. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель страціў зусім крыху.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Рада ЕЗ разгледзіць пытанне аб пазбаўленні Вугоршчыны права голасу ўжо на наступным тыдні

Абмеркаванне гэтай тэмы адбудзецца 27 траўня на пасяджэнні Рады па агульных справах.
Запуск такога працэсу прадугледжаны арт. 7 Дагавора аб Еўрапейскім звязе і можа быць ужыты супраць краіны, у якой сур'ёзна парушаюцца асноўныя каштоўнасці ЕЗ або існуе рызыка такіх парушэнняў. Краіна, якую пазбаўляюць права голасу, губляе магчымасць уплываць на палітыку ЕЗ, бо не зможа ўдзельнічаць у галасаваннях у пытаннях бюджэту, заканадаўства, санкцый і г.д.

ℹ️ У чым, уласна, справа:
Справа ў тым, што раз на паўгода Еўразвяз прымае рашэнне аб падаўжэнні санкцый супраць Расеі. Для іх падаўжэння неабходная згода ўсіх краін-удзельніц, аднак Вугоршчына рэгулярна пагражае накласці вета. Акрамя таго, Вугоршчына выступае супраць уступлення Украіны ў ЕЗ.

Читать полностью…

Белсат

Беларуска з замяняльнікам пашпарта дабілася кампенсацыі пасля адмовы «Ryanair»

У траўні 2024 года беларуска з сям'ёй ляцела на адпачынак у Іспанію, але проста ў аэрапорце не пусцілі на рэйс яе 12-гадовую дачку. Прычынай стаў польскі падарожны дакумент – своеасаблівы замяняльнік пашпарту, для тых, у каго выйшаў тэрмін беларускага.

Развязанне гісторыі — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🥰«Хочам, каб у сталых беларусаў, якія перажываюць шмат стрэсу, з’явілася асяроддзе, якое падтрымлівае»

Каманда, якая больш за 15 гадоў рабіла «Універсітэт залатога веку» ў Беларусі, плануе запусціць праект для беларусаў у Польшчы.

Запуск праекту на першым этапе: даследуюць патрэбы і магчымасці, каб зразумець, якім чынам маглі б працаваць адукацыйныя пляцоўкі. Запрашаюць і тых, хто гатовы ўвайсці ў лік стваральнікаў і выкладчыкаў – незалежна ад узросту.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹«Гэта не гандаль – гэта выратаванне жыццяў!»

Былыя палітзняволеныя заклікаюць да перамоваў у справе вызвалення тых, хто застаецца за кратамі.

🔹«Сакартвэла закрываецца»

Гутарым з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі.

🔹Любіць раскошу і супраць льготаў

Хто такая Пяткевіч, якая адказвае ў Беларусі за сацыялку?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😳 «Прыгоды» беларускі ў Аргентыне. Драматычныя

Выйшла замуж і патрапіла ў распараджэнне хатняга тырана, – паведамляе «Most».

Муж ізаляваў яе разам з дачкой ад кантактаў з людзьмі і ўсяляк здзекаваўся.
Ратаваць прыйшла аргентынская паліцыя, дзякуючы неабыякавай суседцы.

Падрабязнасці здарэння чытайце на інтэрнэт-старонцы "Белсату". 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Купляйце беларускае»: мэблі з Еўропы не будзе

Урад забараніў увозіць тавары з драўніны, калі такія вырабляюцца ў Беларусі. Уся прадукцыя павінная быць ліцэнзаваная.

Сама ж Беларусь пастаўляе ў Еўразвяз тавары дрэваапрацоўкі, нягледзячы на санкцыі: беларуская драўніна «ператвараецца» у кітайскую.

Больш чытайце на сайце Белсату.👈

Читать полностью…

Белсат

🔍 Ніколі не насіла «начос» і падбірала Лукашэнку эскортніц

Расказваем пра кар'еру Наталлі Пяткевіч, якую сёння прызначылі віцэ-прэм'еркаю.

«Зорным часам» для Пяткевіч былі 2000-я гады, пасля чаго яна на доўгі час знікла з публічнага поля. А летась былы шэф раптоўна зноў дастаў яе «з антрэсолі».

👀 Чытайце матэрыял на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Кадравы дзень у Лукашэнкі. Што значыць гэтая ператусоўка чыноўнікаў?

🔸 Пасля гародніны марг узяўся за кошты на яйкі

🔸 Лукашэнка падпісаў указ, якім паставіў працадаўцаў у жорсткія рамкі ў пытанні ўладкавання мігрантаў

🔸 Гомельская вясна паведамляе пра чысткі ў шэрагах сістэмы адукацыі за пратэсты

🔸 У Ельску праз несвоечасовае аказанне дапамогі загінула дзяўчынка

🔸 Ваенная выстава ў Беларусі: хто прыехаў і чым хваляцца?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤨 А вось здарэнне з казуляй у Барысаве

Паглядзіце, што адбылося☝️

Читать полностью…

Белсат

🤯 Як праз «сіндром самазванца» пацярпеў адзін з самых вядомых вершаў Багдановіча

📝 👨🏻‍🔧 Класік перапісаў палову хрэстаматыйнага верша «Слуцкія ткачыхі», але нашчадкі не ацанілі і да сёй пары вучаць і публікуюць у падручніках першасны варыянт.

👀 Глядзіце ў нашай праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🙏🏻 У Італіі з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай маліліся за палітвязняў, якіх трымаюць у беларускіх турмах

Беларускае святарства рэпрэзентаваў айцец Вячаслаў Барок, а глыбіню і нацыянальнае гучанне набажэнству надаў беларускі хор.

🔍 Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💧 Апублічылі новы графік адключэння гарачай вады ў сталіцы

Папярэдні давялося скарэктаваць, бо травень здзівіў усіх нечакана нізкімі тэмпературамі.

👀 Глядзіце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 22 траўня

Расейскі рубель падскочыў ажно на 5 з паловаю капеек. Еўра дадаў трохі больш за капейку, а курс долара сёння фактычна не змяніўся.

#курсвалютаў

Читать полностью…
Subscribe to a channel