Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔹«Зачысткі» ў школах цягнуцца пяты год. Хоць нібыта ўжо павінны былі «зачысціць» усіх
Сабралі інфармацыю (у тым ліку ад уласных крыніцаў) пра тое, як сярод настаўнікаў упарта шукаюць «экстрэмістаў». Прычым знаходзяць заўсёды, бо «быў бы чалавек», а што яму «прышыць» – гэтая сістэма заўсёды знойдзе.
📍Чытайце матэрыял на сайце
🛑 Увозіць айчынныя ўгнаенні на тэрыторыю ЕЗ стане яшчэ складаней. І яшчэ нявыгадней
Сёння Еўрапарламент ухваліў новыя мыты на гэтую прадукцыю. Праўда, нямала еўрадэпутатаў галасавалі супраць (ажно 100), да таго ж наперадзе яшчэ зацвярджэнне гэтай пастановы Радаю Еўразвязу.
👀 Падрабязнасці глядзіце на старонцы
🔹Не варта чакаць змены ўлады ў Беларусі, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў. Валер Кавалеўскі мяркуе, што дэмсілы мусяць змяніць тактыку
Кавалеўскі падкрэсліў, што ён разам з Таццянай Хоміч і Вольгай Гарбуновай «шукае магчымасці дзеля таго, каб вызваляць людзей ужо сёння».
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы (і глядзіце ў нашым эфіры)
🐶 Паглядзіце гісторыю, як упэўнена крочыць па жыцці
А яшчэ заваёўваць сэрцы сацсетак!
📍Лукашэнка прызначыў Наталлю Пяткевіч намесніцаю прэм'ер-міністра. А яшчэ звольніў амбасадара ў Грузіі, сын якога патрапіў у «спіс экстрэмістаў»
Прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі паведаміла пра новыя кадравыя рашэнні.
З больш-менш вядомых чыноўнікаў новыя пасады атрымалі Наталля Пяткевіч (цяпер яна віцэ-прэм'ерка) і Уладзімір Каранік (цяпер ачоліць прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук).
☝️Звяртае на сябе ўвагу замена пасла РБ у Грузіі. У красавіку гэтага года стала вядома, што сын папярэдняга амбасадара Анатоля Ліса Павел быў асуджаны за ўдзел у пратэстах. Відаць па ўсім, гэта каштавала ягонаму бацьку пасады – цяпер замест Ліса прадстаўляць інтарэсы рэжыму Лукашэнкі ў Грузіі будзе Мікалай Рагашчук.
«Раскулачванне бізнесу ніколі не сканчвалася»
👮♂️ 💸 Улады зноў узяліся за прадпрымальнікаў: у «Еўраопт», «Дабраном» і «Адзенне з Еўропы» прыйшлі сілавікі. Навошта Лукашэнка зноў «ператрахівае» бізнес – разважалі ў нашай праграме «Двубой» рэдактарка праекту «План Б» Вольга Лойка і блогер Арцём Шапараў.
👀 Глядзіце новы «Двубой» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Працадаўцы будуць абавязаныя правяраць жытлавыя ўмовы сваіх працаўнікоў-мігрантаў
🔻У Вашынгтоне застрэлілі супрацоўнікаў амбасады Ізраіля
🔻У Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава «Нічога асабліва новага»
🔻МАРГ рэкамендуе знізіць надбаўкі на курыныя яйкі
🔻У беларускую Чырвоную кнігу ўнесеныя змены
🔻Англійскі фінал у футбольнай Лізе Еўропы: «Тотэнгэм» быў мацнейшым за «Манчэстэр Юнайтэд»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🎶 Алена Жалудок «увекавечыла» ў сваёй песні яшчэ адзін беларускі рэгіён
Амаль праз 5 гадоў пасля выхаду легендарнай «Шчучыншчыны», што набрала больш за мільён праглядаў на YouTube, яна прэзентавала трэк (і кліп) пра Узду.
Віншуем жыхароў Узды з новым гімнам гораду! 😎
😔«Я б параіў беларусам у Грузіі думаць пра запасныя варыянты»
Беларус Зміцер ужо каля двух тыдняў жыве ў гостэле ў Ерэване – спрабуе зразумець, куды рухацца далей, ды знаёміцца з новай для яго краінай. З Грузіі на «абнуленне» Зміцер выязджаў ужо другі раз за два гады жыцця ў Батумі і адчуваў, што яго могуць не ўпусціць назад. Так і адбылося.
Мы паразмаўлялі са Змітром пра ягоную сітуацыю, пра тое, як змянілася Грузія за апошнія гады і пра тое, чаму беларусам Грузіі трэба мець пран Б. Пачытайце!
Добрага дня, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Айцішнікаў няма, але стала больш працоўных мігрантаў»
Што адбываецца з арэндай жылля ў Менску?
🔹Еўрапейскі Звяз скарачае працаўнікоў місіі ў Менску
Як гэта паўплывае на простых беларусаў?
🔹«Расея можа неўзабаве атакаваць NATO. Гэта не алармізм, а заклік перадухіліць напад»
Як ставіцца да такіх заяваў, разважаюць палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман і літоўскі вайсковы эксперт Дарус Антанайціс.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 21 траўня
✔️Беларусам болей не будуць ставіць штампы на ўезд у Шэнген. А што будзе замест іх?
✔️Еўразвяз страчвае цікавасць да Беларусі: нашу краіну паставілі ў адзін шэраг з Лесота. Вось пра што ідзе гаворка
✔️У Іспаніі невядомыя забілі стрэлам у галаву былога дарадцу Януковіча
✔️Еўрапейцы не вераць у вайну РФ з NATO, але эксперты заклікаюць не расслабляцца
✔️Новы ўказ Лукашэнкі: наймальнікі мусяць правяраць жытлавыя ўмовы мігрантаў
✔️У Кракаве адбудзецца прэм'ера фільму «Інга». Да яго стварэння датычны і наш тэлеканал
✔️Радыё «Свабода» атрымае фінансаванне ад Еўразвязу
✔️У Польшчы распачалі крымінальную справу па факце аварыі беларускага аўтобуса каля аэрапорту Шапэна
#рэпрэсіі:
▫️Светлагорскія ўстановы адукацыі ўзяліся «зачышчаць» ад тых, хто засвяціўся на пратэстах-2020
▫️Роўна 4 гады таму ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак
▫️Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень салідарнасці з палітвязнямі
🙌 Еўразвяз пагражае Беларусі санкцыямі за палітвязняў
Неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх поўнай рэабілітацыі ад уладаў Лукашэнкі запатрабавалі Еўрапейскія дыпламаты.
«Вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», – напісала Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці.
А ў дадатак дыпламатычная місія нагадала Еўразвязу пра «такі інструмент, як санкцыі супраць датычных да пераследу і судоў над палітвязнямі».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы.
🇪🇺 Еўразвяз страчвае цікавасць да Беларусі: нашу краіну паставілі ў адзін шэраг з Лесота
Гэта такая маленькая краіна на поўдні Афрыкі, дзе ЕЗ таксама значна скароціць прысутнасць сваіх прадстаўнікоў.
Што з таго Лесота, нас цікавіць мала. А вось як такое рашэнне адаб'ецца на беларусах?
📍Разбіраемся ў нашым матэрыяле
😰 Стыхія не разбірае па кім ударыць
Паглядзіце гісторыю пра чалавечнасць з Аргентыны ☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Кадравы дзень у Лукашэнкі. Што значыць гэтая ператусоўка чыноўнікаў?
🔸 Пасля гародніны марг узяўся за кошты на яйкі
🔸 Лукашэнка падпісаў указ, якім паставіў працадаўцаў у жорсткія рамкі ў пытанні ўладкавання мігрантаў
🔸 Гомельская вясна паведамляе пра чысткі ў шэрагах сістэмы адукацыі за пратэсты
🔸 У Ельску праз несвоечасовае аказанне дапамогі загінула дзяўчынка
🔸 Ваенная выстава ў Беларусі: хто прыехаў і чым хваляцца?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤨 А вось здарэнне з казуляй у Барысаве
Паглядзіце, што адбылося☝️
🤯 Як праз «сіндром самазванца» пацярпеў адзін з самых вядомых вершаў Багдановіча
📝 👨🏻🔧 Класік перапісаў палову хрэстаматыйнага верша «Слуцкія ткачыхі», але нашчадкі не ацанілі і да сёй пары вучаць і публікуюць у падручніках першасны варыянт.
👀 Глядзіце ў нашай праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🙏🏻 У Італіі з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай маліліся за палітвязняў, якіх трымаюць у беларускіх турмах
Беларускае святарства рэпрэзентаваў айцец Вячаслаў Барок, а глыбіню і нацыянальнае гучанне набажэнству надаў беларускі хор.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
💧 Апублічылі новы графік адключэння гарачай вады ў сталіцы
Папярэдні давялося скарэктаваць, бо травень здзівіў усіх нечакана нізкімі тэмпературамі.
👀 Глядзіце болей на старонцы
💱 Курсы валютаў 22 траўня
Расейскі рубель падскочыў ажно на 5 з паловаю капеек. Еўра дадаў трохі больш за капейку, а курс долара сёння фактычна не змяніўся.
#курсвалютаў
💬 «Гэта ўжо тупік.Тупік для самога грамадства ў Беларусі, таму што грамадства павінна развівацца»
У Беларускім доме ў Варшаве абмяркоўвалі, як дамагацца вызвалення палітвязняў.
Удзел у сустрэчы ўзялі былыя палітзняволеныя жанчыны, муж асуджанай на 5 гадоў журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавай, праваабаронцы.
📍Чытайце наш рэпартаж з мерапрыемства па спасылцы
💁🏻♂️ Калі Трамп не дамовіцца з Тэгеранам наконт ядравай праграмы, Ізраіль можа распачаць супраць Ірану вайсковую аперацыю
Паводле ізраільскіх спецслужбаў, яшчэ нядаўна здавалася, што ўгода паміж ЗША і Іранам – справа некалькіх крокаў. Аднак цяпер усё рэзка змянілася.
📍Чытайце болей на старонцы
🫥Трамп патлумачыў, чаму Пуцін не гатовы зараз спыніць вайну
Паводле прэзідэнта ЗША, Пуцін лічыць, што перамагае. Тое, што сказаў Дональд Трамп, супала з даўнім перакананнем еўрапейскіх лідараў адносна Пуціна, але ўпершыню яны пачулі гэта менавіта ад яго, паведамляе «The Wall Street Journal».
Тым не менш гэта не прымусіла яго дзейнічаць так, як заклікаюць еўрапейцы і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі: узмацніць барацьбу супраць Расеі.
📍Акрамя таго, выданне адзначае, што новы раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня на тэрыторыі Ватыкану.
🔺Ноччу Расею атакавала больш за 100 беспілотнікаў
У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што цягам ночы над рознымі рэгіёнамі Расеі было збіта 105 беспілотнікаў, з іх 35 – над Маскоўскім рэгіёнам.
У аэрапортах «Шарамецева», «Дамадзедава», «Жукоўскі» ўводзілі часовыя абмежаванні на прылёт і адлёт самалётаў.
Губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў паведаміў, што сродкі СПА адбіваюць ужо дзясятую атаку беспілотнікаў, якія трываюць з ночы 21 траўня. Паводле яго 2 асобы атрымалі лёгкія раненні.
У той жа час Паветраныя сілы ЗСУ ўсю ноч паведамлялі пра атакі расейскіх БПЛА на тэрыторыю краіны – Харкаў, Чугуеў, Ізюм, Міргарад і іншыя гарады, ракеты ў кірунку Дняпра.
😮 Ваў! Паглядзіце на пераможцаў фотаконкурсу «Млечны Шлях»
У 2025 годзе на адмысловы конкурс паступіла больш за 6000 здымкаў з усяго свету – і ўпершыню сярод іх апынулася фатаграфія з борта МКС!
Дзелімся з вамі гэтай прыгажосцю 🤩
☝️Неанацыст Лушч – рупар «Рускага міру» у Беларусі
Сотні тысячаў даляраў – кошт расейскай прапаганды ў Беларусі. Рускаміраўцы атрымоўваюць іх праз адмысловы фонд «абароны суайчыннікаў за мяжой».
Адзін з такіх атрымальнікаў – колішні расейскі неанацыст Лушч, а цяпер кіраўнік руху «Саюз» і часты госць эфіраў прапагандыстка Азаронка.
Журналісты беларускага расследвальніцкага цэнтру «Бюро Медыя» здабылі сотні дакументаў, якія праліваюць святло на працу агентаў расейскага ўплыву ў Беларусі.
Падрабязнасці глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».👈
✌️ Смутак, боль і салідарнасць: 21 траўня Дзень палітвязня
Пікеты, марафоны, вечарыны памяці – беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень палітвязня.
Ён праводзіцца 21 траўня ў памяць Вітольда Ашурка – палітвязня, які ў гэты дзень загінуў у шклоўскай калоніі чатыры гады таму. Галоўная мэта – вызваленне палітвязняў.
Рэпартаж у працяг тэмы глядзіце ў праграме "Аб'ектыў".
🇱🇻 Латвія вытраціць больш за 30 млн еўра на мадэрнізацыю трох пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю і РФ
У Памежнай ахове гэтай краіны «Белсату» расказалі, што абыйдзецца без закрыцця КПП «Патэрніекі», які збіраюцца абнавіць.
📍Чытайце болей па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Дзень беларускіх палітвязняў. У якім стане яны знаходзяцца і чым мы можам ім дапамагчы?
🔸 Нараджальнасць у Беларусі ўпала амаль удвая. У чым прычыны?
🔸 МАРГ зладзіў правяранні ў крамах і выявіў, што аптовыя сеткі рэкламавалі «растэрміноўку», якая насамрэч была банкаўскім крэдытам пад 0,0001%. Навошта гэта рабілася? Колькі пераплачваў пакупнік?
🔸 Як і хто фінансуе «рускі мір» у Беларусі?
🔸 Што рабіць, каб палітвязні не паміралі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️