Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Беларуска выпусціла кнігу, якая знаёміць з музычным фальклорам старавераў у Беларусі🎵✝️
Гэтае даследаванне дапоўненае аўтэнтычнымі здымкамі і аўдыязапісамі, многія з песень публікуюцца ўпершыню.
Глядзіце цалкам у праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Аўтамабіль урэзаўся ў людзей падчас беспарадкаў у Парыжы
Вядома пра трох пацярпелых, адзін з іх у крытычным стане. Пасля інцыдэнту машыну знайшлі спаленай.
Беспарадкі пачаліся падчас святкавання перамогі футбольнага клуба «Пары Сен-Жэрмен» над лонданскім «Арсеналам». У выніку, французы выйшлі ў фінал Лігі Чэмпіёнаў.
У ноч пасля перамогі ПСЖ, паліцыя затрымала 43 чалавекі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Беларусі памілавалі 42 палітвязняў
Лукашэнка да Дня Перамогі вырашыў памілаваць 42 палітвязняў. Што вядома пра тых, хто выйшаў на волю, чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ва Украіне знялі забарону на беларускую мову падчас канферэнцыі
Раней на мерапрыемстве навукоўцаў пра дыялекты была прынята забарона на выкарыстанне беларускай і расейскай моў. Цяпер беларускую вырашылі вярнуць. Як гэта адбылося, чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Як Польшча рыхтуецца да расейскага нападу?
На міжнароднай канферэнцыі «Defence24 Days» абмеркавалі сцэнары, паводле якіх Расея можа напасці на Еўропу. Да чаго рыхтуюцца палякі – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
☝️ Увага! Ад імя «Белсату» пішуць махляры
Так спрабуюць атрымаць звесткі пра беларусаў у замежжы.
У прыватнасці, праз Telegram спрабавалі здабыць фота і відэа з тварамі беларускіх мастакоў, якія ўдзельнічаюць у выставе, прысвечанай памяці Алеся Пушкіна.
Спраўджвайце сапраўдныя адрасы Белсату ў матэрыяле па спасылцы. 👈
🙏 26 гадоў таму знік Юры Захаранка
Генерал і былы міністр Юры Захаранка быў вядомай, паважанай і папулярнай асобай у асяродку апанентаў Лукашэнкі. Паплечнікі мяркуюць, што менавіта гэты факт і стаўся прычынай выкрадання і забойства палітыка.
«Аляксандр Лукашэнка быў няўпэўнены ў сваіх сілах, таму было прынятае рашэнне «зачысціць прастору» ад моцных апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты», – кажа Анатоль Лябедзька.
Больш пра знікненне Юрыя Захаранкі чытайце на старонцы Белсату. 👈
☝️ Падаткавікі пачынаюць кантраляваць пакупкі беларусаў за мяжой
Перадусім падатковая служба Беларусі будзе дапільноўваць магчымую нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць з дапамогай маркетплэйсаў і іншых падобных рэсурсаў.
А ці варта хвалявацца прыватным асобам? Пра гэта даведвайцеся ў матэрыяле Белсату. 👈
❓Ці зможа Лукашэнка пазбегнуць уцягвання Беларусі ў вайну
Альбо Беларусь чакае поўная залежнасць ад Расеі і ўдзел у яе войнах на ўсю моц? 🤔
Пра гэта — новы «Двубой», дзе Сяргей Бульба і Міхаіл Кырылюк спрачаюцца пра самастойнасць Лукашэнкі 👇🏻
🤯Расея нападзе на Еўропу цягам 3–5 гадоў⁉️
Расея рыхтуецца да новай вайны, а Беларусь частка яе планаў — менавіта такія сцэнары абмяркоўвалі на міжнароднай канферэнцыі «Defence24 Days», якія адкрылася ўчора ў Варшаве.
Ядзерная зброя, гібрыдныя аперацыі і поўная ваенная інтэграцыя — гэта рэальная пагроза да якой Еўропа мае толькі некалькі гадоў, каб падрыхтавацца.
Паводле словаў Міністра абароны Польшчы Владыслава Касіняк-Камыша Еўропа абудзілася дзякуючы Доналду Трампу і ягонаму нежаданню яе бараніць.
Які яшчэ тэзы гучалі на канферэнцыі — чытайце ў нашым артыкуле
🙌🏻BYSOL эвакуяваў з Беларусі Дануту Перадня
Пра гэта ў facebook напісаў Анрэй Стрыжак
Данута была затрыманая ў лютым 2022 года з прычыны антываеннага рэпосту. Ёй прысудзілі 6,5 гадоў калоніі, але ў канцы 2024 года дзяўчыну «памілавалі», і яна выйшла на волю. Пра яе вызваленне стала вядома ў студзені 2025 года. А цяпер BYSOL эвакуяваў яе ў Польшчу.
BYSOL абвясціў збор для падтрымкі дзяўчыны💰
👀 БТ паказала чарговага зняволенага паляка
Ежы Жывалеўскага асудзілі за нібыта перадачу звестак польскай выведцы. Яму засталося сядзець яшчэ пяць месяцаў. Ён працуе ў калоніі на швейнай вытворчасці — вынікае з інтэрв'ю на дзяржаўным медыя.
У Горадні ў яго засталіся жонка і сын, а маці жыве ў Польшчы і, магчыма, не ведае, што сын у турме. У інтэрв'ю вязень кажа, што пасля тэрміну імаверна будзе дэпартаваны ў Польшчу, хаця хацеў б застацца ў Беларусі.
📺 Нагадаем, што ўчора падобнае відэа з'явілася ў дзяржаўных СМІ Беларусі. На ім асуджаны грамадзянін Польшчы Томаш Бэрэза неаднаразова просіць Польскія ўлады паспрыяць ягонаму вызваленню.
Беларускія ўлады падвышаюць стаўкі ў гандлі палітвязнямі❔
💰ЗВР Беларусі дасягнуў рэкорду
Золатавалютныя рэзервы Беларусі усталявалі новы рэкорд. Паводле звесткак Нацбанку, на 1 траўня яны склалі $ 10,94 млрд у эквіваленце.
#лічбадня #грошы
😧 Што? Беларускі палітвязень можа ваяваць на баку Расеі
Цяжка паверыць, але гамельчук, які пратэставаў супраць Лукашэнкі і мае тры палітычных крыміналкі – магчыма з'явіўся ў пуцінскім войску.
Аляксандра Вітухноўскага асудзілі ў Беларусі ў 2023-м, пасадзілі за краты, і дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Потым яго раптоўна выпусцілі, а 10 траўня 2024-га зʼявілася абʼява аб пошуку мужчыны.
Выданне «Флагшток» знайшло дадзеныя беларуса ў расейскім войску.
На дзвюх апошніх фатаграфіях у сацсетках – сэлфі Аляксандра (24 чэрвеня 2024 года) і здымак чалавека ў абмундзіраванні, падобнага да пяхотніка, са спіны (24 лістапада 2024). З таго часу ў сацсетках ён не зʼяўляўся.
Родныя вязняў баяцца адпраўляць грошы ў калонію
У асуджаных у беларускіх калоніях пачалі прымусова забіраць усе грошы з асабістых рахункаў — піша MAYDAY
Гэта адбываецца паводле прадпісанняў органаў прымусовага выканання, без уліку жадання саміх асуджаных. Раней такое спісанне адбывалася толькі са згоды чалавека. Цяпер жа ўсе паступленні аўтаматычна ідуць на пагашэнне штрафаў і пазоваў🔒
Цяпер і без таго малыя грошы (каля 10 рублёў), якія вязні атрымоўваюць за цяжкую працу, будзе цалкам кантраляваць дзяржава. Гэта можа паслужыць фактарам застрашэння, каб зменшыць падтрымку, якую вязні атрымоўваюць ад родных, што высылаюць грошы для набыцця неабходных рэчаў 🧼
Пра эканамічныя рэаліі ў беларускіх калоніях чытайце тут
💱 Курсы валютаў 7 траўня
Долар саслабеў нязначна. Еўра панізіўся ледзь-ледзь. Расейскі рубель нязначна падрос.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻На парозе вялікай вайны: Індыя атакавала Пакістан - тыя б'юць у адказ
🔻У чаканні белага дыму - пачынаецца канклаў па абранні новага Папы
🔻Расея атакавала Кіеў ракетамі і беспілотнікамі
🔻З украінскага палону вызвалілі беларуса,які ваяваў на баку РФ
🔻Буйны #пажар на прадпрыемстве ў Менску
🔻Міланскі Інтэр - першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Расея скінула авіябомбу на жылы дом у Кастанцінаўцы за гадзіну да перамір’я
У выніку ўдару пацярпелі 12 чалавек, у чатырох з іх – мінна-выбуховыя траўмы. Паводле Данецкай абласной пракуратуры, расейцы нанеслі ўдар бомбай тыпу «ФАБ-250».
Перамір’е, абвешчанае Расеяй з нагоды Дня Перамогі, пачалося апоўначы 8 траўня. Аднак праз некалькі гадзінаў ЗСУ заявілі пра ўдары па Сумскай вобласці. Паведамляецца, што былі скінуты бомбы каля 3-й гадзіны ночы. Пры гэтым атак беспілотнікаў зафіксавана не было.
Прэзідэнт Сербіі заявіў, што не баіцца рэакцыі Захаду з-за візіту ў Маскву
Аляксандр Вучыч, які нядаўна быў шпіталізаваны і адмяніў паездкі, усё ж такі прыбыў у Расею і запісаў відэа з Чырвонай плошчы:
«Я ганаруся тым, што Сербія ў такі складаны час прымае рашэнні самастойна.
Што датычыцца Еўразвязу – я ўпэўнены, што Сербія застанецца на еўрапейскім шляху. Калі яны хочуць каго-небудзь пакараць – няхай караюць мяне», – заявіў Вучыч.
💥 #галоўнае за 7 траўня
✔️ Паміж Індыяй і Пакістанам пачалася вайна
✔️ У Ватыкане пачынаюцца выбары Папы Рымскага
✔️НАН Украіны «разбаніла» беларускую мову
✔️У беларускіх вязняў пачалі канфіскоўваць асабістыя грошы
✔️Былы беларускі палітвязень імаверна ваюе на баку Расеі
✔️БТ паказала чарговага зняволенага паляка
✔️ На міжнароднай канферэнцыі «Defence24 Days» у Варшаве абмяркоўвалі Беларусь у кантэксце еўрапейскай бяспекі
✔️ Падаткавікі пачынаюць кантраляваць пакупкі беларусаў за мяжой
▫️Лукашэнка загадаў адпусціць 42 палітвязня❗️
▫️BYSOL эвакуяваў з Беларусі Дануту Перадня
Васіля Быкава ледзь не забілі ў пачатку вайны. Прычым свае ж! 😮
Як так сталася? Паслухайце! ☝🏻
▶️Цалкам праграму «Вусы Скарыны», пра нечаканыя павароты беларускае гісторыі, глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
😎 Затрыманы ў Беларусі Павел Бялюцін пісаў даносы на Мікалая Аўтуховіча
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не давяраў Паўлу Бялюціну і падазраваў яго ў супрацы са спецслужбамі. Летась стала вядома больш: «Кіберпартызаны» узламалі базу даносаў КДБ, дзе былі даносы і Бялюціна на Мікалая Аўтуховіча.
Сяргей Марцалеў – колішні дарадца Міколы Аўтуховіча, цяперашнюю гісторыю з Бялюціным называе падазронай.
«Кепска, калі чалавек трапляе ў лапы спецслужбаў. Кім бы ён ні быў. Але нешта падказвае, што ён вельмі лёгка адкараскаецца, а сюжэт ОНТ разлічаны на запалохванне беларусаў».
⚽️ Ці сапраўды Беларусь футбольная краіна? ⚽️
Што важна для большых вынікаў беларускіх клубаў? Пра гэта ў эфіры «Раніцы з Белсатам» гаворым з Сашам Івуліным. 👇🏻
Глядзіце цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
💥 У чым прычына канфлікту Індыі і Пакістану? Тлумачым за хвіліну
Прычына супрацьстаяння мае даўнія карані. Чаму ж цяпер яно выбухнула з новай сілаю? Глядзіце ў нашым кароткім відэа ☝🏻
Больш падобных відэаbelsat_tv"> шукайце ў нашым TikTok 🎨
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што ў праграме дзейнасці ўраду на наступныя 4 гады? Пройдземся па асноўных пунктах
🔸Як прапагандысты выкарыстоўваюць пры пабедабесных рытуалах дзяцей. І чаму гэта небяспечна
🔸Расследаванне польскага выдання Polityka: з Лондану Анжаліка Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, дзе магла трапіць у «пастку спецслужбаў»
🔸У Ватыкане пачынаецца канклаў. Распавядзем пра тых, каго лічаць фаварытамі на месца Пантыфіка. Хто б з іх найбольш мог бы заангажавацца ў праблемы Беларусі?
🔸Сочым за развіццём падзеяў у канфлікце паміж Індыяй ды Пакістанам
🔸У Варшаве завяршаецца канферэнцыя Defence24, прысвечаная бяспецы ў рэгіёне
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/SRTh2ObihzU
✈️Белавія паведамляе пра затрымкі праз атаку дронаў у Расеі
У найбліжэйшыя даты магчымыя кропкавыя змены ў раскладзе палётаў з прычыны падрыхтоўкі да параду ў Маскве ў гонар 80-годдзя Перамогі
🤦🏼 Вёз эмігранта ў багажніку
Падчас майскіх выходных польскія памежнікі затрымалі трох чалавек, якія спрабавалі нелегальна перавезці мігрантаў праз мяжу з Літвой. Адзін з іх — грамадзянін Беларусі.
У суботу, 3 траўня, патруль з памежнай заставы ў Рутцы-Тартак спрабаваў спыніць Peugeot з польскімі нумарамі, што ехаў з боку Літвы. Але кіроўца праігнараваў сігнал, рвануў наперад, на шляху пратараніў аўтамабіль памежнікаў, урэзаўся ў браму і дрэва, а потым кінуўся наўцёкі пешшу. Пасля пераследу яго затрымалі.
За рулём быў 44-гадовы беларус. У салоне ён вёз трох грамадзян Егіпта: двое сядзелі ззаду, адзін — у багажніку.
Цяпер беларусу пагражае да 8 гадоў зняволення.
❗️Лукашэнка загадаў адпусціць 42 палітвязня
«Сярод іх — 18 жанчын і 24 мужчыны. З іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін з’яўляецца інвалідам. У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое з’яўляюцца шматдзетнымі. Дзесяць асобаў старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту» — пра гэта паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
🐶💦 Сур'ёзнае спаборніцтва і правілы цікавыя
Паглядзіце на незвычайны чэмпіянат!
Затрыманне каліноўца ці «ігравое кіно»? 🎬
Прапагандысцкі сюжэт пра нібыта затрыманага байца палка Каліноўскага, паказаны на беларускім ТБ, выклікае ўсё больш пытанняў. Відэа напоўненае «ляпамі», а рэальнасць асобы, што фігуруе ў ім, выклікае сумневы. «Белсат» празмаўляў пра гэта дзейным с байцом ПК.
Сюжэт выглядае як спроба выдаць жаданае за рэальнае:
Калі аналізаваць фільм з пункту гледжання драматургіі, то зразумела, што звышзадача – паказаць найвышэйшы прафесіяналізм супрацоўнікаў КДБ
🇺🇦НАН Украіны «разбаніла» беларускую мову
Каля месяца таму была анансаваная ўкраінская мовазнаўчая канферэнцыя, якая адбудзецца ў кастрычніку. На ёй, поруч з забароненай да выкарыстання расейскай мовай, апынулася і беларуская. «Белсат» тады звяртаўся да арганізатараў канферэнцыі, каб удакладніць, на якой падставе гэта адбылося, але адказу так і не атрымаў.
Цяпер жа стала вядома, што абмежаванні з беларускай мовы знятыя. Пра гэта паведаміў Павел Баркоўскі — в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Кабінета:
Спадзяюся, гэты прэцэдэнт замацуе разуменне, што беларуская мова — мова народу, а не дыктатуры. І яна не будзе дыскрымінаваная і на іншых мерапрыемствах ва Украіне.Читать полностью…
😢 «Перастала хадзіць ад страху»
Фонд BYSOL адкрыў мэтавы збор на дапамогу для Яны Стасяловіч
У 2017 годзе дзяўчыну збілі сілавікі пасля мірнай акцыі пратэсту. Тады ёй было ўсяго 16 гадоў. У выніку — чэрапна-мазгавая траўма, эпілепсія і трывожныя разлады. А на фоне пратэстаў 2020 года ў яе здарыўся разлад, які выклікае параліч, страту зроку і мовы.
У 2022 годзе яна была вымушаная пераехаць у Польшчу, але жыццёвыя цяжкасці не адступілі: яна засталася без мужа, часам даводзілася начаваць на вуліцы. Таксама дзяўчына трапіла ў наркатычную залежнасць, рэабілітацыю ад якой праходзіць цяпер.
Спасылка на збор