belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Чарговае падаражанне паліва

✔️Палітзняволены Андрэй Чапюк нарэшце трапіў дадому са зняволення

✔️Трамп пагражае спыніць пасрэдніцтва ў перамовах па Украіне

✔️ЗША хочуць прызнаць Крым расейскім

✔️У Літве з’явіўся музей велікодных яек

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Магчыма, гэты час патрэбны нашай краіне»

Адарваныя ад родных, раскіданыя па свеце... Як беларускія вернікі за мяжой аб’ядноўваюцца і трываюць у малітве за радзіму, нягледзячы ні на што?

Напярэдадні святаў абмеркавалі гэтыя пытанні з каталіцкім і праваслаўным святарамі. 👉 Першым публікуем інтэрв’ю з ксяндзом Дзмітрыем Прыступам.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Нітачка, якая злучае з радзімаю»

Святы набываюць у эміграцыі асаблівы сэнс. Часта яны – напамін пра дом, нітачка, якая працягвае звязваць з радзімай і традыцыямі продкаў.

Як беларусы адзначаюць Вялікдзень у эміграцыі? Ці змянілася штосьці ў параўнанні з тым, як было ўдома? 👉 Апавядаюць беларусы замежжа.

Читать полностью…

Белсат

У Расеі адбыўся масавы ўцёк жаўнераў

Каля сотні расейскіх вайскоўцаў удзельнічалі ў спробе ўцёку з ваеннай камендатуры ў Краснадары. Раней іх затрымалі за самавольнае пакіданне часткі і ўтрымлівалі ў «спецыяльна адгароджаным месцы».

Як паведамляюць тг-каналы, бунтаўшчыкі зламалі агароджу і вырваліся з тэрыторыі. Колькі дакладна змагло ўцячы – невядома. Сілавікі перакрылі бліжэйшую вуліцу і правяраюць кожную машыну.

Читать полностью…

Белсат

Адміністрацыя Трампа адкрытая да прызнання «кантролю» Расеі над Крымам

Выданне Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы піша, што ЗША могуць пайсці на такі крок у межах шырэйшага мірнага пагаднення паміж Масквой і Кіевам.

Рашэнне пакуль не прынята, а сам Белы дом не дае ніякіх каментароў.

Раней дзяржаўны сакратар Марка Рубіа заявіў, што Трамп адмовіцца ад спроб выступіць пасярэднікам у дасягненні мірнага пагаднення паміж Расеяй і Украінай, калі цягам некалькіх дзён не з’явяцца выразныя прыкметы таго, што дамова можа быць дасягнута.

Читать полностью…

Белсат

💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.

Будзем гаварыць пра велікодныя традыцыі, гісторыю, новыя тэхналогіі, здароўе і шмат іншага! Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=6d6cGxGeOW8

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Футбольны чэмпіянат «Еўра-2026» на парозе скандалу

Зборныя каманды Латвіі і Літвы адмаўляюцца гуляць са зборнай Беларусі.

«Тое, што мы не будзем з імі гуляць і іх не будзе тут, у Літве, – і так ясна. Мая пазіцыя ў гэтым выпадку будзе жорсткая», – заявіў прэзідэнт Літоўскай федэрацыі футболу Эдгарас Станкявічус.

Хто і як можа развязаць праблему глядзіце ў «Аб'ектыве». ☝️

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 красавіка

✔️ Расея абстраляла Харкаў

✔️ Новае інтэрв'ю з Лявонам Халатранам

✔️ У Новарасійску затрымалі беларуса, які збіраўся падарваць пункт збору расейскіх вайскоўцаў

✔️ Пагадненне па карысных выкапнях паміж Украінай і ЗША падпісанае

✔️ Як зразумець сучасных дзяцей і падлеткаў?

✔️ Што кажуць пра Мельнікаву ў Беластоку

✔️ Paysera просіць беларусаў і расейцаў даслаць еўрапейскі ВНЖ інакш пагражае закрыць рахункі

✔️ У новы санкцыйны спіс Украіны трапіла салігорскае «Хімвалакно»

Читать полностью…

Белсат

🥮 «Прыходзьце пагаманіць па-свойму»

Дзе за мяжой адсвяткаваць галоўнае свята хрысціянаў – Вялікдзень, разам «са сваімі» – з беларусамі і на роднай мове?

👉 Сабралі анонсы ўрачыстасцяў у розных краінах і суполках асноўных хрысціянскіх канфесіяў.

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка паскардзіўся, што «братэрскія народы» не паважаюць беларусаў і... паслаў палякаў

А яшчэ адправіў віцэ-прэм’ера і міністра замежных справаў у Афрыку, а ў Беларусь запрасіў 150 тысяч гастарбайтараў з Азіі.

Што адбываецца? 👉 Разбіраемся ў новым выпуску праграмы «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Читать полностью…

Белсат

У новы санкцыйны спіс Украіны трапіла салігорскае «Хімвалакно»

Абмежаванні прадугледжваюць замарозку актываў, забарону на гандлёвыя аперацыі, прыпыненне ліцэнзіяў, забарону на ўдзел у дзяржзакупах і г.д.

☝️Акрамя таго, пад санкцыі трапілі 56 расейскіх юрыдычных асобаў, тры кітайскія кампаніі і 39 грамадзянаў Расеі.

Читать полностью…

Белсат

📌 Актыўная, хацела купіць фонд «Białoruś 2020»

Беларуская дэмакратычная грамадскасць працягвае шукаць спікерку Каардынацыйнай рады Анжэліку Мельнікаву. За інфармацыю пра яе месцазнаходжанне нават прапаноўваюць узнагароду.

Пошукі новых звестак прывялі «Белсат» у Беласток, дзе пачалася палітычная кар’ера зніклай жанчыны. 👉 Нам удалося паразмаўляць з актывістам, звязаным з фондам «Białoruś 2020», дзе яна працавала.

Читать полностью…

Белсат

👵👵Ну хто з нас не марыў правесці старасць у цёплай краіне з лепшым сябрам і займацца любімай справай?

Гэтыя жанчыны рэалізуюць усе нашыя мары! Паглядзіце, як праводзяць сваю старасць Тэрэза і Грацыэла з маленькага італьянскага гораду Альтамура!

Читать полностью…

Белсат

📌 На волю выйшаў валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк

Яго вывелі з калоніі ў кайданках і павезлі ў невядомым кірунку, паведамляе «Вясна».

Андрэй Чапюк быў асуджаны па пяці артыкулах КК РБ на пяць гадоў і дзевяць месяцаў калоніі.

Сваякі чакалі яго каля калоніі, аднак Чапюка ім не перадалі, а некуды павезлі.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤯 Майстры ў Босніі падкоўваюць яйкі

Такой велікоднай традыцыі вы яшчэ не бачылі.

Паглядзіце на старажытнае майстэрства!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Расея пагражае вайной краінам Захаду

«Нарошчванне ваеннай актыўнасці сталася прычынай «вялікага, вострага і вельмі небяспечнага крызісу на Еўрапейскім кантыненце», – заявіў кіраўнік Службы знешнeй выведкі Расеі падчас візіту ў Беларусь. Расейскі пасланнік звінаваціў у гэтым Польшчу і краіны Балтыі ды прыгразіў, што што менавіта гэтыя краіны першымі пацярпяць у выпадку вайны з блокам NATO.

❓Ці азначаюць заявы Сяргея Нарышкіна, што Расея рыхтуецца да вайны з краінамі Захаду? А галоўнае што пагражае Беларусі ў выпадку ваеннага канфлікту?

Гэтую і іншыя тэмы ў праграме «Прасвет» абмяркоўваюць аўтар і вядоўца праграмы Сяргей Пеляса і вайсковы аглядальнік «Белсату» Зміцер Міцкевіч.

Читать полностью…

Белсат

🌤 Цёпла і пераменліва

На Вялікдзень беларусы парадуюцца цёпламу надвор’ю, а з панядзелка ўжо крыху пахаладае.

👉 Паглядзелі, якое будзе надвор'е на Вялікдзень

Читать полностью…

Белсат

📌 «Раздеваться и работать». Што адбываецца на рынку працы ў Беларусі

Рынак працы ў Беларусі парадаксальны: з аднаго боку процьма вакансіяў, з другога – мноства людзей, якія не могуць уладкавацца на працу.

Як так атрымалася? 👉 Разбіраемся разам

Читать полностью…

Белсат

🥚 А вось так упрыгожылі Dana Mall у Менску

Інсталяцыя называецца «Велікодныя скарбы» – паглядзіце, як вам?

Читать полностью…

Белсат

☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Што адбываецца з гароднінай у Беларусі?

Ужо некалькі тыдняў у TikTok з’яўляюцца відэа пра высокія цэны на гародніну. Некаторыя віды, напрыклад капусту, увогуле цяжка знайсці ў крамах. Як улады тлумачаць рост коштаў – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Новыя падрабязнасці пра Мельнікаву: хацела купіць беларускі фонд

Журналісты «Белсату» даведаліся, як пачыналася палітычная кар’ера зніклай спікеркі ў Беластоку і як яна прапанавала набыць фонд «Białoruś 2020». Падрабязнасці – на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Украіна і ЗША падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы карысных выкапняў

Што гэта азначае і якія моманты будуць пазітыўнымі для самой Украіны – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🐣 На Вялікдзень беларусы будуць святкаваць і мітынгаваць

І першае і другое сёння магчыма хіба толькі за межамі Беларусі. І сёлета Уваскрашэнне Хрыстова адно: і для праваслаўных, і для каталікоў.

«Прыходзьце пагаманіць па-свойму», – запрашаюць вернікі ў касцёлы і цэрквы ў розных гарадах і краінах.

«Толькі ў Беларусі ксяндзы«экстрэмісты» і святары«тэрарысты» мусяць прымаць пакуты за сумленнасць як у біблейскія часы», – заклікаюць на мітынг вернікі–грамадзкія актывісты.

Адрасы святкаванняў глядзіце тут. 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ YouTube пайшоў насустрач беларусам

А менавіта, найбуйнейшая відэа платформа свету пачала падтрымліваць аўтаматычныя субтытры па-беларуску.

Для беларускамоўных карыстальнікаў гэта азначае:

1. Людзі з праблемамі слыху могуць уключыць субтытры на беларускай мове.
2. Беларускамоўныя відэа могуць быць аўтаматычна перакладзеныя на дзясяткі моваў.
3. Беларускамоўныя ют'юберы атрымаюць большы доступ для свайго кантэнту.

Яшчэ больш цікавага пра навінку глядзіце ў праграме "Аб'ектыў". 👈

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 18 красавіка

🔻 Скончыў адбываць свой тэрмін валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк. Яго вывелі з калоніі ў кайданках і павезлі ў невядомым кірунку

🔻 У Гомельскім судзе распачынаецца суд над заснавальнікамі BYSOL i ByHelp

🔻 Масавыя затрыманні ў Дзяржынску

🔻 Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Андрэя Кузьменчука — яго збіраюцца судзіць завочна

Читать полностью…

Белсат

🥰 Вось што значыць адказнае бацькоўства

У Нью-Ёрку набірае папулярнасць клуб маладых бацькаў, якія сустракаюцца, каб разам пагуляць з дзецьмі.

Распавядаем гісторыю гэтага мілага кам'юніці.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У беларускіх крамах усцяж праблемы з агароднінай

🔸Беларусы вяртаюцца на Вялікдзень на Радзіму: як падрыхтавацца да затораў на мяжы?

🔸Перамовы аб перамір’і ва Украіне павіслі на валаску. Які альтэрнатыўны план Захаду і Кіева прымусіць Маскву да міру?

🔸Ютуб пачаў распазнаваць беларускую мову. Што гэта значыць для беларускіх медыяў і культуры?

🔸Менск адмяніў утылізацыйны збор для новых грузавікоў. Беларусь прыадчыняе вакно на Захад?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/ZBGcbuLA92Q

Читать полностью…

Белсат

📌 Paysera просіць беларусаў і расейцаў даслаць еўрапейскі ВНЖ інакш пагражае закрыць рахункі

На пачатку красавіка літоўскі анлайн-банк Paysera заблакаваў рахункі беларусаў, якія не маюць легальнага статусу, нават калі яны чакаюць ВНЖ. А зараз пачалі блакаваць і рахункі людзей з візай.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📌 «Размінуліся з міліцэйскім патрулём на хвіліны»

Беларуская рэжысёрка, ураджэнка Гомельшчыны, Марыя Булавінская стварае дакументальны відэацыкл «Зона адчужэння», прысвечаны шляхецкім сядзібам у зоне радыёактыўнага забруджвання.

👉 «Белсат» пагутарыў з рэжысёркаю пра праект і лёс архітэктурных помнікаў у вёсках Гомельскай вобласці, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Читать полностью…

Белсат

📌 Пра гэта не раскажуць у школе. Як СССР і нацысцкая Германія падрыхтавалі вайну

23 жніўня 1939 года СССР і Германія падпісалі дагавор аб ненападзе. Пасля чаго правялі сумесны парад у Берасці, а Сталін і Гітлер абменьваліся тэхналогіямі і рэсурсамі.

👉 Паглядзіце наш новы цыкл праграм пра Другую сусветную вайну «Міфы вайны», якія выходзяць у 80-ю гадавіну Перамогі ў той самай жудаснай вайне, урокі якой, на жаль, не вывучаныя і сёння.

Читать полностью…

Белсат

😮 Нешта незвычайнае здарылася ў Беларусі. Працаўнік выйграў суд супраць начальніка

Суд Петрыкаўскага раёну задаволіў пазоў працаўніка мясцовага прадпрыемства меліяратыўных сістэмаў аб адмене дысцыплінарнага спагнання, піша «Флагшток».

☝️ У лістападзе 2024 года працаўнікі не здолелі да канца выканаць збор парубачных станкоў і іншую працу, бо тэхніка была запраўленая недастатковай колькасцю паліва і спынілася.

Пакаралі за гэта начальніка ўчастку, у чые абавязкі ўваходзіць арганізацыя працы на месцы, а не планаванне працаў. Аднак той палічыў гэткае пакаранне несправядлівым, пайшоў у суд і перамог.

У пазове мужчына ўказаў, што планаваць працы павінны галоўны інжынер і дырэктар, бо менавіта яны накіроўваюць на ўчастак тэхніку, аднак «кіраўнік пасля прыбыцця на аб’ект мераў па дастаўцы паліва не прыняў».

Читать полностью…

Белсат

📌 Рэальная сітуацыя з чэргамі на мяжы адрозніваецца ад той, якую паказваюць афіцыйныя звесткі

Набліжаюцца святы і беларусы могуць зноў захацець паехаць праз паўночную і заходнюю мяжу.

👀 Паглядзелі, што там адбываецца

Читать полностью…
Subscribe to a channel